ГісторыяКультураПадзеіУрбаністыка

Як паўплываць на будаўніцтва каля Бабруйскай крэпасці: парады для ўдзелу ў грамадскім абмеркаванні

Будаўніцтва чатырохпавярховага жылога дома па вуліцы Урыцкага, 96В, выклікала занепакоенасць сярод жыхароў Бабруйска адносна захавання гістарычнай спадчыны крэпасці.

Бабруйцы выказваюць меркаванне, што новы будынак можа негатыўна паўплываць на гістарычны ландшафт крэпасці і культурную каштоўнасць гэтага раёна.

Praekt zabudovy Uryckaga 96b Bobrujsk

Фота з сайта bobruisk.gov.by

Будаўніцтва каля Бабруйскай крэпасці ставіць пытанне, ці здолее горад захаваць свой гісторыка-культурны ландшафт. Цягам апошніх дзесяцігоддзяў гучалі шматлікія ініцыятывы па рэканструкцыі крэпасці, але замест таго, каб стаць цэнтрам культурнага і турыстычнага жыцця, яе тэрыторыя па-ранейшаму занядбаная або прадаецца пад камерцыйнае выкарыстанне.

Яшчэ ў 2006 годзе абяцалі, што праз чатыры гады крэпасць ператворыцца ў “горад-сад”. Аднак, як паказвае аналіз, вынікам гэтых планаў сталі толькі чарговыя абмеркаванні і фрагментарныя спробы добраўпарадкавання.

Пры гэтым асобныя будынкі на тэрыторыі крэпасці працягваюць выстаўляць на продаж без выразнага плана іх аднаўлення. Адзін з рэдзюітаў ужо не першы раз змяняе ўласнікаў, што сведчыць аб адсутнасці сістэмнага падыходу да выкарыстання спадчыны.

Грамадскія ініцыятывы ўжо неаднаразова ўздымалі пытанне пра неабходнасць захавання крэпасці як часткі гісторыка-культурнай спадчыны горада. Калі тэрыторыя вакол яе будзе забудоўвацца без уліку яе гістарычнай каштоўнасці, гэта можа канчаткова перакрэсліць магчымасці паўнавартаснага аднаўлення. Захаванне спадчыны – гэта не толькі даніна мінуламу, але і рэсурс для развіцця горада.

Музей рэпрэсій у СІЗА, квэсты па легендах пра “золата езуітаў”: што рабіць з Бабруйскай крэпасцю?

 

Каб паўплываць на прыняцце рашэнняў паводле гэтага праекта, важна ўзяць удзел у грамадскім абмеркаванні, якое арганізуе Бабруйскі гарвыканкам. Парадак правядзення такіх абмеркаванняў рэгулюецца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2011 г. № 687. 

Тэрміны правядзення грамадскіх абмеркаванняў: з 29 студзеня 2025 года да 27 лютага 2025 года.

Як узяць удзел у грамадскім абмеркаванні:

Атрымайце інфармацыю аб праекце. Азнаёмцеся з праектнай дакументацыяй,якая размешчана:

  • у электронным выглядзе на сайце Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта – спасылка
  • у папяровым выглядзе ў Бабруйскім гарвыканкаме (адрас: г. Бабруйск, пл. У.І. Леніна, 1)

Падрыхтуўцу і накіруйце свае заўвагі і прапановы ў электроным выглядзе ў Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт: archi@bobruisk.by

Бабруйская крэпасць. Фота: 1387.io

Удзел у грамадскіх абмеркаваннях дазваляе грамадзянам выказаць сваю пазіцыю адносна праектаў, якія могуць уплываць на гістарычную і культурную спадчыну горада. Дзяліся сваімі думкамі пра гэту забудову ў Інстаграм

 

Цікавае

Спецпраекты