Ён з’явіўся на свет у Бабруйску, і сваю галоўную кнігу — “Легенды інваліднай вуліцы” напісаў пра наш горад. Але лічаць яго сваім таксама ізраільцяне і расейцы.
Сёння Гістарычны Бабёр раскажа табе пра значныя моманты жыцця пісьменніка, рэжысёра і сцэнарыста.
@histarycny_babior Якія ціквыыя гісторыі з жыцця Эфраіма Севелы я не расказаў? Пішы ў каментарах! #бабруйск #бобруйск #пабеларуску #belarus #bobruisk #эфраимсевела
Глядзі, дзяліся з сябрамі і пішы ў каментарах цікавыя факты пра Эфраіма Севелу, якія не трапілі ў відэа.

Эфраім Севела. Крыніца: bobruisk.guru
Кіраўніца менскага «Клубу аматараў вандровак», суаўтарка экспазіцыі Мазырскага краязнаўчага музея, прысвечанай знакамітаму ювеліру Ізраілю Рухамоўскаму Соф’я Вертліб ужо некалькі гадоў марыць пра адкрыццё музея пісьменніка, рэжысёра і сцэнарыста Эфраіма Севелы ў ягоным родным Бабруйску. Пагутарылі са спадарыняй Соф’яй пра тое, якая дапамога патрэбная, каб мара пра музей спраўдзілася.