Бясплатны анлайн-курс, сканцэнтраваны на тым, як будаваць кар’еру ў прафесійным арт-асяродку.
Курс арыентаваны на практыку і дасць канцэнтраваныя базавы веды, карысныя для арганізацыі сваёй прафесійнай дзейнасці, у незалежнасці ад тэмаў, медыя, метадаў, з яікімі вы працуеце, і вашых крыніцаў натхнення.
Аляксей Талстоў – беларускі мастак і пісьменнік, працуе з тэмамі сацыяльнай і палітычнай напружанасці, тэхналогій ды іх уплыву на свядомасць чалавека, надзвычайных экалагічных сітуацый і тэмай крызісу агулам.
У праграме курса:
- Што такое мастацтва і навошта яно нам патрэбна?
- Структуры сістэмы мастацтва і ролі ў іх;
- Прыватная мастацкая практыка;
- Мастацтва як праца;
- Інкарпарацыя прыватнай арт-практыкі ў структуру сістэмы мастацтва;
- Фармуляванне арт-выказвання і яго суаднясенне з запытамі арт-структур. Біяграфія, рэзюмэ і партфоліа;
- Арт-рэзідэнцыі, конкурсы ды іншыя магчымасці.
Па выніку вы навучыцеся:
- арыентавацца ў структурах мастацтва,
- разумець спецыфіку інстытуцый і прафесійных роляў,
- суадносіць сваю творчасьць з яе працоўным і эканамічным вымярэннем,
- складаць неабходныя дакументы (CV, партфоліа ды інш.) для прэзентацыі сябе ў прафесійным асяродку.
А таксама даведаецеся пра магчымасці кааперацыі з калегамі і зможаце больш дасканала асэнсаваць свой патэнцыял і сваю ролю ў грамадскіх і культурніцкіх працэсах.
- Для каго: мастакі і мастачкі, што знаходзяцца ў пачатку свайго прафесійнага шляху, а таксама тыя, хто працуе ўжо нейкі час і мае жаданне актуалізаваць свае веды.
- Калі: па нядзелях з 22 кастрычніка па 17 снежня 2023, 10:00 СЕТ / 11-12:00 Мінск.
- Дзе: ZOOM.
Дэдлайн набора ў асноўную групу 20 кастрычніка. Далучыцца пазней можна будзе, трапіўшы ў ліст чакання. Зарэгістравацца.