Пра Бабруйск і бабруйцаў

  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў.
Афіша

30 верасня — рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок»

by slganji 26.09.2023

Цэнтр рамёстваў пасёлка Глуша запрашае на фестываль народнай творчасці і рамёстваў у суботу, 30 верасня.

У праграме фестывалю “Глушанскі хутарок”:

  • урачыстае адкрыццё;
  • пленэр па кераміцы і ганчарству, майстар-класы па абвары, малачэнні гліняных вырабаў на адкрытым паветры;
  • гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурса беларускай песні;
  • конкурс тэатралізаваных прэзентацый абрадаў “Вяртанне да вытокаў”;
  • культурна-забаўляльны конкурс “Хозяйка Глушанского хуторка 2023”;
  • кірмаш-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сельскагаспадарчых вырабаў;
  • праца тэматычных пляцовак;
  • канцэрт калектываў мастацкай творчасці Бабруйскага раёна;
  • цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсаў фестывалю.

 

  • Калі: 30 верасня, пачатак а 11:00.
  • Дзе: Бабруйскі раён, пасёлак Глуша, вуліца Алеся Адамовіча, 20.
26.09.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
Афіша

30 сентября — путешествие по болоту Мох с Олегом Красным

by slganji 26.09.2023

30 сентября – экскурсия-путешествие по болоту Мох (недалеко от Ельни) с экскурсоводом и посещением хутора “Мастеровые”

Любовь к болотам – это так же заразительно, как любовь к морю или горам.

Во время путешествия по настоящему болоту вы сможете пройтись по тайным тропам, зарядиться энергией и силой места, собрать настоящей болотной “журавіны”, сделать множество памятных фото и услышать интересные истории от экскурсовода. Также в программе поездки посещение хутора “Мастеровые”, где вы узнаете историю беларуского сыроварения и сможете попробовать свежие сыры.

  • Когда: 30 сентября, отправление в 6:00, возвращение позднее. 
  • С собой нужны: резиновые сапоги, дождевик, сменная одежда (носки и штаны), еда. Одежда должна быть теплой, но легкой.

Запись и подробности в Instagram или по телефону: 8029 129 69 06,  Светлана.

26.09.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Міжнародная прэмія Луіса Валтуэнья ў галіне гуманітарнай фатаграфіі, Іспанія

by slganji 26.09.2023

Мэта конкурсу – распаўсюджванне найлепшых фатаграфій, якія дэманструюць сацыяльную няроўнасць, несправядлівасць, парушэнні правоў чалавека. 

  • Для каго: фотаграфы_кі, фотамастакі_чкі.

Арганізатары прапануюць:

  • прыз 6000 EUR,
  • публікацыю прац у каталогу,
  • калектыўную выставу,
  • праезд,
  • пражыванне,
  • прасоўванне прац. 

Дэдлайн: 20 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.

26.09.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Мастацкая стыпендыя-рэзідэнцыя Вільгельма Моргнера ў Германіі

by slganji 26.09.2023

Асацыяцыі kulturparlamentsoest запрашае мастакоў стварыць працы на тэму мастацтва і культуры горада Зост. Арганізатары прапануюць стыпендыю, пражыванне і магчымасць стварэння выставы. 

Тэма рэзідэнцыі – мастацтва і культура горада Зост. Чакаецца, што рэзідэнты пакінуць адну працу ў калекцыі горада. 

  • Калі: 6 месяцаў у 2024.
  • Для каго: мастакі_чкі да 35 гадоў (альбо атрымаўшыя вышэйшую мастацкую адукацыю не больш за 5 гадоў таму).

Арганізатары прапануюць:

  • стыпендыю 1200  EUR / месяц,
  • пражыванне,
  • магчымасць выставы.

Дэдлайн: 14 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.

