Пра Бабруйск і бабруйцаў

  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў.
Афіша

«Майстэрня карысных праектаў» абвяшчае новы, зімовы набор на анлайн-курс па сацыякультурным праектаванні

by Masha1496 12.12.2023

На курсе ад «Майстэрні карысных праектаў» вы даведаецеся, як ствараць праекты ад ідэі да вынікаў. У гэтым дапаможа адмысловы project book, адваротная сувязь ментараў і ментарак, шмат практыкі і нават група псіхалагічнай падтрымкі.

Аснова курса ад «Майстэрні карысных праектаў»  – практычныя заняткі. Курс складаецца з дзвюх стадый: распрацоўкі ідэі і рэалізацыя прататыпаў.

Трапіць на курс можна з любым анлайн ці афлайн праектам у сферах кіно, арт, музыка, медыя, урбаністыка, стварэнне супольнасцей і г.д. 

Адзіная ўмова “Майстэрні карысных праектаў” – праект павінен быць карысным для грамадства і прыцягваць увагу да актуальных праблем.

  • Для каго: беларусы(кі), якія хочуць рэалізаваць уласны сацыяльны альбо культурніцкі праект.
  • Калі: 11 студзеня – 11 красавіка 2024 (3 месяцы). 

Дэдлайн 22 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.

12.12.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

16 декабря — мастер-класс в центре йоги “Вдохновение”

by Masha1496 12.12.2023

16 декабря в центре йоги “Вдохновение” пройдет мастер-класс, на котором вы сможете сделать ароматическую плитку – флорентийское саше.

Флорентийское саше – это тонкая восковая ароматическая плитка, которая может быть использована как для ароматизации автомобиля, помещений, так и в бельевом шкафу, на полках с одеждой и даже как элемент декора. Благодаря своему составу, плитка не тает, поэтому риска испачкать вещи нет. Зато аромат удерживается в такой плитке до 6 месяцев.

  • Когда: 16 декабря в 13:00.
  • Где: ул. Московская, 38, каб. 206, центр йоги “Вдохновение”.

Подробности и запись в Instagram.

12.12.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

23, 24 и 30 декабря — выставка-ярмарка изделий ручной работы “Новогодние чудеса”

by Masha1496 12.12.2023

Во Дворце искусств 23, 24 и 30 декабря пройдет выставка-ярмарка “Новогодние чудеса”, где можно приобрести новогодние подарки ручной работы для себя и близких.

“Новогодние чудеса” – это ярмарка ремесленников, которая пройдет в фойе первого этажа Дворца искусств. Свечи, игрушки, новогодние украшения и многое другое – уникальные вещи, созданные вручную – вы сможете найти на выставке-ярмарке “Новогодние чудеса”.

  • Когда: 23, 24 и 30 декабря, с 10:00 до 18:00.
  • Где: ул. Ульяновская, 35/31, ГУК “Дворец искусств г. Бобруйска”.
12.12.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Supergau — міждысцыплінарны фестываль на адкрытым паветры ў Зальцбургу, Аўстрыя

by Masha1496 12.12.2023

Фестываль Supergau прапануе творцам розных дысцыплін асэнсаваць у сваіх працах лясныя і лугавыя, горныя пейзажы, асфальт і бетон.

Supergau – фестываль, вольны ад канцэпцыі грамадскай прасторы, дзе галоўны — ландшафт. Да ўдзелу запрашаюць з рознымі праектамі, што накіраваныя на прасторавае мастацтва. 

  • Для каго: творцы розных дысцыплін.
  • Калі: канец траўня – пачатак чэрвеня 2025.

Арганізатары фестывалю Supergau прапануюць грант ад 15 000 EUR да 30 000 EUR, а таксама пражыванне і харчаванне падчас яго.

Дэдлайн 12 лютага 2024. Даведацца больш і падаць заяўку.

12.12.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Folger Institute — творча-даследчая стыпендыя ў Вашынгтоне, ЗША

by Masha1496 12.12.2023

Стыпендыі Folger Institute па мастацкіх даследаваннях адкрыты для ўсіх творцаў, чыя праца патрабуе вывучэння мастацтва XV-XIX стст. і яго спадчыны. 

Ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю не толькі ў Folger Institute, але цалкам віртуальна або камбінавана. Кандыдаты(кі) могуць прапанаваць графік даследаванняў, які лепш за ўсё адпавядае патрэбам іх праекту.

Праграма  Folger Institute прапануе стыпендыю 4000 USD / месяц. 

  • Для каго: даследніі(цы) мастацтва і творцы. 
  • Калі: 1 – 3 месяцы ў інтэрвале 1 ліпеня 2024 – 30 чэрвеня 2025. 

Дэдлайн 15 студзеня 2024. Даведацца больш і падаць заяўку.

12.12.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
ЛюдзіТэма

Рэабілітацыя для людзей з інваліднасцю і ёга праз інтэрнэт. Інстаграм-марафоны – ці складана іх правесці? Бабруйчанкі расказалі пра новыя магчымасці, якія дае нам анлайн

by alesia.oj 10.12.2023

Ілюстрацыйнае фота: canva.com

 

Кацярына: «Я праходзіла практыку ў цэнтры для дарослых асобаў з інтэлектуальнымі парушэннямі. Гэта незабыўны вопыт, які моцна паўплываў на мяне і маё ўспрыманне свету»

Наша суразмоўніца Кацярына атрымала першую адукацыю па спецыяльнасці «культуролаг-менеджэр (рэклама і PR)», яна магістарка арт-менеджменту. Пасля ўніверсітэту бабруйчанка працавала ў родным горадзе у офісе, менеджаркай па рэкламе. Яна расказвае, як кардынальна змянілася яе жыццё пасля таго, як аднойчы вырашыла паправіць сваё здароўе. 

