Пра Бабруйск і бабруйцаў

  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў.
Афіша

Reforum Space Budva — выстава відэаарту ў Будве, Чарнагорыя

by Masha1496 24.10.2023

Запрашаюць прыняць удзел у выставе «Прастора свабоды. Мінулае. Сапраўднае. Будучыня». Прымаюцца відэапрацы без гуку працягласцю да 5 хвілін.

Калі вы ніколі не стваралі відэа, арганізатары могуць дапамагчы. Відэа на выставе стане каталізатарам дыялогу паміж мастакамі_чкамі, праваабаронцамі, выкладчыкамі_цамі, актывістамі_камі, журналістамі_камі, навукоўцамі, грамадскімі і палітычнымі дзеячамі_чкамі.

  • Для каго: творцы, якія працуюць з відэа альбо хочуць паспрабаваць.
  • Калі: 3 – 5 лістапада 2023 года.

Дэдлайн – 27 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.

24.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

KORO — конкурс па стварэнні мемарыялу, прысвечанага тэрарыстычнай атацы 22 ліпеня 2011 года ў Нарвегіі.

by Masha1496 24.10.2023

KORO запрашае прыняць удзел у конкурсе па стварэнні пастаяннага нацыянальнага мемарыялу ў Нарвегіі, прысвечанага тэрарыстычным нападам 22 ліпеня 2011 года. Арганізатары прапануюць ганарар і вытворчы бюджэт.

Конкурс пройдзе ў два этапы: удзельнікі, якія пройдуць на першы этап, будуць запрошаныя да распрацоўкі праектаў мемарыялу на плошчы Ёхана Нігаардсволда.

  • Для каго: скульптары_кі, архітэктары_кі і мастакі_чкі.

Арганізатары прапануюць:

  • ганарар удзельнікам першага этапа конкурсу ≈ 7800 EUR
  • ганарар удзельнікам другого этапа конкурсу ≈ 8650 EUR
  • вытворчы бюджэт пераможцы конкурсу ≈ 4,3 мільёна EUR. 

Дэдлайн – 1 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

24.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Vorspiel — фестываль медыя-мастацтва ў Берліне, Нямеччына

by Masha1496 24.10.2023

Прымаюцца праекты і актыўнасці, звязаныя з лічбавым мастацтвам, саўндартам і эксперыментальнай музыкай.

Цэнтральнае месца ў праграме займаюць інсталяцыі, перформансы, прэзентацыі, канцэрты і іншыя фарматы, прысвечаныя лічбаваму мастацтву і культуры, эксперыментальнай музыцы і гуку.

  • Для каго: саўнд-дызайнеры_кі, творцы гуку і media-art.  
  • Калі: студзень – люты 2024 года. 

Арганізатары прапануюць прамоўшн у фестывальных медыях. 

Дэдлайн – 9 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

24.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Technarte — канферэнцыя па лічбавым мастацтве ў Більбаа, Іспанія

by Masha1496 24.10.2023

Technarte дазваляе творцам, даследчыкам і тэхнолагам з усяго свету сустрэцца, каб падзяліцца сваім бачаннем зліцця мастацтва і тэхналогіяў у сяброўскай атмасферы. Запрашаюць у якасці спікераў.

Тэмы, якія цікавяць: 

  • мастацтва дадзеных, 
  • біямастацтва, 
  • робататэхнічнае мастацтва, 
  • новыя медыя, 
  • мастацтва штучнага інтэлекту, 
  • мода і тэхналогіі,
  • імерсіўнае і віртуальнае асяроддзе, 
  • генератыўнае мастацтва, 
  • інтэрактыўная архітэктура.
  • Для каго: творцы і даследчыкі_цы, якія займаюцца тэхналогіямі ў мастацтве.
  • Калі: 24 траўня 2024 года. 

Арганізатары прапануюць:

  • пакрыццё транспартных выдаткаў да 300 EUR,
  • пропуск на канферэнцыю,
  • харчаванне і кава-брэйкі.

Дэдлайн – 24 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

24.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Danse élargie — танцавальны конкурс у Францыі

by Masha1496 24.10.2023

Запрашаюць з праектамі, у якіх удзельнічаюць не менш за 3 выканаўцы. Арганізатары прапануюць прызы і пакрыццё падаткаў.

Працягласць прац не павінна быць даўжэйшайа за 10 хвілін. Тэматычна Danse élargie – зона свабоды, дзе артысты кідаюць выклік гравітацыі, вынаходзяць новыя спосабы танца і бяруць на сябе смеласць змешваць жанры. 

