Навінка для меламанаў – да дрыжыкаў прыгожы «Noir» ад аўтара і выканаўцы CHEEV

 

Чаму мы расказваем тут пра музыку, які запісаў украінамоўны альбом? Бо Уладзь нарадзіўся і рос у Бабруйску, таму мы лічым яго нашым і ганарымся:) Трошкі больш мы ўжо расказвалі пра яго ў мінулым годзе, чытай тут:

Раім паслухаць: CHEEV – бабруец, які спявае па-ўкраінску і мае мільёны прыхільнікаў

У сваім інстаграм CHEEV расказаў, што гэты альбом пачаў ствараць яшчэ да таго, як выйшаў першы – «Драма». «За два гады было багата эксперыментаў, і я горача абажаю ўсе гэтыя дзевяць гісторый, што ўвайшлі ў альбом», – патлумачыў аўтар.

Таксама Уладзь дзеліцца асабістым топам:

1. Інший світ
2. Опівночі
3. Більш немає крил

«Інший світ» – найбольш нефарматная песня альбому. На канцэртах я заўсёды жартаваў, што зняў бы фільм-фэнтэзі толькі дзеля таго, каб яна стала саўндтрэкам», – напісаў музыка пра самую ўлюбёную песню.

У альбоме ёсць вялікая колькасць адсылак на фільмы. Як кажа сам аўтар, ён пачынаецца даволі змрочна, але з кожнай песняй дадаецца ўсё больш надзеі.

Нагадаем, што ўсе песні Уладзь піша сам, і тэксты таксама, самастойна авалодаць украінскай мовай дапамагла філалагічная адукацыя.

Слухай тут і дзяліся ўражаннямі!

Цікавае

Спецпраекты