Афіша

Pina Bausch Fellowship 2025 – стыпендыя ў галіне танца і харэаграфіі

Pina Bausch Fellowship 2025 падыходзіць для танцораў(к) і харэографаў(к) у любых стылях і напрамках сучаснага ці класічнага танца, з прафесійным досведам ад 2-х гадоў. 

Падчас стыпендыі ўдзельнікі(цы) могуць назіраць за працай іншых, рабіць сумесныя даследаванні, прапанаваць ментарства або актыўна ўдзельнічаць у пастаноўках.

  • Калі: верасень 2025 – жнівень 2026 (ад 3-х да 12 месяцаў).
  • Фармат: афлайн, анлайн або змешаны.
  • У стыпендыю ўваходзіць: 2 500 EUR/месяц за поўны працоўны дзень альбо 1 000 EUR/месяц за няпоўны; пакрыццё транспартных выдаткаў і падтрымка прэзентацыі вынікаў.

Дэдлайн 15 сакавіка. Даведацца больш і падаць заяўку

Афіша Бабруйск




Цікавае

Спецпраекты