  • Для каго: харэографы_кі, танцоры_кі і перформеры_кі.
  • Калі: 15 – 16 чэрвеня 2024 года.

Арганізатары прапануюць:

  • пакрыццё выдаткаў 2 000 EUR
  • прызы ад 5 000 да 13 000 EUR. 

Дэдлайн – 3 студзеня. Даведацца больш і падаць заяўку.

24.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Людзі

Як перажыць восень? Добрыя парады, фільмы, цікавы рэцэпт шарлоткі ды іншыя ідэі для тых, хто яе не любіць

by alesia.oj 19.10.2023

Ілюстрацыйнае фота: Lucas Allmann / pexels.com

 

Стварай атмасферу

Анастасія, 36 год, цырульніца, часова жыве ў Турцыі:

– Восень у Турцыі вельмі адрозніваецца ад восені ў Беларусі. Кастрычнік – лістапад, лічы як жнівень. Можна яшчэ спакойна купацца ў моры, ноччу тэмпература +20, днём можа дасягаць і +30.

 

Фота з асабістых архіваў Анастасіі

 

– Але няма тут маёй любімай залатой восені! Таго часу, калі ранак ужо халаднаваты, а ўдзень яшчэ можа распагодзіцца, і ты ідзеш, – а навокал лістота… Жоўтая, аранжавая, чырвоная, пунсовая, і так прыемна шапоча пад нагамі.

Але вось калі яна мінае, надыходзіць восень дажджлівая, тады можна ратавацца дома і рабіць сабе цёплую атмасферу: развесіць гірлянды (потым акурат можна з пухнатым ужо сняжком, зімой перавесці іх на ялінку), паставіць у вазачкі цытрусы (яны будуць нагадваць маленькія сонейкі), дарэчы гарбузы, таксама жоўценькія, можна цікава аздобіць (Хэлоўін блізка!), і зрабіць з іх падсвечнікі.

Больш цёплых колераў, цёплага піцця, добрага сэрца, каб сагрэць не толькі сябе ў такі няўтульны час!

З фільмаў параю «Салодкі лістапад», «Восень у Нью-Ёрку», «Дом каля возера». Ці «Гульню тронаў» пачаць глядзець, якраз зіма блізка.

 

Галіна, 66 год, студэнтка «Акадэміі 50+», Бабруйск

– Восень я люблю за маляўнічыя пейзажы, якімі можна любавацца бясконца. Для мяне не існуе дрэннага надворʼя. Калі мы не можам змяніць яго, то ў холад важна апрануцца цяплей і ўзяць парасон.

А галоўнае – знайсці занятак па душы. Днём я хаджу ў «Акадэмію 50+», там атрымліваю і новыя веды, і маю зносіны з цікавымі людзьмі. Яшчэ я займаюся тэнісам, а ўвечары арт-тэрапіяй, то-бок размалёўваю мандалы, уключаю добрую музыку і атрымліваю асалоду.

«У мяне цяпер самы шчаслівы час у жыцці». Бабруйчанка Галіна Дзямідава разбівае стэрэатыпы пра пенсію і «залаты» узрост

Еж, глядзі, гатуй

Адам, 37 гадоў, касір, часова жыве ў Польшчы

– Восень – мой любімы час у годзе. Без жартаў! Не горача – спёку я не люблю. І ўвогуле гэта перыяд, калі можна застацца сам насам і паразважаць на розныя тэмы (можа тут сказваецца інтравертнае дзяцінства). З улікам таго, што я па натуры сава – цемру я люблю і аніякага дыскамфорту яна мне не дастаўляе.

 

Фота з асабістых архіваў Адама

 

Людзям жа, якія не любяць восень, магу параіць адно самае галоўнае – з’язджайце ў краіну, дзе яе няма (напрыклад у амерыканскую Флорыду ці Дубаі якія-небудзь).

Еўропа восенню грае новымі фарбамі, раскрываецца яе гатычная прыгажосць.

 

Фота з асабістых архіваў Адама

 

З асабістых восеньскіх рытуалаў усё звычайна – пад’есці смачна (не істотна, што), абавязкова пад півасік, завярнуцца ў плед і глядзець пазнавальныя фільмы ці футбол. Я ў асноўным гляджу дакументальныя (тыя, што паказваюць па Investigation Discovery, History, альбо National Geographic). З мастацкіх фільмаў нічога, на жаль, не ўзгадаю, але галоўнае, каб усё ж такі моцна мозг не напружвалі, бо ўсе дэтэктывы, трылеры, меладрамы і ўсё астатняе – нейкая лухта ў параўнанні з тымі жахамі, якія адбываюцца ў рэальным свеце сёння.

