Юля Петраш: “Калі раптам нам “прыляціць” за беларускую мову, то так жа і “адляціць”!

by alesia.oj

Усе фота з асабістага архіву Юлі Петраш

 

– Бабруйск – мая малая радзіма, жыла я ў раёне Кісялевічы. Родны горад запомніўся шчаслівым дзяцінствам, адтуль і пачаўся мой музычны шлях. Апошні раз я была ў Бабруйску ў 2021 годзе, гэта быў сакавік.

Тата ў мяне спартовец. Мама, Іна Петраш, музыка – яе ведаюць у горадзе як кіраўніцу музычнага тэатра “Слуги трёх муз”. Вось у нейкі момант яна і “перамагла”, падштурхоўвала, – усміхаецца Юля, – я пайшла па музыцы. У Бабруйску брала ўдзел у розных выступах, канцэртах, пасля ездзіла па вакальных конкурсах. А далей трэба было думаць пра музычную адукацыю, таму я з падачы мамы паступіла ў Менск, у каледж імя Глінкі. І я была не супраць, бо гэта было цікава.

Менск – мая другая любоў!

 

 

– У 2012 я скончыла навучанне ў каледжы. Але праект “Ночы” утварыўся нашмат пазней, пасля знаёмства з гітарыстам Паўлам Вялічкам. Гэта быў 2019 год. Сёння нас таксама двое, Павел – гістарыст і саўнд-прадзюсар, і я – кампазітарка, спявачка.

У нейкі час мы перайшлі з рускай мовы на беларускую ў песнях. Адбылося гэта натуральным чынам, па сэрцы. Я была выхавана ў беларускай культуры, вучылася – ажно чатыры гады, на народным аддзяленні, спявала беларускія народныя песні. Таму для мяне гэта цалкам нармалёва.

Беларуская мова вельмі мілагучная, мне падабаецца, як у часе маўлення, спеваў, гэтыя гукі выходзяць з вуснаў.

 

 

– Першая песня па-беларуску – “Нездарма”, з’явілася ў нас узімку 2021 года, і адбылося гэта не проста так. Мяне захапіў гэты працэс – напісання песняў па-беларуску, спеваў. А калі падабаецца – трэба рабіць. Потым ужо выйшла песня “Любоў”, “Праз ціхі акіян”. Зараз будуць пакрысе выходзіць новыя песні і пасля альбом.

За беларускую мову нам не “прылятала”, а калі раптам “прыляціць”, то так жа і “адляціць”, – смяецца Юля. – У мяне ёсць свая пазіцыя, яе ўстойліва прытрымліваюся і буду абараняць свае межы. Бо я так вырашыла. Ніхто не саб’е мяне з шляху, толькі калі я сама гэтага не захачу. Але, мяркую, такое наўрадці адбудзецца.

 

– Навіны ў “Ночы” такія – хутка выйдзе сінгл, а пасля – хоць і не хочацца нейкія дэдлайны выстаўляць, але спадзяюся, што будзе ўжо альбом. Паслухаць нас можна на ўсіх музычных пляцоўках – ад споціфай да эплм’юзік. Таксама мы ёсць у тыктоку, маем ютуб-канал, інстаграм. Ва ўсіх вядомых сацсетках.

Раю пазнаёміцца з нашай  творчасцю так: проста тыцнуць на любую песню.

– Я вельмі люблю танцы! Але апошні раз займалася імі ў Кіеве. У Польшчы пакуль на гэта няма часу, але ведаю, што тут ёсць студыя, якую стварылі беларусы. Можа калі-небудзь дайду патанчыць.

 

@nochy_music1 Чэлендж ‘перакруці мяне’💃🏻😁 #чэлендж#перетанцуйменячеллендж#беларускаямузыка#беларускіцікток#беларускаямова ♬ Муж не ідзе

– З валасамі ўсё проста – мне іх не шкада! – тлумачыць Юля змены іміджа – ад брунеткі з афракоскамі да яркіх карэ.

 

 

Дзе можна пабачыць “Ночы” жыўцом? На гэтае пытанне Юля адказвае, што “мы зараз у жыцці наагул нічога не плануем”. – Калі будуць нейкія імпрэзы… Вось, у ліпені будзе фестываль, у якім нам прапанавалі выступіць. Арганізатары пакуль не скінулі лайнап, таму пакуль не буду казаць наперад.

 

 

Усім бабруйчанам і бабруйчанкам прывітанне! Хачу вам пазычыць, каб вы здзейснілі свае мары!

 

You may also like

Leave a Comment