У Бабруйску хочуць перайменаваць прыпынкі і чакаюць прапановаў ад гараджанаў

Пераназванне некаторых аўтобусных прыпынкаў у горадзе ініцыяваў выканкам. Так, прыпынкі «Вуліца Інтэрнацыянальная» хочуць перайменаваць у «Стадыён ім.Пракапенкі», «Кінатэатр «Мір» – у «Гарадскі парк», «Дом сувязі» – у «Вузел паштовай сувязі».

Аўтобусныя прыпынкі ў Бабруйску. Фота: 1387.io

Гарадскія ўлады просяць запоўніць адмысловую анкету на сайце выканкаму, у якой указаць, ці вы згодныя з новымі назвамі прыпынкаў, а калі не – прапаноўваюць упісаць свой варыянт.

Ці падабаецца вам ідэя па пераназванні прыпынкаў? Ці сапраўды гэта цяпер нам патрэбна ў нашым горадзе? Магчыма, найперш варта было б паклапаціцца пра знешні выгляд прыпынкаў і іх камфорт для пасажыраў?

Якія яшчэ прыпынкі вы б пераназвалі, акрамя ўказаных у анкеце выканкаму? Якія назвы вы лічыце самымі ўдалымі, а якія – недарэчнымі і наагул крынжовымі? І якія яшчэ праблемы, датычныя прыпынкаў, варта вырашыць, акрамя назваў?

Дзяліцеся з намі вашымі меркаваннямі ў Інстаграме, а мы па выніках падрыхтуем матэрыял пра прыпынкі Бабруйска.

Бабруйск – горад-мем? Вось што думаюць пра гэта бабруйцы ды людзі з іншых гарадоў