Афіша

17 жніўня – Лекцыя “Рэзюмэ і партфоліа”: новы крок у кар’еры!

Аўтарка і вядучая лекцыі Ганна Палей, прадзюсарка культурніцкіх праектаў, арт-менеджэрка.

Лекцыя будзе складацца з 3 блокаў:

  1. Рэзюмэ і CV: як скласці, вылучыць рэлевантны прафесійны досвед, пазбегнуць распаўсюджаных памылак.
  2. Партфоліа: сакрэты стварэння і прэзентацыі досведу, нават калі вы не з творчай сферы.
  3. Linkedin: сіла прафесійнай сацыяльнай сеткі, як стварыць і прасунуць асабісты профіль.

Лекцыя падыдзе для:

* Спецыялістаў, якія жадаюць палепшыць свае рэзюмэ і профіль Linkedin для новых кар’ерных магчымасцяў.

* Прадпрымальнікаў і фрылансераў, якія шукаюць спосабы прыцягнення кліентаў і партнёраў.

* Рэлацыраваных беларусаў_сак, якія выбудоўваюць кар’еру ў новых умовах.

Удзел у лекцыі бясплатны. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая. Рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/FXY1Nx8HUjV5dCU8A 

Дата: 17 жніўня

Час: 19:00 (па Менску)

Анлайн: ZOOM

Працягласць: 60-90 хвілін

Дадай сябе – гэта анлайн-праграма прафесійнай падтрымкі людзей ва ўзросце 30+, якія хацелі б прасунуцца па кар’ернай лесвіцы або змяніць працу, павысіць кваліфікацыю або асвоіць новую прафесію, стварыць або перазапусціць сваю справу.

Падрабязней у Instagram і Telegram

Цікавае

Спецпраекты