Раім паслухаць: “ПЕПЕЛ НА ПОЛ” – бабруйцы, якія мараць зладзіць незвычайны панк-канцэрт

Фота з сацсетак гурта

Іх відэа маглі трапляцца табе ў тыктоку, а іх твары падаюцца вельмі знаёмымі? І не дзіўна – бо гэтыя бабруйцы сталі музычным адкрыццём кастрычніка, іх раяць слухаць у смі і сябры ў сацсетках. Хоць у музыцы – і наагул у творчасці, хлопцы не навакі. Так давай крыху з імі пазнаёмімся?

Сёння “ПЕПЕЛ НА ПОЛ” – гэта трое бабруйцаў – Вова, Арцём ды Ўладзь.

– Але мы прымаем усіх, – адзначаюць музыкі ды кажуць, што хочуць стварыць самы вялікі гурт, каб на сцэне не змяшчаліся: “Наагул сцэна нават не патрэбная, проста збірацца дзе заўгодна, калі заўгодна і граць сваю музыку. Проста ўявіце 150 музыкаў і 150 гледачоў – уражвае!”

Сваю творчасць бабруйцы акрэсліваюць так: “Нашыя песні пра любоў/каханне для людзей, якія ўмеюць любіць/кахаць!”

Сёння на стрымінгавых платформах можна паслухаць дзве песні “ПЕПЕЛ НА ПОЛ” – “Сэнсы” па-беларуску і “Таджик” – па-руску. Прэм’ера трэцяга трэка адбудзецца неўзабаве – 31 кастрычніка. Не прапусці! Наогул, як кажуць музыкі, у іх ужо гатовы альбом, які “запісалі суперхутка – за два тыдні”. А цяпер пакрысе знаёмяць з імі слухачоў ды запісваюць атмасферныя ролікі для сацсетак у пазнавальных для бабруйцаў лакацыях. Напрыклад – на Бабруйскай крэпасці ды бібліятэцы ў старой камяніцы.

– Нам прыемна, што нас так нечакана пачалі падтрымліваць, шмат цёплых словаў (асабліва ў ТыкТоку). Спадзяемся, так будзе і надалей і мы забахаем круты панк-канцэрт і сагрэем адно аднаго. Усім любові і метамадэрна! – кажуць музыкі.

Фота з сацсетак гурта

Хто ж такія “ПЕПЕЛ НА ПОЛ”?

Вова, Арцём ды Ўладзь – не толькі музыкі, а яшчэ акторы і рэжысёры. Ты мог(ла) бачыць іх на сцэне бабруйскага тэатра, але гэта толькі малая доля іх творчага жыцця. Вось дзе яшчэ іх можна было пачуць і ўбачыць:

Рок-опера “Ты храбр!”:

 

Музычны серыял “Пурпур” :

 

Творчае аб’яднанне “СОБАЧИЙ КАЙФ”, з ім бабруйцы “парвалі X-Factor Беларусь” .

Кароткаметражнае кіно “Мікалай”, што годна пракацілася па фестывалях і абавязковае для прагляду: 

 

Рок-гурт “to harbor”

Цікава? То падпісвайся на гурт у інстаграм ды тыкток. А таксама слухай песні на стрымінгах па гэтай спасылцы. 

Цікавае

Спецпраекты