Пра Бабруйск і бабруйцаў

  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў.
Tekhnē — праграма рэзідэнцый па даследаваннях гукавога мастацтва ў Францыі, Польшчы ды Бельгіі
Афіша

Tekhnē — праграма рэзідэнцый па даследаваннях гукавога мастацтва ў Францыі, Польшчы ды Бельгіі

by Masha1496 05.09.2023

Tekhnē – праект, у межах якога шэсць еўрапейскіх арганізацый імкнуцца вывучыць вызваленчы патэнцыял тэхналогій у музыцы і саўнд-арце. 

Запрашаюць даследваць гук і тэхналогіі вакол яго, канчатковы праект неабавязковы. Кандыдатам рэкамендуецца азнаёміцца са спецыфікай кожнай прымаючай арганізацыі.

  • Калі: 2-6 тыдняў у снежні 2023 – снежні 2024.
  • Для каго: музыкі, кампазітары_кі, гукарэжысёры_кі, саўнд-дызайнеры_кі, даследчыкі_цы

Арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у праграме:

  • GMEA у Альбі, Францыя
  • TRAFO у Шчэціне, Польшча
  • Q-O2 у Брусэлі, Бельгія 

Tekhnē прапануе:

  • праезд (у межах Еўропы)
  • пражыванне
  • ганарар ці суткавыя
  • магчымасць прэзентацыі працы

Дэдлайн: 15 верасня. Даведацца больш і падаць заяўку.

05.09.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Spreepark Art Space
Афіша

Spreepark Art Space — міждысцыплінарная рэзідэнцыя ў Берліне

by Masha1496 05.09.2023

Запрашаюць міждысцыплінарных мастакоў_чак і творчыя калектывы зрабіць праекты на тэму сувязі “культура-прырода-мастацтва”

Рэзідэнцыя адбудзецца ў Eierhäuschen – нядаўна адрамантаваным рэстаране, які і стане прасторай для мастацкай творчасці і сацыяльнага ўзаемадзеяння. Eierhäuschen размешчаны пасярод прыроднага запаведніка.

  • Калі: 3 месяцы вясной 2024.
  • Для каго: міждысцыплінарныя творцы.

Арганізатары прапануюць:

  • пражыванне
  • праезд
  • стыпендыю 3600 EUR

Дэдлайн: 16 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.

05.09.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

COLLEGE OF EUROPE у Варшаве прапануе стыпендыі на выбітнае навучанне адмыслова для беларусаў_к

by Masha1496 05.09.2023

Каледж Еўропы запрашае ўсіх зацікаўленых беларусаў_к, актывістаў_к і даследчыкаў_ыц да навучання. Старт набору – кастрычнік, пачатак навучання з 2024 года.

Дзякуючы праграме EU4Youth, студэнты_кі могуць атрымаць у каледжы ступень магістра гуманітарных навук у галіне еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў. У вучобе асаблівая ўвага надаецца ўнутранай і знешняй палітыцы ЕС, а таксама канкрэтным тэмам:  

  • міграцыя, 
  • лічбавы і энергетычны пераход, 
  • барацьба з дэзінфармацыяй у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны.

Дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца 7 кастрычніка.

Калі вы плануеце сабраць групу для наведвання, каледж можа арганізаваць экскурсію па Кампусе. 

Даведацца больш. Асабістая гісторыя навучання.

05.09.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
«Праца ў моры дала зразумець, што ўсё ў гэтым жыцці магчыма»
ЛюдзіМесцы

«Праца ў моры дала зразумець, што ўсё ў гэтым жыцці магчыма». Бабруйчанка працуе на лайнерах, глядзіць свет, а дома ратуе жывёл

by alesia.oj 04.09.2023

Усе фота з асабістага архіва гераіні

 

Наша суразмоўніца нарадзілася ў Бабруйску, жыла на Даманскім, скончыла школу нумар 16. Пасля паступіла ў Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт на факультэт англійскай мовы, што і паўплывала на яе далейшае жыццё. Пасля навучання ёй прысвоілі кваліфікацыю «лінгвіст, выкладчык англійскай і італьянскай моў, а таксама рускай як замежнай».

– Праз два тыдні пасля заканчэння ўніверсітэту я зразумела, што не гатовая развітацца з навукай і паступіла ў магістратуру на аддзяленне замежнай літаратуры, – прыгадвае бабруйчанка. – Абараніла дысертацыю з прысваеннем кваліфікацыі магістр філалагічных навук. Працавала па спецыяльнасцях у Беларусі, падчас вучобы ў магістратуры выкладала на вячэрніх курсах у МДЛУ, працавала ў некалькіх арганізацыях выкладчыцай і перакладчыцай.