– Праца была за камп’ютарам, маларухомая і досыць стрэсавая. У выніку ў мяне сапсавалася здароўе: пачаліся галаўныя болі, у спіне, пачала павялічвацца вага. І ў цэлым стан як фізічны, так і эмацыйны быў дрэнным. Зразумела, што трэба нешта мяняць у жыцці, – тлумачыць Кацярына.

– Я пачала шукаць кірунак у спорце, які можа спадабацца. Пераспрабавала шмат розных: як кірункаў, так і трэнераў з якімі спрабавала ўзаемадзейнічаць. Выпадкова знайшла трэнерку, якая прышчапіла любоў да заняткаў у прынцыпе. Яна не вяла ёгу – але я ў цэлым неяк у бок ёгі і не глядзела, не думала, што мне гэта можа спадабацца. Падыход маёй трэнеркі быў вельмі пісьменным, яна мела добрую адукацыю і гэтым вылучалася сярод іншых спецыялістаў. Я ўбачыла першыя вынікі, як знешнія, так і ўнутраныя, і загарэлася. Вырашыла дадаткова сама займацца дома. Трапіла на ёгу ў ютубе – і панеслася!

Вылучыла дома асобны пакой для трэніровак, паставіла туды вялікае люстэрка ад старой шафы-купэ, замовіла да яго прыгожую раму. Ноўтбук. І так пачаўся мой шлях.

У нейкі момант я зразумела, што хачу даведацца, як гэта працуе. Чаму асаны з ёгі і практыкаванні дапамагаюць? Як гэта ўплывае на нас?

Як толькі я пачала займацца ёгай, была шакаваная тым, што зусім не знаёмая са сваім целам. Я хачу падняць нагу, а не магу. Чаму? Або раптам пачынаю рабіць тое, што нават не ведала, што ўмею. У гэты момант я ўсвядоміла, што пражыла ў сваім целе 25+ гадоў і, аказваецца, зусім з ім не знаёмая! Мы так хочам ведаць пра іншых, часам нам здаецца, што мы ведаем пра некага ўсё, але ў выніку, атрымліваецца, зусім не ведаем сябе і цела, у якім жывем. Мяне захапіла гэтая думка.

 

У той перыяд часу трэнерка Кацярыны расказала ёй пра ёгатэрапію. І пра інстытут, дзе можна атрымаць вельмі добрую адукацыю, унікальныя веды, адказы на свае пытанні, а таксама магчымасць стаць добрай спецыялісткай. Яна адразу папярэдзіла, што вучыцца давядзецца няпроста і доўга – два гады з улікам ужо атрыманай вышэйшай адукацыі.

– «У цябе ўсё атрымаецца!» – сказала мне трэнерка. Было страшна, але вырашыла паспрабаваць. Бо я ж нічога не губляю. На той момант асабістая практыка складала каля пяці месяцаў.

Так я пачала вучыцца ў Інстытуце традыцыйных сістэм аздараўлення Сяргея Агапкіна. На той момант гэта была самая магутная школа па ёгатэрапіі, такою яна застаецца і сёння. Скончыла навучанне з адзнакай. Здала ўсе экзамены на вышэйшыя балы, абараніла дыплом – інструктарка-метадыстка адаптыўнай фізічнай культуры для асобаў з адхіленнямі ў стане здароўя. Там жа я атрымала сертыфікат ёгатэрапеўткі – 746 гадзін.

Навучанне ў Інстытуце было пабудавана так, што ўжо з першага курса, першай сесіі, мы павінны былі ўзаемадзейнічаць з людзьмі. Мы пісалі курсавыя работы па рэальных клінічных выпадках. Дзе разбіралі запыт / дыягназ, нас навучылі нават расшыфроўваць рэнтген і МРТ, праводзілі скрынінг, распрацоўвалі план заняткаў, займаліся і падводзілі вынікі – параўноўвалі «да» і «пасля». Таму трэніраваць я пачала адразу з моманту навучання. У першы год я не брала грошай за заняткі.

Паралельна, дадаткова па сваім кірунку я праходзіла мноства семінараў афлайн і анлайн – у розных выкладчыкаў і спецыялістаў.

 

Тры гады таму Кацярына пераехала жыць у Польшчу, там яна пачала паглыбляцца ў фізіятэрапію і рэабілітацыю. Скончыла медыцынскую школу (па ўзроўні беларускай медвучэльні) і атрымала дыплом па кірунку эргатэрапія (рэабілітацыя).

– Там, у працэсе навучання, я мела важны вопыт: бо праходзіла практыку ў цэнтры для дарослых асобаў з інтэлектуальнымі парушэннямі (высокі і сярэдні ўзровень). Дадаткова да ўсёй працы там я вяла заняткі ёгі і ёгатэрапіі для падапечных цэнтра. Гэта незабыўны вопыт, які моцна паўплываў на мяне і маё ўспрыманне свету. І, безумоўна, там я атрымала новыя навыкі вядзення заняткаў.

Пасля пайшла далей і паступіла ў медыцынскі універсітэт рэабілітацыі. Цяпер я вучуся на фізіятэрапеўтку ў Польшчы.

 

Ілюстрацыйнае фота: canva.com

 

Кацярына кажа, што на яе выкладанне ў анлайне паўплываў перыяд кавіду. Яны з сям’ёй пераехалі якраз у перыяд лакдаўну. Так супала, што ў той момант інфармацыя пра яе, як пра трэнерку, пачала распаўсюджвацца, хоць рэкламу яна нідзе не давала, а «проста бясконца вучылася і адпрацоўвала веды». У выніку з ёй на сувязь пачалі выходзіць людзі з розных краінаў, што хацелі займацца ў анлайне.

