Пра Бабруйск і бабруйцаў

  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў.
Афіша

Тэатральная рэзідэнцыя ад Еўрапейскай тэатральнай канвенцыі (ЕТС)

by slganji 11.10.2023

Праграма накіравана на міжнароднае супрацоўніцтва і пашырэнне творчага інструментарыя. Арганізатары прапануюць праезд, пражыванне і настаўніцтва. 

Творцы далучацца да тэатральнай вытворчасці тэатраў-членаў ETC і атрымаюць вопыт працы ў еўрапейскіх тэатрах. Да ўдзелу ў праграме запрашаюць:

  • Teatro do Noroeste у Партугаліі, 
  • Göteborgs Stadsteater у Швецыі,
  • Slovak National Drama Theatre у Славакіі, 
  • Deutsches Theater Berlin у Германіі, 
  • Slovensko Narodno Gledališče Nova Gorica у Славеніі,
  • National Theatre of Kosovo у Косава. 

 

  • Для каго: маладыя рэжысёры_кі, драматургі_ні, акторы_кі.
  • Калі: 4 – 8 тыдняў у 2024. 

Арганізатары прапануюць:

  • праезд,
  • пражыванне,
  • настаўніцтва,
  • пакрыццё выдаткаў на пражыванне,
  • удзел у Міжнароднай тэатральнай канферэнцыі ETC у Славеніі.

Дэдлайн 29 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.

11.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

European Digital Deal — праграма рэзідэнцыяў па лічбавым мастацтве

by slganji 11.10.2023

European Digital Deal – трохгадовая праграма, якая прысвечана паскоранаму, але часам неабдуманаму ўкараненню новых тэхналогіяў. 

Чакаецца, што творцы будуць даследаваць узаемасувязь паміж новымі тэхналогіямі, такімі як штучны інтэлект, машыннае навучанне, блокчэйн і алгарытмічная апрацоўка і дэмакратыяй.

  • Для каго: творцы розных дысцыплін.

Праграма прапануе:

  • грант 25 000 EUR,
  • доступ да настаўніцтва,
  • магчымасць паказаць свае працы на фестывалі Ars Electronica, Onassis Stegi і Laboral. 

Дэдлайн 30 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

11.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Онлайн-курс по Creative playwriting ад Кейт Янгдал — аўтара National Geographic, History і PBS

by slganji 11.10.2023

Запрашаюць стварыць тэкст і прэзентаваць яго ў фармаце чыткі ў Zoom. 

Разам з выкладчыцай вы падрыхтуеце маналог і дыялог на англійскай мове, зможаце прыдумаць сюжэт і персанажаў, прадумаць асаблівасці маўлення кожнага і адправіць іх па «шляху героя» на сустрэчу з прыгодамі. 

Выкладчыца Кейт Янгдал. Яе фільмы і тэлевізійныя праекты выходзілі на Geographic, History і PBS. Яна была трэнерам па драме Whitcomb High School з 2010 – 2015 у Верманце, супрацоўнічала і навучалася ў такіх карыфеяў тэатру як Dare Clubb і Michael Cadden. Мае ступень бакалаўра англійскай мовы Трыніці-каледжа, Хартфард, Канэктыкут і магістра мастацтваў і ступень магістра пісьменства па англійскай мове ў каледжы Мідлберы.

  • Для каго: аўтары_кі, літаратары_кі, медыя, блогеры_кі і драматургі_ні.
  • Калі: 6 заняткаў з 19 кастрычніка ў 19.00.

Дэдлайн 16 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.

11.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Рэзідэнцыі Art Explora і Cité internationale des Arts у Парыжы, Францыя

by slganji 11.10.2023

Тэма – новыя тэхналогіі, art&science, сацыяльныя, палітычныя і экалагічныя пытанні. Удзельнікам прапануецца стыпендыя, вытворчы бюжэт, праезд і пражыванне.

Праграма арыентаваная на падтрымку працоўнага працэсу: выніковы паказ прац не плануецца. У заяўцы трэба будзе абгрунтаваць неабходнасць знаходжання ў Францыі для працы над праектам. 

  • Для каго: творцы розных дысцыплін і куратары_кі. 
  • Калі: 3 – 6 месяцаў у 2024 – 2025 гг.

Арганізатары прапануюць:

  • стыпендыю 1000 EUR / месяц,
  • вытворчы бюджэт 3000 EUR,
  • пражыванне,
  • праезд. 

Дэдлайн 7 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

11.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Blois Danse — харэаграфічны фестываль у Францыі

by slganji 11.10.2023

Запрашаюць танцавальныя калектывы з працамі, зробленымі ў любых тэхніках. Арганізатары прапануюць ганарар, праезд, пражыванне і іншае.

