«Папрасілі нейрасетку намаляваць ідэі нашых выпускнікоў у стылі Абрама Рабкіна». Як бабруйцы спалучаюць класічнае мастацтва і сучасныя тэхналогіі

Сёлета каманда бабруйцаў абвесціла набор на праграму прафесійнай падтрымкі «Дадай сябе». У рамках праграмы прайшлі два патокі інтэнсіву «Ад ідэі да запуску». Удзельнікі кожнага патоку цягам чатырох тыдняў распрацоўвалі ідэю ўласнай справы і рыхтавалі яе да рэалізацыі, а напрыканцы атрымалі арыгінальныя і натхняльныя сертыфікаты аб удзеле, створаныя штучным інтэлектам па бабруйскіх матывах. Распавядаем вам пра ідэі і паказваем, як іх убачыла нейрасетка.

Ілюстрацыя, створаная штучным інтэлектам на падставе апісання ідэі ўдзельніка інтэнсіву «Ад ідэі да запуску» і карцін Абрама Рабкіна.

Якія ідэі хочуць развіваць удзельнікі інтэнсіву «Ад ідэі да запуску»

Летні паток інтэнсіву «Ад ідэі да запуску» праходзіў у ліпені-жніўні 2023 года на працягу чатырох тыдняў. У ім удзельнічалі людзі, у якіх ёсць нейкая ідэя, але не хапае навыкаў, каб падрыхтаваць яе апісанні і запусціць сваю справу, разлічыць грашовы паток, маркетынгавую стратэгію, вырашыць нейкія бухгалтарскія пытанні.

Інтэнсіў складаўся з 4 блокаў – на кожны па тыдню. У першы тыдзень удзельнікі вучыліся фармуляваць мэту, апісанне ідэі, унікальную гандлёвую прапанову. На другім тыдні размаўлялі пра бізнес-мадэлі і грашовыя плыні. Трэці тыдзень быў цалкам прысвечаны маркетынгу – удзельнікі даследавалі рынак і распрацоўвалі стратэгію прасоўвання падчас запуску. І чацвёрты тыдзень прайшоў у вывучэнні юрыдычных і бухгалтарскіх пытанняў, сацыяльнай адказнасці бізнесу і агулам сацыяльнага прадпрымальніцтва.

У летнім патоку прынялі ўдзел 33 чалавекі, якія распрацавалі 33 ідэі ў самых розных галінах:

  • здароўе і псіхалогія – ёга-студыя, ёга-туры, фотаздымак як псіхалогія для тых, хто хоча адчуць сваю ўнікальнасць, індывідуальнасць, значнасць;
  • адукацыя і развіццё як дарослых, так і дзяцей – навыкі гульнявай практыкі, імправізацыі, эмацыйны інтэлект, распрацоўка эфектыўных методык вывучэння англійскай мовы для дашкольнікаў і іхных бацькоў. Таксама агучваліся ідэі выкарыстання штучнага інтэлекту для арганізацыі працы ў галіне адукацыі для настаўнікаў, якія моцна загружаныя на працы. Мэта ўвядзення ў працу штучнага інтэлекту – вызваліць настаўніку частку часу;
  • творчасць і мастацтва – музычны бізнес, онлайн-школа малявання для дарослых;
  • лайфстайл і адпачынак – афлайн-сустрэчы для жанчын, лекцыі ад экспертаў на розныя тэмы, стварэнне Mama hub, які б аб’яднаў у сабе каворкінг і дзіцячую зону, дзе можна працаваць і пакінуць дзіця пад наглядам бэбісітэра;
  • грамадскае харчаванне і гастраномія – сярод цікавых ідэяў быў «бар-прабірачная» – для тых, хто звязаны з хіміяй і хто толькі цікавіцца ёю. Іншыя ўдзельнікі прыйшлі з ідэяй развіцця кандытарскага блогу, хатняй кандытарскай вытворчасці.
  • тэхналогіі і інжынерныя сістэмы.

Открыт набор на менторскую онлайн-программу. Включайся!

«Мы далі нейрасетцы апісанне ідэі і яна згенеравала візуальны вобраз»

Наяўнасць сваёй ідэі – абавязковая ўмова для ўдзелу ў інтэнсіве, падкрэслівае каардынатарка праграмы «Дадай сябе» Наталля Халанская.

«Мы не бярэм тых, у каго няма ідэі, хто хоча проста прыйсці і паглядзець, бо наш інтэнсіў – гэта максімальна практычная праца над чарнавіком свайго бізнес-плану. Ідэя можа быць як камерцыйная, так і сацыяльная, але мы заўжды кажам пра ўстойлівасць. Нават калі гэта сацыяльная ідэя, для нас вельмі важна паглядзець бюджэт, колькі рэсурсаў і якіх патрэбна на тое, каб яе рэалізаваць, і прадумаць, як яна можа быць устойлівай, нават калі няма мэты з яе зарабляць», – кажа Наталля.