26.09.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Art Television — конкурс відэа у межах The Wrong Biennale

by slganji 26.09.2023

Art Television – відэавыстава-павільён на інтэрнэт-біенале, арганізаваная як віртуальны мастацкі салон, куды штодзень дадаецца новы кантэнт. 

Твор, які плануецца даслаць на конкурс, мусіць быць некамерцыйным і ўжо даступным на інтэрнэт-пляцоўцы. Праекты ў стадыі распрацоўкі не прымаюцца.  

  • Калі: 1 лістапада 2023 – 1 траўня 2024. 
  • Для каго: творцы відэа, блогеры_кі, рэжысёры_кі.

Дэдлайн: 15 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.

26.09.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Zodiak — грант на вытворчасць танцавальных праектаў, Фінляндыя

by slganji 26.09.2023

Zodiak – Цэнтр новага танца ў Хельсінкі. Запрашаюць з праектамі, якія даследуюць адносіны паміж танцорамі і аўдыторыяй, цялеснае выкананне і танец.

  • Калі: 2025 год.
  • Для каго: харэографы_кі, танцоры_кі, прадзюсары_кі.

Цэнтр прапануе:

  • 20 000 EUR,
  • 4-6 тыдняў студыйнага часу,
  • не менш за 1 тыдзень рэпетыцый на сцэне перад прэм’ерай,
  • 8 да 12 паказаў на сцэне Zodiak.

Дэдлайн: 4 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.

26.09.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Людзі

«Як бы там ні было, мая гісторыя будзе працягвацца і тут». Настаўніца, якую звольнілі за жоўта-блакітную стужку, пра новае жыццё ў Польшчы

by alesia.oj 24.09.2023

Вераніка, Адэля, Ларыса. Усе фота з асабістага архіва гераіні

 

Ларыса, якімі былі твае апошнія месяцы жыцця ў Бабруйску пасля звальнення?

– Пытанне для мяне складанае… Хутчэй за ўсё мой мозг хоча забыць пэўныя дні, падзеі, ды выціскае гэтую інфармацыю. Адзначу, што раней я заўсёды вяла дзённік, гэта такая практыка для асабістага развіцця. Але пачынаючы з тых падзеяў, што адбыліся ў школе, я перастала гэта рабіць.

Наша сямʼя ўжо доўгі час жыла ў стане ўнутранай эміграцыі. Летам мы зʼязджалі на лецішча і жылі там амаль увесь час, у горад прыязджалі толькі па справах і па прадукты. Мне там, на лецішчы, было камфортна. А ў горадзе наадварот, было няўтульна. Было складана псіхалагічна быць побач з людзьмі, для якіх, нібыта, нічога кепскага вакол не адбывалася. Для іх карціна свету не мянялася. Мы з Андрэем гэта ўсё эмацыйна перажывалі.

Афіцыйны ліст з паведамленнем аб не працягненні кантракту прыйшоў у сярэдзіне лета, працоўную кніжку сваю я забрала ў канцы жніўня. Гэта быў месяц пераасэнсавання і прыняцця важных рашэнняў. На напісанне допісу ў сацыяльныя сеткі аб маім звальненні спатрэбіўся месяц.

На допіс адгукнулася шмат людзей. Так, амаль штодня зʼяўляліся прапановы і новыя вучні, большасць анлайн. Я змагла працягваць настаўнічаць. Займалася і з тымі, хто рыхтаваўся да ЦТ. Але ўсё ж найбольш люблю я працу з жывымі сустрэчамі.

Мне пісалі людзі з розных краін свету. Бацькі, якія гадуюць беларусаў, з меркаваннем, што іх дзецям патрэбны веды па гісторыі Беларусі. Гэта мяне моцна падтрымала. Дапамагалі былыя мае вучні і зусім чужыя людзі, праз пяць поціскаў рук, як я і пісала тады ў сваім допісе. Адчувалася, што людзям неабыякавая мая сітуацыя. Ім хацелася, каб у мяне быў хоць нейкі заробак, каб я не сышла назусім з настаўніцкай працы.