Працягласць твора павінна быць не больш за 25 хвілін, а сам праект без узроставых абмежаванняў.

  • Для каго: танцоры_кі, харэографы_кі і даследчыкі_цы.
  • Калі: 5 – 7 ліпеня 2024. 

Арганізатары прапануюць:

  • ганарар на танцора 200 EUR,
  • праезд 100 EUR,
  • пражыванне са сняданкамі,
  • фотафіксацыю паказа,
  • прасоўванне ў медыя,
  • удзел у гала-вечары,
  • пропуск на мерапрыемствы фестывалю,
  • магчымасць правесці 2 майстар-класы.

Дэдлайн 30 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

11.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
ЛюдзіМедыяпісьменнасцьТэмаЭкалогія

«Актывісткі варылі боршч праз зум, расказвалі пра сябе і сваю працу, і так сабралі грошы на дабрачыннасць». Тлумачым на прыкладах, што можна рабіць у анлайн-фармаце

by alesia.oj 05.10.2023

Ілюстрацыйнае фота: pexels.com/energepic.com

 

Фрося Яцкевіч∗, выкладніца, ментарка, культурніцкая і сацыяльная актывістка расказала, што з анлайн-фарматам яна працуе са студэнцтва. Але найбольш шчыльна давялося паглыбіцца ў інтэрнэт-прастору падчас пандэміі:

– Ад пачатку кавіду ў мяне атрымалася паўдзельнічаць у самых розных навучальных і культурніцкіх мерапрыемствах у анлайн-фармаце. Напрыклад, я прайшла доўгатэрміновае навучанне на спецыяльных курсах, якія ладзіліся як актывісцкі праект для жанчын і людзей з уразлівых груп. На ім навучалі асновам праграмавання і Data Science. І паўгады мы анлайн займаліся вышэйшай матэматыкай, праграмаваннем, вывучалі мову праграмавання Python і таму падобнае. Таксама слухала лекцыі па тэхнічных пытаннях, пра крыптавалюты, як адкрыць віртуальны гаманец.

Акрамя гэтага я наведваю музеі анлайн, бо цяпер ёсць шмат магчымасцяў паглядзець добрыя экспазіцыі. Таксама я брала ўдзел у анлайн-турах, напрыклад, па начной Празе, Любляне. Карацей, гэта абсалютна розныя фарматы, на любы густ.

Ну і, канечне, я ўжо не кажу пра фарматы па прадстаўленні аўдыёвізуальных прадуктаў – кіно, канцэрты, культурніцкія мерапрыемствы. У інстаграме, фэйсбуку, на лайв-стрымінгу ў ютубе.

Гэта і неверагодная колькасць воркшопаў – як практычных, так і тэарэтычных. Напрыклад, воркшоп па стварэнні кіно, дзе мы цягам нейкага часу сустракаліся анлайн з іншымі удзельнікамі_цамі і пасля стваралі свае фільмы. А прама цяпер я сама выкладаю на воркшопе па кіно.

То-бок, анлайн пашырае магчымасці, нават ёгай можна займацца на адлегласці, медытацыяй, праводзіць кніжныя клубы праз зум. Ёсць таксама клубы адначасовага пісання, калі людзі сустракаюцца і ствараюць тэксты – я таксама брала ўдзел у такім. Гэта класна, бо можна падабраць зручны для ўсіх час і працаваць у групе.

Дарэчы, я ўдзельнічала і ў лічбавым валанцёрстве, калі людзі з усяго свету дапамагалі эвакуявацца ўкраінцам на пачатку вайны. І гэта таксама ўсё было арганізавана анлайн, фізічна мы з іншымі валанцёрамі ніяк не перасякаліся.
То-бок немагчыма пералічыць усе тэмы ці формы навучання, іх безліч. Гэта можа быць як школьная праграма, так і спецыфічныя рэчы, кшталту кіно. Існуюць нават спецыяльныя курсы па актывізму, дзе людзей навучаюць узаемадзейнічаць на адлегласці.

Абсалютна любую тэму можна перанесці ў анлайн-фармат!

Апошнія пару год людзі зразумелі, як шмат можна рабіць у анлайне, і не абавязкова для гэтага сустракацца ўжывую. Вядома, штуршком стала эпідэмія кавіду, калі ў шэрагу краін былі ўведзеныя лакдаўны, і паўгады трэба было шукаць варыянты праводзіць мерапрыемствы, якія былі запланаваныя на гэты перыяд часу – культурніцкія, адукацыйныя, працоўныя.

