27
Рэзідэнцыя Saari — гэта магчымасць вызваліцца ад штодзённай руціны на час пражывання, паглыбіцца ў сваю творчасць і разам з іншымі рэзідэнтамі(камі) патэнцыйныя новыя кірункі.
- Для каго: творцы розных дысцыплін.
- Калі: два месяцы цягам 2024, групай: на 2-4 тыдні з чэрвеня па жнівень.
Дзейнасць рэзідэнцыі Saari абапіраецца на экалагічны падыход і таксама ахоплівае сацыяльную і псіхалагічную ўстойлівасць. Прыярытэт аддаецца міждысцыплінарным, новым або часам не такім бачным галінам мастацтва. У канцы перыяду знаходжання не патрабуецца творчая справаздача.
Творцы з сем’ямі і партнёрамі(камі) таксама могуць падаць заяўку.
Арганізатары Saari прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- працоўную прастору
- грант 2700 – 3800 EUR (у залежнасці ад творчага вопыту).
Дэдлайн 27 сакавіка. Даведацца больш і падаць заяўку.