Пра Бабруйск і бабруйцаў

  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў.
Афіша

“Мастацкая практыка, бюракратыя і шляхі выжывання” — аўтарскі анлайн-курс Аляксея Талстова

by Masha1496 17.10.2023

Бясплатны анлайн-курс, сканцэнтраваны на тым, як будаваць кар’еру ў прафесійным арт-асяродку.

Курс арыентаваны на практыку і дасць канцэнтраваныя базавы веды, карысныя для арганізацыі сваёй прафесійнай дзейнасці, у незалежнасці ад тэмаў, медыя, метадаў, з яікімі вы працуеце, і вашых крыніцаў натхнення. 

Аляксей Талстоў – беларускі мастак і пісьменнік, працуе з тэмамі сацыяльнай і палітычнай напружанасці, тэхналогій ды іх уплыву на свядомасць чалавека, надзвычайных экалагічных сітуацый і тэмай крызісу агулам. 

У праграме курса:

  • Што такое мастацтва і навошта яно нам патрэбна?
  • Структуры сістэмы мастацтва і ролі ў іх;
  • Прыватная мастацкая практыка;
  • Мастацтва як праца;
  • Інкарпарацыя прыватнай арт-практыкі ў структуру сістэмы мастацтва;
  • Фармуляванне арт-выказвання і яго суаднясенне з запытамі арт-структур. Біяграфія, рэзюмэ і партфоліа;
  • Арт-рэзідэнцыі, конкурсы ды іншыя магчымасці.

Па выніку вы навучыцеся: 

  • арыентавацца ў структурах мастацтва, 
  • разумець спецыфіку інстытуцый і прафесійных роляў, 
  • суадносіць сваю творчасьць з яе працоўным і эканамічным вымярэннем, 
  • складаць неабходныя дакументы (CV, партфоліа ды інш.) для прэзентацыі сябе ў прафесійным асяродку. 

А таксама даведаецеся пра магчымасці кааперацыі з калегамі і зможаце больш дасканала асэнсаваць свой патэнцыял і сваю ролю ў грамадскіх і культурніцкіх працэсах.

  • Для каго: мастакі і мастачкі, што знаходзяцца ў пачатку свайго прафесійнага шляху, а таксама тыя, хто працуе ўжо нейкі час і мае жаданне актуалізаваць свае веды. 
  • Калі: па нядзелях з 22 кастрычніка па 17 снежня 2023, 10:00 СЕТ / 11-12:00 Мінск. 
  • Дзе: ZOOM.

Дэдлайн набора ў асноўную групу 20 кастрычніка. Далучыцца пазней можна будзе, трапіўшы ў ліст чакання. Зарэгістравацца.

17.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

13 – 26 лістапада — фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”

by Masha1496 17.10.2023

Фестывальныя стужкі будуць даступныя анлайн бясплатна ўсім беларусам і беларускам.

“Увага адлегласць” – слоган “Паўночнага ззяння”-2023. Ён нагадвае, што на адлегласці трэба не забываць адно аднаго і быць уважлівымі да блізкіх людзей. Адсутнасць знакаў прыпынку паміж словамі “увага” і “адлегласць” – магчымасць інтэрпрэтаваць гэта так, як захочацца кожнай і кожнаму. 

  • Калі: 13 – 26 лістапада.
  • Дзе: офлайн у Таліне і Вільні, анлайн – па ўсім свеце.

Даведацца больш у Instagram.

17.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

IETM Global Connect Programme for Supported Membership — сетка партнёрства і настаўніцтва ў галіне выканальніцкага мастацтва

by Masha1496 17.10.2023

Global Connect – гэта праграма IETM, якая накіравана на разнастайнасць і інклюзіўнасць сеткі. Праграма пакрые выдаткі на праезд, пражыванне і візавую падтрымку.

 IETM Global Connect дазваляе прафесіяналам выканальніцкага мастацтва з усяго свету пашыраць прафесійныя кантакты, уплываць на сектар выканальніцкага мастацтва, дзяліцца досведам яго атрымоўваць. У чэрвені адбудзецца пленарнае пасяджэнне IETM у Сафіі. 

  • Для каго: рэжысёры_кі, акторы_кі, перформеры_кі, харэографы_кі, танцоры_кі і г.д.
  • Калі: 12 – 15 чэрвеня 2024. 

Праграма пакрые:

  • выдаткі на праезд,
  • пражыванне,
  • візавую падтрымку. 

Дэдлайн 2 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

17.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Фонд Роберта Раўшэнберга — рэзідэнцыя па даследаванні архіваў у Нью-Ёрку, ЗША

by Masha1496 17.10.2023

Заклікаюць даследаваць архівы знакамітага мастака Роберта Раўшэнберга. Праграма прапануе бюджэт на даследаванне і стыпендыю.

Удзельнікаў рэзідэнцыі заклікаюць прапанаваць цікавыя формы даследаванняў, што выходзяць за межы традыцыйнага мастацтвазнаўчага дыскурсу. Напрыклад, выставы і публікацыі, натхненне для асабістай мастацкай практыкі, міждысцыплінарныя праекты і г.д.

  • Для каго: даследчыкі_цы і куратары_кі.
  • Калі: 4 красавіка – 13 снежня 2024. 

Праграма прапануе:

  • бюджэт на даследаванне 4000 – 7000 USD,
  • стыпендыю 6000 USD.

Дэдлайн 10 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

17.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

TORIGOYA Project — арт-рэзідэнцыя ў Хіроне, Японія

by Masha1496 17.10.2023

Запрашаюць творцаў, якім цікава папрацаваць з перформансам, візуальным мастацтвам, літаратурнымі праектамі. Арганізатары прапануюць выдаткі на праезд і пражыванне, працоўную студыю ды іншае.

Праграма спрыяе аднаўленню Хірона пасля катастрофы (ён знаходзіцца ў раёне Фукусімы) з дапамогай сілы сучаснага мастацтва. 

  • Калі: 11 снежня 2023 – 15 студзеня 2024.
  • Для каго: творцы розных дысцыплін. 

Арганізатары прапануюць:

  • пражыванне,
  • выдаткі на праезд да 632 EUR,
  • выдаткі на пражыванне 632 EUR,
  • працоўную студыю,
  • сняданкі і вячэры,
  • выдаткі на матэрыялы да 632 EUR.

Дэдлайн 30 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.

17.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Людзі

«Нават падчас вайны адчуваю сябе больш абароненай, чым у Беларусі». Бабруйчанка – пра жыццё ў Ізраілі

by mikkitaki 16.10.2023

Ася Траяноўская – вядомая ў Бабруйску блогерка, мастачка, зоаабаронца. Ася з дзяцінства мае інваліднасць, што не перашкодзіла ёй весці актыўнае жыццё, займацца валанцёрствам, выйсці замуж і нарадзіць дзіця. Летась мы размаўлялі з дзяўчынай пра тое, як гэта – быць маці ў Беларусі, калі ты ў інвалідным вазку. Чатыры месяцы таму Ася разам з мужам і маленькай дачкой пераехалі ў Ізраіль. 7 кастрычніка на Ізраіль здзейсніла найбуйнейшую за апошні час атаку тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС, якая месціцца на тэрыторыі сектару Газа. Мы звязаліся з Асяй і папрасілі яе распавесці, як яна і яе сям’я перажываюць вайну.

Ася Траяўноская з дачкой і мужам. Фота: асабісты архіў Асі Траяноўскай

«Паветранай трывогі не было з 2006 года – усе моцна перапужаліся»

– Ася, распавядзі, калі ласка, дзе вы цяпер знаходзіцеся? Як сустрэлі навіну пра вайну? Што цяпер адбываецца ў вашым горадзе?

– Мы жывем у горадзе Кір’ят Ям недалёка ад Хайфы, на марскім узбярэжжы. Гэта на поўначы Ізраілю. Учора ў нас была сірэна (мы размаўляем з Асяй 12 кастрычніка – рэд.), як потым высветлілася, ракета ляцела аднекуль з Газы. Пасля сірэны былі запушчаныя фэйкавыя чуткі, што на поўнач рухаюцца тэрарысты, як раней на поўдзень. Нібыта яны перасяклі мяжу на парапланах і ўжо ў 40 кіламетрах ад нашага горада. Усе моцна перапужаліся. Тым больш, што ў нашым раёне паветранай трывогі не было з 2006 года, усе ўжо адвыклі ад гэтага.

Але сёння ўжо ўсё спакойна. Затое ўсе даведаліся, дзе іхныя мамады – так называецца бамбасховішча, пратэставалі іх. У нашым доме не мамады, а мамак. Мамад – гэта пакой наўпрост у кватэры. А мамак – у пад’ездзе. Яны могуць быць толькі на першым паверсе, а ў нас – на ўвесь дом. У яго можна зайсці на кожным паверсе, па лесвіцы спусціцца ўніз.

Тут таксама ёсць дамы, дзе зусім няма мамадаў і мамакаў. Для іх жыхароў, а таксама для тых, каго сірэна заспела на вуліцы, ёсць так званыя грамадскія бамбасховішчы на вуліцах.