 

Фота з асабістых архіваў Адама

 

Наталля, 23 гады, капірайтарка, Бабруйск

– Я вельмі не люблю восень яшчэ са школы. Чамусьці да гэтага часу не адпускае гэта жудаснае адчуванне, што час ісці вучыцца. І пакуль у многіх пры слове «восень» у галаве ўзнікае карцінка вуліц, абсыпаных залацістым лісцем, я бачу сонных і змрочных людзей, што крочаць на працу, спрабуюць абысці лужыны, ім у твар дзьме вецер, а паабапал галінкамі махаюць лысыя дрэвы. Увосень становіцца жудасна холадна (а я не люблю холад) і шэра, а ў лістападзе яшчэ і слота дадаецца. Вядома ж, пачынаецца жудасная апатыя, зʼяўляецца адчуванне што з апалым лісцем ападае энергія і жаданне што-небудзь рабіць.

Мне з такім станам цяжка даць рады. Часам ён перамагае і я проста даю сабе адпачыць. Але, каб зусім у гэтым не распусціцца, стараюся прыдумляць нейкія рытуалы і надаваць увагу рэчам, якія мне падабаюцца. Напрыклад, у гэтым годзе я ратуюся з дапамогай выпякання. Люблю пячы хлеб, пірагі і печыва, таму вырашыла перакаштаваць кучу рэцэптаў хатняй выпечкі з яблыкамі (іх як раз поўна восенню).

 

“А гэта хлеб на квасе. Ня яблычная страва, але таксама прыгатаваная падчас восеньскай маркоты”. Фота з архіваў Наталлі

 

Калі хтосьці таксама дрэнна пераносіць восень, то магу параіць:

Шмат адпачываць і адсыпацца – гэта 50% поспеху на шляху да добрага настрою.

Займацца тым, што падабаецца: маляваць, чытаць, слухаць музыку, глядзець атмасферныя фільмы і г.д.

Зразумець, што восень непазбежная і знайсці ў ёй нешта станоўчае. Напрыклад, мая мама вырашыла гэтую праблему так: упрыгожыла ўсю кватэру ў восеньскай тэматыцы.

Калі здаецца, што нічога не дапамагае, то можа дапамагчы псіхолаг. Магчыма клубок нелюбові да восені дапаможа разблытаць спецыяліст:)

Рэцэпт ад Наталлі: Шарлотка з какавай

 

Фота з архіваў Наталлі

 

  • 2-3 яблыкі
  • 5 яек
  • 200 гр цукру (калі не моцна любіш салодкае, то 130-150 гр);
  • 150 гр пшанічнай мукі вышэйшага гатунку (але колькасць можа варʼіравацца на ± 20-30 гр у залежнасці ад вытворцы);
  • 50 гр какава-парашка;
  • 0,5 чайнай лыжкі разрыхляльніка для цеста;
  • 0,5 чайнай лыжкі ваніліну (можна замяніць ванільным цукрам або ванільнай эсенцыяй);
  • 0,5 чайнай лыжкі цынамону (карыцы).
  1. Яблыкі нарэзаць тонкімі слайсамі і выкласці на дно формы для выпякання. Яйкі з цукрам узбіць да пышнай белай пены (маса павінна павялічыцца ў 2-3 разы).
  2. Муку змяшаць з какавай, карыцай, ванілінам (калі выкарыстоўваецца эсенцыя, то яе дадаць у яйкі) і разрыхляльнікам. Прасеяць праз сіта і невялікімі порцыямі ўносіць у яечна-цукровую сумесь, увесь час памешваць.
  3. Каб цеста не апала і заставалася пышным, памешваць лепш не вельмі хутка, у адным кірунку (толькі па, або толькі супраць гадзіннікавай стрэлкі) знізу ўверх.
  4. Цеста выліць у форму і выкласці яшчэ некалькі слайсаў яблыкаў зверху на цеста.
  5. Выпякаць пры 180 градусах каля 30 хвілін (час можа мяняцца ў залежнасці ад магутнасці духоўкі).