Насамрэч да анлайн-фармату я прызвычаілася яшчэ са студэнцкіх гадоў, бо мы карысталіся пэўнымі анлайн-асяроддзямі. Не было анлайн-навучання ў сённяшнім выглядзе, але прысутнічалі яго элементы. Зараз той жа Moodle стаў звыклым, таму гэтая тэма для мяне актуальная апошнія год 10 дакладна. І самы вялікі плюс анлайна ў тым, што можна «сустракацца» з іншымі людзьмі, абменьвацца думкамі і нават ствараць нешта разам у жывым часе з тымі, хто геаграфічна ад цябе далёка. Гэта спрашчае магчымасць дзяліцца ведамі, вопытам, а таксама вучыцца. Асабліва гэта важна цяпер, калі актывісты_кі з Беларусі таксама раскіданыя па ўсім свеце.

 

Ілюстрацыйнае фота: Anna Shvets/pexels.com

 

– Нават у час камунікацыі, падрыхтоўкі да нейкіх імпрэзаў, анлайн спрашчае многія моманты. Не трэба сустракацца асабіста, а вельмі хутка пабачыцца праз тэлефон ці кампутар. Пры неабходнасці тут жа запісаць відэа ці аўдыя, каб пасля апрацаваць патрэбную інфармацыю.

Адзначу, што спачатку я ставілася скептычна да практычнага боку навучання анлайн таму ж кіно. Мне падавалася, што гэта немагчыма. Але калі ў сувязі з локдаўнам давялося працаваць з школьнікамі_цамі ўзростам ад 10 да 16 год, дапамагаць ім ствараць фільмы, стала зразумела, што проста няма іншага варыянту, як зрабіць гэта. Адчувалася, што ім таксама не хапае ўзаемадзеяння. Але нават у гэтай сітуацыі атрымалася, што магчыма навучыць складаным рэчам праз анлайн.

У анлайн-фармаце я брала ўдзел у розных ролях – ад куратаркі фестывалю да тэхпадтрымкі. Была ментаркай, цьютаркай на ўсемагчымых воркшопах, лектаркай, удзельніцай дыскусій, выкладніцай на моўных курсах – дапамагала ўкраінкам, што беглі ад вайны, адаптавацца ў новай краіне.

Безумоўна, фізічны кантакт усё адно вельмі важны, яго цяжка замяніць лічбавымі тэхналогіямі. Бо даволі часта людзі ці не счытваюць эмоцыі, або счытваюць іх неяк па-іншаму. У фізічнай прасторы гэта прасцей адсачыць і адчуць. Таму даводзіцца вучыцца камунікаваць больш празрыста, больш асертыўна і больш негвалтоўна, удакладняць у людзей – што адбываецца, што дакладна яны маюць на ўвазе. Бо часам стомленасць і немагчымасць сфакусавацца счытваецца як мікраагрэсія. І ты разумееш, што ў фізічнай прасторы такія сітуацыі проста не ўзнікалі б.

Таксама варта адзначыць, што анлайн-фармат менш рухомы. Бо людзі сядзяць перад экранамі. І калі ў фізічнай прасторы мерапрыемства можа працягвацца тры-чатыры гадзіны, то ў анлайне немагчыма зрабіць яго такім жа доўгім. І гэтую спецыфіку трэба разумець і ўлічваць. Бо людзі могуць знаходзіцца дома ці ў дарозе, можа быць кепскай сувязь. Шмат нюансаў, якіх няма, калі праводзіш «жывое» мерапрыемства.

Складаней нейкія нефармальныя актыўнасці прыдумаць. Але неяк мы анлайн нават гатавалі, калі была акцыя ў падтрымку фемінісцкіх і квір-суполак ва Украіне. І каб сабраць грошы, актывісткі прыдумалі такі фармат – разам гатавалі боршч, кожная ў сваё краіне, праз зум. А ўкраінкі расказвалі рэцэпт, паказвалі, як гатуюць, і пры гэтым расказвалі пра сваю працу, чым займаюцца, куды пойдуць грошы, што будуць ахвяраваныя цягам гэтага мерапрыемства. І за пару гадзін яны сабралі каля 2 000 еўра.

Прасцей за ўсё ў анлайне арганізаваць фарматы кшталту лекцый, запісаць нейкія аўдыяінструкцыі. То-бок, неінтэрактыўныя. Гэта самы просты варыянт, але і самы распаўсюджаны. Ён можа стаць тупіковым варыянтам, бо тут трэба разумець, што ён пасуе не для любога матэрыялу.

Мерапрыемствы мусяць быць інтэрактыўнымі, бо зноў жа – людзі сядзяць перад экранамі і не могуць засвойваць інфармацыю такім жа чынам, як бы яны яе засвойвалі ў фізічнай прасторы. Бо калі мы доўга сядзім, фокус падае. Трэба рабіць перапынкі, прыдумваць, што людзі могуць зрабіць фізічна, негледзячы на тое, што мы цяпер у зуме. І такія мерапрыемствы будуць больш паспяховымі і дапамогуць дасягнуць пастаўленай мэты. Таму не трэба забываць пра тое, што ўсё ж анлайн фармат пры ўсёй сваёй зручнасці застаецца спецыфічным, патрабуе пэўнага падыходу.

