Пра Бабруйск і бабруйцаў

  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў.
Афіша

Летні моўны інтэнсіў для дзяцей у Бабруйску пройдзе з 19 па 30 чэрвеня

by Bagouka 06.06.2023

Лета – гэта час прыгод і магчымасці адпачыць ад школы. “АЙВИЛИГА” (кафедра англійскай мовы 2English) сапраўды ведае, што добры адпачынак мусіць быць карысным.

Што чакае дзяцей гэтым летам?

1.Інтэрактыўнае паглыбленне ў англійскую мову (20 гадзін)

Рабят чакае віртуальнае кругасветнае падарожжа. На працягу 10 дзён яны будуць вывучаць культуры розных краін, лад жыцця жыхароў, геаграфічныя і прыродныя асаблівасці, гісторыю і традыцыі. Усё з максімальным выкарыстаннем англійскай лексікі. Кожны дзень – гэта новая краіна, тэматычныя віктарыны, квэсты, праекты.

2. Забаўляльная праграма

Сумна не будзе, бо  падрыхтавалі насычаную забаўляльную праграму, якая ўключае правядзенне экскурсій (кантактны заапарк, кафэ, радыёстанцыя) і актыўны адпачынак (дзіцячы парк, гарадскі парк, пляж).

3.Прыемная атмасфера

Прыязная і згуртаваная атмасфера – абавязковая ўмова для раскрыцця здольнасцей дзіцяці, новых знаёмстваў, а таксама дапамога ў сацыялізацыі.

Для каго: дзеці 8-12 гадоў

Першая змена пройдзе з 19 па 30 чэрвеня па адрасе вул.Пушкіна, д. 163.

Усяго 10 дзён (субота, нядзеля – выходны)

Час штодзённага знаходжання – 3 гадзіны.

Тэлефануйце і бранюйце месцы +375 (29) 127-00-17

06.06.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Летні IT-інтэнсіў для дзяцей

by Bagouka 06.06.2023

Ваша дзіця любіць кампутарныя гульні і гадзінамі сядзіць за кампутарам ці ў тэлефоне? Любіць фатаграфаваць і апрацоўваць карцінкі ў рэдактарах, гадзінамі заліпаючы ў які-небудзь праграме? Не абмяжоўвайце яго інтарэсы, дайце яму магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі стваральніка гульняў, і ён паглядзіць на гульнявы кампутарны свет па-новаму. А магчыма з вашага дзіцяці можа атрымацца выдатны дызайнер ці праграміст. Кампутарная акадэмія ШАГ дапаможа вам накіраваць яго энергію ў патрэбнае рэчышча і арганізаваць яму карысныя вакацыі з задавальненнем!

Акрамя яркіх эмоцый і маляўнічых уражанняў, ваша дзіця атрымае масу новых каштоўных навыкаў, якія дапамогуць яму раскрыць свой патэнцыял ужо зараз

1 змена: з 5 чэрвеня па 16 чэрвеня

2 змена: з 19 чэрвеня па 30 чэрвеня

3 змена: з 4 ліпеня па 15 ліпеня

4 змена: з 17 ліпеня па 28 ліпеня


Заняткі будуць праводзіцца па адрасе:

вул.Горкага,12 (ГЦ “Вэстар”, 3 паверх”)


Колькасць месцаў абмежавана!

Запіс па тэлефоне:

+375 (44) 568 83 72

+375 (29) 568 83 92

06.06.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Кулінарныя майстар-класы ад “Любимого места” ў чэрвені

by Bagouka 06.06.2023

Расклад:

4 чэрвеня а 10:00 – 2 у 1: міні-піца і сочнік з тварожна-ягаднай начыннем.
11 чэрвеня а 10:00 – рыхтуем “Трайфлы” дэсерты ў шклянках;
18 чэрвеня а 10:00 – рыхтуем міні-піцы;
25 чэрвеня а 10:00 – пячэм кексы.

Кошт: 15 рублёў (калі не пазначаны іншы кошт).

У кошт уваходзяць удзел, інгрэдыенты, інвентар і чаяванне пасля МК са сваімі прыгатаванымі пачастункамі!

Узрост: з 4 гадоў 

колькасць месцаў абмежавана!

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне 8-029-6510077 ці ў Instagram

06.06.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Тэма

«Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі

by mikkitaki 01.06.2023

Пытанні пра тое, як перажыць пераезд у новую краіну, справіцца з сумам па дому, знайсці сябе на чужыне, наноў пабудаваць жыццё цягам апошніх трох гадоў сталі актуальнымі для вялікай колькасці беларусаў. Што можа дапамагчы не ўваліцца ў дэпрэсію ў новай краіне? Як пісьменна праходзіць праз этапы перажывання эміграцыі? Гутарым пра гэта з псіхолагам з Бабруйска Таццянай Карасёвай. Што такое эміграцыя, Таццяна ведае са свайго ўласнага досведу – нядаўна яна пераехала ў Турцыю.

Таццяна Карасёва. Фота: Таццяна Карасёва/Instagram

«Стрэс ад пераезду большы, чым ад расстання з блізкім чалавекам»

– Таццяна, пераезд у іншую краіну, напрыклад, да мора, часта стэрэатыпна лічыцца дасягненнем, здзяйсненнем мараў. Але цяпер мы сутыкнуліся з іншай з’явай – вымушаным пераездам, уцёкамі. Шмат хто з беларусаў у іншых краінах цяпер не турысты ці працоўныя рэлаканты, а ўцекачы. Як адрозніваецца перажыванне эміграцыі ў гэтых двух выпадках – калі пераезд жаданы і калі ён вымушаны?

– Канешне, адаптацыя ў новай краіне моцна адрозніваецца ў гэтых сітуацыях. Тым, хто пераязджае па сваім жаданні, а не ўцякае, нашмат лягчэй. Хоць гэта не значыць, што яны зусім не перажываюць ніякага стрэсу. Паводле шкалы стрэсу, пераезд набірае больш за 70 балаў, гэта нават больш, чым расстанне з блізкім чалавекам.

