У Бабруйску на вуліцы Інтэрнацыянальнай ёсць стадыён, які носіць імя Аляксандра Пракапенкі.
@histarycny_babior Дзяліся ў каментарах прозвішчамі сваіх улюбёных футбалістаў👇 #бобруйск #бабруйск #футбол #белтыкток #легендыфутбола
Гістарычны Бабёр распавядае пра найлепшага футбаліста Бабруйска – глядзі ў TikTok альбо ў Instagram.
Пішы ў каментарах пад відэа пра сваіх улюбёных бабруйскіх (і не толькі) футбалістаў.
Як з’явілася ідэя рабіць гістарычны тыкток?
Дар’я Роскач – мастачка, паэтка, выкладніца моўных курсаў для дзетак і дарослых. А нядаўна дзяўчына запусціла яшчэ і тыкток, у якім у вобразе Бабра расказвае гісторыю Бабруйска.
– Я настаўніца, таму часам шукаю дзіцячы кантэнт па-беларуску ў інтэрнэце і бачу, што яго пачало з’яўляцца больш. Але практычна ўвесь гістарычны кантэнт разлічаны на дарослых. Ён падаецца навукова, сур’ёзна, і не чапляе малых гледачоў. Але часам і дарослым хочацца адпачыць, і паглядзець штось адукацыйнае ў лёгкім фармаце.
Тое ж тычыцца кантэнту пра Бабруйск – ён скіраваны ў першую чаргу на дарослых. Недахоп матэрыялаў склаўся ў ідэю самой рабіць тыкток. Пачала думаць над фарматам, як усё падаць цікавей для маёй мэтавай аўдыторыі.
Тыкток – папулярная платформа, магчыма, мой канал спрацуе як маленькі старт, з якога можна будзе зрабіць штосьці больш маштабнае. Адзіны мінус – не зусім зразумела, як выйсці менавіта на свайго гледача. Бо ты выходзіш на аўдыторыю беларусаў, але паўстае пытанне, ці яны таго ўзросту, які мне ў першую чаргу хацелася б ахапіць. Думаю, з цягам часу дам гэтаму рады.