Але сыходзячы з уласнага вопыту адзначу, што любая тэма ды інфармацыя можа быць прадстаўленая анлайн, проста трэба падыходзіць да кожнага мерапрыемства з улікам кантэксту, мэты, патрэбы, і абіраць адпаведна гэтаму дызайн імпрэзы.

∗ імя гераіні змененае на яе просьбу

 

Юлія Саковіч, фота з сацсетак гераіні

 

Юлія Саковіч вядомая ў Бабруйску экаактывістка. Яна арганізоўвала фестываль «ПікнічОК» на прыродзе – з майстар-класамі, забаўкамі, дэгустацыямі. А ў мінулым годзе адважылася перайсці ў анлайн-фармат, і ён атрымаўся! Наша суразмоўніца расказвае, чаму наагул ёй давялося паспрабаваць арганізаваць той інстаграм-фэст:

– Ідэя зладзіць анлайн-фестываль з’явілася з дзвюх прычынаў. Па-першае, свет яшчэ не адышоў ад каронавіруса. А па-другое, змянілася беларускае заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, павялічыліся кошты за аплату такіх мерапрыемстваў. Яшчэ адна прычына – у Бабруйску не хапала лакальных экспертаў-эколагаў, а запрашаць і аплочваць удзел іншагародніх было б вельмі дорага.

Форму правядзення фестывалю ў фармаце анлайн мне падказалі калегі, экаактывісты_кі, у якіх быў такі вопыт. Яны ведалі, як афлайн-мерапрыемствы адаптаваць у анлайн. Мяне пераканалі, што гэта даволі добры спосаб паслухаць экспертаў з розных гарадоў Беларусі. Гэта быў мой дэбют у анлайне. Але зараз мы плануем запуск вялікага анлайн-фестываля. Бо мае жыццёвыя абставіны змяніліся, але я па-ранейшаму хачу займацца тэмай экалогіі і рабіць бабруйскі «ПікнічОК».

Мяркую, што ў будучыні я буду рабіць і жывыя фестывалі, але дадаваць у іх элементы анлайну, для таго каб пашыраць праграму і атрымаць больш магчымасцяў дзяліцца досведам не толькі экаактывістаў_ак з нашай краіны і горада, але і камунікаваць з людзьмі з іншых краін. Напрыклад, сам фэст будзе адбывацца афлайн, але мы ўсталюем экран і нам прачытае лекцыю актывіст_ка з Грузіі, Швецыі, Польшчы, Літвы. І гэта будзе цудоўна.

Так, я планую правесці яшчэ адзін анлайн-фестваль праз інстаграм, але магчыма мы прыдумаем яшчэ нешта, дададзім тэлеграм, тыкток ці створым сайт. Якраз цяпер мы актыўна займаемся адраджэннем «Пікнічка», я збіраю групу валанцёраў_к. І калі хтосьці хоча дапамагчы, ці стаць часткай каманды, буду разглядаць любую дапамогу – валанцёрскую, псіхалагічную.

Плюсы анлайн-фармата ў тым, што мы можам ахапіць аўдыторыю і экспертаў з розных краін, людзей, што зацікаўленыя тэмай экалогіі. Выдаткі на арганізацыю скарачаюцца ў сотні разоў. Адказнасць накладаецца толькі на матэрыял і кантэнт, які мы будзем ствараць. Фармат афлайн-мерапрыемства мяркуе па сабой больш адказнасці. Ты не можаш спланаваць развіццё пэўных падзей, як будзе паводзіць сябе аўдыторыя ў тым ці іншым выпадку.

І зноў жа – не трэба нічога ні з кім узгадняць.

Фестываль “ПікнічОК”. Фота з архіваў гераіні

 

– Адзіны мінус – немагчымасць сустрэцца жыўцом, няма гэтай энергіі, радасці ад сустрэчы. Мы не можам разам папіць гарбатку, нешта разам зрабіць – як у «Пікнічку-2021», калі ў нас было шмат фізічных актыўнасцяў, нават лазня. То-бок няма тых прыемнасцяў, якія даюць жывыя стасункі і майстар-класы. Але як ёсць. Затое дзякуючы такім розным вопытам мы пасля зможам стварыць такі круты міксаваны фармат.

