8
Што для гэтага трэба зрабіць?
Звярнуцца ў лясгас ці лясніцтва па месцы жыхарства, кантакты шукай па гэтай спасылцы. Раім звязацца з спецыялістамі загадзя, напрыклад, у пятніцу.
Што з сабой узяць у лес?
- Зручны абутак па надвор’і, бо трэба будзе ісці па ўзаранай паласе, падрыхтаванай для высадкі дрэваў.
- Цёплае і зручнае адзенне, бо давядзецца прысядаць, насіць у руках саджанцы.
- Шчыльныя пальчаткі, каб абараніць рукі ад мазалёў і стрэмак.
Што трэба атрымаць у лясгасе?
- Неабходны інвентар.
- Саджанцы дрэваў.
- Табе мусяць паказаць месца, дзе можна высаджваць дрэвы.
Для чаго мне гэта?
- Паспрыяць аднаўленню лесу. Акрамя таго, што ім аж надта актыўна гандлююць і моцна высякаюць, у гэтым годзе непагаддзю было пашкоджана больш за 3 тысячы гектараў. А лес – гэта не толькі якасць паветра, грыбы, ягады і пікнікі. Дрэвы абараняюць нас ад моцных вятроў – менавіта таму на ўчастках, дзе актыўна высякаецца лес, узнікаюць пясочныя буры і пусткі, з’яўляюцца праблемы з вадой і ўзмацняецца парніковы эфект. Таксама не забывай пра тое, што лес – месца жыхарства дзікіх птушак і жывёл (пагуглі на гэтую тэму – маштабы катастрофы ўражваюць). У час высечак многія з іх гінуць ці губляюць дом, таму аднаўленне лесу – сапраўды важная тэма, пра якую варта памятаць і казаць, і не толькі пару разоў на год.
- Паспрабаваць нешта новае.
Як мы яшчэ можам паспрыяць захаванню лесу?
- У час пікнікоў быць пільнымі, каб не пакінуць пасля сябе непатушанае вогнішча, недапалкі, аскепкі шкла (яны могуць спрацаваць як лінза, ад якой узнікне вялікі пажар).
- Другаснае выкарыстанне драўніны.
- Высадка новых дрэваў.