«Самае страшнае – калі чытаеш, што тэрарысты ходзяць па дамах і выразаюць усіх»

– Дзе вы з сям’ёй былі, калі пачулі сірэну?

– Я тады ўвечары пайшла гуляць, як звычайна, з дачкой і сабакам. Каб выйсці з пад’езду, мне трэба націснуць на кнопку дамафону. Я да яе крыху не дацягваюся, тэлефонам націскаю. Пакуль я даставала тэлефон, мы выйшлі з ліфту, там нейкі мужчына стаяў з каробкамі з фруктамі, штосьці рабіў. Я спрабавала націснуць на кнопку і раптам чую – віск, дзяўчаты крычаць. Я падумала – ці мала што – мо, тараканаў убачылі – тут жа ў нас такія тараканы памерам у палову рукі лётаюць. У нас у пад’ездзе два ўваходы, і калі ты націскаеш на кнопку, адразу два адчыняюцца. І вось у другі яны забеглі.

Я выйшла з пад’езду, і пачула сірэну. Я развярнулася, дзверы амаль зачыніліся. І мы з тым мужчынам з фруктамі хуценька ў мамак пабеглі. Муж у гэты час заставаўся ў кватэры. Калі пачуў сірэну, давай спачатку шукаць тэлефон, не знайшоў, пабег на ніз, але пакуль спускаўся, сірэна ўжо скончылася і мы з дачкой выйшлі з мамаку.

Муж Асі далучаецца да размовы:

– Я пабег на ліфт, хоць ведаю, што на ліфце нельга. Усе суседзі на пляцоўцы сабраліся ў мамаку і глядзелі на мяне як на дурня, што я бягу да ліфта, але я не мог кінуць Асю з дачкой. Калі чуеш сірэну – гэта, канешне, страшна. Але што яшчэ страшнейшае, гэта калі чытаеш паведамленні пра тое, што тэрарысты ўжо перасяклі мяжу на параплане, што ходзяць па дамах і ўсіх там выразаюць і гвалцяць. Вось гэта страшна.

«Гэта балюча – калі ў цябе двойчы забіраюць дом». Бабруйчанкі – пра эвакуацыю з Украіны

Самыя дарагія – кватэры з мамадамі (пакоямі-бамбасховішчамі)

– А ці абароніць мамад ці мамак ад тэрарыстаў? Наколькі яны надзейныя, на твой погляд?

– Яны лічацца надзейнымі. Там нават інтэрнэт не ловіць. Калі суседзі там сабраліся, наш сусед увесь час выбягаў, каб разумець, што адбываецца і быць на сувязі. Там дзверы знутры замыкаюцца. Але цяжка сказаць, ці дакладна наш мамак абароніць ад тэрарыстаў, ці не адкрыюцца дзверы, калі прастрэліць ручку, замок.

Але ведаю гісторыю – на поўдні захапілі кібуц, там была сям’я – знаёмыя маёй знаёмай. Яны адсядзеліся ў бамбасховішчы, тэрарысты не змаглі да іх дабрацца.

Мамак знутры. Фота: асабісты архіў Асі Траяноўскай

– Як вы сябе ў гэтым усім адчуваеце? Ці была падрыхтаванасць да такіх падзеяў?

– У Ізраілі заўсёды ёсць гатовасць як мінімум да паветранай трывогі. Мы гэта разумелі, калі ехалі сюды. І калі ты вельмі баішся тэрактаў, вайны, табе не трэба ехаць у Ізраіль. Мы адмыслова выбіралі такі рэгіён для жыцця, дзе сірэны рэдкія, як я ўжо казала, тут іх не было з 2006 года. Але верагоднасць усё роўна заўсёды ёсць, і мы гэта разумелі.

Мы шукалі дом з бамбасховішчам. Глядзелі дамы з мамадам, але там кватэры вельмі дарагія, і калі мы прыехалі, у такіх дамах увогуле не было нічога ў арэнду. Тады мы сталі шукаць дом з мамакам. У такіх дамах кватэры таксама ў два разы даражэйшыя, чым у доме без бамбасховішча. І цяпер, дарэчы, жыхары дамоў без бамбасховішчаў, раёнаў, дзе мала бамбасховішчаў, падымаюць скандалы. У нас даецца афіцыйна 1 хвіліна на тое, каб дабегчы да бамбасховішча. Гэта калі ракета ляціць з поўдня. Калі яна ляціць з поўначы, ёсць толькі 15 секунд. Калі трывога заспявае на вуліцы, тым жа людзям у сталым узросце будзе вельмі цяжка дабрацца. Таму пытанні задаваць пачалі нават тыя, каму раней было ўсё роўна, пасля таго, як паслухалі сірэну гэтым разам.

«У Ізраілі нашмат больш шанцаў выжыць у вайне, чым было б у Беларусі»

Ася з дачкой каля пункту збору рэчаў для дапамогі ізраільскім вайскоўцам. Фота: асабісты архіў Асі Траяноўскай

– Ці не думалі вы вярнуцца ці прынамсі на нейкі час паехаць у Беларусь, калі пачалася вайна?

– Так, былі такія думкі, калі паведамілі пра тэрарыстаў. Мы разгубіліся. Калі ўсе былі ў паніцы, канешне, нас накрыла. Нават сталі глядзець квіткі да Беларусі.

Але потым раніцай усё ўзважылі – што ўсё ж мы на поўначы, што Ізраіль ужо гатовы да абароны, што склікалі шмат рэзервістаў. Мы зразумелі, што тут нават падчас вайны мы адчуваем сябе больш абароненымі, чым у Беларусі. Тым больш, з Беларусі ўсе паз’язджалі. Калі раптам у нас штосьці такое пачнецца, я не ведаю, што будзе. А тут я адчуваю сябе абароненай. Тут адзінства ў сто разоў больш адчуваецца. Усе вельмі сяброўскія, усе адзін аднаго падтрымліваюць, імкнуцца дапамагчы. Клапоцяцца. Кранула, як, напрыклад, мужчына, у якога мы замаўляем бульбу, прыехаў і адразу запытаўся, ці ёсць у нас мамак. Хоць, агулам, тут кожны другі пытаецца, ці мы ведаем, дзе бамбасховішча.

Калі ўсё гэта пачалося, усе вельмі салідарызаваліся. Для салдат пастаянна нейкія зборы ідуць. Салдаты ездзяць на танках з дзіцячымі малюнкамі, якія ім дзеці малююць і ўкладаюць у перадачы. Тут пастаянна абвесткі кшталту «вазьму сям’ю з Поўдня». Кожны гатовы нечым падзяліцца.

З нашай вуліцы хлопец быў забіты на музычным фестывалі, і ўжо трэці дзень на вуліцы стаіць вялізны намёт, людзі прыходзяць туды, згадваюць яго, суседзі там збіраюцца, падтрымліваюць бацькоў.

Намёт, у якім узгадваюць забітага на музычным фэсце хлопца. Кір’ят Ям. Фота: асабісты архіў Асі Траяноўскай

 

Мне тут насамрэч спакайней. Як бы страшна не было, Ізраіль гатовы да абароны. І людзей тут рыхтуюць і папярэджваюць. Адразу як пачалася вайна, было зробленае прыкладанне, праз якое паведамляецца пра сірэну, пра небяспеку, камандаванне тылу рассылае дакладныя інструкцыі, што рабіць. Учора нам сказалі ўсім закрыцца дома, апусціць жалюзі і нікуды не выходзіць, пакуль не адмянілі трывогу ў сувязі з пранікненнем тэрарыстаў. Тут дамы надзейныя, пабудаваныя, каб вытрымліваць ракеты, тыя ж бамбасховішчы паўсюль. Гэта не параўнаць з тым, як будуецца, напрыклад, у нашых 6 ці 7 мікрараёнах у Бабруйску. Мне падаецца, што ў Ізраілі нашмат больш шанцаў выжыць у вайне, чым было б у Беларусі.

І вельмі падтрымлівае адчуванне грамадства як адзінага жывога арганізму. Ты ўжо як бы і не можаш яго кінуць. Муж нават пра армію тут задумаўся.

– У нас жа як у менталітэце – ад арміі трэба «касіць», зрабіць усё, каб туды не трапіць. А тут людзі – рэпатрыянты з Беларусі і Расеі самі ідуць і просяцца ў армію, – дадае сужэнец Асі. – Ды нават паглядзіце, як з іншых краін людзі сабраліся і паляцелі ў Ізраіль, як рэзервісты збіраліся. Ад гэтай салідарнасці ўвогуле мурашкі па скуры. І я таксама падумаў, што калі б што, пайшоў бы ў армію, а калі б не Ася і дачка, то дакладна б.

«Дзеля дачкі імкнемся захоўваць спакой, нягледзячы ні на што»

Дачка Асі Касіяпея. Фота: асабісты архіў Асі Траяноўскай

– Як дачка перажывае вайну?