Заўважай прыгожае вакол сябе

Алесь, 34 гады, відэограф, Бабруйск

У восені ёсць два станы для мяне. Да таго моманту пакуль не апала ўся лістота, я яе вельмі люблю. Але пасля таго як дрэвы становяцца голымі — ужо значна менш. І прыблізна ў лістападзе для мяне пачынаецца даволі сумны перыяд.

А самае крутое ў восені гэта безліч колераў. За два месяцы можна ўбачыць, напэўна, усе адценні жоўтага і чырвонага. І пейзаж мяняецца штодня.

Для тых, хто не любіць восень, ёсць наступная парада. Раніцай выйсці ў лес на гадзінкі тры-чатыры, пасля прыйсьці дадому,зрабіць смачнай гарбаты, загарнуцца ў плед і чытаць добрую кнігу, а ўвечары сабраць сяброў. Апошняя кніга, якую я чытаў і вельмі рэкамендую — “Зялёнае святло” Мэцью Маконахі.

 

Варвара, 63 гады, працуе ў сферы адукацыі, Бабруйск

– З дзяцінства люблю восень! Чаму? Бо заўсёды моцна сумавала па школе. Дасюль памятаю гэты неверагодны пах новых падручнікаў…

Да таго ж восень – гэта прыгожа. Мне падабаецца, калі ідзе дождж і падае лісце з дрэваў. І ты ідзеш пад парасонам, слухаеш, як па ім лёгенька грукаюць кроплі, а ў лужынах рознакаляровае лісце клёнаў. І лес у гэты час чароўны, я люблю збіраць грыбы, а ўвосень маю бонус – бо няма змей! (смяецца)

 

Фота з асабістых архіваў Варвары

 

– У мяне ёсць лецішча, таму восень – гэта яшчэ і ўраджай. Мне даспадобы капаць бульбу, асабліва ў цёплыя, сонечныя дні, калі вакол лётае празрыстае павуцінне. А якія восенню прыгожыя раніцы!

Вядома, лістапад ужо не тое, але яго люблю за тое, што ў гэтым месяцы я нарадзілася. Гэта чаканне свята, гасцей. Нават унук мой любіць лістапад, бо таксама ў ім нарадзіўся.

Мяне не палохае холад, я не мярзлячка. Таму адзіны мінус для мяне – надта кароткія светлавыя дні.

Алеся, 37 год, гуманны педагог, вучаніца Шалвы Амонашвілі, вядоўца жаночых сустрэч і сустрэч для бацькоў, жонка і маці, Бабруйск

– Восень – прыгожая, насычаная, з водарамі, з восеньскімі кветкамі.Гэта час, калі праводзяцца прамежкавыя вынікі. Ён драматычны, бо адлятаюць птушкі, усё нібыта робіцца трапяткім і паветра звінячым – з лятучым павуціннем. Неверагодна цудоўная прырода восенню! Таксама з плюсаў магу адзначыць безліч смачнай садавіны і гародніны ў Беларусі.

 

Фота з асабістых архіваў Алесі

 

– Звычайна я люблю восень, але гэтая атрымалася складанай. Што я параіла бы людзям, якія не любяць восень? Спыняцца ў час дзённых справаў і клопатаў, глядзець на дрэвы, хадзіць на раку, у лес. Шпацыраваць, заўважаць, любавацца небам, назіраць за птушкамі і за тым, як змяняецца прырода. Гэта павінна быць абавязкова штодня ў жыцці, і тым больш – восенню.

Таксама важна рэгулярна сустракацца з людзьмі, з якімі вам цёпла і ўтульна. Размаўляць пра свае пачуцці, глядзець вартыя і добрыя фільмы.

Бавіць час з сямʼёй, за гульнямі, рытуаламі, традыцыямі. Абавязкова з сямʼёй хадзіць гуляць на прыроду, арганізоўваць восеньскія пікнікі. Піць цудоўныя гарбаткі з спецыямі. Запрашаць гасцей дахаты і пячы гарбузовыя пірагі і кексы. Ладзіць дзяўчатнікі. А яшчэ, абавязкова, рэгулярна хадзіць на спатканне з сваім мужам – раз у два тыдні, а лепей раз у тыдзень.

 

Фота з асабістых архіваў Алесі

 

– Калі вы не любіце восень, то, хутчэй за ўсё, вам трэба змяніць працу.Калі яна будзе любімай – восень таксама будзе прыўкраснай.