– Калісьці было меркаванне, што ёга анлайн немагчымая. Але кавід, падаецца, цалкам змяніў наша жыццё ва ўсіх сферах. І тое, што раней падавалася немагчымым, апынулася цалкам рэальным. Больш за тое, нагадаю, я сама пачынала з заняткаў па ютубе. Гэта той жа анлайн.

І, шчыра скажу, для мяне самой гэты фармат бліжэй. Мне не асабліва падабалася на групавых занятках. Незнарок параўноўваеш сябе з іншымі, альбо хтосьці пільна глядзіць на цябе. Гэта адцягвае і часам падвышае трывожнасць, а дзесьці нават раздражняе. Мой самы блізкі фармат – індывідуальныя афлайн заняткі або анлайн – і тут ужо без розніцы, група ці не.

Зараз я працую індывідуальна вочна і індывідуальна анлайн. Да майго здзіўлення, стамляюся больш у дні анлайн-заняткаў. Думаю, гэта можа быць звязана з падвышанай канцэнтрацыяй, бо нон-стопам углядаюся ў мікрарухі, каб тэхніка была правільнай, і ні на секунду не губляю ўвагі. Плюс, магчыма, няма абмену з жывой энергетыкай. А яшчэ можа ўплываць усталяванае дадатковае святло, што бʼе ў вочы, але гэты момант можна і трэба дапрацаваць з тэхнічнага боку, – адзначае суразмоўніца.

А з пункту гледжання кліента – для кагосьці, магчыма, спакайней, калі побач трэнер і можа паправіць рукамі. Але калі казаць пра эфектыўнасць, то, на мой погляд, розніцы няма. Анлайн заняткі ані кроплі не саступаюць. Важна, вядома, каб трэнер быў уключаны ў працэс і даваў выразныя рэкамендацыі і адладкі. Калі я кірую падчас заняткаў, мае кліенты часам смяюцца: «Ды як ты наогул гэта бачыш? Гэта што, нейкая суперздольнасць?« А я смяюся, што лакдаўн адкрыў шмат суперздольнасцяў, пра якія мы нават не здагадваліся. Магчыма, яшчэ справа ў вопыце. За першы год я адвяла 430 трэніровак, за другі год – 666, а за гэты год ужо амаль 1 200. І год яшчэ не скончаны.

Ну і, вядома, тэхніка. Праца анлайн патрабуе адпаведнага абсталявання: добрая камера, мікрафон, асвятленне, інтэрнэт і г.д. Нічога не павінна адцягваць або раздражняць кліентаў падчас заняткаў.

З кожным годам папулярнасць анлайн-фармату расце. Дзякуючы інтэрнэту мы можам займацца з выкладчыкамі з розных кропак свету. А значыць сёння можна вучыцца або займацца з тымі, з кім раней гэта падавалася нерэальным. Гэта значна пашырае нашы магчымасці.

Плюс – гэта вельмі зручна! Тэмп жыцця паскораны неймаверна. А заняткі анлайн дазваляюць не марнаваць час на дарогу – хтосьці нават займаецца падчас абеду на працы. Плюс магчымасць займацца дома, у камфортнай для сябе атмасферы.

Вядома, усе гэтыя плюсы датычацца не толькі ёгі, а любога іншага анлайн-навучання.

 

З мінусаў анлайн-навучання Кацярына адзначае, што часам жанчынам складана знайсці дома свой зацішны куток, іх адцягвае сямʼя. Часам не дазваляе плошча. У такіх выпадках суразмоўніца раіць выязджаць з дому і прысвячаць час сабе і свайму здароўю. Здараецца, у кліентаў няма кампутара, а з маленькім экранам тэлефона займацца не зусім зручна. Але гэта, адзначае суразмоўніца, справа папраўная.

– Калі вы перажываеце, што падчас анлайн заняткаў нешта робіце не так і гэта павышае вашу трывожнасць – гэта не ваш фармат. У трэніроўках ёсць важнае правільна: не вы для заняткаў, а заняткі для вас. Усё павінна быць максімальна камфортна без знешніх раздражняльнікаў, – рэзюмуе Кацярына.

Дарэчы, акрамя навучання ва ўніверсітэце, наша суразмоўніца дадаткова працягвае вучыцца анлайн – у напрамку ёгі, ёгатэрапіі, фізіятэрапіі і рэабілітацыі. Здараецца, што такі фармат немагчымы: напрыклад, калі трэба авалодаць некаторымі тэхнікамі з фізіятэрапіі і рэабілітацыі. Тады неабходна выязджаць вочна, часам нават у іншую краіну. Але калі гэта семінар або рэпетытар, то яна заўсёды выбірае анлайн-фармат. Напрыклад, так яна вучыла спярша польскую, а цяпер ангельску мовы – у носьбітаў.

– Не думаю, што ўсе мы на 100% сыйдзем у анлайн. Я назіраю тэндэнцыю, што многія стамляюцца ад працы за кампутарам і часам хочуць асабістых сустрэч. Як перамены для сябе. Думаю, усё зноў ўпіраецца ў індывідуальнасць кожнага і кожнай. Але я лічу выдатным, што дзякуючы анлайн-заняткам, навучанням і таму падобнаму, мы пашырылі свае магчымасці і апынуліся бліжэй адно да аднаго.

А самае галоўнае, калі вы задумаліся, што час запусціць спорт у вашае жыццё, мая парада такая: спрабуйце! Розныя напрамкі (нават калі лічылі, што гэта вам не спадабаецца), фарматы (анлайн / вочна, група / індывідуальна), шукайце свайго трэнера, на заняткі да якога вы будзеце бегчы з задавальненнем! У залу, або да экрана вашага гаджэта, – раіць Кацярына.

