Не ведаеш, чым бы карысным заняцца 21 кастрычніка? Саджай дрэвы!

Ілюстрацыя: canva.com

Што для гэтага трэба зрабіць?

Звярнуцца ў лясгас ці лясніцтва па месцы жыхарства, кантакты шукай па гэтай спасылцы. Раім звязацца з спецыялістамі загадзя, напрыклад, у пятніцу.

Што з сабой узяць у лес?

  1. Зручны абутак па надвор’і, бо трэба будзе ісці па ўзаранай паласе, падрыхтаванай для высадкі дрэваў.
  2. Цёплае і зручнае адзенне, бо давядзецца прысядаць, насіць у руках саджанцы.
  3. Шчыльныя пальчаткі, каб абараніць рукі ад мазалёў і стрэмак.

Што трэба атрымаць у лясгасе?

  • Неабходны інвентар.
  • Саджанцы дрэваў.
  • Табе мусяць паказаць месца, дзе можна высаджваць дрэвы.

 

 

Для чаго мне гэта?

  1. Паспрыяць аднаўленню лесу. Акрамя таго, што ім аж надта актыўна гандлююць і моцна высякаюць, у гэтым годзе непагаддзю было пашкоджана больш за 3 тысячы гектараў. А лес – гэта не толькі якасць паветра, грыбы, ягады і пікнікі. Дрэвы абараняюць нас ад моцных вятроў – менавіта таму на ўчастках, дзе актыўна высякаецца лес, узнікаюць пясочныя буры і пусткі, з’яўляюцца праблемы з вадой і ўзмацняецца парніковы эфект. Таксама не забывай пра тое, што лес – месца жыхарства дзікіх птушак і жывёл (пагуглі на гэтую тэму – маштабы катастрофы ўражваюць). У час высечак многія з іх гінуць ці губляюць дом, таму аднаўленне лесу – сапраўды важная тэма, пра якую варта памятаць і казаць, і не толькі пару разоў на год.
  2. Паспрабаваць нешта новае.

Як мы яшчэ можам паспрыяць захаванню лесу?

  • У час пікнікоў быць пільнымі, каб не пакінуць пасля сябе непатушанае вогнішча, недапалкі, аскепкі шкла (яны могуць спрацаваць як лінза, ад якой узнікне вялікі пажар).
  • Другаснае выкарыстанне драўніны.
  • Высадка новых дрэваў.

Жывёлы ў няволі – зло, ці дапамога кволым? На экафестывалі «Пікнічок» абмеркавалі тэму з ратавальніцай дзікіх звяроў і птушак