10
Фестываль THE TECHNO(S)CENE прысвечаны лічбаваму асяроддзю, арганізатараў цікавяць самыя розныя праекты ад прадстаўнікоў розных супольнасцей. Галоўнае, каб яны выходзілі за традыцыйныя межы.
Арганізатары THE TECHNO(S)CENE вераць у пераўтваральную сілу тэхнанавукі – сферы, дзе навука і тэхніка сыходзяцца, пашыраючы чалавечае ўяўленне і мастацтва. Усе заяўкі будуць разгледжаны для офлайн- і онлайн-версій фестывалю.
- Для каго: творцы відэа, мастакі(чкі), дызайнеры(кі) (у тым ліку VR, AR, XR), даследчыкі(цы) і г.д.
- Калі: вясна і восень 2024.
Дэдлайн 3 студзеня 2024. Даведацца больш і падаць заяўку.