 

Дар’я: «Анлайн-марафон – добрая магчымасць прадэманстраваць свой прадукт хутка і даступна»

Тры гады таму бабруйчанка Дар’я з сяброўкай Лінай пераехалі жыць ў Польшчу. Там у дзяўчат з’явілася ідэя запусціць свой праект, звязаны з дызайнам чалавека, што будзе дапамагаць людзям, якія згубіліся ў жыцці. Зараз яны ў стане падрыхтоўкі свайго другога анлайн-марафона, і мы папрасілі Дар’ю расказаць пра гэты фармат, даволі папулярны ў сацсетках. З яго дапамогай, напрыклад, карыстальнікі пазбаўляюцца ад шкодных звычак ці атрымліваюць новыя веды па розных накірунках.

 

Фота з старонкі “Дизайн Человека || Коучинг || Наставничество”

 

– Мы хацелі дапамагаць тым, хто не можа знайсці арыенціры ў жыцці, прымаць рашэнні, сумняюцца, нярвуюцца… Для гэтага мы выкарыстоўваем два інструменты – дызайн чалавека (human design), якому я навучалася раней, а таксама коўчынг. А пасля ўжо, у працэсе, мы прайшлі навучанне ў прафесійнага аналітыка па дызайне чалавека і коўчынгу.

На той момант мы бралі кліентаў, праз знаёмых, а таксама праводзілі ў нашым інстаграм эфіры. Практыкаваліся, з часам мянялі сваю ўнутраную праграму і метады працы, пачалі праводзіць кансультацыі не толькі працяглыя, але і на адну сустрэчу. Таксама запусцілі варыянт з пакетамі – калі чалавек мог узяць некалькі кансультацыяў – варыянт настаўніцтва.

Мы пераспрабавалі шмат розных метадаў і на практыцы ўбачылі, што прадукт вельмі файны і працуе. Але з часам вырашылі пераходзіць на больш масавы варыянт, бо кансультацыя не можа каштаваць надта дорага, не ўсе могуць сабе такое дазволіць, а нам хочацца і зарабляць і дапамагаць большай колькасці людзей. Так мы перайшлі на анлайн-фармат.

Тым больш у Польшчы ён вельмі папулярны, лічыцца вельмі зручным і камфортным спосабам. Асабліва з улікам таго, што цяпер вельмі шмат людзей пераязджаюць жыць з адных краін у іншыя.

 

Дар’я кажа, што анлайн-марафон – добрая магчымасць прадэманстраваць свой прадукт хутка і даступна. З невялікай колькасцю інфармацыі, каб у чалавека не была надта загружаная галава, бо дызайн чалавека, як адзначае суразмоўніца, утрымлівае ў сабе вельмі шырокія і глыбокія веды. Таму адразу выдаць усю гэтую інфармацыю – складана для разумення, і кліенты(кі) могуць проста не пачаць дзейнічаць.

– Анлайн-марафон дае магчымасць даць людзям веды і рэкамендацыі, каб яны проста цяпер маглі прымяняць іх і атрымліваць вынікі. Наш нядаўні марафон дазволіў хутка перадаць даволі глыбокі аб’ём інфармацыі.

У час падрыхтоўкі мы разлічвалі, што ўкладземся за 11 дзён. Калі кожны дзень выходзіць урок, які займае 10-15 хвілін. Але мы ўбачылі, што многія людзі ў такім тэмпе не могуць – бо дом, праца, дзеці, руціна і таму падобнае. Таму рабілі невялікія перапынкі. Атрымалася, што мы заклалі час, каб агулам на марафон сыходзіў месяц. Усе заняткі дасягальныя часам гэтага часу, удзельнікі(цы) могуць да іх вяртацца, пераглядзець, пераслухаць, калі ёсць такая неабходнасць.

І вось цяпер мы бачым на платформе актыўнасць, хоць марафон скончыўся. Але людзі ўсё адно туды заходзяць, глядзяць, чытаюць, задаюць пытанні ў прыватных паведамленнях.

 

Колькі часу сыходзіць на падрыхтоўку марафона? Дар’я кажа, што гэта быў іх першы з Лінай анлайн-марафон, дапамагло тое, што іх дзве, яны займаюцца праектам тры гады, таму інфармацыі і вопыту хапае, каб укласціся ў запланаваны час.

– Веды ўжо нібыта ўшытыя ў падкорку. Нам не трэба было пісаць сцэнар, бо мы ведалі, дзе і што казаць. Абіралі тэму на заняткі і ў фармаце імправізацыі выдавалі інфармацыю. Таксама нам дапамагала тое, што навучанне адбывалася на платформе, якую даў у карыстанне наш вучань. На ёй было вельмі камфортна публікаваць заняткі, правяраць хатняе заданне, там быў асобны чат і мы вельмі шмат часу надавалі зваротнай сувязі. Бо трэба было адказаць на пытанні і зразумець, наколькі засвоеная тэма. Падтрымаць таксама важна, запісаць для ўдзельнікаў(іц) відэа ў чаце.

 

Сам фармат запісу відэа быў для Дар’і і Ліны новым. Зняць, пасля змантаваць ролік на 15 хвілін – усё гэта вельмі адрознівалася ад кароткага фармату ў інстаграм. Гэта таксама стала пэўным выклікам для дзяўчат.

– Здаралася так, што ў адзін дзень мы здымалі чатыры заняткі, на наступны – мантаж. Пасля ў з’явілася памочніца, якая займалася мантажом, бо хацелі стварыць якасны прадукт. І ў нас гэта атрымалася, пра гэта казалі водгукі ўдзельнікаў(іц). Заснавальнік платформы таксама адзначыў, што такіх дасціпных як мы на яго практыцы было няшмат, – смяецца Дар’я.