Ілюстрацыя, створаная штучным інтэлектам на падставе апісання ідэі ўдзельніка інтэнсіву «Ад ідэі да запуску» і карцін Абрама Рабкіна.

 

Па выніках чатырохтыднёвай працы ўдзельнікі атрымліваюць бачанне таго, што ў іх урэшце атрымаецца пасля рэалізацыі ідэі. Каманда «Дадай сябе» доўга думала, як гэтае бачанне можна візуалізаваць, зрабіць штосьці такое, што будзе матывацыйным і натхняльным, што можна будзе пакінуць на памяць аб удзеле ў інтэнсіве, і каб яно падштурхоўвала да далейшай працы.

«Мы ў нашай камандзе спрабуем выкарыстоўваць тэхналогіі, розныя інструменты, прылады, каб праца была больш эфектыўнай і каб тыя працэсы, якія можна аўтаматызаваць, былі аўтаматызаваныя, – кажа каардынатарка праграмы. – Таму мы вывучаем у тым ліку нейрасеткі і глядзім, як штучны інтэлект можа дапамагаць нам у працы. І менавіта з дапамогай штучнага інтэлекту, а канкрэтна з прыладай Midjourney на падставе апісанняў ідэяў, таго, што распрацавалі ў чарнавіках бізнес-планаў нашыя ўдзельнікі мы стварылі промты – кароткія апісанні ідэі. На падставе гэтага промту нейрасетка генеруе для нас нейкі візуальны вобраз ідэі».

«Хачу зарабляць на хобі», «адчуваю патрэбу аддаваць і дзяліцца». З якімі запытамі прыйшлі на праграму «Дадай сябе» менці і ментары(кі)

Як Абрам Рабкін мог бы намаляваць ідэі бабруйцаў

Першы паток інтэнсіву атрымаў сертыфікаты з цікавымі візуальнымі вобразамі. Перад выпускам другога патоку каманда задумалася, чаму б не дадаць у гэтыя вобразы сацыяльны, каштоўнасны складнікі, а таксама штосьці вельмі бабруйскае, нейкія мясцовыя матывы.

«Важна зазначыць, што ідэя «Дадай сябе» з’явілася ў нас яшчэ ў Бабруйску ў 2018 годзе. І Бабруйск – тая кропка на мапе, якую нам хочацца падтрымліваць, прасоўваць і развіваць. І таму мы вырашылі, што можам дадаць крыху нашага роднага Бабруйску ў гэтыя візуальныя вобразы, ідэі, – кажа Наталля. – Мы абмяркоўвалі, што гэта магло б быць і падумалі, што для нас мог бы быць прыкладам і ўзорам для натхнення такі актыўны чалавек з ідэямі, сацыяльны прадпрымальнік свайго часу як Абрам Рабкін. Ён вельмі шмат пісаў пра Бабруйск – і карціны, і кнігу пра наш горад таго часу – «Уніз па Шасейнай». Так мы вырашылі, што ў другім патоку інтэнсіву ўсе гэтыя візуальныя вобразы аб’яднаюцца творчасцю і стылістыкай Абрама Рабкіна, які зафіксаваў Бабруйск свайго часу ў сваіх палотнах. Мы ў сваю чаргу таксама фіксуем Бабруйск свайго часу ў нейкіх сваіх ідэях».

У выніку каманда «Дадай сябе» прапанавала нейрасетцы зрабіць вобразы ідэяў удзельнікаў інтэнсіву ў стылістыцы карцін Абрама Рабкіна. З таго, што намаляваў штучны інтэлект, каманда абрала самыя цікавыя выявы і размясціла іх на сертыфікаты аб сканчэнні праграмы.

Паглядзіце, што атрымалася ў нейрасеткі:

Ілюстрацыя, створаная штучным інтэлектам на падставе апісання ідэі ўдзельніка інтэнсіву «Ад ідэі да запуску» і карцін Абрама Рабкіна.

Ілюстрацыя, створаная штучным інтэлектам на падставе апісання ідэі ўдзельніка інтэнсіву «Ад ідэі да запуску» і карцін Абрама Рабкіна.

Ілюстрацыя, створаная штучным інтэлектам на падставе апісання ідэі ўдзельніка інтэнсіву «Ад ідэі да запуску» і карцін Абрама Рабкіна.

Ілюстрацыя, створаная штучным інтэлектам на падставе апісання ідэі ўдзельніка інтэнсіву «Ад ідэі да запуску» і карцін Абрама Рабкіна.

Ілюстрацыя, створаная штучным інтэлектам на падставе апісання ідэі ўдзельніка інтэнсіву «Ад ідэі да запуску» і карцін Абрама Рабкіна.

Ілюстрацыя, створаная штучным інтэлектам на падставе апісання ідэі ўдзельніка інтэнсіву «Ад ідэі да запуску» і карцін Абрама Рабкіна.

Ілюстрацыя, створаная штучным інтэлектам на падставе апісання ідэі ўдзельніка інтэнсіву «Ад ідэі да запуску» і карцін Абрама Рабкіна.