9
Veha Archive запрашае далучыцца да стварэння кнігі “Руіны Беларусі”, якая выйдзе летам 2025 года ў супрацоўніцтве з Galeria Arsenał (Беласток, Польшча). Ужо сабрана больш за 300 архіўных кадраў, але калекцыя працягвае папаўняцца.
Збіраюць фотаздымкі, зробленыя да 1980-га года на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з асаблівым характарам:
- на фоне тканага дывана
- вясельныя фота
- пахавальныя фота
- чалавек абдымае/сядзіць на дрэве
- на фоне разбураных будынкаў
Дасылайце свае на пошту archive.veha@gmail.com адсканаваныя фотаздымкі ў добрай якасці (мін. 2500 px) з подпісам: “Год? Месца? Каму належыць архіў?”
Вашы фота будуць апублікаваныя на сайце VEHA і, магчыма ў кнігах. Так вашыя архіўныя сямейныя фотаздымкі стануць часткай візуальнай гісторыі Беларусі.
Дэдлайн 15 сакавіка. Падрябязней тут