IKOB/Borderland Residencies — творчая рэзідэнцыя ў Бельгіі

Тэма рэзідэнцыі — «звышнатуральнае». Запрашаюць творцаў злучыцца з месцам праз даследаванне нябачнага, містычнага і тагасветнага.

Можна ўдзельнічаць з праектамі, якія накіраваныя на прамое ўзаемадзеянне з мясцовымі жыхарамі і гісторыямі, прыродным асяроддзем або геаграфічнымі асаблівасцямі праз прызму звышнатуральнага. Магчыма прыехаць з партнёрамі і дзецьмі (па ўзгадненні з арганізатарамі). 

  • Для каго: творцы розных дысцыплінаў.
  • Калі: верасень – снежань 2024 года. 
  • Арганізатары IKOB/Borderland Residencies прапануюць пражыванне і стыпендыю 2250 EUR.

Дэдлайн 14 ліпеня. Даведацца больш і падаць заяўку.