–Таму калі казаць пра якасць – каб яе дамагчыся, мы патрацілі вельмі шмат сілаў і месяц цяжка працавалі. Раніцай правяраеш хатнія заданні, робіш нататкі, паметкі, прымаеш кліентаў, мантуеш відэа, а вечарам мантуеш наступнае… То-бок, мы ішлі нага ў нагу з тымі заняткамі, што выходзілі ў нас на платформе.

Калі параўноўваць з марафонамі, у якіх настаўнікі(цы) праводзяць прамыя эфіры – гэта іншы фармат па часе і энергетычна, таму параўноўваць мне цяжка. Нам было цікава паспрабаваць менавіта запіс, каб людзі маглі вяртацца да заняткаў і пераглядаць іх, каб задаць новыя пытанні. Гэта сапраўды вельмі зручна для тых, хто не можа далучацца да марафонаў у пэўны, запланаваны арганізатарамі час.

 

Фота з старонкі “Дизайн Человека || Коучинг || Наставничество”

 

Каб абраць тэму, цягам месяца Ліна праводзіла кастдэвы – глыбінныя інтэрв’ю з новымі і старымі кліентамі(камі), а таксама з патэнцыйнымі. З тымі, хто сочыць за старонкай, каментуе ці лайкае пасты, ідзе на дыялог.

– Прыблізна гадзіну часу сыходзіла на кожнага чалавека, каб апытаць яго, вывесці яго патэнцыйны болі, патрэбы. І зыходзячы з гэтага пасля мы зрабілі марафон «Унутранае апірышча» («Внутрення опора»). Бо большасць нашых кліентаў(ак) якраз не выбудавалі яе, ці яна зрушылася з улікам пераезду ў іншую краіну. Гэта звязана з тым, што вельмі шмат у нас было ўдзельнікаў(іц) менавіта з Украіны і Беларусі, што прыехалі сюды не так даўно.

Таму тэма не была высмактаная з пальца, гэта сапраўды была глыбінная патрэба нашых клінтаў(ак), і пра гэта казалі не адзінкі, а 40 чалавек апытаных. Дзякуючы ім мы і выявілі самыя распаўсюджаныя праблемы і запыты. Гэта страх зрабіць памылку, страх выяўлення, страх змяніць род дзейнасці, сысці ў нешта новае. То-бок, чалавек не ведае, на што яму абаперціся, яму заўсёды трэба нейкае пацверджанне звонку, хоць у кожнага і кожнай з нас ёсць уся сіла ўнутры. І наша задача – паказаць унутраны патэнцыял, сілу, каб чалавек паверыў у самога сябе ў першую чаргу.

На марафоне «Унутранае апірышча» мы размаўлялі аб тым, у чым сіла і ўразлівасць у кожнага чалавека, і як з імі працаваць. Усё гэта было на базе дызайна чалавека, то-бок мы разбіралі ўсе дзевяць цэнтраў – толькі ў адных яны функцыянуюць на пастаяннай аснове, у іншых перыядычна, у залежнасці ад людзей, якія знаходзяцца побач. І нашай мэтай была паказаць, у каго якія характарыстыкі.

Цяпер мы запісваем новы курс – ён будзе больш глабальны і глыбокі, на паўтары месяцы. Там урокі будуць больш працяглыя, плануем набраць больш удзельнікаў(іц). Накіраванасць будзе ісці на ўнутраную свабоду. Мы будзем размаўляць пра тыпы асобаў, як людзі ўзаемадзейнічаюць адно з адным, з сусветам. На што яны, зноў жа, могуць абаперціся, як ім прымаць рашэнне, якая ў кожнага тыпа стратэгія руху па жыцці, у якія ценявыя бакі чалавек з такой канфігурацыяй можа сыходзіць. Таму гэты курс самы базавы і неабходны для кожнага і кожнай, нават для тых, хто не верыць у ізатэрыку. Гэта цікава паслухаць і паглядзець, як гэтая інфармацыя прайгравалася ў яго мінулым. Проста праверыць яе, каб вырашыць для сябе – так ці не. Каб у далейшым пазбегнуць памылак.

 

Скрыны з старонкі Дар’і і Ліны

 

Для таго, каб разнастаіць кантэнт, Даша і Ліна прыдумалі гераіняў – гэта дзве пані сталага веку, якія ведаюць жыццё ўздоўж і ўпоперак, і дзеляцца ўласным вопытам. А на першым марафоне ўдзельнікаў(іц) такім жа чынам забаўлялі «суджэнцы» Анжэла і Анатоль.

– Мы зразумелі, што праз гумар такі складаны матэрыял нашмат лепей залятае людзям, бо яны праз жарты і банальныя прыклады бачаць свае памылкі – так казалі нам самі ўдзельнікі(цы).

Калі табе эксперт з кампа з сур’ёзным выглядам кажа, як жыць, гэта ўспрымаецца з напружваннем. Але калі мы ўвялі герояў – і праз гумар, жарты, розныя вобразы паказвалі памылкі ў паводзінах, у мысленні, можна было паглядзець на сваю сітуацыю з боку. І праз такі фармат людзі смяяліся з сябе і казалі: «Дакладна, гэта ж я!»

Бо інфармацыя ў чыстым выглядзе можа ўспрымацца людзьмі балюча, бо яны па 40-50 год жылі, гэта іх вопыт. І падсвяціць гэта ў нашым выпадку атрымліваецца талерантна і экалагічна – праз смех, гумар і дабрыню.

Дар’я кажа, што мае вопыт удзелу ў марафонах, але было гэта вельмі даўно і адбілася ў памяці як непрыемны вопыт. Яна не атрымала задавальненне і карысць, таму для сябе вырашыла ў гэты фармат не вяртацца. Але цяпер, калі яна сама пачала іх арганізоўваць, яе меркаванне змянілася ў лепшы бок. З заўвагай – што ўсё мусіць быць арганізавана якасна.