Як зрабіць першыя крокі да жыцця ў стылі «Нуль адходаў»? Парады экаактывісткі

05.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
МесцыТэмаУрбаністыка

Псаванне фасаду ці вяртанне гістарычнага выгляду? Бабруйцаў непакоіць рамонт у камяніцы са статусам каштоўнасці

by mikkitaki 04.10.2023

Шэраг будынкаў у цэнтры Бабруйска амаль год таму прызналі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Іх гаспадары і арандатары перажывалі тады, што цяпер моцна ўскладняцца рамонтныя працы, нельга будзе лішні цвік прыбіць. Краязнаўцы і спецыялісты ў культурнай спадчыне наадварот выказвалі надзею, што цяпер хоць не будуць змяняць гістарычныя фасады да непазнавальнасці. Хто меў рацыю? Да нас звярнуліся чытачы і распавялі, што на першым паверсе дому па адрасе: вул.Сацыялістычная 78, які цяпер знаходзіцца ў спісе каштоўнасцяў, вядуцца сур’ёзныя працы, у тым ліку, былі прарубленыя дзверы ў сцяне, дзе іх ніколі не было. Мы паспрабавалі разабрацца ў тым, што адбываецца.

Дом на скрыжаванні вуліц Сацыялістычнай і К.Лібкнехта (адрас – вул.Сацыялістычная, 78), прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. На першым паверсе вядуцца рамонтныя працы і будзе кавярня. Фота: 1387.io

Спадзяваўся, што статус каштоўнасці абароніць дом, які хацелі знесці

Мікалай Бялоў купіў кватэру ў гэтым доме на скрыжаванні вуліц Сацыялістычнай і К.Лібкнехта некалькі гадоў таму. Мужчына распавядаў нам раней, што закахаўся ў гістарычны цэнтр Бабруйска і старыя камяніцы ў ім. У сваёй кватэры на другім паверсе новы гаспадар пастараўся захаваць як мага больш аўтэнтыкі, якая яшчэ была на момант пакупкі. Так, па ўласнай ініцыятыве ён не стаў мяняць вокны – пакінуў старыя драўляныя рамы. А потым, напрыканцы 2022 года, стала вядома, што ён цяпер і не зможа гэтага зрабіць і ўвогуле правесці хоць нейкія працы на фасадзе будынку без узгаднення з Міністэрствам культуры. Але Мікалай не засмучаўся – наадварот, спадзяваўся, што статус каштоўнасці нарэшце абароніць дом, які, між іншым, некалькі гадоў хацелі ўвогуле знесці як аварыйны, але бабруйцы яго адстаялі.

Мы папрасілі Мікалая распавесці, што цяпер адбываецца з домам і пра рамонт на першым паверсе. Так мы даведаліся, што пэўны прадпрымальнік хацеў набыць кватэру, якая выходзіць вокнамі на вул.К.Лібкнехта, яшчэ ў снежні мінулага года. Але ўгода зацягнулася праз атрыманне будынкам статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

«Нядаўна я даведаўся, што ўласнікі гэтай кватэры ўсё ж змяніліся і памяшканне пераводзяць у нежылы фонд. Тады я стаў тэлефанаваць суседзям, бо сам цяпер знаходжуся не ў Бабруйску, і яны мне сказалі, што так, і што вядзецца рамонт і нават прарубаюць дзверы, – распавядае Мікалай. – Я вельмі засмуціўся. У мяне ўзнікла шмат пытанняў, як такое магчыма, бо дом жа цяпер маю статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі. Паводле гэтага, фасад цяпер – таксама прадмет аховы, і яго нельга змяняць».

Дом на скрыжаванні вуліц Сацыялістычнай і К.Лібкнехта (адрас – вул.Сацыялістычная, 78), прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. На першым паверсе вядуцца рамонтныя працы і будзе кавярня. Фота: 1387.io

«Добра, што будынак выкарыстоўваецца, але з павагай да яго спецыфікі і статусу»

Акрамя гэтага, Мікалай перажывае, што дом зусім не новы, і няма інфармацыі датычна таго, хто будзе кантраляваць, наколькі працы, якія праводзяцца, бяспечныя для будынку. Мужчына разаслаў запыты са сваімі пытаннямі ў розныя дзяржаўныя органы, яны былі перанакіраваныя ў Бабруйскі гарвыканкам, адказу пакуль не было.

«Маё стаўленне да такога рамонту рэзка адмоўнае, бо прадпрымальнікаў шмат, і што будзе, калі кожны захоча змяняць фасады пад свае бізнес-патрэбы? Атрымаецца ў рэшце, што будынак настолькі зменіцца, што пазнаць у ім помнік будзе ўжо немагчыма. Ды пра гэта ў Бабруйску ўжо даўно кажуць – што старыя будынкі за новымі фасадамі пазнаць немагчыма. Але ж кожны такі будынак – ён жа адзін у горадзе, другі такі ўжо ніхто не пабудуе – навошта яго знішчаць?», – задаецца пытаннем гаспадар кватэры ў гістарычным доме.

