Афіша

Saari — арт-рэзідэнцыя ў Фінляндыі

Рэзідэнцыя Saari — гэта магчымасць вызваліцца ад штодзённай руціны на час пражывання, паглыбіцца ў сваю творчасць і разам з іншымі рэзідэнтамі(камі) патэнцыйныя новыя кірункі.

  • Для каго: творцы розных дысцыплін. 
  • Калі: два месяцы цягам 2024, групай: на 2-4 тыдні з чэрвеня па жнівень. 

Дзейнасць рэзідэнцыі Saari абапіраецца на экалагічны падыход і таксама ахоплівае сацыяльную і псіхалагічную ўстойлівасць. Прыярытэт аддаецца міждысцыплінарным, новым або часам не такім бачным галінам мастацтва. У канцы перыяду знаходжання не патрабуецца творчая справаздача.

Творцы з сем’ямі і партнёрамі(камі) таксама могуць падаць заяўку.

Арганізатары Saari прапануюць:

  • пражыванне
  • праезд
  • працоўную прастору
  • грант 2700 – 3800 EUR (у залежнасці ад творчага вопыту). 

Дэдлайн 27 сакавіка. Даведацца больш і падаць заяўку.

Цікавае

Спецпраекты