– Калі мы пачулі сірэну, і ўсе закрычалі, яна таксама спужалася, – распавядае Ася. – Я яе тэлефонам імкнулася заняць, відэаролікамі. Але ў мамаку тэлефон не працаваў, не было сувязі, і яна там адчувала сябе напружана. У той жа час, калі мы з мужам спакойныя, яна таксама не хвалюецца, таму мы імкнемся захоўваць спакой, нягледзячы ні на што.

Мы, дарэчы, толькі вось учора прыгатавалі сумкі для бамбасховішча, але па мінімуму там паклалі ўсё – ваду, памперсы. Проста каб выжыць.

«Чаму вы катаеце нежывое дзіця?». Бабруйчанка Ася Траяноўская – пра тое, як гэта: быць маці, калі ты ў інвалідным вазку

– Вы ў Ізраілі толькі чатыры месяцы, але кажаце і пра гатовасць да паветранай трывогі, і пра пачуццё абароненасці. Можаце сказаць, што ўжо адаптаваліся?

– Мы неяк адразу адаптаваліся і нам усё спадабалася. Цяпер мы чакаем моўныя курсы. У мяне яны пачнуцца ў лістападзе, у мужа пакуль невядома, калі. Без мовы тут, канешне, вельмі абмежаваныя магчымасці. Працу тут можна знайсці і без мовы, але ці аддаленую, ці не самую кваліфікаваную, ці будзе патрэбная вельмі добрая англійская мова.

Але моўнага бар’еру мы амаль не адчуваем. Тут амаль большасць размаўляюць па-расейску. Нават тыя, на каго б ніколі не падумаў, тыя ж эфіопы, напрыклад. Але праз тое, што тут шмат расейскамоўных, яны таксама запамінаюць, як, напрыклад, кошты будуць па-расейску ці назвы тавараў. Ну і іўрыт не самая складаная мова, хутка запамінаецца, мы яго яшчэ ў Беларусі пачыналі крыху вучыць.

Англійская мова распаўсюджаная сярод маладых і даволі адукаваных людзей. Акрамя іх, мала хто размаўляе па-англійску.

Калі здараюцца нейкія моўныя складанасці, усе стараюцца дапамагчы. Неяк на касе была эфіопка, і мы не маглі зразумець адна адну. Тады да мяне падбегла бабулька і пытаецца, што трэба перакласці. І такая гатовасць дапамагчы ва ўсіх сітуацыях, і гэта вельмі падкупляе.

«Па беларускіх мерках мы атрымліваем шалёныя грошы, але і выдаткі тут такія ж»

На вуліцах Кір’ят Яма. Фота: асабісты архіў Асі Траяноўскай

– Які ўзровень жыцця ў Ізраілі? Якая сітуацыя з працай, заробкамі, коштамі?

– Мы пераехалі па праграме рэпатрыяцыі, пакуль атрымліваем дапамогу. Нам тут плацяць фантастычныя грошы ў параўнанні з Беларуссю, але адначасова тут і выдаткі такія ж шалёныя. Тут вельмі дарагое жытло, кошты на ежу таксама высокія. Тут ёсць такая штука – жыццё ў крэдыт. Ты цягам месяцу набіраеш на пэўную суму крэдыт, які з цябе здымаецца ў наступным месяцы. Акрамя таго, ёсць дазволены мінус на рахунку, у які можна сыходзіць. Вось мы і жывем у мінус пакуль што. Кватэра каштуе 5000 шэкеляў, на ежу на сям’ю сыходзіць 4000. Каб быў зразумелы памер сумы, па цяперашнім курсе 1 шэкель = 1 беларускі рубель.

– Калі працуеш, тады прасцей, – кажа муж Асі. – Мы пакуль не працуем, вучым мову. Айцішнікі тут, напрыклад, атрымліваюць тысяч 12-20 тысяч шекэляў. На заводзе можна зарабляць тысяч 6-8 у месяц. Нам яшчэ, дарэчы, даводзіцца здымаць даволі дарагое жытло, бо гэта была амаль адзіная кватэра, дзе Асі было зручна перасоўвацца на вазку, а таксама тут ёсць прасторны ліфт.

Ці прыстасаваныя мамады для людзей у вазках?

– Ася, ці заўважаеш ты нейкую розніцу ў стаўленні грамадства ў Ізраілі да людзей з інваліднасцю, а таксама адаптаванасць інфраструктуры ў параўнанні з Беларуссю?

– Што адрозніваецца – тут не дзеляць інвалідаў на групы – першая група інваліднасці, другая і т.п. Тут лічаць па адсотках – якая ў цябе ступень інваліднасці – можа быць 100%, 188%. За ўсе ступені табе плацяць грошы. Тут шмат розных відаў дапамогі.

Вуліцы Кір’ят Яма. Фота: асабісты архіў Асі Траяноўскай

Ёсць дапамога, напрыклад, толькі на тое, каб знайсці сабе памочніцу. Таксама на тое, каб ты перасоўваўся на грамадскім транспарце ці сваёй машыне, на бензін, напрыклад. Ёсць асобная дапамога для хатніх гаспадынь з інваліднасцю. Могуць таксама не грошы даваць на памочніцу, а адразу выдзеліць сядзелку на нейкі час – пераважна так робяць у выпадку са сталымі людзьмі, а маладым даюць грошы.

Я пакуль без памочніцы, таму што інваліднасць пацвярджаецца тры месяцы і мне толькі-толькі пачалі выдзяляць гэтыя грошы і памочніцу я яшчэ не знайшла. І, дарэчы, іх усіх здзіўляе – як гэта – без памочніцы? Кажуць – патрэбна, каб была памочніца.

Тут вельмі шмат людзей на вуліцах у вазках. Таксама тым, каму цяжка хадзіць, даюць ралатар. Тут калі цяжка, табе адразу дапамогуць. Тут усе інваліды вядуць нармальны лад жыцця. Ведаю, што ёсць людзі ў вазках, якія працуюць на касе, напрыклад. Калі чалавек з інваліднасцю працуе, гэта ніяк не адлюстроўваецца на суме ягонай дапамогі па інваліднасці.

Тут няма такога, што калі ты інвалід і жывеш на пятым паверсе, то лічы, ты закрыты ў чатырох сценах. Не, тут прыходзяць сацыяльныя супрацоўнікі, ацэньваюць даступнасць твайго жытла, вылічаюць, што трэба памяняць, чаго табе не хапае, напрыклад, стульчака для ваннай, глядзяць, каб ты мог зайсці і выйсці з памяшкання.

У той жа час, што датычыць вуліц, то з безбар’ерным асяроддзем не ўсё так добра. Тут бывае, што ідзеш па тратуары і раптам перад табой вырастае нейкая перашкода ці дрэва, ці тратуар звужаецца. Але агулам, няма такога, што ты недзе захраснеш, бо адразу ж знойдуцца людзі, якія дапамогуць табе прайсці, праехаць. Мы яшчэ да вайны ездзілі ў Тэль-Авіў да лекара, і на зваротным шляху высветлілася, што платформа, на якой нам трэба было сядаць, знаходзіцца на іншым баку, і туды трэба было ісці па лесвіцы, а ліфт не працаваў. Тады нам чыгуначная станцыя выклікала сацыяльнае таксі, якое падвезла нас да самай платформы.

– А ці прыставаныя бамбасховішчы для людзей, якія перасоўваюцца ў вазку?

– З бамбасховішчамі можа быць па-рознаму, дапускаю, што ёсць такія, куды цяжка трапіць на вазку, але я ўпэўнена, што калі мяне на вуліцы заспее паветраная трывога, мне абавязкова дапамогуць трапіць у бамбасховішча.

«Працягваю апекавацца жывёламі ў Бабруйску»

– Ася, ты працягваеш займацца зоаабаронай на новым месцы жыхарства?

– Так. Мы тут на паркоўцы падабралі трох кацянят. Аднаго прыстроілі, двое пакуль з намі жывуць. У нас у Бабруйску засталіся жывёлы на ператрымцы пад нашай апекай – сабака і тры коткі. Я збіраю грошы для іх утрымання. Учора, на жаль, з адным з нашых падапечных здарылася бяда. Пакуль у нас тут была сірэна, у Бабруйску адзін наш сабака, праламаў плот, уцёк, і яго збіла машына. Мы яе некалі прытулілі, калі яе гаспадар памёр.

– Як агулам выглядае сітуацыя з бадзяжнымі жывёламі ў Ізраілі ў параўнанні з Беларуссю?

– Сабак бяздомных тут амаль няма. Па вуліцах бегаюць, хіба, толькі тыя, якіх на самавыгул адпускаюць. А вось котак тут шмат на вуліцах. Але іх усе любяць і шануюць, бо яны змагаюцца з грызунамі. Іх кормяць. Тут шмат валанцёраў з Беларусі, Расеі, якія іх лечаць, выходжваюць, забіраюць да сябе. Мне падаецца, тут коткам на вуліцы лепш, чым у нас. Бо ў нас халодныя зімы, а коткі – жывёлы пустыні, ім цяжка, калі халодна. А тут заўсёды цёпла, і людзі іх любяць, таму яны такія распешчаныя і нават часам наглыя, я б сказала.