Але ў тых, хто пераязджае, бо гэтага хоча, ад пачатку больш псіхалагічнага рэсурсу, каб гэты стрэс перажыць.

У тых, хто пераязджае вымушана, такога рэсурсу менш, бо ён пайшоў на ўцёкі, на страхі, перажыванні. У такім стане бывае цяжка прыняць іншую краіну, людзей, іхны менталітэт. Спрацоўваюць абарончыя механізмы псіхікі. Я не раз гэта назірала ў сваіх кліентаў.

У такім безрэсурсным стане пачынаюць вылазіць праекцыі, траўмы. Праекцыя – гэта калі ў цябе ёсць штосьці, што ты сабе не дазваляеш, ці хочаш, але не можаш рабіць па нейкіх прычынах, і ў іншых цябе гэта моцна раздражняе. У эміграцыі гэта становіцца вельмі заўважна. Напрыклад, калі чалавек пачынае паўсюль бачыць п’яных. Ён складае стэрэатып, што гэта тут усе такія. А насамрэч, у ягоным жыцці была траўма, звязаная з алкаголем, напрыклад, ён вырас у сям’і алкаголіка, але не хоча ці не можа працаваць з гэтай траўмай. А яна вылазіць у самым уразлівым і безабаронным стане. У мяне была такая праблема. І толькі калі я дазволіла быць гэтым людзям, якія п’юць, я перастала на гэтай тэме зацыклівацца і паўсюль бачыць п’яных.

Псіхолаг Таццяна Карасёва: «У чалавека, які дазваляе сабе сумаваць, злавацца, менш рызыкі захварэць на дэпрэсію»

Трыгеры тут могуць быць самыя розныя, не абавязкова алкаголь. Могуць усплыць цяжкасці ў адносінах з бацькам, з мужчынамі агулам – тады вас пачынаюць раздражняць мужчыны ў новай краіне, вы надзяляеце іх рознымі кепскімі якасцямі.

Што лепш – камунікаваць са сваімі суайчыннікамі ці інтэгравацца ў мясцовае грамадства?

– Уцекачам цяжэй адаптавацца, інтэгравацца ў новай краіне, чым звычайным рэлакантам?

– Цяжэй. Але агулам для ўсіх ёсць тры віды, ці нават тры ступені адаптацыі да новай краіны, і ад іх залежыць паспяховасць інтэграцыі.

Першы такі від – калі чалавек у новай краіне шукае сваё асяроддзе – моўнае і культурнае. Ходзіць на мерапрыемствы, дзе збіраюцца толькі расейска- ці беларускамоўныя, новыя сувязі будуе толькі з імі. Я ведаю расейскамоўных людзей, напрыклад, якія жывуць у Стамбуле па 14-18 гадоў і не вывучаюць мову, камунікуюць толькі са «сваімі». І ведаеце, якую характэрную асаблівасць у гэтых людзей я заўважыла? Яны моцна незадаволеныя сваім жыццём. Ім нічога не падабаецца. Іх раздражняюць туркі, Стамбул.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: dzen.ru

Першы від адаптацыі натуральны на пачатку жыцця ў новай краіне, ці калі вы ведаеце, што вы ў ёй ненадоўга – на два, тры месяцы, максімум на паўгода. І тое – паўгода – гэта ўжо шмат. Пры знаходжанні ў краіне больш працяглы тэрмін гэты від адаптацыі неэфектыўны. Ён можа выкарыстоўвацца як рэсурс. Са сваімі суайчыннікамі можна падтрымліваць сувязь, хадзіць на сустрэчы. Але калі вы хочаце сапраўды інтэгравацца ў мясцовае грамадства, вам трэба пераходзіць на другі ўзровень, які складаецца з пачатку знаёмства з мясцовай культурай. Прайсці гэты другі этап – гэта ўжо адсоткаў на 60 інтэгравацца.

Калі чалавек пачынае вывучаць культурныя асаблівасці сваёй новай краіны, ён пачынае на ўсё глядзець інакш. У яго перастаюць спрацоўваць трыгеры. Хтосьці на гэтым этапе пачынае вывучаць гісторыю, хадзіць на мерапрыемствы, глядзець мясцовае кіно. Гэта дапамагае пераадолець супрацьпастаўленне – а вось дома было не так, як тут, магчыма, нават лепш. На другім этапе чалавеку пачынае падабацца тая культура, у якой ён цяпер жыве.

Трэці від ці этап адаптацыі – асіміляцыя. Чалавек пачынае больш камунікаваць з мясцовымі, ён ужо дастаткова ведае мову, каб падтрымаць размову. Гэта ўжо 95% гарантыя паспяховай інтэграцыі. Мова адразу закрывае шмат якія патрэбы. Лягчэй робіцца ўжо ў такіх на першы погляд простых сітуацыях, як у рэстарацыях, кавярнях. Чалавек пачынае ўсё больш разумець пра краіну, людзей.

«За мяжой пачынаеш разумець, як моцна цябе ідэнтыфікуе мова»

– Што можа перашкодзіць перажыць усе гэтыя тры этапы і паспяхова асімілявацца?

– Асабістыя рысы чалавека часам. Цяжэй асімілявацца людзям нягнуткім, рыгідным. Добра навіна тут, што гнуткасць можна развіць з псіхолагам.

Часам людзі самі сабе ставяць бар’ер у асіміляцыі, бо баяцца, што страцяць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Але насамрэч гэтага не здарыцца. Я наадварот заўважаю, што часта за мяжой людзі пачынаюць усведамляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць – пераходзяць на беларускую мову, з цеплатой узгадваць штосьці пра радзіму. За мяжой пачынаеш востра разумець, як моцна цябе ідэнтыфікуе мова. Гэта асабліва важна, каб прадэманстраваць цяпер сваё адрозненне ад рускіх. Адна справа паказваць на мапе, у нечым пераконваць. А можна проста сказаць – у нас іншая мова. Усё, гэтага дастаткова, каб зразумелі – вы сапраўды іншы народ. За мяжой ты разумееш, як каштоўна мець сваю мову. Я ганаруся, што ў нас ёсць свая мова.