– Разам з Лінай мы атрымліваем ад нашага праекту вялізны зарад энергіі і сілаў. Калі бачыш фітбэк – шмат паведамленняў, з падзякамі – для нас гэта, як для настаўніц па адукацыі, самае важнае. Бо данесці да дарослых інфармацыю, якая мяняе жыццё – самы класны камплімент, што можна атрымаць.

Таму маё стаўленне да анлайну – самае пазітыўнае! Я шалёна рада яго існаванню, як і каранціну, які зачыніў нас па дамах і ў той жа момант адкрыў доступ да ўсяго свету.

Нашыя удзельнікі(цы) – з розных краін, з рознымі гадзіннымі паясамі, розных культур. Але ў чаце яны паміж сабой размаўляюць, знаходзяць сяброў, адзінадумцаў. Бо калі ты жывеш у сваім горадзе, то можаш мець стасункі з людзьмі, з якімі цябе звёў лёс. На такіх марафонах, на якія вы прыходзіце з аднолькавымі праблемамі – гэта азначае не проста вырашыць іх, а яшчэ і паглядзець краем вока на іншых і падумаць: «О, вось ён змог, і я змагу!»

Гэта дадатковая матывацыя, таму я ўсімі канцавінамі «за» ўсемагчымыя анлайн-актыўнасці. Бо ёсць людзі, якія ў 30 ці пазней разумеюць: мне не падабаецца мая праца, я хачу нешта іншае рабіць. І яны ідуць навучацца праз анлайн, атрымліваюць новыя веды і на практыцы іх прымяняюць – вось што для мяне з’яўляецца паказчыкам.

Ты можаш змяніць сваю прафесію, напрацаваць вопыт і быць шчаслівым, а не проста працаваць недзе ўсё жыццё, бо некалі быў атрыманы пэўны дыплом. Таму для мяне анлайн – гэта адкрыццё магчымасцяў для таго, каб чалавек быў шчаслівы і задаволены тым, што ён умее.

Я таксама працягваю навучацца анлайн. Мы за гэты час паспелі тут стварыць цікавую супольнасць, бо з улікам вайны тут жыве вельмі шмат класных людзей. А праз анлайн мы самі працягваем навучацца. Амаль увесь свой заробак пасля пагашэння бытавых патрэбаў мы пускаем на навучанне, якое атрымліваем ад людзей, што жывуць у розных кропках свету і займаюцца рознай дзейнасцю. І не трэба некуды ехаць, каб наталіцца новай інфармацыяй, – рэзюмуе Дар’я.

10.12.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
Афіша

12 декабря — паб-квиз Дом Шерлока

by Masha1496 08.12.2023

12 декабря — закрытие XII сезона серии паб-квизов Дом Шерлока

Дом Шерлока – это игра, которая объединяет в себе облегченные «Брейн-Ринг», «Что? Где? Когда?» и веселое времяпрепровождение в пабе с друзьями. В каждой игре Дом Шерлока 9-11 туров, что делает ее разнообразной и не даст заскучать любой компании.

  • Когда: 12 декабря, 19:00, продолжительность игры примерно 2,5 часа. Запись на игру уже открыта.
  • Где: Мята Lounge, ул. Урицкого, 96е.
  • Стоимость: 9 рублей с человека.
  • Подходит для команд от 2 до 6 человек.

Узнать подробнее и записаться на игру можно в Instagram или в группе Вконтакте.

08.12.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
«Яшчэ нядаўна дзяцей з асаблівасцямі ў Грузіі хавалі ад грамадства».
ЛюдзіТэма

«Яшчэ нядаўна дзяцей з асаблівасцямі ў Грузіі хавалі ад грамадства». Беларуская журналістка змагаецца за права на адукацыю сына з аўтызмам

by mikkitaki 08.12.2023

Беларуская журналістка Таццяна Гусева ўжо больш за два гады жыве ў грузінскім горадзе Батумі. Родны горад жанчыны – Слуцк. Там яна жыла, працавала і гадавала дваіх дзяцей. Пакуль у 2021 годзе не стала зразумела, што заставацца дома – небяспечна. У малодшага сына журналісткі 8-гадовага Ўладзі – аўтызм. Сёлета хлопчык пайшоў у школу, а ягоная мама, якая шмат гадоў змагалася за правы чалавека ў Беларусі, зразумела, што яе зноў чакае барацьба – за права на адукацыю сына ў годных і камфортных умовах. Толькі гэтым разам – у Грузіі. Мы пагутарылі з Таццянай пра тое, з чым давялося сутыкнуцца ў грузінскай школе і наколькі лёгка прабіць сістэму, калі ты – замежнік.

Уладзя. Фота: асабісты архіў Таццяны Гусевай

Хатняе навучанне для дзяцей з аўтызмам у Грузіі не прадугледжанае

Уладкаванне сына ў школу Таццяна пачала ўвесну бягучага года. Спачатку былая случанка збірала інфармацыю, раілася з тымі, хто ўжо мае досвед навучання дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў Грузіі.

«Мне моцна дапамагае Агенцыя ЗША па міжнародным развіцці – USAID. Праваабаронца, якая там працуе, грузінка, маці дзіцяці з асаблівасцямі, распавяла мне, якія дакументы я мушу сабраць», – распавядае Таццяна.

Спіс дакументаў для ўладкавання ў грузінскую школу для дзіцяці з сям’і эмігрантаў – самы звычайны: пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, пашпарт аднаго з бацькоў, медычная даведка. Усё з перакладам на грузінскую. Сабраць патрэбны пакет было нескладана.