 

У гэты ж час з Анастасіяй здарылася яшчэ адно лёсавызначальнае знаёмства – з сабакам Нафанем.

–Калі я была на чацвёртым курсе, у доме, дзе здымала кватэру, жыў чалавек, які жорстка абыходзіўся са сваім кокер-спаніэлем. Мая першая афіцыйная аперацыя па яго выратаванні скончылася тым, што я прывезла яго дадому і ён знайшоў прытулак у маіх бацькоў, – расказвае суразмоўніца. – У выніку доўгіх гадоў жыцця з гэтым жорсткім чалавекам у Нафані пахіснулася здароўе, ён пакутаваў ад эпілепсіі і ў 2013 годзе ў яго развілася нырачная недастатковасць. Паўгода я яго лячыла і даглядала як магла, не шкадуючы сродкаў, сіл і часу. На жаль, ён сышоў.

Праз паўгода пасля смерці гадаванца, я вырашыла падарыць яго рэчы прытулку. Так я прыйшла ў дабрачынную арганізацыю «Добродетель», дзе сустрэла свайго будучага гадаванца – Малыша, які радуе мяне і сёння.

Анастасія дапамагала прытулку некалькі месяцаў, пасля чаго ў яе з’явілася жаданне зарэгістраваць сваё таварыства – «Пять свобод», у якім яна магла б рэалізаваць свае ідэі гуманнасці, празрыстасці і сумленнасці ў дачыненні да выратавання бяздомных жывёл.

– Хацелася ўцягнуць больш людзей у выратаванне, прышчапіць гуманнасць, дабрыню і спачуванне, але сутыкнулася з неразуменнем. Многія лічылі, што людзі, якія ратуюць жывёл – гэта невялікая катэгорыя няшчасных людзей з неўладкаваным асабістым жыццём, якія пакутуюць ад адзіноты. Хацелася паказаць, што гэта не так. Паспяховыя і сямейныя людзі таксама маюць добрыя сэрцы і гатовыя прысвяціць свой вольны час выратаванню. У 2015 годзе мы зарэгістравалі «Пять свобод». У той час нават мясцовыя чыноўнікі скептычна ставіліся да маёй ідэі, задавалі няёмкія пытанні пра крыніцы фінансавання, вышуквалі нейкае карысталюбства ў маёй дабрачыннай справе, – тлумачыць суразмоўніца.

 

Малыш ды Барсік, гадаванцы Анастасіі

 

Першым старшынёй нашага таварыства была Наталля Дзяшчэня, якая і сёння актыўна займаецца выратаваннем жывёлаў, але ўжо як незалежная валанцёрка. На змену ёй на некалькі гадоў прыйшла Анастасія, а ў гэтым перадала абавязкі Алёне Грэўцавай.

– Алена прыйшла ў таварыства са сваімі новымі ідэямі і я веру, што яна зможа іх рэалізаваць і зрабіць «Пять свобод» яшчэ лепш. Таксама я вельмі ўдзячная Наталлі Чараповіч і Кацярыне Дубашынскай, якія зрабілі вялізны ўнёсак у развіццё нашай справы па выратаванні жывёл. І нам заўсёды патрэбныя рукі, таму будзем рады прыняць у свае шэрагі ўсіх, хто шчыра і бескарысліва жадае несці дабрыню ў свет.

 

 

Як мы ўжо пісалі вышэй, на рашэнне Анастасіі выправіцца працаваць на вялікую ваду паўплывала яе лінгвістычная адукацыя.

– Заўсёды хацелася пабываць у краінах моў, якія я вывучала. Некалькі разоў спрабавала выехаць у ЗША па абмене, але была вельмі маладая, не атрымалася даказаць у пасольстве свой неіміграцыйны статус. Мне працягвалі адмаўляць у візе зноў і зноў. А калі нешта забараняюць, то хочацца яшчэ больш, – тлумачыць Анастасія. – Так я паехала працаваць і вучыцца ў Англію на некалькі месяцаў, потым была Італія, потым Кітай.