А яшчэ цікавы момант адбыўся пасля звальнення. Гэта была сярэдзіна верасня 2022 года. Вяду анлайн-заняткі, позні вечар, муж вярнуўся дахаты з дзяўчаткамі з танцаў. Чую, такі вэрхал, шум узняўся. Разумею, што там прынеслі нейкую жывёлку. Аказалася, гэта малое кацяня. На той момант мы з Андрэем ужо размаўлялі пра тое, што нам, хутчэй за ўсё, давядзецца зʼехаць. Кажу: «Мы не можам кацяня ўзяць». Муж пагадзіўся, што трэба яму шукаць іншых гаспадароў, нават абвестку напісалі ў сацсетках, на гарадскі сайт. Але ўсё пайшло па іншым сцэнары. Так, на наступны дзень муж адвёў кацяня да ветэрынара. Там і вушкі пачысцілі, і прышчэпку зрабілі, і чыпавалі. Я ведала, што калі гэтае кацяня хоць раз пераночыць у нашай хаце, то будзе нашым. Так і апынулася – гэтая котка цяпер з намі ў Польшчы. Пад час нашага пераезду яна засталася ў бацькоў. Вядомы факт, што многія мясцовыя арэндадаўцы не вельмі радыя, калі пераязджаюць з жывёламі. Пазней, калі ў нас зʼявілася магчымасць забраць котку, яна ехала да нас сама, з перавозчыкам. І цяпер Рыся жыве з намі, як сапраўдны чалец сямʼі! Можна сказаць, на галоўных ролях.

 

Рыся

 

Абагульню, што апошнія месяцы жыцця ў Беларусі – гэта быў няпросты час. Тады я бачыла ўсё, нібыта праз туман. Але ведаеш, цяпер я на ўсё іншымі вачамі гляджу.

 

Рашэнне з’ехаць было раптоўным? Ці атрымалася развітацца з роднымі мясцінамі перад ад’ездам?

– Калі мы прынялі рашэнне зʼязджаць, мне захацелася развітацца з малой радзімай, з роднымі, а таксама наведаць могілкі, дзе пахаваныя мае бацькі. І па шляху на Палессе мы нават трохі павандравалі, завіталі ў розныя цікавыя мясціны, той жа Мірскі замак, каб дзеткі запомнілі Беларусь.

А само рашэнне зʼязджаць прыйшло раптоўна. Я дала інтэрвʼю для 1387.io, якое перадрукавалі некаторыя СМІ, што лічацца цяпер непажаданымі ў Беларусі. На мой погляд яно было звычайным, я проста шчыра адказала на ўсе пытанні, звязаныя з маім тагачасным жыццём, з маім меркаваннем наконт стану сучаснай адукацыі. Але гэта былі думкі, якія я казала і падчас працы ў школе. І маё меркаванне, дарэчы, не змянілася. Бо я так і лічу, што беларускай адукацыі няма! І ўжо вельмі даўно. І няхай на мяне крыўдзяцца людзі, што працуюць у гэтай сферы… І дарма яны ў ёй працуюць. Вось, калі б усе ў нейкі момант спыніліся і ўсвядомілі сваю каштоўнасць, як прафесіянала, спецыяліста – яны б не змаглі працаваць у гэтай сістэме. Але такога, натуральна, не адбудзецца… Я ведаю добрых сумленных настаўнікаў, дзякуй ім за іх адданую працу.