«Пераязджалі з сабакам і трыма коткамі»

Ася Траяўноская з дачкой і мужам. Фота: асабісты архіў Асі Траяноўскай

– Ці ёсць у Ізраілі адлоў жывёлаў, прытулкі?

– Так, таксама ёсць прытулкі. У іх абмежаваны час знаходжання, пасля якога жывёлаў усыпляюць. Я перыядычна бачу абвесткі, у якіх просяць забраць сабак з прытулкаў, інакш іх усыпяць.

Котак адлоўліваюць і стэрылізуюць, і потым выпускаюць. Котак не чыпуюць, аднак у стэрылізаваных адразаюць кончык вушка, каб было бачна, што яе стэрылізавалі. Сабак абавязкова чыпуюць. І з гэтым строга. Калі ты прыводзіш сабаку да ветэрынара, там найперш правераць па чыпе, ці гэта твой сабак, бо тут часта крадуць сабак, нават дробных парод.

Таксама можна патэлефанаваць у муніцыпалітэт, калі бачыш вельмі хворую жывёлу, і яны прыедуць, забяруць яе і будуць лячыць. Ёсць выпадкі, што тым, хто корміць бадзяжных жывёлаў, нават выдзяляюць грошы на корм, але гэта залежыць ад горада – тут у кожнага муніцыпалітэту свабода дзеянняў і свае фішкі.

– У які момант і чаму да вас увогуле прыйшло рашэнне пераехаць у Ізраіль?

– Мы даўно хацелі. У мужа габрэйскія карані, і так мы вырашылі рэпатрыявацца. Але гэта заняло шмат часу. Мы доўга збіралі дакументы, запаўнялі анкету – каля 1,5 гады. Пераязджаць было таксама няпроста – мы шукалі самалёт, у які мы маглі ўзяць усё нашае дабро, а таксама нашых жывёлаў. Мы перавозілі сабачку і трох котак. На жаль, адна котка ў нас уцякла падчас пераезду. Мы яе потым знайшлі на суседняй вуліцы, але яна паводзіць сябе так, нібы нас не ведае – напэўна, стрэс паўплываў. Іншыя дзве добра асвоіліся.

«Нам электрычнасць даюць на восем гадзін, а ў некага яе зусім няма». Гутарка з бабруйчанкай, якая засталася ў Львове ў час вайны

«Сумуем па людзях з Бабруйску, у астатнім нам тут падабаецца»

– Не сумуеце па Беларусі, па Бабруйску?

– Сумуем хутчэй па людзях. А так нам тут вельмі падабаецца. Найперш клімат. У Бабруйску ўжо ў верасні халодна, і трэба шмат вопраткі, каб апрануцца. Для нас гэта заўсёды было няпроста – спачатку апрануць мяне, потым дачку. А тут адно задавальненне – вельмі цёпла. Тут, канешне, бывае зіма, але яна цягнецца нядоўга, і гэта як нашая восень, калі шмат дажджоў і тэмпература каля +13 – +15.

Тут няма цэнтральнага ацяплення, і кажуць, што зімой у дамах бывае халодна. Але мы пакуль гэтага не адчулі, паглядзім далей.

– Ася, як справы з тваёй рэабілітацыяй?

– Пакуль я да гэтага пытання яшчэ не дайшла – доўга афармляла ўсе інвалідныя дакументы. Калі я прыехала, мяне папрасілі здаць усе аналізы, пацвердзіць інваліднасць. Я ўсё гэта зрабіла, прайшла розных спецыялістаў. Мне прызначылі фізіятэрапеўта, ён раз на месяц запрашае мяне, глядзіць і на гэтым усё. Пазней я думаю абавязкова пашукаць нейкія цэнтры, заняткі з коньмі. Проста цяпер вельмі шмат папяровай цяганіны. Мне проста вельмі цяжка ахапіць усё адразу, не магу быць індыйскай багіняй (смяецца).

«Такога, як цяпер, яшчэ не было, і думаю, Ізраіль гэтага не прабачыць»

– Як вы думаеце, калі скончыцца вайна? Калі сітуацыя супакоіцца?

– Вайна суднага дня цягнулася тры тыдні – так і разлічваем. Муж лічыць, што месяцы на паўтара ўсё зацягнецца. Але людзі тут падрыхтаваныя, яны ўмеюць у гэтым жыць. Тут жыццё не спыняецца. Так, у школах заняткі адмянілі часова. Але крамы працягваюць працаваць, людзі працуюць. Ізраіль працягвае жыць у сваім звычайным рэжыме. Кавярні працуюць, я вось манікюр схадзіла зрабіла.

Вось калі б у Беларусі штосьці такое выбухнула, мне страшна ўявіць, што было б. Тут вельмі добрая падрыхтоўка ў арміі, усё ж такі, краіна ўвесь час жыве ў разуменні пагрозы. А ў Беларусі што – у арміі толькі аўтаматы разбіраюць і збіраюць – што яны там умеюць?

У той жа час і такога, як цяпер, кажуць, ніколі не было. Каб дзяцей забівалі, сотні закладнікаў бралі…. Я думаю, Ізраіль гэтага не прабачыць. І я не магу гэта ўсё пераварыць, і гэтыя фотаздымкі глядзець – псіхіка не вытрымлівае, мяне пачынае ванітаваць. Але адначасова тут шмат гераічных гісторыяў, калі чытаеш, захапляешся гэтымі людзьмі, і цешышся, што жывеш з імі ў адной краіне.

«Вы што, кукухай паехалі? Гэта дзіка жахліва». Маленькія бабруйцы разважаюць пра вайну

16.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Без рубрикиГісторыяКультураЛюдзіМесцы

«Мы бачым траціну цікавых мазаік, галоўныя скарбы – унутры!» Гутарка з аматарам манументальнага мастацтва

by alesia.oj 13.10.2023

Усе фота з асабістых архіваў Мікалая Сікорскага

 

Мікалай, калі і як ты зацікавіўся манументальным мастацтвам?

– Гэта атрымалася выпадкова, у Бабруйску ў далёкім 2015 годзе. Я проста ішоў каля гарбарнага камбіната і ўбачыў каля прахадной дзве мазаікі – з Леніным і пано з працоўнымі ды інжынерамі. Даволі тыповая тэматыка для 1970-х гадоў. У мяне тады быў тэлефон «Нокіа-6300» у металічным корпусе, з кнопкамі, але там была просценькая камера на 2 мегапікселя. І я зрабіў на яе свае першыя фота.

Адзначу, што мастацтва я заўсёды любіў, асабліва жывапіс. Але раптам апантана зацікавіўся мазаікамі, пачаў далей да іх прыглядацца, чытаць па тэме. Хоць тады было менш літаратуры, і ў сеціве значна менш інфармацыі.

І я пачаў фатаграфаваць творы манументальнага мастацтва паралельна з ліштвамі. Гэта розныя рэчы, вядома, бо ліштвы – народнае мастацтва, глыбіннае. А тыя ж мазаічныя пано – зусім іншы полюс. Але першае і другое нібыта «сустракае» людзей, бо знаходзіцца звонку.

З часам разам з фота даволі грунтоўную бібліятэку сабраў па тэме манументальнага мастацтва. А некалькі год таму пачаў у сацсетках рабіць допісы, прысвечаныя маім знаходкам. Пазначаў, што гэта за твор, дзе ён знаходзіцца, у якім горадзе.

Адзначу, што большасць бабруйскіх твораў манументальнага мастацтва знаходзяцца ўнутры будынкаў – на прадпрыемствах, у школах, лякарнях і гэтак далей. Таму ўбачыць іх даволі складана.

 

Бабруйск. Вітраж у краязнаўчым музеі

 

Што цябе вабіць у манументальным мастацтве?

– Адразу хачу адзначыць важную рэч – усё, што я фатаграфую, лічу мастацтвам. Але такія пано, як той жа Ленін на гарбарным камбінаце, мастацтвазнаўцамі будзе ацэнены невысока. Яны скажуць, што гэта «халтура», як і самі мастакі, што стваралі мазаікі. Я згодны з тым, што нельга параўноўваць творы ўзроўню Кішчанкі ці Вашчанкі, якія можна ўбачыць у Менску ці Светлагорску, з гэтай мазаікай. Але асабіста для мяне – усё гэта творы мастацтва. Чаму я так лічу? Бо больш такога не будзе зроблена.

Мяне цікавіць менавіта савецкае манументальнае мастацтва. І я параўноўваю яго з мастаком, які памёр, пакінуўшы пасля сябе пэўную колькасць твораў, і ўсё – новага ад яго больш нічога не будзе. Больш ён нічога не напіша. Так і з савецкім манументальным мастацтвам, калі казаць метафарай – гэты мастак памёр. Можна параўнаць яшчэ, напрыклад, з Ван Гогам. Дасюль спрачаюцца, ці прадаў ён хоць адну карціну пры жыцці. А калі ён памёр, яго нарэшце заўважылі і разгледзелі, высока ацанілі. Бо штось у яго спадчыне зачапіла. Так і тут.

