Рэзідэнцыя Тartu City of Literature накіраваная на міжнародны абмен, садзейнічанне мабільнасці пісьменнікаў і перакладчыкаў, стварэнне творчага і натхняльнага асяроддзя.
У 2015 годзе Тарту быў прызнаны літаратурным горадам ЮНЕСКА. У гэтым годзе Тартускі міжнародны літаратурны фестываль Prima Vista прысвечаны тэме «будучыня лепшая і горшая». Асабліва заахвочваюць заяўкі, якія звязаны з тэмай фестывалю.
Трэба мець як мінімум адну апублікаваную кнігу (мастацкую ці навукова-папулярную), сцэнар, тэатральны сцэнар або пераклад з эстонскай на іншую мову.
- Для каго: аўтары(кі), літаратары(кі), драматургі(ні) і г.д.
- Калі: красавік – травень 2024.
Арганізатары Тartu City of Literature прапануюць пражыванне, стыпендыю 600 EUR / у месяц, выдаткі на праезд да 350 EUR, магчымасць удзельнічаць у культурным жыцці Тарту і выступаць на розных мерапрыемствах.
Дэдлайн 20 лютага. Даведацца больш і падаць заяўку.