Так вось, пасля таго, як маё інтэрвʼю разышлося, мяне ахапіла вусціш, бо той восенню пачалося ў Беларусі тое, што і чакалася: людзей пачалі актыўна саджаць. І нават мой суд падаўся смешным, бо ён быў проста сюррэалістычны, як у нейкай кнізе. А тут пачалі людзей саджаць за выхады на мітынг, па нейкіх фота. Хваля вычышчэння. Гэта супала і з тым, што ўлады зацвердзілі рашэнне, па якім у садочку дзеці будуць ідэалагічна выхоўвацца. Я ўявіла, што гэтак будзе гадавацца і мая Адэлька. У школе пачалі ўводзіць абавязковы агульны элемент школьнай формы, што выклікала нават спрэчкі ў нашым бацькоўскім чаціку. Я адмаўлялася ад гэтага элементу, але саступіла на просьбу настаўніцы, а ў выніку так і не набыла гэты гальштук. Мы з Андрэем паразмаўлялі і прыйшлі да высновы, што на радзіме для нас будзе складана.

Так, розныя пазлы складаліся і я разумела, што ў Беларусі бліжэйшыя часы ўжо не будзе добра. Усё, што я бачыла, выклікала жах. Гэта былі тыя самыя званочкі, якія сведчылі, што ў нашай краіне гадаваць нармальна дзіця не атрымаецца. А дарослым захоўваць здаровы ментальны стан, а ў дадатак і фізічны – таксама вельмі складана. Мы з мужам жадалі аднаго, каб нашыя дачушкі жылі ў вольнай краіне і былі свабоднымі людзьмі, каб яны жылі, а не выжывалі.

 

Ці хутка вы вызначыліся з краінай, у якую паедзеце жыць?

– Не хутка. Мы абіралі паміж Польшчай і Літвой. Размаўлялі з тымі, хто ўжо пераехаў, распытвалі наконт працы, жылля, коштаў і заробкаў. Падзяка мужу Андрэю, што ён дасканала вывучыў гэтае пытанне – уключна з магчымасцю вывучыць мову і самарэалізавацца. Нам дапамаглі праваабаронцы з кансультацыямі ды пераездам, бо ў нас нават візаў не было, і мы разумелі, што самі не справімся.

Зрэшты мы вызначыліся, што паедзем у Польшчу. Гэта краіна падалася бліжэйшай ментальна. І мы дасюль не пашкадавалі пра свой выбар. Падабаюцца людзі, магчымасці, ды і мова ўжо даецца нашмат лягчэй. Пакуль мы не працуем стала настолькі, каб вызначыцца з заробкамі, але арыентуемся ў сітуацыі і разумеем, якія грошы тут магчыма зарабіць.

 

З Уладзімірам Арловым і Кацярнай Ваданосавай

 

Як праходзіў для ўсіх вас перыяд адаптацыі?

– Ва ўсіх па-рознаму. Адзначу, што год жыцця тут прайшоў не так лёгка, як падавалася спачатку. Найбольш складана было малодшай Адэльцы і мне. Але і Вераніцы з Андрэем таксама ў першы час было няпроста.

У нас былі цікавыя сустрэчы з беларусамі, нават знаёмых тут знайшлі, у тым ліку з Бабруйска. Але гэта не тое, што ратуе цябе псіхалагічна ад разумення таго, што ты не можаш вярнуцца на радзіму.

Адэльцы было найгорш, бо яна малая, і мы тры месяцы не маглі знайсці ёй садочак. Адэлька вельмі адкрыты чалавечак. Яна падыходзіла на пляцоўцы да іншых дзетак пагуляць, а яны яе не прымалі ў свае гульні, бо размаўляла на мове, якая была для малых палякаў незразумелай. А ёй патрэбны быў гэты кантакт. Зараз яна самая актыўная з нас у стасунках з мясцовымі. Андрэй сурʼёзна заняўся справай пошуку садочка, дайшоў да гарадской гміны. У выніку мы атрымалі месца, і даволі недалёка ад дома – па мясцовых мерках. Гэта недзе паўгадзіны пешшу. Так, цяпер дачка шчаслівая, прайшоў працэс адаптацыі, у тым ліку і да мовы.

За Андрэя мне цяжка казаць.