Але савецкае манументальнае мастацтва многія не любяць, і не шкадуюць, бо гэта, а зараз папулярны такі тэрмін – «каланіяльнае мастацтва». Памятаю, як падзяліліся меркаванні, калі разам з футравай фабрыкай знішчылі мазаіку з чырвонай жанчынай. Адны радаваліся, другія сумавалі…

– Дарэчы, да самога тэрміна «каланіяльнае мастацтва» я стаўлюся адмоўна. Яно не каланіяльнае, а беларускае! Бо калі так ставіцца, можа атрымацца, што каланіяльным апынецца ўсё мастацтва. Часоў Расійскай імперыі – каланіяльнае, часоў Рэчы Паспалітай – таксама. А дзе ж тады нашае? Толькі 30 год нашаму мастацтву? Не. Гэта рабілі нашы, беларускія мастакі. І надавалі сваім творам адметныя рысы. Зараз мне сябры дасылаюць фота мазаік з розных куткоў свету, і я магу адзначыць, што нейкі канон сапраўды ёсць, але па пэўных матывах ты бачыш – не, гэта не беларускія пано.

І казаць пра наша мастацтва, як пра каланіяльнае – азначае крыўдзіць выдатных беларускіх майстроў, бо яны сапраўдныя…

Адзначу, нават наконт таго, дзе нарадзілася манументальнае мастацтва, што апявала працоўнага чалавека, індустрыялізацыю, таксама спрачаюцца. Ці ў Савецкім саюзе пачатку 20-гадоў, ці ў Лацінскай Амерыцы. Прыгадаем таго ж Рыверу. Але гэта няхай мастацтвазнаўцы спрачаюцца, бо для мяне адказ відавочны – нашае, яно сапраўды нашае, адметнае.

Так, беларускія мастакі жылі ў той агульнай «краіне», але ты заўсёды пазнаеш – дзе мазаікі з Беларусі, дзе з Украіны, а дзе з Грузіі. Бо творцы ўкладалі ў іх пэўныя рысы, матывы. Ты глядзіш і бачыш: ну так, тэхналогія стварэння пано аднолькавая, сюжэты падобныя, але каларыт – адметны.

 

Бабруйск. Чаканка ў тэатры

 

Па сацсетках бачна, што ты не толькі ў Менску ці Бабруйску фатаграфуеш манументальнае мастацтва, а яшчэ ездзіш па іншых гарадах. Калі ты пачаў так вандраваць і якое месца было першым?

– Як бы гэта камічна не гучала, але так як апошнія некалькі год я жыву ў Менску, то першым горадам, у які я выправіўся, каб зрабіць фота мазаік – гэта мой родны Бабруйск. І я пачаў збіраць фота не таго манументальнага мастацтва, што навідавоку – як тыя ж пано на Мінскай, а працы, што знаходзяцца ўнутры, у будынках. Пра многія з іх я даведваюся ў час размоваў з мясцовымі мастакамі.

Вядома, у Менску я таксама фатаграфаваў усё, што заўважаў, але менавіта першым «выязным» горадам стаў Бабруйск. А пасля ўжо наведваў Барысаў, Жодзіна, Рагачоў, Асіповічы, Кіраўск, Ракаў, Вілейку, Баранавічы… Больш ездзіў па Менскай і Магілёўскай абласцях. І калі ў мяне здараліся камандзіроўкі ў нейкі горад, я ўжо па кнігах ведаў, што магу там паглядзець і зрабіць фота.

 

Баранавічы. Мастак Барыс Мілюкоў

 

Дарэчы пра кнігі. Часам бачыш нейкую мазаіку, пачынаеш шукаць па ёй інфармацыю, а яе – нуль. Чаму так адбылося, чаму так складана знайсці прозвішчы аўтараў прац?

– Бо, як я казаў раней, і мастацтвазнаўцы і самі мастакі лічылі такія працы «халтурамі». Большасць гараджан можа не ведаць, што ў нейкай там актавай залі фабрыкі ёсць вялізнае пано. А мастак нават не пакідаў на ім свой подпіс, бо ставіўся да такіх прац як да спосабу зарабіць, а творчасць, маўляў, гэта іншае. Звычайна замоўцамі выступалі Дамы культуры, школы, прадпрыемствы. І яны таксама кіраваліся тым, што «трэба, бо ў суседзяў ужо ёсць». Мастак як мог хутка рабіў, замоўца аплочваў – і на гэтым усё.

Мастакі, нават вядомыя, маглі ў сваіх альбомах, кнігах, у інтэрвʼю – нідзе не адзначаць, што стваралі такія пано. Напэўна, самі не лічылі іх вартымі ўвагі. Бо таго ж Леніна на гарбарным камбінаце дырэктар мог замовіць да чарговага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі. Да таго ж даволі часта мастак, які рабіў мазаікі, мог знаходзіцца ў штаце прадпрыемства. Рабіў афішы, плакаты. І нават некаторыя вядомыя творцы прайшлі такі шлях, як, напрыклад, Рубцоў, што працаваў на РТІ.

Чаму сёння не з’яўляюцца новыя мазаікі?

– Па-першае, гэта вельмі дорага. Калі трэба зрабіць твор манументальнага мастацтва, то мурал зрабіць значна танней. Мазаіка будзе ў дзясяткі разоў даражэйшая. Напрыклад, каля вакзала нядаўна зрабілі роспіс – дзяўчынка на арэлях. Зрабіць такога ж памеру мазаіку – гэта і некалькі год працы і зусім іншыя грошы. Таму ўсе ідуць лёгкім шляхам, і мастакі і замоўцы.

Раней, калі хацелі зрабіць танней і прасцей, абіралі тэхніку сграфіта – узоры можна ўбачыць на фабрыцы Халтурына і на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Ну і роспісы, вядома.

 

Бабруйск. Сграфіта Юрыя Нікіфарава

 

Я чытаў у мастацтвазнаўчых кнігах, што ў савецкія часы, калі праектаваўся будынак – напрыклад, Дом культуры, у праект адразу закладалі, што на пэўнай сцяне будзе размешчана мазаіка. Так жа і з жылымі кварталамі.

Неяк у райцэнтры я размаўляў з дырэктаркай ДК чыгуначнікаў, дзе на вонкавай сцяне ўнутранага дворыка размешчаная шыкоўная мазаіка. Але, на жаль, з часам яна пачала разбурацца, смальта пачала асыпацца, тынкоўка – ажно цэлымі кавалкамі. І дырэктарка кажа: «А як вы мяркуеце? Калі ў мяне з’явяцца грошы на капітальны рамонт усяго будынка – замяніць вокны, дзверы, сцэну, прывесці ў добры выгляд прыбіральні, набыць новую сантэхніку, і гэтак далей. Ці – за тыя ж грошы аднавіць адну мазаіку. Што я абяру?» Адказ відавочны. На жаль, пакуль не хапае на ўсё грошай. І калі яна абярэ мазаіку, яе не зразумеюць яе ж калегі і наведнікі дома культуры.

Раней ты казаў, што многія рэчы, якія мастацтвазнаўцы не прымаюць, ты лічыш мастацтвам. А што скажаш пра кракадзіла на тэрыторыі санаторыя «Шыннік»?

– Асабіста для мяне гэты кракадзіл трапляе ў спіс мастацкіх цікавостак Бабруйска. Неяк я нават пачуў ад Ціхана Абрамава, што аўтар гэтай скульптуры яго бацька – Сямён Абрамаў. А гэта вядомы творца і сябра Беларускага саюза мастакоў. Можа па сюжэту гэта не зусім мастацтва, але працаваў над ім сапраўдны творца. І для многіх гараджан кракадзіл дарагі сэрцу.

Куды залезці і што з’есці ў Бабруйску гэтым летам? Суб’ектыўны топ без зефіру і баброў

 

Ці ёсць у цябе ўлюбёныя творы манументальнага мастацтва?

– Так. Асабліва мяне захапляюць, ледзь не да страты прытомнасці – вітражы. Іх разглядаць магу неверагодна доўга, асабліва калі бачыш іх знутры, і праз іх праходзіць святло, як і было задумана мастакамі. У кінатэатры «Масква» ў Менску ёсць вітраж Гаўрылы Вашчанкі. Ён сумесна з архітэктарамі зрабіў цікавае рашэнне. Я нават тэрмін прыдумаў, не вітраж, а «святлаж» – бо праз яго праходзіць святло знутры, а не з вуліцы. Там электрычныя лямпачкі, якія падсвечваюць вітраж, і выглядае гэта фантастычна.

