Аўтарка і вядучая лекцыі Ганна Палей, прадзюсарка культурніцкіх праектаў, арт-менеджэрка.
Лекцыя будзе складацца з 3 блокаў:
- Рэзюмэ і CV: як скласці, вылучыць рэлевантны прафесійны досвед, пазбегнуць распаўсюджаных памылак.
- Партфоліа: сакрэты стварэння і прэзентацыі досведу, нават калі вы не з творчай сферы.
- Linkedin: сіла прафесійнай сацыяльнай сеткі, як стварыць і прасунуць асабісты профіль.
Лекцыя падыдзе для:
* Спецыялістаў, якія жадаюць палепшыць свае рэзюмэ і профіль Linkedin для новых кар’ерных магчымасцяў.
* Прадпрымальнікаў і фрылансераў, якія шукаюць спосабы прыцягнення кліентаў і партнёраў.
* Рэлацыраваных беларусаў_сак, якія выбудоўваюць кар’еру ў новых умовах.
Удзел у лекцыі бясплатны. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая. Рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/FXY1Nx8HUjV5dCU8A
Дата: 17 жніўня
Час: 19:00 (па Менску)
Анлайн: ZOOM
Працягласць: 60-90 хвілін
Дадай сябе – гэта анлайн-праграма прафесійнай падтрымкі людзей ва ўзросце 30+, якія хацелі б прасунуцца па кар’ернай лесвіцы або змяніць працу, павысіць кваліфікацыю або асвоіць новую прафесію, стварыць або перазапусціць сваю справу.
Падрабязней у Instagram і Telegram