У час будоўлі Бабруйскай крэпасці планавалася, што форт Фрыдрых Вільгельм і вежа Апермана будуць абараняць межы імперыі. Тым не менш большую частку свайго існавання гэтыя ўмацаванні гралі ролю вязніц – у асноўным, для палітычных апанентаў.
І падобных месцаў зняволення ў той час было дастаткова, але чамусьці менавіта бабруйская катарга надзвычай моцна палохала арыштантаў. Магчыма, тут спраўды існавала “яйка-камера”, апісаная Пікулем? Даведаемся, што кажуць гарадскія легенды ў падкасце “Міфічны Бабруйск“.
Падрабязнасці – у аўдыё на YouTube, Spotify, SoundCloud.
У падкасце выкарыстана музыка, створаная пры дапамозе SUNO AI.
У чым каштоўнасць гэтых гісторый, як яны ўплываюць на вобраз горада, чым могуць быць карысныя жыхарам і тым, хто выпадкова паслухаў падкаст?
– Мне заўсёды хочацца, каб людзі – мясцовыя ды турысты, закахаліся ў Бабруйск. Убачылі яго іншымі вачамі – што вось, у ім і архітэктура цікавая, і гісторыя, якая звязаная не толькі з Расейскай імперыяй ды СССР.
Пазбавіцца ад правінцыйнасці, якую навязвала стагоддзямі Масква, ад пачуцця сарамлівасці, што ты з «нейкага там маленькага гарадка ў Беларусі». І заўсёды абурае, калі людзі, народжаныя ў Бабруйску, прадстаўляюцца недзе: «Менск».
Спадзяюся, слухачы майго падкаста паглядзяць на горад іншымі вачамі, прыслухаюцца да яго. А тыя, хто яшчэ ні разу ў ім не быў – абавязкова прыедуць паглядзець. Тым больш, у нас ёсць краязнаўцы, што збіраюць легенды, як, напрыклад, Святлана Калюта. А таксама цікавыя гіды. Нядаўна бачыла відэа, на якім Зінаіда Сугак расказвае пра раён вакзала «Бярэзіна» – настолькі настальгічнае і кранальнае, што ў мяне нават слёзы на вачах з’явіліся. Алег Красны не цураецца легендаў, і расказвае пра горад так, што заслухацца можна! Дарэчы, да таго, як наведала яго экскурсію, не звяртала ўвагу на тое, што на Сацыялцы ёсць старая камяніца з беларускім арнаментам. Памятаю, гэта так уразіла! Хадзіла там амаль штодня шмат год, і не заўважала.
Езуіцкі, ці святых Пятра і Паўла? Чаму мы блытаем бабруйскія касцёлы?
Ажно ў трох выпусках падкасту “Міфічны Бабруйск” фігураваў адзін з самых шматпакутных старых будынкаў у горадзе – езуіцкі касцёл. Так, той самы, які часта гарэў, і які ў многіх кнігах ды крыніцах (нават у Вікіпедыі ды віртуальных мапах) блытаюць з касцёлам святых Пятра і Паўла. На вялікі жаль, гэтая каламеса трапіла і ў адзін з выпускаў падкасту, пад назвай “Святыя ў Бабруйску”. Крыўдна, але давай паспрабуем разабрацца, чаму так адбываецца, і не толькі з намі.
Дзяліся сваімі міфамі і легендамі пра Бабруйск і Бабруйцаў у Інстаграм