 

Менск. Вітраж Гаўрылы Вашчанкі

 

Нядаўна заўважыў падобны ў кінатэатры «Аўрора». Прычым супрацоўнікі мне сказалі, што святло ў ім не працуе, але прыйшоў у іншы дзень, на змене былі іншыя людзі, якія ўсё падключылі і паказалі, як ён падсвечваецца. Дарэчы, падключаюць святло ў гэтым вітражы толькі па святах. На жаль, пакуль не знайшоў аўтарства, таму і фота не публікую. І я так даволі часта раблю – фота ёсць, але аўтарства не ведаю, таму і не размяшчаю ў сацсетках творы…

 

Менск. Вітраж у кінатэатры “Аўрора”

 

На другім месцы мазаікі. Мяне вельмі ўразіла пано «Дрэва жыцця» Васіля Крываблоцкага ў Салігорску. Яно знаходзіцца на ўскрайку горада. Хоць яно і 1993 года, адношу яго да савецкага манументальнага мастацтва. І гэты твор сапраўды трэба хоць раз убачыць!

 

Салігорск. Пано “Дрэва жыцця” Васіля Крываблоцкага

 

Раней мы высветлілі, што па манументальных творах не стае інфармацыі. А як адбываюцца твае даследаванні ў Бабруйску? Ты казаў, дапамагаюць мастакі?

– Так, мне вельмі дапамагаюць у маіх даследаваннях размовы з бабруйскімі мастакамі. Некаторых я ведаю асабіста, бо даўно цікаўлюся жывапісам. Напрыклад, Анатоль Концуб і Ціхан Абрамаў мне шмат цікавага расказваюць.

Па-другое, гэта кнігі. Я збіраю альбомы беларускіх мастакоў, і часам у іх праскокваюць творы манументальнага мастацтва. Хаджу па «Букіністах», шукаю выданні такога кшталту, адсочваю навінкі. Таксама шмат цікавага знаходжу ў інтэрнэце. Звычайна пачынаю пошукі з пэўнага мастака, даследую яго творчасць і часам знаходжу ў ёй і творы манументальнага мастацтва. Выпісваю ўсё цікавае для сябе, набываю мапы, атласы, крыжыкі на іх стаўлю па адрасах, дзе знаходзяцца пано, муралы ці вітражы.

Часам спрацоўвае нейкае пачуццё – калі ідзеш праз нейкі будынак і думаеш: «Трэба зайсці, раптам там у фае штось цікавае ўбачу». І найчасцей так і бывае.

https://mosaic.1387.io/stykery-dlja-telegram-babrujsk-cjentr-susvetu/

А што параіш паглядзець у Бабруйску? Бо часам самі гараджане не ведаюць, як шмат цікавага вакол.

– Акрамя відавочнага – што можна ўбачыць проста шпацыруючы па Мінскай, узняць галаву… і заўважыць гэтую прыгажосць! Раю завітаць на стадыён «Славянкі» на Ўрыцкага, там ёсць мазаіка Уладзіміра Самачарнова на адміністрацыйным будынку і там жа – скульптура савецкага часу, яна таксама вартая ўвагі.

 

Бабруйск. Мазаіка Уладзіміра Самачарнова

 

Але найбольш цікавага ўнутры Бабруйска, у будынках. Напрыклад, на аўтавакзале – акрамя таго, што сам ён захаваўся выдатна з аўтэнтычнымі шыльдамі, касамі – на другім паверсе ёсць керамічны барэльеф на двух сценках. Даволі вялікі. Там ёсць пазнака аўтара – «МГ», але дзякуючы Анатолю Концубу атрымалася высветліць, што стварыў гэтае пано Валер Калтыгін. Засталося даведацца, што ён уклаў у гэтую абрэвіятуру.

 

Бабруйск. Пано Валера Калтыгіна

 

І галоўнае – гэты твор лёгка і дасяжна ў любы дзень прыйсці і паглядзець.

 

Бабруйск. Пано Валера Калтыгіна

 

Неяк ты пісаў, што бабруйскія мастакі паспелі і на раён паўплываць сваёй творчасцю?

– Пра тое, што вельмі шмат манументальных працаў бабруйскіх мастакоў ёсць у раёне і бліжэйшых гарадах, я таксама даведаўся ў час размоваў з мясцовымі творцамі. Мяркую, з часоў, калі быў Бабруйскі павет, Бабруйская вобласць – захаваўся гэты яго імідж, як культурніцкага цэнтра. У савецкія часы было больш за 20 мастакоў, што ўваходзілі ў Саюз – нямала, нават па тагачасных мерках. Гэта было вялікае аддзяленне. А зараз суполка зачыняецца, бо няма кворума, менш 10 мастакоў-сябраў Саюза засталося, і амаль усім больш за 70 год.

Працы Анатоля Концуба ёсць і ў Кіраўску і ў Асіповічах. Адзначу, што многія працы мастакі нават узгадаць ужо не могуць, бо зноў жа – не лічылі іх чымсьці сур’ёзным.

Уладзімір Самачарноў не прыгадаў нават некаторыя бабруйскія свае працы. Але я сабраў ад іх цікавыя звесткі па мазаіках, што знаходзяцца ўнутры будынкаў. На жаль, не ўсе з іх дасяжныя для прагляду.

Напрыклад, Самачарноў расказаў пра сваё пано ў ваенкамаце, яно было зробленае ў тэхніцы чаканкі. Хацелася б яго ўбачыць, але гэта рэжымны аб’ект. Таксама як і многія школы, прадпрыемствы – унутры безліч прац, якія мае магчымасць убачыць невялікая колькасць людзей. Спадар Уладзімір і гіпсавыя рабіў пано, і калі расказваў пра гэта, я прыгадаў, што ў маёй школе №28 таксама было такое. Туды таксама проста не трапіш.

Часам я заходжу кудысьці, пытаю пра манументальнае мастацтва, і мяне ці не разумеюць, ці пачынаюць напружвацца, не дазваляюць паглядзець. Але мне пашчасціла ўбачыць неверагодную чаканку ў фае механіка-тэхналагічнага каледжа. А з актавай залы былой 95-й вучэльні (цяпер яна аб’яднаная з гэтым каледжам) мне неяк даслалі фота цудоўнага роспісу Эдуарда Белагурава – за што я вельмі ўдзячны, бо чытаў пра яго і даўно марыў убачыць. Мне расказалі, што ў пачатку 1990-х роспіс пачаў псавацца. Тагачасны дырэктар вучэльні звярнуўся да Белагурава з просьбай адрэстаўраваць, а той пагадзіўся.

 

Бабруйск. Роспіс Эдуарда Беларуграва

 

Таму ў мяне нават у Бабруйску засталося вельмі шмат аб’ектаў, якія я жадаў бы пабачыць, але яны знаходзяцца ў месцах, што зачыненыя для звычайных людзей. Спрабую дамаўляцца.

Напрыклад, яшчэ ў часы маёй працы на «Белшыне», а гэта мая альма-матэр, выкладзены мазаікай фантан выглядаў так:

 

 

А цяпер ён значна пашкодзіўся, бо час ідзе, ён разбураецца:

 

 

І акрамя фантана на заводзе ёсць некалькі твораў манументальнага мастацтва, якія выконвалі выбітныя мясцовыя творцы, і якія я хацеў бы ўбачыць. На КГШ, напрыклад, ёсць вялізная праца Сямёна Абрамава. І ёсць шыкоўная выява працаўніка з молатам і лозунгам, але я не зразумеў, з чаго яна зробленая, напэўна з металічных тонкіх пласцінак. Спадзяюся, атрымаецца ўбачыць гэтыя ды іншыя творы на свае вочы.

Таксама, паводле інфармацыі Ціхана Абрамава, ён дапамагаў свайму бацьку рабіць вітражы ў санаторыі «Фермаш». Штопраўда, дзе гэты санаторый, мне пакуль высветліць не ўдалося. Але ў біяграфіі Сямёна Абрамава таксама маюцца такія звесткі, ён прыгадваў пра гэтыя вітражы ў інтэрв’ю.

Як мы можам паўплываць на тое, каб творы манументальнага мастацтва былі захаваныя?

–Я б раіў усім, хто мае доступ да такіх «закрытых» твораў манументальнага мастацтва – фатаграфаваць іх, абавязкова. Бо нашыя славутыя ўніфікаваныя рамонты – гэта бяда! На ўсіх сценах зробяць аднолькавую тынкоўку, аздабленне. Вядома, я разумею ўласнікаў – трэба зрабіць патанней, і каб не губляць час на дарагія рэстаўрацыі старых пано… Таму я заклікаю ўсіх рабіць фота, пакуль не позна, бо гэта цікавы пласт нашага мастацтва. Таксама спадзяюся, што дзе-нідзе будуць захоўваць гэтыя творы. Што яшчэ больш людзей нарэшце разгледзяць іх, зразумеюць іх каштоўнасць і непаўторнасць.

Прыгадаў цяпер, што неяк вычытаў пра вялікае пано ў адной установе, прыйшоў туды, жаданае не знайшоў, але выпадкова заўважыў маленечкую мазаіку на сцяне… І які я быў шчаслівы! І хоць я не мастацтвазнаўца, а проста аматар, вельмі хачу, каб манументальнае мастацтва мінулага стагоддзя пачалі шанаваць і захоўваць.