У першыя дні ў нас наагул быў такі рамантычны настрой – новая краіна, іншыя магчымасці, усё так цікава. У адаптацыі ўсё ж самае важанае – знайсці сваё месца, пачаць працаваць, рэалізоўвацца, а для гэтага вялікае значэнне мае валоданне мовай.

Веранічка хутчэй за ўсіх адаптавалася. Ёй вельмі спадабалася ў школцы, яна з задавальненнем у яе бегала, удзельнічала ва ўсіх конкурсах – настаўніца моцна яе падтрымала. Не скажу, што яе прама ўвесь клас прыняў адразу, бо дзеці даволі жорсткія бываюць. Але яна ў нас малайчынка. Хадзіла на дадатковыя заняткі, на экскурсіі, у басейн. Вераніка актыўная, таму, на шчасце, яна нармальна скончыла навучальны год, яе хвалілі. Толькі адна чацвёрка была па ангельскай мове, бо ў Беларусі яна яе зусім не вывучала. А тут прыйшлося адразу дзве новыя мовы вучыць: ангельскую і польскую.

Па прыездзе я працягвала і далей анлайн займацца з сваімі вучнямі, зʼявіліся і новыя. Я правяла некалькі адкрытых лекцый па гісторыі для беларускай дыяспары. Пакуль што сталую працу не знайшла. Але вельмі сурʼёзна даследую пытанне, кім я магу тут быць. З улікам таго, што ў мяне новы этап жыцця, я магу паспрабаваць сябе не толькі ў настаўніцтве, а быць кім заўгодна. То-бок працаваць настаўніцай гісторыі ў польскай школе я не змагу, і гэта факт. Тут гісторык з беларускай педагагічнай адукацыяй можа займацца толькі навуковай працай праз пэўныя Універсітэты Усходняга еўрапейскага партнёрства. Але я ў гэтым накірунку не хачу рухацца.

З верасня пачала дзейнічаць «Беларуская школка выходнага дня» на базе «Акадэміі добрай адукацыі». У мінулым годзе такая ж школка працавала ў Варшаве. Калі пачалі рабіць яе рэкламу ў Познані, да нас запісалася каля 90 дзяцей! Мы былі ў прыемным шоку.

На такую колькасць трэба шмат адпаведных памяшканняў для заняткаў, ды і настаўнікаў-энтузіястаў толькі сем. Я выкладаю гісторыю, ёсць беларуская мова і літаратура, культуралогія, сусветная культура, крэатыўнае мастацтва, маляванне, танцы, вакал. Такія класныя заняткі для дзетак! Мы імкнемся зрабіць іх не школьнымі, а больш гульнявымі, каб яны былі цікавымі.

Я працягваю заняткі анлайн з вучнямі рознага ўзросту, і гатовая прымаць новых. Сур’ёзна пашыраю свае веды і скілы ў прасоўванні і арганізацыі анлайн-навучання. Так, летам прайшла курс у «Васьмінога» – «Стварэнне анлайн-курса». Зараз таксама маю навучанні ад розных беларускіх пляцовак. Вядома, не хочацца закідаць гісторыю, бо маю добры вопыт у гэтай сферы. Але ўсё больш прыходжу да высновы, што тут можна пайсці вучыцца на год-паўтара, атрымаць паслядыпломную адукацыю і займацца рознымі рэчамі – маляваннем, напрыклад, якое я вельмі люблю, ці нечым іншым. Зараз я не магу сказаць, што знайшла для сябе адказ на пытанне: «Што я далей хачу рабіць?» Пакуль больш засяроджваюся на сваіх анлайн-занятках… Як бы там ні было, мая гісторыя будзе працягвацца далей і тут.

 

Ты часам выкладаеш у сацсеткі свае малюнкі. Хобі дапамагаюць справіцца з сумнымі думкамі?