«Афармленне медычнай даведкі было вельмі простым – на падставе нашых беларускіх медычных дакументаў лекарка ў медцэнтры зрабіла нам даведку для школы. Нам не трэба было праходзіць ніякія псіхіятрычныя камісіі, было дастаткова дакументаў з Беларусі пра дыягназ – яго проста перапісалі. І не псіхіятр, не неўролаг, а звычайны педыятр», – распавядае Таццяна.

Уладзі давялося прайсці толькі адну камісію – мультыдысцыплінарную. На ёй адмыслоўцы ў працы з дзецьмі з асаблівасцямі вызначаюць індывідуальны адукацыйны маршрут. У заключэнні камісіі было пазначана, што навучацца Ўладзя будзе ў самай звычайнай школе, аднак там з ім будуць працаваць спецпедагог, псіхолаг, а таксама ў хлопчыка будзе персанальны асістэнт ці цьютар.

«Наколькі я зразумела, у Грузіі ёсць спецшколы, але туды ідуць вельмі цяжкія дзеці. Дарэчы, хатняе навучанне для дзяцей з аўтызмам тут не прадугледжанае», – зазначае Таццяна.

У Грузіі ў першую чаргу бяруць у школу дзяцей з асаблівасцямі

Мультыдысцыплінарная камісія пакінула прыемнае ўражанне і натхніла беларуску.

«У Беларусі мне даводзілася пераконваць адмыслоўцаў ЦКРНР (цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі), што дзіцяці патрэбны асабісты цьютар. Тут у мяне на старце такіх праблемаў не ўзнікла, таму я вельмі ўзрадавалася і здзівілася», – кажа Таццяна.

Уладзя з настаўніцай. Фота: асабісты архіў Таццяны Гусевай

 

Для навучання сына журналістка выбрала батумскую школу №3 – яна недалёка ад дому, а акрамя таго, гэтая школа ў пэўным сэнсе ўнікальная – у ёй навучаюцца больш за 50 дзяцей з асаблівасцямі.

«І гэта не толькі дзеці з аўтызмам. Ёсць з парушэннямі зроку, з іншымі праблемамі – там розныя дыягназы. Падчас першых сустрэч нам абяцалі, што з дзецьмі будуць працаваць спецыялісты, і гэта стварала прыемнае ўражанне», – кажа Таццяна.

Асобна журналістка зазначае, што ў Грузіі складана трапіць у дзяржаўную школу з рускай мовай навучання – так званы «рускі сектар»: такіх школ у Батумі толькі дзве. Але дзеці з асаблівасцямі маюць прыярытэт і гарантыю таго, што іх прымуць – яны падаюць дакументы першым патокам. Потым падаюцца бацькі, у якіх ужо вучацца іншыя дзеці ў гэтай школе, і толькі пасля – усе астатнія.

«Таму, калі я падала ў сакавіку дакументы ў школу, то выдыхнула, і ўжо думала, што няма пра што непакоіцца», – прыгадвае жанчына.

У чэрвені прайшоў бацькоўскі сход для бацькоў дзяцей з асаблівасцямі.

«Выступалі розныя спецыялісты, адміністрацыя школы запэўнівала нас, што ў іх ёсць досвед працы з такімі дзецьмі. Нам сказалі, што нас яшчэ асобна паклічуць, каб пазнаёміцца з дзецьмі. Сама школа таксама зрабіла прыемнае ўражанне – у ёй ёсць 2 рэсурсныя класы для дзяцей з асаблівасцямі, дзе спецпедагог можа праводзіць заняткі. Там ёсць цікавыя цацкі, прыгожыя кніжкі. Усё гэта новае, дзецям падабаецца, Адзінае – нам сказалі, што цьютараў у іх няма, і как бы шукалі іх самі», – распавядае Таццяна, як прайшоў першы этап уладкавання ў школу.

Навучальны год распачаўся без спецпедагогаў і персанальных асістэнтаў

Таццяна з Уладзям. Фота: асабісты архіў Таццяны Гусевай

 

Аднак прыйшоў верасень, а асабіста пазнаёміцца ў школу так ніхто і не клікаў. Бацькоўскі сход прайшоў толькі за тры дні да пачатку навучальнага года. Паступова Таццяна стала разумець, што далёка не ўсё будзе так добра, як здавалася на пачатку. На сходзе бацькі даведаліся, што ў класе будзе 29 дзяцей, што настаўніца, якая будзе класнай кіраўнічкай, ніколі не працавала з першым класам. Акрамя таго, усцяж не было асістэнтаў – іх не маглі знайсці, бо нібыта мала спецыялістаў, якія валодаюць расейскай мовай.

«Я шукала асістэнта ўсё лета, як нам і сказалі ў чэрвені, не сядзела проста так. Знайшла чалавека, які меў досвед працы з дзецьмі з аўтызмам. Дарэчы, у адрозненні ад Беларусі, у Грузіі такі асістэнт не абавязаны мець педагагічную адукацыю, – кажа Таццяна. – Я была гатовая даплачваць асістэнту, бо афіцыйны заробак такі нізкі, што проста смешна».

Аднак асістэнту, якога знайшла Таццяна, дырэктарка школы працаваць не дазволіла – спаслалася на тое, што пакуль яшчэ не наняла спецпедагогаў, якія мусяць кіраваць асістэнтамі. Спецпедагог у грузінскай школе – гэта як лагапед-дэфектолаг у беларускай, тлумачыць Таццяна. Ён складае праграму для дзяцей з асаблівасцямі, паводле якой іх і суправаджае асістэнт. Гэтых спецпедагогаў у школе не было, хоць навучальны год ужо мусіў распачынацца.

Яшчэ адна прычына, па якой дырэктарка не ўзяла асістэнта, якога знайшла Таццяна – ягонае расейскае грамадзянства і няведанне грузінскай мовы.