 

 

Трэба фіксаваць тое, што маем. Няхай фота будзе «крывое», і сам твор, на ваш позірк, не шэдэўр. Але ўсё гэта важна пакінуць у памяці і зразумець – такога больш не створаць. Тым больш звонку мы і так бачым хіба траціну цікавага, галоўныя скарбы – унутры!

Хочаш падзяліцца сваімі фота манументальнага мастацтва? Пішы ў наш інстаграм.

Яшчэ больш прыгажосці – у інстаграм Мікалая. Таксама можаш назіраць за яго знаходкамі ў ВКантакце

13.10.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
ЛюдзіТэма

«Настаўнікі кажуць: «Ева, каханая», абдымаюць, усміхаюцца». Як у Польшчы вучацца дзеці з аўтызмам

by mikkitaki 11.10.2023

Педыятарка Мая Церакулава некалькі гадоў таму пераехала з Казахстану ў Беларусь, у якую адразу закахалася. Пачала вучыць беларускую мову. Гісторыю Маі мы распавядалі летась. Некаторы час яна жыла і працавала ў Бабруйску, але была вымушаная пакінуць і наш горад, і краіну. Цяпер лекарка жыве ў Польшчы. Мая – маці траіх дзяцей, якіх выхоўвае адна. Сярэдняя дачка педыятаркі Ева мае аўтызм і праз гэта – асаблівыя патрэбы ў арганізацыі навучання. Мы пагутарылі з Маяй пра тое, як Ева цяпер вучыцца ў Польшчы, як там падыходзяць да рэалізацыі права на адукацыю дзяцей з асаблівымі патрэбамі, і ці ёсць адрозненні ад Беларусі.

Мая з Евай. Фота: асабісты архіў Маі Церакулавай

«У Беларусі я ведала мову, законы. У Польшчы гэта ўсё давялося вучыць»

Мая разам з дзецьмі пераехала ў Польшчу на пачатку 2023 года, у сярэдзіне навучальнага года. Пасля вырашэння пытання з жытлом жанчына занялася ўладкаваннем дзяцей у школу. Са старэйшым, які вучыўся ў 4-м класе, праблем не ўзнікла – яго ўзялі ў школу па месцы рэгістрацыі. У тую ж школу ў падрыхтоўчы клас – так званую «зэруўку» – з верасня пайшоў і малодшы сын лекаркі. А вось за навучанне для сярэдняй дачкі Евы, якая хадзіла ў 2 клас, давялося пазмагацца.

«У Евы – даволі цяжкі аўтызм. Яна невербальная, не размаўляе. У той жа час, яна цалкам здольная засвойваць школьную праграму, умее чытаць і пісаць. Але ёй абавязкова патрэбнае суправаджэнне – так званы цьютар, – распавядае Мая. – Мне і ў Беларусі даводзілася шмат высілкаў прыкласці, каб дамагчыся інклюзіі для дачкі. Мяне і там спрабавалі адсылаць у школу на другім канцы горада».

Але ў Беларусі змагацца за права дзіцяці на адукацыю было прасцей, кажа Мая.

«Там ты ведаеш мову, законы, усе школы, як знайсці дырэктара. Дамовіцца з ім і спадабацца яму – зусім не праблема. У Беларусі я нават магла патрабаваць стварыць інклюзіўны клас там, дзе яго раней не было, – зазначае педыятарка. – А вось у Польшчы ў цябе ўвесь час найперш дэфіцыт мовы. Я цяпер вучу польскую, на момант пераезду зусім яе не ведала, таму камунікацыя стала тады для мяне адной з найвялікшых праблем. Ну і акрамя таго, я не ведаю мясцовых законаў, на што я маю права, на чым магу настойваць, а на чым – не. Мясцовае права, як і мову, давялося вучыць».

Педыятарка Мая Церакулава з’ехала за мяжу. Глядзі відэа, знятае ў Бабруйску перад яе ад’ездам

Пэўны час заняла педагагічная камісія Евы. Для яе быў патрэбны дыягназ мясцовага псіхіятра, да якога, як аказалася, не так проста трапіць – запіс на 3-4 месяцы наперад. Выйсцем можа быць прыём у прыватнага лекара, але за яго давядзецца заплаціць $80-100. Акрамя таго, на педагагічную камісію былі неабходна было прынесці выпіскі і педагагічныя характарыстыкі з Беларусі, якія трэба было перакласці.

Абышла ўсе школы ў Беластоку і паўсюль пачула – месцаў няма

Калі ўсе неабходныя дакументы былі сабраныя, Мая пачала тэлефанаваць і хадзіць у школы Беластоку і пытацца, ці возьмуць ейную дачку.

«Асноўная складанасць тут – неразуменне сістэмы адукацыі на пачатку. Я ж не ведала, у якіх школах ёсць інтэграцыйныя класы, як тут гэта ўсё працуе, – зазначае былая бабруйчанка. – І, канешне, мова. У аддзеле адукацыі, школах я спрабавала паразумецца на кепскай польскай, на англійскай. Гэта ўсё займае вельмі шмат высілкаў».

Мая Церакулава з дачкой. Фота: 1387.io

 

Для Евы педагагічная камісія дала рэкамендацыю, згодна з якой яна магла б наведваць як інтэграцыйны клас, так і спецыяльную школу. Мая абышла 4 школы з інтэграцыйнымі класамі і 7 спецыяльных і паўсюль пачула адзін адказ – месцаў няма.

«Я прыходзіла ў аддзел адукацыі і пыталася, у якую школу мне можна аддаць дзіця, паказвала заключэнне з педагагічнай камісіі. Мне давалі нумар школы, я ішла туды, мне казалі – месцаў няма, – распавядае лекарка. – Справа ў тым, што тут ёсць закон, паводле якога ў класе не можа быць больш за 5 дзяцей з асаблівасцямі і на іх адзін цьютар. Калі ў класе ёсць такія дзеці, то агульная колькасць вучняў не можа быць большай за 20. Як правіла, у інтэграцыйныя класы аддаюць дзяцей з лёгкімі дыягназамі, кшталту сіндрому Аспергера ці з нейкімі паводзінавымі адхіленнямі. У такі клас могуць аддаць дзіця зусім без дыягназу, але хулігана, які не паспявае за праграмай. І вось усе гэтыя класы ва ўсім Беластоку ўжо былі ўкамплектаваныя».

Мая зазначае, што, на жаль, няма нейкага адзінага месца – даведніка, сайта, дзе была б сабраная ўся інфармацыя пра спецыяльныя і інтэграцыйныя школы ў Беластоку.

«Я цяпер на асабістым досведзе ведаю, што ў Беластоку для такіх дзяцей, як мая Ева, ёсць 11 школ. Я хадзіла па іх сама. Магчыма, было б карысна зрабіць нейкі спіс, базу, каб бацькам было лягчэй арыентавацца і атрымліваць інфармацыю», – кажа лекарка.

У спецыяльнай школе ў класе 5 дзяцей і 2 настаўнікі

Мая з Евай. Фота: асабісты архіў Маі Церакулавай

Атрымаўшы адмовы ва ўсіх школах, Мая пайшла да дырэктара школы па месцы рэгістрацыі, дзе вучыўся ейны старэйшы сын.

«У Польшчы абавязаныя браць дзіця ў школу па месцы рэгістрацыі. Пра гэта я і сказала дырэктару, што я ўсё разумею, аднак Еве патрэбнае навучанне, і што ў мяне як маці могуць узнікнуць праблемы, калі я ёй яго не забяспечу, – распавядае Мая. – Дырэктар быў засмучаны, казаў, што ў яго няма рэсурсаў, педагогаў для такіх дзяцей. Аднак забраў дакументы і пайшоў высвятляць».

Праз некалькі дзён Маі патэлефанавалі са спецыяльнай школы недалёка ад дому, сказалі, што, хоць у іх ужо ў класе 5 дзяцей, але яны возьмуць Еву шостай, бо ўмяшаўся мэр Беластоку.

«Школа, у якую пайшла Ева, простая і маленькая. У ёй усяго 8 класаў, калі я не памыляюся. У кожным класе – 5 вучняў. На кожны клас – два педагогі: настаўнік і памочнік, – распавядае педыятарка. – Там вельмі камфортныя ўмовы. У кожным класе ёсць куток сэнсарнай разгрузкі, інтэрактыўная дошка, кампутар – усё вельмі добра абсталявана».

Хатняе навучанне пазбаўляе дзяцей з інваліднасцю сацыялізацыі

У Польшчы навучанне дзіцяці з асаблівасцямі, з інваліднасцю – гэта не толькі яго права, але і абавязак – усе такія дзеці мусяць хадзіць ці ў інтэграцыйныя класы, ці ў спецыяльную школу, кажа Мая.

Ева. Фота: асабісты архіў Маі Церакулавай.