Пасля заканчэння магістратуры і офіснай працы ў Мінску я адчула, што душа прасіла падарожжаў і прыгод. Мая добрая знаёмая, Аксана Радзько, якая стаяла ля вытокаў адпраўкі першых падарожнікаў па моры, прапанавала паспрабаваць сябе ў ролі фатографкі ў кампаніі Royal Caribbean.

Праца была цяжкай і знясільваючай, па 14 гадзін у дзень без выхадных. Праз год я вырашыла сысці. Звольнілася, таму што мне не хапала павагі, да якой прывыкла, працуючы выкладчыцай, перакладчыцай і дырэктаркай па маркетынгу – такі вопыт таксама быў. Да нас ставіліся як да абслугоўваючага персаналу і не гублялі магчымасць нагадаць, дзе было наша месца.

Анастасія вярнулася дахаты, два гады актыўна займалася выратаваннем жывёл, анлайн працавала перакладчыцай, выкладчыцай, удзельнічала ў складанні навучальнага матэрыялу па літаратуры для школьнікаў у адным са сталічных выдавецтваў і з энтузіязмам бралася за любую справу на сваім шляху. Але з часам засумавала, захацелася зноў падарожнічаць.

 

 

– У 2015 годзе я з’ехала працаваць на рэсэпшн ў кампанію Carnival, дзе і працую да сёння. У першы час мне вельмі падабалася праца, бо яна была вельмі адказная. На караблі рэсэпшэн адказвае за ўсё!

У разуменні нашых людзей ты проста стаіш прыгожа і выдаеш ключы. А ў Амерыцы – гэта цэлы свет і бязмежны спіс абавязкаў, якія ўключаюць лідарства пры эвакуацыі ў выпадку надзвычайных сітуацый. За гэта прысвоілі афіцэрскае званне, ну і што казаць, белая афіцэрская форма з пагонамі мяне таксама цешыла. Але няма мяжы дасканаласці і мая цяга да вандровак прывяла ў аддзел экскурсій, – кажа бабруйчанка.

Анастасія падкрэслівае, што ўсе гарады і выспы, якія яна наведала, складана пералічыць. «Калі-небудзь прыгадаю ўсё, калі будзе вольны час», – абяцае суразмоўніца. Яна пабывала на Карыбскіх, Багамскіх, Антыльскіх, Туркскіх, Бермудскіх, Канарскіх астравах. Наведала Егіпет, Італію, Іспанію, Францыю, Англію, Кітай, Турцыю, Ізраіль, Грэцыю, Мексіку і многія іншыя краіны.

 

 

Сёння бабруйчанка працуе намесніцай кіраўніка аддзелу турызму на круізных лайнерах.

– Праца заключаецца ў арганізацыі лагістыкі тураў, продажы тураў, таксама гэта праца над удасканальваннем прадукту, маркетынг, бухгалтэрыя, навучанне новага персаналу, планаванне, продаж, праца са скаргамі, развіццё новых напрамкаў. Гучыць як аддзел з 10 чалавек, але не, нас толькі чацвёра, а часам і трое, – знаёміць суразмоўніца з спецыфікай пасады.

– Працоўны дзень доўгі – да 14 гадзін у дзень, выходных няма цягам 6-8 месячнага кантракту. На першы погляд гучыць як штось немагчымае, але, як паказвае практыка, усё магчыма. Стомленасць убудоўваецца ў твой дзень і робіцца нармальным станам. Гэтая праца не для людзей з слабымі нервамі, бо распарадак на караблях падобны на армейскі: усё ў час і ўсё па струнцы. Існуе вельмі шмат правілаў. Многія з іх не маюць ніякага сэнсу, але яны ёсць і не прытрымлівацца іх не атрымаецца.

З плюсаў падкрэслю, вядома, магчымасць паглядзець свет і блізка пазнаёміцца з іншымі культурамі.

У нас міжнародны склад супрацоўнікаў, на маім судне працуюць людзі з 68 краін.

Цікава даведвацца з першых вуснаў аб іх жыцці, традыцыях, культуры. Гэткі досвед вучыць пакоры і дысцыпліне, жалезнаму цярпенню і разуменню, бо тое, што ў іншых краінах прынята і нармальна для нас – можа здавацца дзікунствам. Але гэта не азначае, што гэта дрэнна, проста па-іншаму.

У моры ўсе жывуць дружна і падтрымліваюць адно аднаго, усе ўсміхаюцца і міла маюць зносіны. Натуральна, там, дзе ёсць людзі канфлікты непазбежныя, усё бывае. Але, калі людзі знаходзяцца ў замкнёнай прасторы, яны вымушаныя знаходзіць альтэрнатыўныя метады вырашэння канфліктаў, таму ва ўсіх вельмі добра развіты камунікатыўныя навыкі.