«Пасля пераезду 80% ранейшых сувязяў абрываюцца»

– Ці адпавядае рэчаіснасці схема перажывання эміграцыі: эйфарыя, расчараванне?

– Насамрэч няма адной раз і назаўжды вызначанай паслядоўнасці прыступак перажывання пераезду. Як і ў выпадку з перажываннем гора, страты, чалавек можа некаторыя этапе пераскокваць, праходзіць у іншым парадку. З гэтымі этапамі ўсё вельмі ўмоўна. І каб іх паспяхова перажыць, трэба быць у кантакце са сваімі эмоцыямі.

Помнік эмігрантам. Бруна Каталана. Фота: zigana.tour|Facebook

На пачатку можа быць эйфарыя, так. Яна нараджаецца з ілюзіі «у новай краіне ўсё будзе па-новаму, добра». Чалавек жыве ў гэтым стане ад месяцу да шасці. Наўрад ці эйфарыя з’явіцца ў песімістаў ці прагматыкаў. Такія людзі разумеюць, што яны паўсюль бяруць з сабой сябе і свае праблемы.

Найчасцей эйфарыя сканчаецца праз 2-3 месяцы, бо як раз у гэты час назапашваюцца праблемы, звязаныя з мовай, няведаннем інфраструктуры горада, афармленнем дакументаў, пошукам кватэры. Тут трэба зазначыць, што ў людзей, у якіх дастаткова сродкаў, каб прыехаць, заплаціць, каб за іх усё гэта вырашылі, эйфарыя цягнецца даўжэй.

За эйфарыяй ідзе расчараванне. Чалавек думае, што ў ягонай новай краіне ўсё кепска. Ён задаецца пытаннямі, навошта ён сюды прыехаў.

Больш канструктыўная фаза пачынаецца прыкладна з 6-7 месяцаў у эміграцыі. У гэты час у чалавека ўжо з’яўляецца пэўнае кола аднадумцаў. Ён ужо прайшоў праз перажыванне асэнсавання, што на радзіме сяброў амаль не засталося – 80% з тых, з кім раней падтрымліваліся адносіны, адсейваюцца. Таму каштоўным становіцца сапраўднае сяброўства.

Калі чалавек выбраў асіміляцыю – пачаў вывучаць мову, камунікаваць з мясцовымі, ён раней выходзіць з негатыўных фаз у пазітыў.

«Мы падсвядома ствараем сабе стрэсавыя сітуацыі і не заўважаем гэтага». Гутарым з псіхолагам

Перамагчы стрэс дапамогуць рытуалы

– Як дапамагчы сабе хутчэй перажыць гэтыя негатыўныя фазы і эмоцыі?

– Найперш супакоіць частку нашага мозгу амігдалу, якая адказвае за фармаванне эмоцый, і якой вельмі патрэбная стабільнасць. Тут важна завесці сабе рытуалы. Можна рабіць тое ж, што вы рабілі дома – гуляць з сабакам, рабіць медытацыю, мо, нават, на дыванчыку, прывезеным з дома, піць гарбату штораніцы ў цішыні. Калі рытуалаў не было, іх трэба завесці – яны насамрэч моцна дапамогуць знайсці стабільнасць. Бо калі чалавек пераязджае, ён траціць і ўсе былыя сувязі, і свой лад жыцця, на гэта накладаецца неабходнасць вырашаць процьму побытавых і юрыдычных праблем у першыя месяцы – у выніку нас накрывае трывогай. Штодзённая руціна тут дапамагае спраўляцца.

Важна зарыентавацца, на які тэрмін вы ў гэта краіне – ад гэтага будзе залежыць вызначэнне таго, што вам тут трэба зрабіць, а што – не мае вялікага сэнсу. Так можна зменшыць узровень стрэсу. На нядоўгі тэрмін хопіць першых двух відаў адаптацыі. Напрыклад, вы перажываеце стрэс, бо не ведаеце, у якую школу аддаць дзіця – у мясцовую ці расейскамоўную? Напэўна ж, калі вы прыехалі ненадоўга, практычней будзе аддаць у расейскамоўную. Калі ж вы затрымаецеся даўжэй, чым паўгода, тут ужо трэба думаць пра мясцовую школу, бо дзіцяці трэба інтэгравацца.

Калі адаптацыя ідзе цяжка, важна паглядзець, што вы робіце, а што не робіце, прааналізаваць свой стан. Магчыма, варта больш увагі надаць другому віду адаптацыі – культурнаму. Так, магчыма, вы не любіце архітэктуру, экскурсіі. У такім выпадку, магчыма, можна паглядзець кіно, штосьці пачытаць пра сваю новую краіну?

Яшчэ можа дапамагчы параўноўваць культуры, рэлігіі – сваёй новай краіны і радзімы. Шукаць агульнае і адрознае. Гэта і цікава, і дае адчуванне сувязі з радзімай, і знаёміць з новым домам.

«Не трэба адчуваць віну перад тымі, хто застаўся. Гэта іх выбар»

– Што рабіць, калі накатвае моцны сум і боль ад немагчымасці вярнуцца на радзіму?

– Калі сумна, трэба сумаваць. Дазволіць сабе пасумаваць. Прыгадаць, паглядзець фотаздымкі, відэа, адчуць гэты сум. Зразумець, па чым менавіта вы сумуеце. Чым больш канкрэтыкі, тым сум лепш працуе.

Можна дапамагчы сабе ў гэтым стане, напрыклад, час ад часу купляць штосьці з ежы, што вы елі дома, тыя ж прадукты.