Ідзе дождж? Выдатна – бо можна дома, з пледам, мужам і дзецьмі паглядзець класны мульцік. Ці сустрэцца за кубачкам гарбаты з сяброўкай у кавярні. Ці прыгатаваць сабе нешта смачнае, сесці каля вакна і назіраць за прыродай. Ці прыгадаць, што вы даўно некаму не тэлефанавалі – зрабіць гэта, сказаць словы падзякі ці падтрымаць.

Можна памаляваць, павышываць, штосьці стварыць блізкім людзям на падарункі.

Браць з сабой у тэрмасе гарбату з прыемным водарам і хадзіць з ёй, напрыклад, у кінатэатр на добры фільм. Спяваць з сябрамі песні пад гітару, танчыць у цемры, размаўляць. Ці ездзіць у госці да сяброў, якія жывуць у іншых гарадах. Пісаць лісты ад рукі, вершы, слухаць музыку, граць на музычных інструментах – восенню гэта вельмі натхняе.

Вельмі добра ў такі перыяд ездзіць да бацькоў і адчуваць сябе малым дзіцём, атуленым клопатам.

Яшчэ парэкамендавала б прымаць рэгулярна цёплую ванну з травамі або з соллю. Мець з сабой апельсінавы эфірны алей або ванільны, яны ўздымаюць настрой. Пісаць дзённікі, складаць спісы жаданняў, пераглядаць цёплыя сямейныя фота. Уголас сямʼёй чытаць кнігі.

А яшчэ рабіць восеньскія букеты рэгулярна, нават з галінак дрэў – гэта вельмі прыгожа і натхняльна.

 

Фота з асабістых архіваў Алесі

 

Усе гэтыя рытуалы дапамагаюць пераадолець глыбокую хандру, калі яна моцна адолела. Калі адчуваеце, што зусім кепска – спыніцеся, пастаўце ўсе справы на паўзу. Вам трэба зразумець, чаго вам цяпер хочацца, які ў вас прыярытэт? А ў такім стане прыярытэт – вы самі. І папрасіць блізкіх падтрымаць вас, агучыць як менавіта. Каб вам не давалі парады, а выслухалі. Скажыце ім: «Паслухай, мне трэба расказаць пра свае пачуцці. Ці давай разам папʼем гарбату. Ці – абдымі мяне». То-бок, вам трэба паведаміць, якая канкрэтна падтрымка патрэбная. Гэта вельмі дапамагае.

І яшчэ раз – у цяжкім стане карысныя доўгія шпацыры на прыродзе, прыбіранне шума – нават калі гэта навіны, разумныя лекцыі ці кнігі. Гэта мусіць быць адпачынак, стасункі з аднадумцамі і людзьмі, якія падтрымліваюць.

Таксама дапамагае ранішняя настроенасць: медытацыя, духоўная практыка, зарадка, танцы, і безумоўна – вера ў сябе!

19.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
ПадзеіЭкалогія

Не ведаеш, чым бы карысным заняцца 21 кастрычніка? Саджай дрэвы!

by alesia.oj 18.10.2023

Ілюстрацыя: canva.com

Што для гэтага трэба зрабіць?

Звярнуцца ў лясгас ці лясніцтва па месцы жыхарства, кантакты шукай па гэтай спасылцы. Раім звязацца з спецыялістамі загадзя, напрыклад, у пятніцу.

Што з сабой узяць у лес?

  1. Зручны абутак па надвор’і, бо трэба будзе ісці па ўзаранай паласе, падрыхтаванай для высадкі дрэваў.
  2. Цёплае і зручнае адзенне, бо давядзецца прысядаць, насіць у руках саджанцы.
  3. Шчыльныя пальчаткі, каб абараніць рукі ад мазалёў і стрэмак.

Што трэба атрымаць у лясгасе?

  • Неабходны інвентар.
  • Саджанцы дрэваў.
  • Табе мусяць паказаць месца, дзе можна высаджваць дрэвы.

 

 

Для чаго мне гэта?

  1. Паспрыяць аднаўленню лесу. Акрамя таго, што ім аж надта актыўна гандлююць і моцна высякаюць, у гэтым годзе непагаддзю было пашкоджана больш за 3 тысячы гектараў. А лес – гэта не толькі якасць паветра, грыбы, ягады і пікнікі. Дрэвы абараняюць нас ад моцных вятроў – менавіта таму на ўчастках, дзе актыўна высякаецца лес, узнікаюць пясочныя буры і пусткі, з’яўляюцца праблемы з вадой і ўзмацняецца парніковы эфект. Таксама не забывай пра тое, што лес – месца жыхарства дзікіх птушак і жывёл (пагуглі на гэтую тэму – маштабы катастрофы ўражваюць). У час высечак многія з іх гінуць ці губляюць дом, таму аднаўленне лесу – сапраўды важная тэма, пра якую варта памятаць і казаць, і не толькі пару разоў на год.
  2. Паспрабаваць нешта новае.