 

У Бабруйск Анастасія прыязджае два разы на год, адпачынак доўжыцца месяц, калі пашанцуе – два.

– Дома ў мяне бацькі, брат, бабуля, кот Барсік і той самы сабака Малыш, якога забрала з прытулку «Добродетель». Дарэчы, Барсік сам прыйшоў да мяне ў дом і вырашыў застацца. Як можна было яму адмовіць?

Калі я прыязджаю дадому, то праводжу ўвесь свой час з сямʼёй, жывёламі, сустракаюся з сябрамі, люблю ездзіць на рыбалку, збіраць грыбы і гуляць па зімовым лесе, назіраючы за вавёркамі.

 

 

У гэтым сезоне, кажа Анастасія, ёй пашанцавала, бо з амаль 100 прэтэндэнтаў яна трапіла ў лік 12-ці чалавек, якіх адправілі на Аляску.

– За столькі гадоў падарожжаў я думала, што ўсё ўжо бачыла. Але Аляска мяне па-сапраўднаму ўзбадзёрыла і ўзрушыла.

Першае адчуванне было, што я прыехала дадому. Прырода, паветра, лес, жывёлы… Алені, ласі і мядзведзі, якія могуць проста прайсці побач, марскія коцікі, арлы лётаюць над галавой – як у нас галубы. Незвычайна чыстае паветра і вельмі спакойнае і мернае жыццё.

Людзі радуюцца кожнаму дню, з цікавасцю назіраюць за куранятамі ў сваім двары, а ўвечары ў бары абмяркоўваюць, што кураняты рабілі і як яны гулялі.

Аляска вельмі адрозніваецца ад іншых амерыканскіх штатаў, тут людзі далёкія ад палітыкі і сусветных крызісаў, яны вельмі беражліва ставяцца да прыроды, тут не ўбачыш горы смецця. Усюды ёсць чыстыя грамадскія прыбіральні, лавачкі і смеццевыя бакі.

Мясцовыя людзі займаюцца актыўнымі відамі спорту, летам узмоцнена працуюць, а зімой адпачываюць, таму што заканчваецца турыстычны сезон.

З мясцовага жыцця Анастасія адзначае вельмі зменлівае надворʼе: сёння ты можаш быць у шортах і майцы, а заўтра ў поўным зімовым абмундзіраванні.

– Пакуль маё самае любімае месца з тых, у якіх даводзілася быць – Аляска, – кажа бабруйчанка. – Вядома, у кожнай краіне было нешта сваё. Мяне заўсёды радуе дамініканская і мексіканская гасціннасць і хоць гэтыя краіны вельмі далёкія ад Беларусі тэрытарыяльна, уменне сябраваць і прымаць гасцей, дапамагаць у цяжкую хвіліну – робяць іх падобнымі да нас.

А па Алясцы ў нас сямідзённыя круізы і кожны дзень мы спыняемся ў розных партах: Juneau, Skagway, Ketchikan, Icy Strait Point, Sitka, Victoria (Canada), і праходзім праз ф’ёрд Tracy Arm Fjord. Раніцай прыбыццё, вечарам адбыццё.

 

 

Ці паўплываў такі, прыгодніцкі лад жыцця, на жыццёвую філасофію нашай гераіні? Яна кажа – так, і карэнным чынам.

– Па-першае, калі чалавек суткамі працуе і ў прынцыпе жыве на працы, як у маім выпадку, ён пачынае шанаваць маленькія радасці. Калі я жыла ў Беларусі, то як і ўсе чакала пятніцы, выходных, і мне здавалася, што я так стамілася, працуючы 5 гадзін у дзень і мне трэба адпачыць, – смяецца Анастасія. – А тут мы не ведаем дні тыдня, таму за выходнымі няма сэнсу сачыць. Нашы дні мы лічым па партах.

Яшчэ ў нас няма бальнічных, як аказалася, можна пахварэць пару гадзін і нават ачуняць. Выключэннем быў каронавірус, калі міжнародная арганізацыя аховы здароўя абавязвала ізаляваць хворых на яго.

Праца ў моры мне дала зразумець, што ўсё ў гэтым жыцці магчыма і няма перашкод, калі сам сабе іх не пабудуеш. Людзі валодаюць велізарным патэнцыялам, але не заўсёды ведаюць, як яго выкарыстоўваць.