– Дарэчы, я з Беларусі везла з сабой гітару, хоць Андрэй і раіў яе пакінуць да лета, бо мы думалі, што праз паўгады прыедзем наведаць бацькоў. Пазней зразумелі, што гэту ідэю лепш не рэалізоўваць. І вось – я везла з сабой гітару, прылады для малявання. Гэта мая аддушына – граць на гітары, спяваць, маляваць. Не скажу, што ў мяне ёсць шмат часу на гэта, бо хоць і не працуеш па 8 гадзін, час сыходзіць на шматлікія справы.

 

Працы Ларысы

 

Ці хутка атрымалася вывучыць польскую мову?

– Трэба прызнаць, што добра вывучыць польскую мову пакуль не атрымалася. На гэта патрэбен не адзін год. Як я ўжо казала вышэй, у мяне спярша быў даволі складаны псіхалагічны стан. Доўгі час я не магла вырваць з свайго сэрца Беларусь. Мае думкі былі пра яе, я спадзявалася вярнуцца, шмат чаго дзеля яе рабіць – і зараз хачу. І раблю. Я веру, што думкі матэрыялізуюцца. Так, на мае думкі пра Беларусь, Сусвет падкінуў працу кшталту «Беларускай школкі», адкрытыя лекцыі па гісторыі.

Разумею, што маю здольнасці. Магу выкладаць нават нямецкую мову, бо маю адукацыю. Магчымасць працаваць тут з нямецкай мовай ёсць, таму зараз займаюся паўтарэннем, аднаўленнем ведаў. Побач Нямеччына – гэта добрыя пэўныя перспектывы. І нават рэпетытарствам можна займацца, бо ў школе многія вучні тут маюць дзве замежныя мовы і нямецкая папулярная.

Праз тое, што доўгі час не атрымоўвалася вырваць з сэрца Беларусь, польская мова не вывучалася належным чынам. Зараз я займаюся на курсах, гэта групавыя заняткі з настаўніцай з Украіны – і справа пайшла, мне падабаецца гэты працэс навучання.

На маю думку, польская і беларуская мовы падобныя, таму з разуменнем няма складанасцяў, а вось з вымаўленнем і граматыкай ёсць. Я шмат чытаю, слухаю, Андрэй мне падкідвае юцюб-ролікі ды іншае. Так, магу многа ўжо сказаць, але моўны барʼер пакуль усё адно адчуваецца.

У мяне ёсць матывацыя, бо я хачу працаваць тут не толькі з беларусамі, але і з мясцовымі. Хачу быць карыснай, сацыялізавацца і з павагай ставіцца да краіны, якая мяне прыняла. І хоць з памылкамі, але выказаць падзяку тым людзям, якія нам тут дапамагаюць.

Без сарамлівасці па-польску балбоча Адэлька! Але і Вераніка малайчынка, польская ў яе ідзе лепей, чым руская ішла ў беларускай школе, і да канца года яна амаль без памылак пісала, што я лічу вялікім поспехам. Андрэй таксама вельмі шчыльна вывучае польскую мову. Але ў яго і больш стасункаў з палякамі, ёсць магчымасць папрактыкавацца.

Мы стараемся як мага часцей камунікаваць з мясцовымі, нават у аматарскі тэатр схадзілі. Разумею, што толькі стасункі з палякамі дадуць нам новы ўзровень валодання і разумення мовы.

 

А з самімі палякамі праблем не было? Бо часам чытаеш пра нейкія непаразуменні, асабліва пасля вайны…

– Ніякіх складанасцяў з палякамі ў нас няма. На шчасце, мне сустракаліся толькі добрыя людзі, ветлівыя, яны станоўча рэагуюць на просьбу размаўляць са мной трохі павольней, каб я ўсё магла зразумець.

Шмат падтрымкі і ў школе ад настаўніцы, і ў садочку. Ёсць людзі, якія пачуўшы пра нашу сітуацыю, выказваюць жаданне дапамагчы, напрыклад, запытацца наконт працы ў свайго начальніка.

