Як і амаль кожны старажытны еўрапейскі горад, Бабруйск мае падзямеллі. Большасць з іх засыпана, а ў дадатак ахутана таямніцамі ды міфамі. Але ці праўда тое, што ў нашым горадзе існаваў падземны банк езуітаў і шлях пад Бярэзінай? Даведаемся, што кажуць гарадскія легенды ў другім эпізодзе падкаста “Міфічны Бабруйск”
Слухай таксама на пляцоўках:
Чаму “Міфічны Бабруйск”?
Бабруйск адметны тым, што мясцовыя краязнаўцы ды гісторыкі даволі часта не пагаджаюцца адно з адным наконт звестак пра горад. Першыя будуць даводзіць, што тут былі падземныя хады праз Бярэзіну, другія – што гэта лухта. Адны – што крэпасць знішчыла горад, другія – што ўзбагаціла і дала штуршок для развіцця. І гэтак па многіх і многіх пытаннях.
Я ж хачу расказваць гарадскія міфы і легенды, не больш. Бо гэта і ёсць тое, што любое месца ў свеце робіць прывабным і магічным.
Чакаем твае прапановы і каментары да падккаста ў Інстаграм