Досвед працы з рознымі нацыянальнасцямі даў зразумець, што няма дрэнных нацый, а ёсць проста дрэнныя людзі ў кожнай краіне.

Калі ты нясеш дабро, то яно вернецца да цябе ў розных формах. Бо вельмі проста схавацца ў сваю ракавінку і не бачыць праблемы, тых, хто мае патрэбу, а пасядзець і пачакаць пакуль нехта іншы прыйдзе і ўсё вырашыць. Не трэба баяцца даць волю сваім пачуццям, жаданням і быць патрэбнымі ды карыснымі. Таму лозунгам нашага таварыства абароны жывёл на працягу многіх гадоў з’яўляецца: «Разам – мы сіла». Абʼяднаўшы намаганні і розумы многіх, можна змяніць стаўленне да жывёл, і не толькі да іх, у лепшы бок.

 

 

– І вельмі слушным быў пачатак вядомага верша:

«Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць».

Беларусь – выдатная краіна з дзівоснымі людзьмі, якім проста трэба навучыцца любіць і шанаваць сябе, а таксама месца, у якім нарадзіліся. Таму я заўсёды рада дзяліцца сваім вопытам падарожжаў і жыцця, а раптам каму-небудзь спатрэбіцца, – рэзюмуе Анастасія.

.

04.09.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Октябрь – Йога-ретрит “Восстановление и гармония” от центра “Вдохновение”

by slganji 04.09.2023

Центр “Вдохновение” приглашает на йога-ретрит “Восстановление и гармония”, который пройдет в середине осени.

Что вы получите от этого ретрита?

  • ежедневные йога-практики, включая асаны, дыхательные упражнения, медитацию и релаксацию
  • индивидуальное руководство опытных преподавателей для улучшения вашей практики
  • специализированные семинары и лекции по дыхательным техникам, энергетическим практикам и философии йоги
  • вегетарианская питание, сбалансированное и укрепляющее ваше тело и разум
  • свободное время, чтобы насладиться природой, прогуляться в окрестностях или просто расслабиться у бассейна
  • проживание в комфортном и уютном жилье, где вы можете отдохнуть и насладиться тишиной

Регистрация открыта!

  • Когда: середина осени
  • Где: уютный курортный комплекс в окружении живописного леса
  • Ведущие: опытные и сертифицированные преподаватели
  • Длительность: 2 ночи/3 дня
  • Стоимость: 350 рублей

Узнать подробности и зарегистрироваться можно в Instagram.

04.09.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
Афіша

8-9 верасня — мюзікл-эскапада “Несцерка”

by slganji 04.09.2023

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча запрашае на прэм’еру мюзікла-эскапады ў двух дзеяннях “Несцерка” (12+).

Эскапада (ад французкага “escapade” – “аванцюра”) – экстравагантная выхадка. Менавіта такім абяцае быць новы мюзікл рэжысёра Зміцера Нуязіна.

“Несцерка” – камедыйная п’еса па матывах беларускіх народных казак, напісаная Віталём і Артурам Вольскімі ў 1940-м годзе. Па сюжэце дачка ганчара Наста павінна выйсці замуж за напышлівага шкаляра Самахвальскага, але сэрца яе належыць простаму хлопцу Юрасю. На дапамогу закаханым прыходзіць жабрак Несцерка, за прыгодамі і выпрабаваннямі якога немагчыма назіраць без усмешкі.

  • Калі: 8-9 верасня а 18:00
  • Працягласць: 2 гадзіны 30 хвілінаў
  • Кошт: 8-15 рублёў

Набыць квіткі можна ў касе тэатра ці на сайце.

04.09.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
МесцыУрбаністыка

Выставы на вуліцах Бабруйска. Фотарэпартаж

by Bagouka 01.09.2023

Глядзі фотарэпартаж, а калі давялося пабачыць гэтыя незвычайныя экспазіцыі нажывую – дзяліся ўражаннямі ў каментарах у Instagram.