 

Хатняга навучання для дзяцей з інваліднасцю ў тым выглядзе, як яно ёсць у Беларусі, у Польшчы няма, зазначае былая бабруйчанка:

«І гэта добра. Бо ў Беларусі такое хатняе навучанне – фікцыя, якая перашкаджае сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі. Настаўнік прыходзіць два разы на тыдзень на гадзіну адпрацоўваць павіннасць, без зацікаўленасці. Але акрамя таго, школа – гэта не толькі ўрокі, а яшчэ і сацыялізацыя. Кожнаму чалавеку, калі ён з раніцы прачынаецца, патрэбна выходзіць з дому. З інваліднасцю ці без яе – патрэбны нейкія распарадак дня, вучоба, праца. Гэта складнікі нашага нармальнага жыцця, і яны таксама патрэбныя чалавеку з інваліднасцю. А на хатнім навучанні дзіця закрываюць у чатырох сценах».

Мая кажа, што вельмі часта ў Беларусі на хатняе навучанне пакідаюць дзяцей, якія цалкам маглі б хадзіць у школу.

«Ды нават ляжачых трэба вывозіць з дому, бо людзі – сацыяльныя істоты, ім патрэбная камунікацыя. Потым такое дзіця, якое прасядзела ўвесь час дома, не мае магчымасці працаўладкавацца, атрымаць нейкую спецыяльнасць. На хатнюю адукацыю ў Беларусі часта спіхваюць бацькоў, якія не адстойваюць права дзіцяці на адукацыю, а на ўсё пагаджаюцца», – зазначае лекарка.

У той жа час Мая не мае нічога супраць хатняй адукацыі як выбару, калі дзіця дадаткова наведвае розныя гурткі, камунікуе з дзецьмі, жыве ў здаровым рытме жыцця.

«Канешне, павінна быць магчымасць хатняй адукацыі і для тых, хто мае нейкія складаныя дыягназы. Але не трэба закрываць дома ўсіх, хто нязручны, і дзеля каго проста не хочацца змяняць школьную інфраструктуру», – падкрэслівае педыятарка.

«У мяне адчуванне, што я ведаю беларускую мову лепш за большасць беларусаў». Размова з педыятаркай з Казахстану, якая пераехала ў Бабруйск

«Дзіўна і нязвыкла, што педагогі зацікаўленыя ў сваіх вучнях»

Ева, паводле Маі, сваю школу вельмі любіць, ідзе туды з радасцю.

«Тут у прынцыпе дзеці любяць школу, і здаровыя, і з дыягназамі, – кажа Мая. – Тут вельмі прыязныя і ветлівыя настаўнікі. Яны кажуць: «Ева, каханая», абдымаюць яе, усміхаюцца, знаходзяць кантакт з дзіцём, хваляць яе без канца, распавядаюць, што яна робіць. Бачна, што яны гараць сваёй справай і шчыра хочуць гэтымі навінамі дзяліцца. Тут сапраўды выглядае так, што настаўнікі любяць дзяцей. Для мяне дзіўна і нязвыкла, што педагогі зацікаўленыя ў сваіх вучнях. Але гэта не таму, што ў нас педагогі былі кепскія, а таму што яны стомленыя. Тут на 5 вучняў – педагог і памочнік педагога. Напэўна, у іх больш сілаў укладвацца ў дзяцей, чым калі ты адзін на 20 вучняў».

Ева. Фота: асабісты архіў Маі Церакулавай

Польскую мову, кажа Мая, Ева разумее. Яна не размаўляе на ёй, бо яна ў прынцыпе амаль не размаўляе, але заўсёды робіць тое, пра што яе просяць настаўнікі, разумее і выконвае заданні.

«Яны цяпер пішуць пропісі, праходзяць склады. І каб адказаць, колькі складаў у слове, Ева малюе колькасць кружочкаў па колькасці складаў у слове. Яна паказвае словы на малюнках, а каб зрабіць гэта, яна ж павінна разумець, як гэтае слова гучыць? Мне часам здаецца, у яе ў галавае змяшаныя ўжо расейская, англійская, польская мова, і яна ў нейкай ступені валодае імі трыма. Агулам, мне падаецца, што яна найпрасцей з нас усіх перажыла змену моўнага асяроддзя», – кажа Мая.

Найцяжэй адаптавацца да новай мовы старэйшаму сыну, які цяпер ходзіць у 5 клас, зазначае педыятарка. Малодшы ж у «зэруўцы» даволі хутка ўсё «схапіў».

«На кепскай англійскай ці расейскай – вам імкнуцца дапамагчы»

Мая Церакулава. Фота: 1387.io

Паводле Маі, у Польшчы ў школах імкнуцца зрабіць так, каб дзецям было камфортна засвойваць польскую мову.

«У старэйшага сына ў класе 8 расейскамоўных дзяцей. У іх у школе ёсць расейскамоўны асістэнт. Да яго можна звярнуцца, калі штосьці не зразумеў, напрыклад, як карыстацца бібліятэкай ці нейкія падобныя рэчы, – распавядае Мая. – Я звязваюся з настаўнікам праз гэтага асістэнта».

Мая кажа, што агулам яе польская сістэма адукацыі задавальняе. Адзінае, чаго не хапіла на першым этапе – пераліку школ для дзяцей з асаблівасцямі ў адным месцы, чагосьці кшталту гайду для бацькоў з распісанымі крокамі – куды ісці, якія дакументы збіраць. У такі гайд можна было б уключыць кантакты дырэктараў, парады, да каго ўвогуле звяртацца, стандартныя фразы на польскай мове, падказкі, як пачынаць размову, што асабліва каштоўна для тых, хто нядаўна прыехаў, зазначае нашая суразмоўца.

Бацькам дзяцей з асаблівасцямі, якія збіраюцца пераязджаць ці толькі-толькі пераехалі ў Польшчу Мая раіць перакладаць усе медычныя дакументы, педагагічныя характарыстыкі, а таксама браць сабе запас часу, разлічваць, што не адразу ўсё наладзіцца, што давядзецца пабегаць. Аднак у рэшце рэшт усё атрымаецца.

«Тут чыноўнікі і розныя службоўцы абавязаныя вам дапамагчы, і я на сваім досведзе пераканалася, як яны імкнуцца з табой паразумецца і хоць на кепскай англійскай ці расейскай данесці да цябе інфармацыю, каб ты ўсё зразумела», – кажа Мая.

11.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Кастрычнік-лістапад — адукацыйны анлайн-курс «Мае сэнс»

by slganji 11.10.2023

Курс пра тое, як уладкаваны грамадскія арганізацыі і ініцыятывы:  як ацэньваць патрэбы мэтавых груп, пісаць праектныя заяўкі, справаздачы і тэхнічныя заданні, інтэграваць скразныя каштоўнасці у дзейнасць арганізацыі і г.д.

Праграма складаецца з кароткіх навучальных відэаролікаў, варкшопаў, тэкстаў і заданняў, і вам будуць даступныя:

  • 10 анлайн-варкшопаў і лекцый з эксперт_камі курса;
  • 2 нэтворкінга ў фармаце дыскусій і абмеркавання кейсаў;
  • самастойнае вывучэнне матэрыялаў на анлайн-платформе;
  • практычныя заданні з магчымасцю атрымаць зваротную сувязь;
  • чулліва адабраныя дадатковыя матэрыялы па тэмах

 

  • Калі: з 19 кастрычніка па 20 лістапада

Дэдлайн: 16 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.

11.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

27 октября — ролевой детективный квест

by slganji 11.10.2023

Kvest.bobruisk приглашает принять участие в детективном квесте в парке активного отдыха “Орленок”

  • Что случилось однажды в деревне Большая Яя;
  • как это повлияло на рост цен на кукурузу;
  • и болеют ли вирусом алкоголики?

Все это вы сможете узнать, если решитесь присоединиться к отчаянной команде нескучных взрослых (почти) людей. Играем в ролевой детективный, с элементами иммерсивного театра, квест.

  • Когда: 27 октября, начало в 18:00.
  • Где: специально оборудованная локация в парке активного отдыха “Орленок”.
  • Стоимость: 50 рублей, предоплата 50%.
  • Продолжительность: от 3-х часов и до глубокой ночи.
  • Ограничения: только для взрослых, количество участников – 30 человек.
  • В программе квеста: сам квест, фуршет, фотосессия, костер, посиделки с гитарой, безграничное общение, караоке по желанию под утро:)

Узнать подробнее и забронировать место можно в Instagram.

11.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Новыя публікацыі
Старыя публікацыі

Афіша

  • Что, где и когда: новогодние праздники в Бобруйске

    27.12.2023
  • 27 апреля — открытие весенне-летнего сезона в городском парке культуры и отдыха

    23.04.2024
  • «Включи себя»: онлайн-коворкинг для профессионального развития и роста людей старше 30 лет

    27.03.2023
  • 30 жніўня – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле

    27.08.2024
  • 30 лістапада — містычная драма ў двух дзеях «Пан Твардоўскі»

    20.11.2024
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram
  • Tiktok
Footer Logo

© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў. Калі вы хочаце ўзяць матэрыял з нашага сайту, захавайце, калі ласка, загаловак і тэкст бяз зменаў і дайце наўпроставую працоўную гіперспасылку.


НАВЕРХ
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Contact us