Палякі ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі. Наша гісторыя пераезду выклікала спачуванне ў мясцовых. Яны былі рады таму, што мы здолелі збегчы і не сядзім у турме. Яны ведаюць пра гвалт, які адбываецца ў краіне.

Я скажу больш: нам даводзілася тут беларусаў сустракаць, што зʼехалі да 2020-га года, якія наагул не разумеюць, што адбываецца на радзіме. Яны жывуць нібыта з заплюшчанымі вачыма. Такое ўражанне было, што яны наглядзеліся беларускага тэлебачання і з недаверам слухалі, што мы кажам. Вось такія выпадкі былі шокам, калі палякі ведаюць сітуацыю ў Беларусі лепей, чым асобныя нашы суайчыннікі. Палякі прыходзяць на розныя беларускія мерапрыемствы, каб проста падтрымаць. На «Тыдзень беларускай культуры» прыйшло шмат мясцовых, некаторыя з іх дапамагалі ў арганізацыі свята. То-бок Польшча не знаходзіцца ў інфармацыйным вакууме, у адрозненні ад некаторых беларусаў.

Адзначу, У Польшчы дзейнічае добрая падтрымка з боку дзяржавы, ёсць розныя магчымасці, і, калі ты маеш галаву на плячах, то зможаш тут рэалізавацца.

24.09.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
ГісторыяКультураМесцыУрбаністыка

“Рэстаран “Бабруйск” быў самым модным і папулярным месцам у горадзе”. Расказваем пра тусовачныя кропкі розных часоў

by alesia.oj 19.09.2023

Гасцініца “Бабруйск”. Фота: 1387.io

 

— “Рэстаран “Бабруйск” напрыканцы 70-х — пачатку 80-х быў самым модным і папулярным месцам у горадзе, — прыгадвае Нэлі. — Займаў ён усю прастору да гасцініцы “Бабруйск”. Там былі зала са сцэнай, кухня і аднайменнае кафэ — у яго быў асобны ўваход.

 

Гасцініца “Бабруйск”. Фота: 1387.io

 

— У рэстаран мог трапіць любы чалавек ці кампанія. Але столік трэба было заказваць загадзя. Публіка — разнастайная. Але нас наведнікі “Бабруйска” не надта цікавілі, у нас была свая кампанія. Мы былі студэнтамі і хадзілі туды амаль з кожнай стыпендыі.

Шэф-поварам у тыя часы быў славуты бабруйскі кухар Мадэст Сіроцін. Чым кармілі? Са стыпендыі мы скідаліся па 10 рублёў, і ў гэты кошт уваходзіла салата “Аліўе”, нарэзка, адна на ўсіх, на гарачае — мясная выразка або кураня-табака, гарнір і ў ім абавязкова кансерваваны гарошак. І, вядома, кава з марожаным. Хлопцы сабе замаўлялі графінчык гарэлачкі, а дзяўчаты – бутэльку шампанскага. Для нас кожная стыпендыя была святам!

На фота: апошняя шыльда з надпісам “Рэстаран Бабруйск”. На фота – музыка Лёха Чыканас, які напісаў аднайменную песню, яе можна паслухаць у нашым матэрыяле “Як гучыць Бабруйск”. Фота з асабістага архіва Лёхі Чыканаса

 

Вядома, там танцавалі, знаёміліся. Музыка была “жывая”. Граў нейкі ВІА. Я ўжо не памятаю, можа адзін і той жа, можа розныя. Мы былі маладыя. Нас цікавіла “сёння” і “цяпер”. У гэтым хараство любых успамінаў.

Але рэстаран, гэта для адпачынку, для забавак. А тусовачнае месца было каля кінатэатра “Таварыш”. Там даведваліся нейкія навіны, дзе, што можна было купіць у фарцоўшчыкаў — рэчы, касметыку, цыгарэты, пласцінкі”, — узадвае суразмоўніца.