Мікалай зазначае, што гістарычны цэнтр Бабруйска выглядае не самым прывабным чынам, бо будынкі не вытрыманыя ў нейкім адным стылі, кожны тынкуе і размалёўвае фасады па сваім гусце.

«Побач з маім домам стаіць былы будынак скурна-венерычнага дыспансеру – яго фасаду вярнулі шляхетную чырвоную цэглу, з якой ён быў пабудаваны. І як жа гэта прыгожа! Навошта ўвогуле гэтую цэглу размалёўваць. Выглядае тады як глыбокая правінцыйнасць», – кажа мужчына.

Архітэктурная спадчына Бабруйску: найбольш каштоўныя будынкі закінутыя ці патрабуюць рамонту

Пасля рамонту на першым паверсе дому на Сацыялістычнай, 78 будзе кавярня. Мікалай не бачыць у гэтым нічога кепскага, аднак хоча, каб гэта не шкодзіла будынку.

«Гэта добра, што будынак выкарыстоўваецца, але з павагай да яго спецыфікі, статусу. Напэўна, калі б не было гэтага змянення фасаду, у мяне і пытанняў не было б. Мае суседзі таксама засмучаныя і не ведаюць, як у новага ўласніка ўвогуле атрымалася ўзгадніць усе гэтыя працы», – кажа наш суразмоўца.

«Мы не псуем фасад, мы аднаўляем яго гістарычны выгляд»

Пытанні адносна змянення фасаду і будучыні памяшкання на першы паверсе дому на рагу Сацыялістычнай і К.Лібкнехта мы задалі непасрэдна прадпрымальніку, які набыў там кватэру і цяпер вядзе рамонт.

Сяргей (свайго прозвішча прадпрымальнік не назваў) пацвердзіў, што памяшканне цяпер рыхтуецца для здачы ў арэнду пад кавярню. Адкрыецца новы аб’ект грамадскага харчавання напярэдадні Новага года. Гэта будзе сеткавая кавярня, яе кропкі ўжо ёсць у Бабруйску, уласніца сеткі – мянчанка, але больш дэталяў – імя гаспадыні, назву кавярні – Сяргей пакуль называць адмовіўся.

Дом на скрыжаванні вуліц Сацыялістычнай і К.Лібкнехта (адрас – вул.Сацыялістычная, 78), прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. На першым паверсе вядуцца рамонтныя працы і будзе кавярня. Фота: 1387.io

Перад пачаткам рамонтных прац былі атрыманыя ўсе неабходныя ўзгадненні і дазволы ў Міністэрстве культуры, а таксама праводзіліся даследаванні пад кіраўніцтвам навуковых супрацоўнікаў, сцвярджае прадпрымальнік.

«Насамрэч там, дзе мы замест акна цяпер робім уваход, ён там і быў першапачаткова, калі гэты будынак толькі быў пабудаваны – гэта высветлілі навуковыя супрацоўнікі падчас даследаванняў, – кажа Сяргей. – Яны глядзелі там усё, як кладка ляжыць, і прыйшлі да высновы, што дзверы там былі, а ў савецкія часы іх заклалі і зрабілі акно. Таму, па сутнасці, мы цяпер не псуем гістарычны фасад, а аднаўляем ягоны першапачатковы выгляд. У тым ліку і вокнам мы вяртаем гістарычны выгляд – робім іх такімі, як яны былі – большымі, да выступаў, якія можна бачыць на фасадзе».

«Тут ходзіць шмат турыстаў, горад хоча, каб было прыгожа»

Унутры, паводле гаспадара памяшкання, змяненняў ніякіх не будзе – адзінае, што там прыбралі – гэта перагародкі з ДСП, якія таксама былі зробленыя ў савецкія часы.

«Нам шмат працы давялося там зрабіць. У той кватэры жыла асацыяльная сям’я, усё было ў жахлівых стане, мы там блох труцілі», – распавядае прадпрымальнік.

Гатовы яшчэ адзін праект рэканструкцыі Бабруйскай крэпасці. Што ў ім?

Тынкоўку з фасаду прыбяруць, адкрыюць аўтэнтычную чырвоную цэглу. Паводле Сяргея, у планах гораду ўвогуле адкрыць першапачатковыя цагляныя фасады ўсіх будынкаў на Сацыялцы.

«Тут ходзіць шмат турыстаў, і горад хоча, каб было прыгожа, таму ёсць намер аднавіць чырвоную цэглу на фасадах, – кажа мужчына. – Мы ў нашай кавярні і побач таксама хочам штосьці прыгожае зрабіць, нейкую кампазіцыю, магчыма, гэта будуць габрэйскія матывы, каб людзі падыходзілі, фатаграфаваліся».