Важна рабіць штосьці прыемная для сябе – слодычы, шпацыр па прыгожым гістарычным цэнтры, выезды на прыроду.

Трэба слухаць і чуць сябе і такім чынам шукаць адказы на тое, як лягчэй перажыць стрэс эміграцыі.

– Апошнім часам у сацсетках часта разгараюцца спрэчкі паміж тымі, што з’ехаў, і тымі, хто застаўся. Тыя, хто застаўся ў Беларусі, абвінавачваюць тых, хто з’ехаў, і наадварот. Што рабіць у гэтай сітуацыі – уступаць у спрэчкі, спрабаваць пераканаць іншы бок, ці лепш паберагчы свае нервы?

– У такіх спрэчках часта адкрываецца пачуццё віны, часцей – перад тымі, хто застаўся. А яны маніпулююць гэтым – ты з’ехаў, табе там добра, а нам тут кепска. Выступаюць ахвярамі. Праз гэтую пазіцыю, дарэчы, шмат хто і не наважваецца змяніць сітуацыю, калі кепска, з’ехаць – са стану ахвяры такія крокі вельмі цяжка зрабіць.

Трэба памятаць правіла: я – дарослы чалавек і нясу адказнасць за свае эмоцыі, а іншы дарослы чалавек нясе адказнасць за свае. Я не нясу адказнасць за эмоцыі іншых людзей.

Трэба не браць на сябе віну. Людзі самі не захацелі пераехаць. Гэта іхны выбар. Так, гэта цяжка, так, мы перажываем. І мы можам паперажываць. Але мы не можам нічога вырашыць за тых людзей.

Жыць тут і цяпер

– Сярод беларусаў, якія былі вымушаныя з’ехаць, шмат такіх, якія чакаюць вяртання, і жывуць толькі гэтай думкай. Як вы думаеце, ці трэба заставацца ў такім рэжыме чакання, ці ўсё ж паспрабаваць пажыць, нават асімілявацца ў новай краіне?

– Так, я бачу такія гісторыі ў беларусаў і ўкраінцаў, якія ўцякалі з дому. Яны часта не дазваляюць сабе жыць тут і цяпер, яны пастаянна ўзгадваюць, як было там, жывуць момантам вяртання, не жывуць тут. Іх часта штарміць, кідае ў скрайнасці – то ўсё кепска, но наадварот – вельмі добра.

Справа ў тым, што чалавек павінен жыць тут і цяпер. Гэта патрэбна нашым эмоцыям, нашай свядомасці і падсвядомасці. І калі жыцця няма, то ідзе нахіл у бок дэпрэсіі.

Калі цяпер няма магчымасці вярнуцца, можна паставіць сабе таймер праз паўгода, і гэтыя паўгода жыць тут і цяпер. Праз паўгода – рыхтавацца да пераезду. Калі нельга – зноў завесці таймер на нейкі час і зноў жыць тут і цяпер.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: zastavok.net

Тут добра дапамагае, калі чалавек усведамляе, што з кожным днём ягонае жыццё праходзіць, і ад нас залежыць, як яна праходзіць. Ёсць простая практыка. Бярэцца метр, адразаецца ад яго 30 сантыметраў – пакідаем 70 – сярэднюю працягласць жыцця. З іх чалавек траціну жыцця спіць. Адразаем гэтую траціну, застаецца ў нас прыкладна 46-47 гадоў. Ад іх адразаем яшчэ час на побыт, на працу і т.п. У выніку застаецца кавалачак ад 7 да 12 сантыметраў. У некага яшчэ менш, бо дзеці і т.п. На сябе застаецца вельмі маленькі кавалачак. Гэтае ўсведамленне добра дапамагае пачаць жыць тут і цяпер, усвядоміць, што няма наперадзе яшчэ 200 гадоў. Калі эмігрантам паказваеш гэтую практыку, яны пачынаюць уключацца – я не паспеў гэта, тое, хацеў яшчэ там пабываць. Яны пачынаюць жыць тут і цяпер.

«У новай краіне трэба вывучаць не толькі яе, але і сябе ў ёй»

– А ці часта беларусы звяртаюцца з запытам – цяжка перажываць эміграцыю?

– Менавіта з такім запытам прыходзяць рэдка. Найчасцей людзі не ўсведамляюць, што штосьці не так, і не лічаць гэта праблемай. Калі ж гэты стрэс пачынае адгукацца ў адносінах з партнёрам, дзецьмі, вось тады ідуць, але з запытам менавіта пра праблемы ў адносінах. Калі пачынаем капаць, высвятляем, што першапрычына – стрэс ад пераезду і цяжкасці з адаптацыяй.

– Часта кажуць, што трэба прыняць, што эміграцыя – гэта крок назад – у кар’еры, прафесіі, сацыяльных сувязях і т.п. Хтосьці ўспрымае эміграцыю як выклік і дасягае ў новай краіне новых вышыняў. Што вы пра гэта думаеце?

– Эміграцыя можа стаць моцным стымулам жыць інакш, рабіць штосьці новае, гэта сапраўды так. І я б нават рэкамендавала б звярнуць увагу на рост і рух. Новая краіна – гэта добры спосаб лепш пазнаць сябе. Калі паглядзець на пераезд як на кропку росту, гэта можа дапамагчы перажыць адаптацыю. У новай краіне трэба вывучаць не толькі яе, але і сябе ў ёй. Трэба запытваць сябе – што мне падабаецца, што не падабаецца, чаму. Так чалавек адкрывае ў сабе шмат невядомага яму раней, знаёміцца са сваімі эмоцыямі.

01.06.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

6 чэрвеня – старт мадэльнага лагера для дзяцей

by Bagouka 31.05.2023

Лагер набірае дзяцей ва ўзросце 5-17 гадоў для заняткаў па дэфіле, фотапазаванні і акцёрскаму майстэрству.

