Папярэднім разам не паступіла ніводнай заяўкі, але выканкам верыць у лепшае.
Прадаецца рэдзюіт правага ўваходнага плацдарму другога палігону крэпасці. Стартавы кошт гістарычнага збудавання – 1 базавая велічыня ці 40 рублёў.
Рэдзюіт знаходзіцца па адрасе: вул. Крэпасны вал, 27. Плошча будынку – 545,7 квадратных метраў. Таксама прадаецца фрагмент цаглянай падпорнай сцяны валу плошчай 42,67 квадратных метры. Агульная плошча зямельнага ўчастку, на якім размешчаны рэдзюіт – 0,4468 га.
Збудаванне не эксплуатуецца ўжо больш за 10 гадоў, раней у ім быў склад.
Будынак прадаецца з абавязковай умовай выканання рамонтна-рэстаўрацыйных працаў цягам трох гадоў з моманту пакупкі. У былым рэдзюіце можна будзе размесціць рэстаран, бар, клуб, спартовую залу ці штосьці іншае.
Па ўсіх пытанняў адносна набыцця будынку прапаноўваюць звяртацца ў аддзел культуры Бабруйскага гарвыканкаму.
Гэты ж рэдзюіт выканкам ужо спрабаваў прадаць у красавіку 2024 года – таргі былі прызначаныя на 22 красавіка, аднак не адбыліся, бо не паступіла ніводнай заяўкі.
Надоечы мы распавядалі, як на працягу 18 гадоў гарадскія ўлады спрабуюць штосьці зрабіць з крэпасцю: малююць прыгожыя планы, абвяшчаюць аўкцыёны. Але істотна нічога так і не змяняецца.
А як вы думаеце – як уратаваць Бабруйскую крэпасць? Дзяліцеся сваімі думкамі ў каментарах у нашым Інстаграме!
Гатовы яшчэ адзін праект рэканструкцыі Бабруйскай крэпасці. Што ў ім?