На Wild Space шукаюць архітэктурны праект для прасторы ў цэнтры выставаў.
У цэнтры выставаў размешчаная зона адпачынку, дзе наведвальнікі могуць адпачыць пасля шпацыру ці выпіць кавы. Арганізатараў конкурсу Wild Space цікавіць творчае вырашэнне, якое забяспечыла б наведвальнікам прыемную зону адпачынку і падаравала б ім унікальны прасторавы досвед.
- Для каго: архітэктары(кі) і урбаністы(кі).
- Калі: 22 красавіка – 12 траўня 2024 года.
Арганізатары Wild Space прапануюць:
- ганарар 5000 EUR;
- праезд да 250 EUR;
- пражыванне;
- вытворчы бюджэт да 2000 EUR.
Дэдлайн – 21 студзеня. Даведацца больш і падаць заяўку.