Прадпрымальнік кажа, што не стаў бы псаваць і змяняць гістарычны будынак, калі б даследчыкі не знайшлі там дзверы, і што ніхто не дазволіў бы яму гэта зрабіць паводле заканадаўства. Сяргея абурае, што бабруйцы, якіх хвалюе лёс дому, пішуць скаргі, але не паразмаўлялі перад гэтым з ім.

«Яны перажываюць, што ідуць нейкія працы, кажуць – фасад змяняюць. Я пакінуў свой нумар, сказаў, калі нейкія пытанні, няхай тэлефануюць. Але яны замест гэтага пішуць скаргі і нібы не разумеюць, што без дазволу я б не стаў ніякіх прац праводзіць, бо гэта ж крымінальная адказнасць», – кажа прадпрымальнік.

Якія камяніцы Бабруйска трапілі пад ахову дзяржавы

Сацыялка

Камяніца па вуліцы Сацыялістычнай, 78, якой быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Фота: 1387.io

Паводле рашэння №59-25 Магілёўскага аблвыканкама, 28 лістапада 2022 года старая цагляная забудова Бабруйска была прызнаная гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Аб’яднаныя гэтыя будынкі агульнай назвай «Гістарычны цэнтр Бабруйска».

Ахоўны статус атрымалі 57 будынкаў па адрасах:

  • вуліца Сацыялістычная: 34, 36, 46/54, 47, 48, 54, 56/40, 60, 63, 65, 68, 69, 70, 71, 73, 76, 78, 79, 81, 85, 89, 91, 97, 99, 103;
  • вуліца Дзяржынскага: 23, 23-а, 50, 54, 58;
  • завулак Пажарны: 3,
  • вул.Камсамольская: 33, 34, 36, 38, 41, 43, 47;
  • вул.Чангарская: 67, 77;
  • вул.Маскоўская: 38, 42;
  • вул. К.Лібкнехта: 39, 45;
  • вул.Савецкая: 36, 38, 40, 43, 54/68, 57, 64, 69, 70, 78/18, 83, 87;
  • вул.Інтэрнацыянальная: 19.

Новыя гісторыка-культурныя каштоўнасці Бабруйска маюць катэгорыю 3, што значыць – помнікі рэгіянальнага значэння. Яны будуць унесеныя ў адмысловы Рэспубліканскі спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Унікальныя цэрквы, родныя вёскі вядомых пісьменнікаў, прыродныя помнікі: топ-6 турыстычных пярлін Бабруйшчыны

Што кажа закон пра працы на гісторыка-культурных каштоўнасцях?

Закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь накладае на карыстальнікаў аб’ектамі з гэтага спісу пэўныя абавязкі і абмежаванні. Яны ўказаныя ў ахоўным абавязальніцтве, якое падпісваюць усе ўласнікі ці арандатары гістарычных помнікаў. Законам забараняецца знішчаць гісторыка-культурную каштоўнасць ці змяняць яе выгляд без узгаднення з мясцовымі ўладамі і Міністэрствам культуры.

Артыкул 28 Закону «Аб ахове культурнай спадчыны» забараняе ўласнікам нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў пры выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя, санітарных і іншых патрабаванняў, а таксама пры выкананні навукова-даследчых, праектных і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці і (або) у зонах яе аховы дапускаць змяненне гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасці, пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцяў.

Паводле арт.38, працы на гісторыка-культурных каштоўнасцях па па забеспячэнню належнага тэхнічнага і санітарнага стану, рамонты ўнутры памяшканняў і т.п. могуць праводзіцца без дазволу Міністэрства культуры толькі ў рамках ахоўнага абавязацельства. Для прац на фасадзе патрэбны абавязковы дазвол Міністэрства культуры.

Усе рэстаўрацыйна-аднаўленчыя працы на нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцях праводзяцца пад наглядам навуковага кіраўніка.

Кожны ўласнік, арандатар, карыстальнік гісторыка-культурнай каштоўнасці падпісвае ахоўнае абавязацельства, у якім пагаджаецца выконваць усе нормы закона, якія датычаць будынку, і на адказнасць у выпадку іх невыканання.

04.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Online Camp Digital Leaders — образовательная программа для беларусов и беларусок

by slganji 03.10.2023

Не упусти свой шанс стать цифров_ой лидерк_ой и организатор_кой Online Camp. «Onlinе Camp Digital Leaders» – это долгосрочная образовательная программа, которая рассчитана преимущественно на беларусов и беларусок от 18 до 25 лет. 