Галоўны вынік курса – рэкламная фотасесія для дызайнерскага брэнда.

Мадэлі са школы COCO ўдзельнічалі ў рэкламных фотасесіях для кафэ Любімае месца і Ласун, крамы кветак Savoir, дызайнерскіх аксесуараў.

Курс лагера – гэта чатыры практычныя заняткі. Заняткі адбываюцца два разы на тыдзень па дзве гадзіны ў стыльным і камфортным памяшканні.   Пятыя заняткі – прафесійная фотасесія. Вашае дзіця атрымае прыгожыя і якасныя фатаграфіі ў сваім партфоліё.

Старт заняткаў: 6 чэрвеня.⠀⠀⠀⠀
Кошт: 100 рублёў – 4 заняткі (8 гадзін) + здымка.⠀
⠀
Запіс і даведка па тэлефоне: +375 (29)610-47-02
Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежавана!

31.05.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Sommercampus – творчая рэзідэнцыя ад Künstlerstadt Kalbe, Германія

by Bagouka 25.05.2023

Künstlerstadt Kalbe – інавацыйны праект у рэгіёне Альтмарк, мэтай якога з’яўляецца супрацьдзеянне дэмаграфічным зменам з дапамогай мастацтва і культуры. У адпаведнасці з канцэпцыяй сацыяльнай пластыкі Ёзэфа Бойса, заклікаюць выкарыстоўваць сілу мастацтва для пабудовы свабоднага, устойлівага і прыдатнага для жыцця грамадства.

Рэзідэнтам прапануюць:
– пражыванне
– працоўныя памяшканні
– матэрыялы і тэхнічныя сродкі
– суткавыя
– магчымасць выстаўляць свае працы ў галерэі Die 8.

Для каго: творцы розных дысцыплін.
Калі: 22 ліпеня – 27 жніўня.

Дэдлайн падачы заяўкі: 16 чэрвеня.
Падаць заяўку. 

25.05.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Курс ёгі для пачынаючых “Старт”

by Bagouka 25.05.2023

На працягу 8 заняткаў выкладчык клапатліва і мякка ўводзіць навічкоў у практыку ёгі.
На кожных занятках будзе крыху тэорыі і асновы практыкі. Павольна, падрабязна і ўважліва выкладчык будзе тлумачыць кожнае практыкаванне і адказваць на вашыя пытанні.

Старт праекту: 1 ЧЭРВЕНЯ.
Выкладчыца: Надзея Баева.
Кошт: 100 BYN.
Расклад:

  • панядзелак 19:00-20:30
  • пятніца 17:30-19:00

Адрас: вул. Маскоўская, д.38, каб. 206.

Для запісу пісаць ў Дырэкт

25.05.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

29 траўня – 12 чэрвеня — гастранамічны фестываль «СмакFEST»

by Bagouka 25.05.2023

З 29 траўня па 12 чэрвеня 2023 года  ў поўнамаштабным фармаце пройдзе  гарадскі гастранамічны фестываль «СмакFEST», у якім прымуць удзел 11 устаноў грамадскага харчавання.

Удзельнікамі фестывалю “СмакFEST” распрацаваны сэты са страў, прысвечаныя тэматыцы “Кіно” з фіксаваным коштам 29,90BYN.

Установы – удзельнікі фестывалю хутка пачнуць дзяліцца фестывальнымі сэтамі.


Дзе можна будзе пачаставацца сэтамі:

  • Кавярня «Пушкіна 202»
    адрас: вул. Пушкіна, 202
  • Кавярня «Любимое место »
    адрас: вул. Савецкая, 95в
  • Кафэ «Фанат»
    адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 32 б (стадыён Спартак)
  • Кафэ «Мята Lounge»
    адрас: вул. Урыцкага, 96Е
  • Кавярня «Піца «Брава»
    адрас: вул. Сацыялістычная, 68
  • Кавярня «L’Histoire»
    адрас: вул. Маскоўская, 42
  • Рэстаран «Турыст»
    адрас: вул. Войкава, 20
  • Кавярня «ТиКава»
    адрас: вул. Сацыялістычная, 97
    Заўвага: сэт рэалізуецца з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 17.00
  • Кафэ-клуб «Арцішок»
    адрас: вул. Сацыялістычная, 105
  • Кафэ-бар «Partyфон»
    адрас: вул. Каменскага, 10
  • Кавярня «Лакомка»
    адрас: вул. Сацыялістычная, 81

 

25.05.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
КультураЛюдзі

Як гучыць Бабруйск? Слухай у нашай падборцы

by alesia.oj 24.05.2023

«Рэстаран Бабруйск», Лёха Чыканас

Пачнем з таленавітага творцы – мінчука Лёхі Чыканаса, які піша іранічныя песні, п’есы з няпростымі жыццёвымі тэмамі, і часам сам грае ў пастаноўках. Адну з яго п’ес ставілі ў бабруйскай школе, яшчэ адну – «Сэкс мне не патрэбен» аўтар чытаў у прасторы тайм-клуба ў 2016 годзе. А яшчэ раней, у 2013 годзе даў сольнік у байкер-пабе «Качэўнік», дзе выканаў тую самую песню, што пачынаецца з словаў: «Рэстаран Бабруйск стаіць закрыты, сабралісь тут месныя бандзіты…» Сцэнкі, апісаныя ў ёй настолькі маляўнічыя, што некаторыя слухачы часам пытаюць творцу, ці не на рэальных яна падзеях.

 

«Страх и ненависть в Бобруйске», «Интер 54», Кастян

Пра праект Косці Ражкова «Tankas» мы расказвалі ў падборцы бабруйскіх музыкаў, але варта прыгадаць, што аж два альбомы музыка прысвяціў роднаму Бабруйску.

