75
У 2021 годзе выцінанка была ўнесена ў спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі. Падаецца, што гэта ўсяго толькі ўзоры, выразаныя на паперы, але кожная выцінанка – асобны чароўны свет.
Цяпер у выставачнай залі Бабруйскага мастацкага музея адбываецца выстава прац майстрыцы Любові Гарбар “Кружацца сняжынкі – дыяменты-росы…”.
Зрабілі для цябе невялічкі фотарэпартаж, каб ты мог(ла) пабачыць гэтыя творы з любой кропкі свету.