У пачатку вуліцы Мінскай можна пабачыць алею працоўнай славы з фотаздымкамі бабруйскіх прадпрыемстваў.
Таксама на Мінскай у раёне завода ГТВ можна пабачыць рэпрадукцыі палотнаў мастакоў з выявамі Бабруйска
Выставы на вуліцах Бабруйска. ФотарэпартажВыставы на вуліцах горада Бабруйска.
Сярод рэпрадукцый можна пабачыць “Скрыжаванне” Абрама Рабкіна
Выставы на вуліцах Бабруйска.Выставы на вуліцах Бабруйска.Выставы на вуліцах Бабруйска. Фота
01.09.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
Афіша

6 – 20 лістапада і 21 лістапада – 5 снежня — творчая даследчая рэзідэнцыя на Кіпры і ў Італіі

by slganji 28.08.2023

Да ўдзелу заклікаюць з праектамі, звязанымі з сацыяльнай трансфармацыяй і экалагічнымі праблемамі. Удзельнікам прапануюць выдаткі на праезд, пражыванне і суткавыя.

Для ўдзелу ў рэзідэнцыі трэба прапанаваць даследчы праект у адпаведнасці з філасофіяй «Трэцяга раю» Мікеланджэла Пісталета і яго «Маніфеста арт-праекта». Галоўны пасыл: «Мастацтва з’яўляецца адлюстраваннем чалавечай думкі, прыйшоў час, каб мастакі ўзяліся за гэта». 

  • Для каго: культдзеячы, актывісты, аўтары, даследчыкі і інш.;
  • Калі: 6 – 20 лістапада і 21 лістапада – 5 снежня;
  • Дзе: Кіпр і Італія.

Арганізатары прапануюць:

  • выдаткі на праезд да 400 EUR;
  • суткавыя 800 EUR; 
  • пражыванне; 
  • інстытуцыянальную падтрымку.

Дэдлайн: 3 верасня. Даведацца больш і падаць заяўку.

28.08.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

OneBeat Fellows – рэзыдэнцыя для музыкаў у ЗША

by slganji 28.08.2023

OneBeat Fellows – мерапрыемства для музыкаў, саўнд дызайнераў і кампазітараў да 35 гадоў. Удзельнікам прапануюць праезд, пражыванне і невялікую стыпендыю.

Асноўная мэта рэзыдэнцыі – стварэнне музыкі. Удзельнікі OneBeat Fellows будуць выступаць перад вялікай амерыканскай аўдыторыяй, камунікаваць з мясцовымі музыкамі і праводзіць семінары.

  • Для каго: музыкі, кампазітары, саўнд-дызайнеры да 35 гадоў
  • Калі:  красавік – май і верасень – кастрычнік 2024.
  • Дзе: ЗША

OneBeat прапануе:

  • праезд
  • пражыванне
  • невялікую стыпендыю

Дэдлайн: 15 верасня. Даведацца больш і падаць заяўку.

28.08.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Copenhagen Photo Festival 2024 – конкурс фатаграфіі ў межах дацкага фестывалю

by slganji 28.08.2023

Copenhagen Photo Festival 2024 – гэта конкурс фатаграфіі ў межах дацкага фестывалю, які пройдзе ў чэрвені 2024 года. Тэма фестывалю – заблытанасць. 

Фатографаў і фотамастакоў запрашаюць даслаць фотапрацы, звязаныя з тэмай фестывалю «заблытанасць». Гэтае слова адносіцца да таго, як мы звязаны адзін з адным у прасторы і часе. Мэта конкурсу – персанальныя выставы Капенгагенскага фотафестывалю. Творцы будуць працаваць з куратарскай камандай над планаваннем выставы ў памяшканні або на адкрытым паветры.

  • Для каго: фатографы і мастакі
  • Калі: чэрвень 2024

Галоўны прыз конкурсу – персанальная выстава на Copenhagen Photo Festival

Дэдлайн: 15 верасня. Даведацца больш і Падаць заяўку.

28.08.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Новыя публікацыі
Старыя публікацыі

Афіша

  • Что, где и когда: новогодние праздники в Бобруйске

    27.12.2023
  • 27 апреля — открытие весенне-летнего сезона в городском парке культуры и отдыха

    23.04.2024
  • «Включи себя»: онлайн-коворкинг для профессионального развития и роста людей старше 30 лет

    27.03.2023
  • 30 жніўня – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле

    27.08.2024
  • 30 лістапада — містычная драма ў двух дзеях «Пан Твардоўскі»

    20.11.2024
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram
  • Tiktok
Footer Logo

© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў. Калі вы хочаце ўзяць матэрыял з нашага сайту, захавайце, калі ласка, загаловак і тэкст бяз зменаў і дайце наўпроставую працоўную гіперспасылку.


НАВЕРХ
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Contact us