Афіша

Vogelklang Soundcamp Festival — творча-даследчая рэзідэнцыя пры фестывалі ў Германіі

Мэта Vogelklang Soundcamp Festival — вывучэнне паводзінаў і асяроддзя птушак з дапамогай мастацтва і творчага падыходу. Арганізатары прапануюць пражыванне, стыпендыю, праезд і іншае.

На Vogelklang Soundcamp Festival прапануецца распрацаваць праект, які будзе прэзентаваны на фестывалі Vogelklang Soundcamp. Праца павінна дэманстраваць асаблівы погляд на прыроду або прамое ўзаемадзеянне з ёй, у прыватнасці, з птушкамі.

  • Для каго: творцы розных дысцыплінаў і даследчыкі(цы). 
  • Калі: люты – травень 2024 года

Арганізатары Vogelklang Soundcamp Festival прапануюць:

  • пражыванне
  • стыпендыю 1000 EUR
  • дадатковыя выдаткі 500 €
  • праезд да 250 EUR
  • харчаванне падчас Vogelklang Soundcamp.

Дэдлайн – 10 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.

Цікавае

Спецпраекты