Кастрычнік-лістапад — адукацыйны анлайн-курс «Мае сэнс»

OEEC запускае курс пра тое, як уладкаваны грамадскія арганізацыі і ініцыятывы:  як ацэньваць патрэбы мэтавых груп, пісаць праектныя заяўкі, справаздачы і тэхнічныя заданні, інтэграваць скразныя каштоўнасці у дзейнасць арганізацыі і г.д.

Праграма складаецца з кароткіх навучальных відэаролікаў, варкшопаў, тэкстаў і заданняў, і вам будуць даступныя:

  • 10 анлайн-варкшопаў і лекцый з эксперт_камі курса;
  • 2 нэтворкінга ў фармаце дыскусій і абмеркавання кейсаў;
  • самастойнае вывучэнне матэрыялаў на анлайн-платформе;
  • практычныя заданні з магчымасцю атрымаць зваротную сувязь;
  • чулліва адабраныя дадатковыя матэрыялы па тэмах.

 

  • Калі: з 19 кастрычніка па 20 лістапада

Дэдлайн: 16 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.