«Страх и ненависть в Бобруйске» пачынаецца з песні «Это имя простое» дзе расказвае пра сваё дзяцінства-юнацтва ў нашым горадзе. «Я родился в Бобруйске и в Бобруйске вырос» спявае Касцян, і праз усе песні тэма настальгіі – скразная.

 

«Интер 54» – зроблены ў фармаце радыёэфіра, у якім чытаюцца навіны і гучаць песні з рэкламнымі ролікамі. Назва альбома адсылае да адраса, па якім жыў Касцян у Бабруйску. Таму, вядома, без настальгіі нікуды – тут і пра пладовае віно, і першая настаўніца з першым каханнем.

 

«Бобруйск – культурная столица», Ігар Ражкоў

Дарэчы, бацька Касцяна – Ігар Ражкоў, напісаў словы і музыку для гімна «Бобруйск – культурная столица». Калі вы памятаеце, такі статус наш горад атрымаў у 2017 годзе. Песню выконвае вакальнае аб’яднанне «Сонейка». Як расказваў музыка «Вячэрняму Бабруйску», гімн ствараўся на адным дыханні – за кубкам кавы на кухні, і адразу спадабаўся малым выканаўцам.

 

Ігара Ражкова ты можаш ведаць таксама як музыку «Солнечной стороны». Гэта той самы бабруйскі легендарны гурт, дзякуючы якому з’явіліся «Бі-2».

 

«Песня гуру», «Зоопарк» (Майк Навуменка)

Песня была запісана ў 1982 годзе. Як расказваў сам Майк Навуменка (той самы, якога ў фільме «Лета» грае Рома Звер), яна стылізавана пад Высоцкага. Ён тлумачыў, што «з цікавасцю ставіцца да ўсходняй філасофіі і рэлігій, аднак тут вырашыў пасцябацца над дылетанцкім падыходам да такіх рэчаў».

«Здрасьте! Я родом из Бобруйска.

Я – гуру, по-вашему это будет «учитель».

Я щас вам расскажу о смысле жизни.

Я, в натуре, профессионал, а не любитель.».

 

Чаму менавіта ў Бабруйск «пасяліў» Навуменка свайго персанажа – незразумела, бо прататып – рэальны чалавек, музыка, гукарэжысёр і пісьменнік Юры Марозаў, што нарадзіўся ў Белагорску Крымскай вобласці. А «Песня гуру» з’явілася ў выніку праслухоўвання кампазіцыі «Харэ Крышна» Марозава.

 

«Мой город лучше всех»

Але калі ты пачнеш шукаць песні пра Бабруйск у ютубе, знойдзеш у асноўным аматарскія ролікі з фотаздымкамі горада, у асноўным гэта «блатняк» пра хуліганскае юнацтва і турму. Ці «рэстаранныя» песні, якія можна пачуць на олдскульных банкетах, кшталту гэтай, пад назвай «Мой город лучше всех». На жаль, аўтарства не атрымалася адшукаць, пад відэа, якое апублікавалі ў 2011 годзе, пазначана, што гэта прысвячэнне Ірыне Роскач, тагачаснай намесніцы кіраўніка аддзелам культуры.

 

А вось яскравы прыклад самапальнага «блатняка», у выкананні Сяргея Скарабагатава «з далёкай Англіі», як пазначана пад відэа, якое мае больш за 18 тысяч праглядаў:

 

«Про Макса Коржа», STROGO BOBRUISK

Бабруйскі гурт з бабруйскай назвай, які ў 2014 напісаў песню для ўдзелу ў «Еўрабачанні», але не прайшоў нацыянальны адбор. Як расказвалі музыкі, «песня пра гісторыю кахання і трагічнага расстання пары, якой падабалася спяваць песні Макса Каржа». На жаль, інфармацыі пра далейшы лёс каманды мала, апошнія публікацыі на ютуб і soundcloud – тры гады таму. Асцярожна, многія з песняў 18+.

 

«Аггробабруйск»

Што тычыцца назваў, то калісьці існаваў і музычны лейбл «Аггробабруйск», расійскага рэпера St1m (самы вядомы хіт «Я – рэп»), да якога меў дачыненне гомелец Сярога. Назву часта параўноўвалі з нямецкім лейблам «Aggro Berlin» – «аггро» на слэнгу там азначае «агрэсіўнае стаўленне». Для азнаямлення з тагачаснай творчасцю прапануем табе калабу Сціма з беларускім салаўём Максам Лорэнсам. Звярні ўвагу, што на цішотках усіх музыкаў у кліпе – надпіс «Аггробабруйск».

 

Бабруйскі рэп з ВК

Гэта асобны від мастацтва. Прычым у ВК можна знайсці неверагодную колькасць песняў пра Бабруйск, люта крынжовых, кшталту «В Бобруйск!» выканаўцы Svoy (18+). Але найбольш рэпа, прысвечанага гарадскім мікрараёнам.

«В эфире те, кто обсцыкает вам подъезды, ловите новый хит с Доманской местности!» гучна заяўляе банда «Бобруйск. Доманский район» у песні «В эфире» (18+). На жаль, больш ніякай інфы пра гурт знайсці не атрымалася. Калі ведаеш – пішы ў наш інстаграм!

 

А якія песні пра наш горад ведаеш/любіш ты? 

 

24.05.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Ці ўказваць у рэзюмэ чаканні па заробку? Пра лайфхакі паспяховага CV даведайся на лекцыі ў рамках праграмы «Дадай сябе»

by mikkitaki 16.05.2023

Фотаздымак не прыкладаць, узрост не ўдакладняць, аднак прапісаць каштоўнасці. Калі пішаш, што ініцыятыўны ці стрэсаўстойлівы – будзь гатовы падмацаваць гэта фактамі. Якія яшчэ ёсць сучасныя трэнды ў складанні рэзюмэ? Навошта яно ўвогуле патрэбнае, мо, лепш, абзавесціся добрымі знаёмствамі, тады і праца хутка знойдзецца? Задалі гэтыя пытанні Ганне Палей – прадзюсарцы культурніцкіх праектаў, арт-менеджарцы, стваральніцы незалежна культурніцкай прасторы ў Беларусі. Цяпер Ганна развівае адукацыйную платформу maramora.platform. У рамках праграмы «Дадай сябе» экспертка правядзе цыкл лекцыяў па складанні рэзюмэ і партфоліа.

