МесцыУрбаністыка

Навошта пляж на “санаторцы” абнеслі высокім плотам?

Надоечы бабруйцы ўбачылі на самым лепшым гарадскім пляжы каля санаторыя ім.Леніна дзіўную карціну – высокі плот вакол валейбольнай пляцоўкі. Што адбываецца, высветліў Bobr.by.

Плот на пляжы каля санаторыя ім. Леніна. Фота: bobr.by

Аказваецца, з 3 лістапада 2023 года пляж больш не належыць санаторыю – ён быў перададзены на баланс горада. Улады ў сваю чаргу падзялілі адказнасць  па доглядзе за рэкрэацыйнай зонай паміж Адміністрацыяй Ленінскага раёну і ААТ “БЗТДіА”.

Завод паставіў на пляжы новыя кабінкі для пераапранання і душавыя (і пазначыў гэта ўсё сваёй сімволікай), абнавіў валейбольныя пляцоўкі і трыбуны для гледачоў. А напрыканцы верасня прадпрыемства пачало будаваць на пляжы плот, каб аддзяліць валейбольную пляцоўку ад зоны адпачынку ля вады.

У Бабруйску зрабілі «патрыятычны пляж», у чырвона-зялёных колерах і з трактарамі. Але гараджане яго засмецілі

Узвядзенне плоту занепакоіла галоўнага лекара санаторыя Андрэя Мікановіча. У прыватнасці, ён цікавіўся, ці будзе вольны ўваход на пляж і валейбольныя пляцоўкі. Такія ж пытанні ўзніклі і ў бабруйцаў, якія бачылі будаўніцтва агароджы.

У адказ на гэтыя хваляванні на плоце з’явілася абвесткі: “Уваход на тэрыторыю ААТ “БЗТДіА” вольны”. Побач таксама размешчана папярэджанне, што пляцоўка знаходзіцца пад відэаназіраннем.

Тое, што ўваход будзе вольным, безумоўна, радуе. Але нас бянтэжыць выгляд, які цяпер мае пляж. Няўжо нельга было абысціся без платоў ці зрабіць іх больш эстэтычнымі?

А што вы думаеце пра гэткае добраўпарадкаванне пляжу? Ці падабаецца вам? Пішыце ў каментарах у нашым Інстаграме!

Совы, пляжный волейбол, экопарк у реки: бобруйчане разработали концепцию развития городской набережной

Цікавае

Спецпраекты