 

Кінатэатр “Таварыш”. Фота: 1387.io

 

Вось такія апетытныя і цёплыя ўспаміны ад бабруйчанкі. Хочаш расказаць пра свае месцы? Пішы ў наш інстаграм. І сачы за наступнымі гісторыямі.

Як гучыць Бабруйск? Слухай у нашай падборцы

19.09.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Democracy Machine — стыпендыя па лічбавых тэхналогіях у мастацтве, ЗША

by Masha1496 19.09.2023

Шукаюць творцаў, якія працуюць на стыку мастацтва, тэхналогіяў і супольнасці. Арганізатары прапануюць стыпендыю 20 000 USD.

Для атрымання стыпендыі важна, каб удзельнікі улічвалі уплыў тэхналогіяў на асобных асобаў і супольнасці. Асабліва арганізатараў цікавяць тыя творцы, хто працуе з тэхналогіямі, арыентаванымі на дэкаланізацыю, пераасэнсаванне гісторыі, мовы і будучыню тэхналогій.

  • Калі: 15 лютага – 15 жніўня 2024.
  • Для каго: творцы, якія працуюць з медыя-мастацтвам.

Арганізатары прапануюць:

  • стыпендыю 20 000 USD.

Дэдлайн: 1 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.

19.09.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Набор на осенний поток менторской программы “Включи себя”

by Masha1496 19.09.2023

Менторство или менторинг – это вид поддерживающих отношений и эффективный способ передачи знаний. 23 октября стартует осенний поток менторской программы “Включи себя”.

Внешние события и кризисы сильно влияют на нашу уверенность в профессиональной среде, а вынужденная релокация усиливает негативное влияние во много раз. Менторство или менторинг – это вид поддерживающих отношений и эффективный способ передачи знаний.

  • Ментор_ка – это более опытный на данном этапе/в данной сфере человек, который готов поддерживать и делиться своими знаниями.
  • Менти – менее опытный на данном этапе/в данной сфере человек, которому нужна поддержка и опыт для профессионального развития и роста, раскрытия потенциала.

Приглашаем тебя принять участие в осеннем потоке менторской онлайн-программы «Включи себя», который стартует 23.10.23.

Ты можешь участвовать в роли МЕНТОРА_КИ, если:

  • чувствуешь в себе силы/желание поделиться профессиональным опытом;
  • хочешь поддержать людей в сложной профессиональной ситуации.

Также ты можешь принять участие в роли МЕНТИ, если:

  • хочешь сменить профессию или сферу деятельности;
  • не можешь самостоятельно преодолеть синдром самозванца и/или эмоциональное выгорание;
  • думаешь о запуске собственного дела в новых условиях;
  • нуждаешься в поддержке для перезапуска/трансформации собственного дела;
  • ищешь пути профессионального развития и роста.

Важно отметить, что на разных этапах карьеры, каждый и каждая из нас могут быть как ментором_кой, так и нуждаться в менторской поддержке. 

Участие в программе бесплатное.

Дедлайн приёма заявок: 2 октября. Подробнее в Instagram “Включи себя” 

Ссылка на регистрацию.

19.09.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Новыя публікацыі
Старыя публікацыі

Афіша

  • Что, где и когда: новогодние праздники в Бобруйске

    27.12.2023
  • 27 апреля — открытие весенне-летнего сезона в городском парке культуры и отдыха

    23.04.2024
  • «Включи себя»: онлайн-коворкинг для профессионального развития и роста людей старше 30 лет

    27.03.2023
  • 30 жніўня – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле

    27.08.2024
  • 30 лістапада — містычная драма ў двух дзеях «Пан Твардоўскі»

    20.11.2024
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram
  • Tiktok
Footer Logo

© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў. Калі вы хочаце ўзяць матэрыял з нашага сайту, захавайце, калі ласка, загаловак і тэкст бяз зменаў і дайце наўпроставую працоўную гіперспасылку.


НАВЕРХ
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Contact us