Афіша

Чаму Бабруйск збудаваны на адным беразе ракі?

Калі наведваеш іншыя гарады Беларусі, нам, бабруйцам, вельмі кідаецца ў вочы, што рэкі ў іх знаходзяцца ў цэнтры. Чаму ж так атрымалася, што наша Бярэзіна наадварот – своесасаблівая мяжа, уздоўж якой і цягнуцца раёны – ад Цітаўскага маста да Лукавай гары?

З гэтым спрабуе разабрацца Гістарычны Бабёр у новым відэа. 

@histarycny_babior

Не забывай пакідаць каментары – тваё меркаванне важнае! #бобруйск #бабруйск #пабеларуску #белтыкток

♬ оригинальный звук – histaryčny_babior

Глядзі ў TikTok альбо Instagram, дзяліся з сабрамі — няхай як мага больш людзей даведаюцца пра гісторыю і выбітных асобаў нашага горада!

Як з’явілася ідэя рабіць гістарычны тыкток?

Дар’я Роскач – мастачка, паэтка, выкладніца моўных курсаў для дзетак і дарослых. А нядаўна дзяўчына запусціла яшчэ і тыкток, у якім у вобразе Бабра расказвае гісторыю Бабруйска.

Дар’я Роскач. Фота: 1387.io

– Я настаўніца, таму часам шукаю дзіцячы кантэнт па-беларуску ў інтэрнэце і бачу, што яго пачало з’яўляцца больш. Але практычна ўвесь гістарычны кантэнт разлічаны на дарослых. Ён падаецца навукова, сур’ёзна, і не чапляе малых гледачоў. Але часам і дарослым хочацца адпачыць, і паглядзець штось адукацыйнае ў лёгкім фармаце.

Тое ж тычыцца кантэнту пра Бабруйск – ён скіраваны ў першую чаргу на дарослых. Недахоп матэрыялаў склаўся ў ідэю самой рабіць тыкток. Пачала думаць над фарматам, як усё падаць цікавей для маёй мэтавай аўдыторыі.

Тыкток – папулярная платформа, магчыма, мой канал спрацуе як маленькі старт, з якога можна будзе зрабіць штосьці больш маштабнае. Адзіны мінус – не зусім зразумела, як выйсці менавіта на свайго гледача. Бо ты выходзіш на аўдыторыю беларусаў, але паўстае пытанне, ці яны таго ўзросту, які мне ў першую чаргу хацелася б ахапіць. Думаю, з цягам часу дам гэтаму рады.

«Бабёр расказвае дзецям ды падлеткам пра гісторыю». Бабруйчанка робіць адукацыйны тыкток, які можа спадабацца і табе

 

Цікавае

Спецпраекты