Што будзе на лекцыях пра рэзюмэ?

У рамках анлайн-праграмы прафесійнай падтрымкі людзей ва ўзросце 30+, якія хочуць прасунуцца па кар’ернай лесвіцы, змяніць працу, падвысіць кваліфікацыю, засвоіць новую прафесію ці пачаць сваю справу «Дадай сябе», будзе праходзіць цыкл онлайн-лекцыяў, прысвечаны складанню рэзюмэ і партфоліа, а таксама пошуку працы і лайфхакам паспяховага працаўладкавання. Першая лекцыя запланавана на 25 траўня у 19:00 па беларускім часе. Запіс на лекцыю тут

«Включи себя»: онлайн-коворкинг для профессионального развития и роста людей старше 30 лет

Арганізатары лекцыяў абяцаюць, што слухачы даведаюцца:

  • як вызначыць мэту і скласці структуру рэзюмэ
  • з чаго складаецца партфоліа для актывістаў і фрылансераў
  • як выдзеліць лепшыя прафесійныя якасці, прыняць і палюбіць свой досвед
  • пра рэсурсы для пошук працы, напісанне матывацыйнага ліста і рэкамендацыяў.

Весці лекцыі будзе культурная менеджарка Ганна Палей. У Ганны вялікі досвед працы з рэзюмэ, іх апрацоўкай, аналізам, перапакоўцы свайго мінулага досведу ў актуальнае CV (curriculum vitae, уласна рэзюмэ). На лекцыях экспертка падзеліцца лайфхакамі, як вылучыцца на рынку працы, а таксама навучыць, як напісаць і даслаць матывацыйны ліст у кампанію вашай мары. Спасылка з датай і часам пачатку лекцыяў прыйдуць кожнаму, хто зарэгіструецца – запоўніць анкету.

«Часта людзі маюць шмат карысных навыкаў, але не ведаюць, як іх пазначаць у CV»

А пакуль гэтая частка праграмы «Дадай сябе» яшчэ не распачалася, мы пагутарылі з Ганнай пра рэзюмэ, яго важнасць, сучасныя трэнды.

Ганна Палей. Фота за асабістага архіва Ганны

– Ганна, распавядзі, калі ласка, якая твая галоўная задача на будучых лекцыях пра складанне рэзюмэ?

– Я хачу, каб людзі ў выніку зразумелі, як можна вылучыць свае лепшыя бакі ў прафесійным плане і прывабна прэзентаваць іх у CV, каб потым, у тым ліку, эфектыўна іх выкарыстоўваць у новай галіне, калі чалавек хоча змяніць прафесію.

Рэзюмэ застаецца ўсцяж актуальным інструмента падчас пошуку працы. У сваім досведзе працы з рэзюмэ я часта сутыкалася з тым, што пачаткоўцы ці людзі, якія не ведаюць, як структураваць свае веды, вельмі сумбурна гэта робяць, у іхных рэзюмэ шмат тэксту, няма структуры. Часта людзі маюць шмат карысных навыкаў, але не ведаюць, як іх пазначаць у рэзюмэ, і ў выніку працадаўца праходзіць міма такога чалавека, які насамрэч мог бы быць карысны кампаніі.

Акрамя таго, сёння важна правільна прадставіць свае навыкі на тым жа Linked in – прафесійнай пляцоўцы, дзе можна знайсці шмат карысных кантактаў.

«Любая рэкамендацыя чалавека чалавеку лепшая за паперку»

– Ганна, у каго больш шанцаў атрымаць працу – у кандыдата з добрым рэзюмэ ці карыснымі знаёмствамі?

– Добрыя знаёмствы вельмі важныя. Але ў той жа час, калі ты, напрыклад, прыходзіш нават да свайго знаёмага эйчара, кажаш, што шукаеш працу, ён табе адкажа, што можа цябе парэкамендаваць, але рэзюмэ ўсё роўна патрэбна, і яго ўсё роўна спатрэбіцца скласці, каб усё ж такі было што паказаць патэнцыйнаму працадаўцы, прыкласці да словаў пра тое, які ты круты.

Але знаёмствы сапраўды вельмі важныя, і пашыраць сваю сетку сацыяльных кантактаў адназначна трэба, бо гэта адзін з самых надзейных інструментаў для пошуку працы. Любая рэкамендацыя чалавека чалавеку лепшая за паперку.

– Ці трэба ў рэзюмэ ўказваць узрост, прыкладаць фотаздымак?

– Калі я працавала ў ІТ-кампаніі, мы не прыкладалі фотаздымкі. І я лічу, што так правільна, бо найперш важныя скілы. Але калі мы гаворым пра сацыяльныя сеткі ў якасці рэзюмэ, той жа Linked in, там без фота ніяк. Калі фота няма, там давер да цябе будзе меншы. Таму тут сітуацыя неадназначная. У сацсетках фота патрэбнае, у класічным рэзюмэ яно зусім не абавязковае.

Датычна ўзросту, я ніколі не сутыкалася, каб узрост быў фактарам, які перашкаджае. Мы спакойна ўказвалі ўзрост, калі я працавала ў ІТ-сектары. Пры гэтым ніхто не адбракоўваў рэзюмэ па гэтай прыкмеце. Але ў Linked in у мяне ўзрост не ўказаны. Я лічу, што і не абавязкова яго ўказваць, калі няма такога абавязковага патрабавання.

Открыт набор на менторскую онлайн-программу. Включайся!