Як мы яшчэ можам паспрыяць захаванню лесу?

  • У час пікнікоў быць пільнымі, каб не пакінуць пасля сябе непатушанае вогнішча, недапалкі, аскепкі шкла (яны могуць спрацаваць як лінза, ад якой узнікне вялікі пажар).
  • Другаснае выкарыстанне драўніны.
  • Высадка новых дрэваў.

Жывёлы ў няволі – зло, ці дапамога кволым? На экафестывалі «Пікнічок» абмеркавалі тэму з ратавальніцай дзікіх звяроў і птушак

18.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Between Bridges Residency — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў у Берліне, Германія

by Masha1496 17.10.2023

Рэзідэнцыя накіраваная на працоўны працэс з вынікам, якім стане месячная выстава або публічная прэзентацыя. 

  • Для каго: мастакі_чкі, якія не з’яўляюцца студэнтамі_камі ўніверсітэтаў (акрамя аспірантуры).  
  • Калі: студзень – чэрвень 2024 і ліпень – снежань 2024. 

Арганізатары прапануюць:

  • пражываннне,
  • стыпендыю 1500 EUR / месяц,
  • вытворчы бюджэт на выставу,
  • выставу.

Дэдлайн 21 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.

17.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

PROSPER: Lake Ohrid Residency — міждысцыплінарная рэзідэнцыя ў Паўночнай Македоніі

by Masha1496 17.10.2023

Запрашаюць папрацаваць над праектамі, заснаванымі на інфармацыі мясцовых супольнасцей, што жывуць у рэгіёне Ахрыдскага возера. Арганізатары прапануюць выдаткі на праезд і пражыванне, агульную працоўную прастору ды іншае.

Асноўная мэта рэзідэнцыі – натхніць удзельнікаў_ц у пошуку сувязяў паміж творчай практыкай, асяроддзем і людзьмі. Па выніках рэзідэнцыі адбудзецца аднадзённы фестываль з прэзентацыяй створаных прац. 

  • Для каго: творцы розных дысцыплін і даследчыкі_цы. 
  • Калі: 1 – 30 красавіка 2024. 

Арганізатары прапануюць:

  • пражыванне,
  • выдаткі на праезд,
  • выдаткі на пражыванне 660 EUR (brutto),
  • агульную працоўную прастору,
  • адукацыйныя заняткі з мясцовымі супольнасцямі,
  • выдаткі на вытворчасць,
  • экскурсіі. 

Дэдлайн 6 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

17.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

28 октября — “Чудесная баня” в центре йоги “Вдохновение”

by Masha1496 17.10.2023

Центр йоги “Вдохновение” приглашает на релаксацию и восстановление в “Чудесную баню”.

Что включает баня:

  • парение,
  • освобождение тела от неприятных зажимов звуком, движением, массажем,
  • терапевтическое умасливание кунжутным маслом (абхьянга),
  • скрабирование солью,
  • чайная церемония,
  • метафорические карты,
  • чудесная атмосфера, новые знакомства, много общения.

Бонус: тайский массаж.

  • Когда: 28 октября, 13:00 – 16:00.
  • Где: ул. Западная, 13а.
  • Стоимость: 60 рублей.

Для участия необходима предварительная запись. Подробности и запись в Instagram.

17.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Новыя публікацыі
Старыя публікацыі

Афіша

  • Что, где и когда: новогодние праздники в Бобруйске

    27.12.2023
  • 27 апреля — открытие весенне-летнего сезона в городском парке культуры и отдыха

    23.04.2024
  • «Включи себя»: онлайн-коворкинг для профессионального развития и роста людей старше 30 лет

    27.03.2023
  • 30 жніўня – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле

    27.08.2024
  • 30 лістапада — містычная драма ў двух дзеях «Пан Твардоўскі»

    20.11.2024
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram
  • Tiktok
Footer Logo

© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў. Калі вы хочаце ўзяць матэрыял з нашага сайту, захавайце, калі ласка, загаловак і тэкст бяз зменаў і дайце наўпроставую працоўную гіперспасылку.


НАВЕРХ
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Contact us