Online Camp Digital Leaders состоит из таких блоков, как:

  • Цифровое Лидерство: cтань востребованн_ой лидер_кой цифровой эпохи и управляй сообществами. 
  • Цифровое Сообщество: создавай и развивай свои онлайн–сообщества.
  • Организация Online Camp: узнай больше о стратегиях и инструментах для успешной организации Online Camp.

Спикеры и спикерки программы:

  • Марина Соколова – кандидатка исторических наук, академическая директорка Коалиции по цифровым навыкам.
  • Иван Омелян – эксперт по развитию сообществ, организаций и коалиций.
  • Марго Лазаренкова – со-основательница стартап конференции EMERGE, экспертка по построению и развитию сообществ в сфере технологий и креативных индустрий.
  • Ольга Савченко – экспертка по цифровым сообществам, СEO Comdev.group.
  • Янина Гончарова – директорка Fashion tech hub.
  • Ольга Поддубная – экспертка в сфере обучения программ Рады Европы и Европейской комиссии.
  • Николай Кванталиани – со-основатель Digital Skills Coalition Belarus.

Преимущества программы:

  • Обучение с эксперт_ками из разных сфер;
  • Развитие собственной экспертизы;
  • Участие в сообществе цифровых лидеро_к;
  • Поддержка для организации твоего Online Camp;
  • Сертификат участни_цы программы.

Когда?

  • Образовательная часть: 13 октября – 4 ноября 2023 года.
  • Время: Четверг–Пятница, 16:30-18:30 (по Минскому времени).
  • Проведение собственного Online Camp: с ноября 2023 по апрель 2024 года.

Ознакомиться с полной программой можно по ссылке. 

Дедлайн: 8 октября. Узнать подробнее и записаться.

03.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
мюзікл-эскапада “Несцерка”
Афіша

7 кастрычніка — мюзікл-эскапада “Несцерка”

by slganji 03.10.2023

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча запрашае на прэм’еру мюзікла-эскапады ў двух дзеяннях “Несцерка” (12+).

Эскапада (ад французкага “escapade” – “аванцюра”) – экстравагантная выхадка. Менавіта такім абяцае быць новы мюзікл рэжысёра Зміцера Нуязіна.

“Несцерка” – камедыйная п’еса па матывах беларускіх народных казак, напісаная Віталём і Артурам Вольскімі ў 1940-м годзе. Па сюжэце дачка ганчара Наста павінна выйсці замуж за напышлівага шкаляра Самахвальскага, але сэрца яе належыць простаму хлопцу Юрасю. На дапамогу закаханым прыходзіць жабрак Несцерка, за прыгодамі і выпрабаваннямі якога немагчыма назіраць без усмешкі.

  • Калі: 7 кастрычніка а 18:00
  • Працягласць: 2 гадзіны 30 хвілінаў
  • Кошт: 8-10 рублёў

Набыць квіткі можна ў касе тэатра ці на сайце.

03.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Детские мастер-классы в кофейне “Любимое место” в октябре

by slganji 03.10.2023

Октябрь — время кулинарных мастер-классов для детей в кофейне “Любимое место”

Расписание мастер-классов:

  • 8️ октября в 10:00 – готовим мини-пиццы;
  • 1️5 октября в 10:00 – печем фигурное имбирное печенье «Осень»;
  • 2️2 октября в 10:00 – печем фигурное имбирное печенье «Осень»; 
  • 2️9️ октября в 10:00 – готовим печенье «Пальцы ведьм»; 
  • 3️1️ октября в 15:00 – готовим печенье «Пальцы ведьм».

 

  • Где: ул. Советская, 95В, кофейня “Любимое место”.
  • Стоимость: 17 рублей. В стоимость входит участие, инвентарь, ингредиенты и чаепитие после мастер-класса.
  • Подходит для детей от 4-х лет.

Подробности и запись в Instagram “Любимое место”  или по телефону: 8-029-6510077

03.10.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Новыя публікацыі
Старыя публікацыі

Афіша

  • Что, где и когда: новогодние праздники в Бобруйске

    27.12.2023
  • 27 апреля — открытие весенне-летнего сезона в городском парке культуры и отдыха

    23.04.2024
  • «Включи себя»: онлайн-коворкинг для профессионального развития и роста людей старше 30 лет

    27.03.2023
  • 30 жніўня – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле

    27.08.2024
  • 30 лістапада — містычная драма ў двух дзеях «Пан Твардоўскі»

    20.11.2024
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram
  • Tiktok
Footer Logo

© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў. Калі вы хочаце ўзяць матэрыял з нашага сайту, захавайце, калі ласка, загаловак і тэкст бяз зменаў і дайце наўпроставую працоўную гіперспасылку.


НАВЕРХ
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Contact us