«Важнейшыя за асабістыя якасці цяпер каштоўнасці чалавека»

– Як працадаўцы ставяцца да такога пункту як асабістыя якасці? Як, напрыклад, стрэсаўстойлівасць, камунікабельнасць, ініцыятыўнасць, якія, здаецца, ужо набілі аскому?

– Я лічу, што калі ты не можа пацвердзіць гэтыя якасці нейкімі фактамі, то лепш не пісаць. Бо, напрыклад, калі ты кажаш, што ты ініцыятыўны, а пры гэтым працаваў на руціннай працы і за ўвесь час ніякіх паляпшэнняў не прапанаваў, гэта будзе хутчэй мінусам. Калі ёсць факты, якія могуць пацвердзіць, можна напісаць. Але проста словы нічога не значаць, асабліва цяпер, бо ўсім патрэбныя факты. Пакажы, як твая ініцыятыва спрацавала на папярэднім месцы працы. Цяпер, калі вельмі шмат аўтаматызаваных сістэмаў апрацоўкі рэзюмэ, ніхто не будзе шукаць цябе па алгарытме ініцыятыўны, толькі па скілах, якія можна прадэманстраваць.

З таго, што я бачу, важнейшыя за асабістыя якасці цяпер каштоўнасці чалавека. Менавіта на каштоўнасным узроўні цяпер часцей за ўсё не сыходзяцца кампанія і кандыдат. Гэта вельмі важны трэнд сучаснасці – каштоўнасна-арыентаваны пошук працы, калі ты разумееш, чаму хочаш працаваць менавіта тут, і чаму кампаніі будзе цікава працаваць менавіта з табой.

«Зачем мне помогать другим?» Объясняют бобруйские волонтеры(ки)

– У такім выпадку, магчыма, у рэзюмэ трэба прапісваць каштоўнасці?

– Я лічу, што коратка трэба. Каб было зразумела, навошта, прывяду прыклад. Уявіце, што вы шукаеце працу ў ІТ-сферы, у продажах. Некалі вы валанцёрылі ў сацыяльным праекце, прысвечаны, напрыклад, гендарнаму пытанню, адстойванні жаночых правоў. Вам жа прапаноўваецца цалкам сэксісцкі праект, які эксплуатуе жанчын. Ці будзеце вы там працаваць? Ці ёсць сэнс працадаўцы вас наймаць? Бо яму ж таксама важна, каб быў вынік, каб у вас была матывацыя працаваць.

Ці трэба казаць, што ідзеш працаваць, бо патрэбныя грошы?

– Ганна, напэўна, ты чула анекдоты пра рэзюмэ і сумоўі, у якіх высмейваюцца тыя ж стрэсаўстойлівасць і ініцыятыўнасць, імкненне чалавека прапісаць як мага больш каштоўнасцяў, агульных з кампаніяй, каб упісацца ў яе, калі насамрэч чалавеку трэба за штосьці жыць, яму патрэбныя грошы. Як ты ставішся да таго, каб шчыра пра гэта казаць?

– Я лічу, што трэба быць шчырым, і пытанне грошай пры ўладкаванні на нейкую працу – самае важнае. Яно павінна ўставаць у чалавека да таго, як ён прапануе сваю кандыдатуру. Так, можна растлумачыць сваё жаданне працаваць у пэўнай кампаніі дзясяткам прычынаў, але грошы – гэта таксама нармальна. Я бачу са свайго досведу, што калі чалавек прапісвае ў сваім рэзюмэ свае скілы, але таксама і чаканні па заробку, калі ён падыходзіць, кампанія пагаджаецца таксама на ягоныя грашовыя ўмовы.

Калі чалавек шчыры ад пачатку, звычайна не ўзнікае праблем пры ягоным сыходзе з працы, у яго і кампаніі звычайна няма прэтэнзіяў адно да аднаго. Бо ад пачатку былі празрыстая матывацыя, чаканні. Таксама трэба казаць, калі для вас важны прафесійны рост. Кампаніі цэняць сумленную пазіцыю.

– У чым розніца паміж рэзюмэ і партфоліа?

– Рэзюмэ – твае навыкі, апісанне твайго досведу, дзе ты працаваў, на якіх праектах, якія былі абавязкі, якія ёсць скілы. Партфоліа – апісанне праектаў. Напрыклад, у мастакоў мы ў партфоліа ўпакоўваем прафесійны досвед працы над пэўнымі праектамі, іх падрабязнае апісанне, матывацыі, вынікі. Пра гэта мы таксама будзем казаць падчас лекцыі.

Агулам жа мы разбяром, як навыкі з мінулай прафесійнай сферы перапакаваць, прэзентаваць так, каб яны былі карыснымі і ў новай галіне, на новым месцы працы, і каб у рэзюмэ яны прыцягнулі ўвагу патрэбнага працадаўцы. Мая асноўная задача – дапамагчы зрабіць рэзюмэ і партфоліа, якія будуць максімальна эфектыўна працаваць.

Спасылка з датай і часам пачатку лекцыяў прыйдуць кожнаму, хто зарэгіструецца – запоўніць анкету.

16.05.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Новыя публікацыі
Старыя публікацыі

Афіша

  • Что, где и когда: новогодние праздники в Бобруйске

    27.12.2023
  • 27 апреля — открытие весенне-летнего сезона в городском парке культуры и отдыха

    23.04.2024
  • «Включи себя»: онлайн-коворкинг для профессионального развития и роста людей старше 30 лет

    27.03.2023
  • 30 жніўня – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле

    27.08.2024
  • 30 лістапада — містычная драма ў двух дзеях «Пан Твардоўскі»

    20.11.2024
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram
  • Tiktok
Footer Logo

© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў. Калі вы хочаце ўзяць матэрыял з нашага сайту, захавайце, калі ласка, загаловак і тэкст бяз зменаў і дайце наўпроставую працоўную гіперспасылку.


НАВЕРХ
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Contact us