«Я адказвала на гэта, што, па-першае, мой сын у рускім сектары, дзе грузінская мова непатрэбная, а па-другое, мой асістэнт як раз вучыў грузінскую мову, – распавядае мама Ўладзі. – Тады мне сталі казаць, што ён мусіць прайсці курсы па працы з дзецьмі з аўтызмам і самастойна іх аплаціць. І пакуль яны ўсё гэта цягнулі, гэты чалавек знайшоў іншую працу, і мы з ім развіталіся».

«Я тыдзень прасядзела ў класе з сынам. Уражанне было жахлівым»

15 верасня ў Грузіі распачынаецца навучальны год. Урачыстай лінейкі ў школе, куды пайшоў Уладзя, не было – дзеці з бацькамі адразу пайшлі ў клас.

«Калі 29 дзяцей разам з бацькамі і сваякамі набіліся ў клас, там можна было проста страціць прытомнасць», – кажа Таццяна.

Уладзя. Фота: асабісты архіў Таццяны Гусевай

 

На першы тыдзень навучальнага года Таццяна ўзяла адпачынак на працы, каб самастойна суправаджаць сына ў школу. Жанчына спадзявалася, што пытанне з асістэнтам за гэты час вырашыцца.

«Увесь тыдзень я прасядзела з сынам у класе. Уражанне было жахлівае. Я сядзела за апошняй партай са сваім сынам і не чула таго, што казала настаўніца. А як я магла штосьці тлумачыць дзіцяці, калі я сама не чула? А асістэнта не было, – распавядае Таццяна. – Напрыканцы тыдня мы з бацькамі сабраліся ўчацвярых і пайшлі да дырэктаркі, каб даведацца, дзе спецпедагогі і калі будуць асістэнты. Дыялогу не атрымалася».

Пад ціскам бацькоў дырэктарка наняла спецпедагогаў, аднак з асістэнтамі пытанне ніяк не вырашалася. Таццяна самастойна знайшла другога асістэнта – з педагагічнай адукацыяй, з грамадзянствам Грузіі. Аднак калі яны разам прыйшлі да дырэктаркі і пачалі абгаворваць пытанне заробку, высветлілася, што плаціць будуць усяго 240 лары (89$) замест 400 (148$), якія агучвала супрацоўніца мультыдысцыплінарнай камісіі, і што суправаджэнне будзе не індывідуальнае, а групавое – асістэнтка будзе працаваць адразу з двума дзецьмі. У выніку кандыдатка адмовілася ад такіх умоваў.

Праз некаторы час адміністрацыя школы сама знайшла асістэнтку адразу для дваіх дзяцей з аўтызмам у класе. Таццяне не сказалі ні ейнае імя, ні адукацыю.

«Я ўжо пазней высветліла, што адукацыя юрыдычная. Гэтая дзяўчына не прайшла інструктаж, яе проста кінулі на гэтую пасаду і ўсё. Яна не валодае методыкай, не ведае, як з гэтымі дзецьмі працаваць. Яе проста прывялі на ўрок, нават не прадставілі дзецям, абышліся з імі як з нейкімі прадметамі, – кажа Таццяёна. – Яны такім чынам парушылі заканадаўства. У дзіцяці з аўтызмам магла здарыцца істэрыка. Рэакцыя на тое, што побач з табой саджаюць незнаёмага чалавека, магла быць якой заўгодна».

«Любое дзіця, і без ВНЖ і грамадзянства, мае права на адукацыю»

Таццяна зноў пайшла да адміністрацыі – запытацца, што адбываецца, і на якой падставе выдзелены групавы асістэнт, калі ў асабістым маршруце прапісана, што патрэбны індывідуальны?

«Я прапаноўвала пісаць у Міністэрства адукацыі, прасіць больш грошай на асістэнтаў, каб было з чаго плаціць заробак. Мне пачалі казаць, што няма куды пасадзіць персанальнага асістэнта, што калі даць мне, то кожны захоча, – распавядае жанчына. – Мне казалі, каб я адпусціла, каб не імкнулася кантраляваць усё на свеце».

Таццяна з Уладзям. Фота: асабісты архіў Таццяны Гусевай

 

Таццяну ўсё гэта моцна засмучала, яна нават сумнявалася, што ўвогуле мае нейкія правы як эмігрантка. Але потым беларуска раззлавалася і вырашыла, што так гэтага не пакіне. І пачала барацьбу.

«Адна маці мне казала – вы ў чужой краіне і не маеце права штосьці тут патрабаваць. Я ёй параіла паглядзець усеагульную дэкларацыю правоў чалавека і пераканацца, што любое дзіця мае права на адукацыю, у тым ліку – дзіця з асаблівасцямі. Вельмі важна, каб усе бацькі ўсведамлялі, што дзе б яны ні апынуліся, іхнае дзіця мае права на адукацыю ў любой краіне. Нават калі ў іх няма ВНЖ, грамадзянства, а яны самі – эмігранты ці экспаты», – кажа наша суразмоўца.

Таццяна напісала ліст у Міністэрства адукацыі аўтаномнай рэспублікі Аджарыя і ў Міністэрства адукацыі Грузіі, у якім распавяла пра сітуацыю і пералічыла ўсе правы дзіцяці, якія былі парушаныя ў батумскай школе: адсутнасць псіхолага, персанальных асістэнтаў, лагапеда, спецпедагога (нанятая дырэктаркай спецпедагог адразу сышла на бальнічны). Супрацоўнікі USAID дапамаглі Таццяне перакласці ліст на грузінскую мову.

«З Міністэрства адукацыі Аджарыі я атрымала адпіску, нічога па сутнасці. Амаль такі ж ліст прыйшоў з Міністэрства адукацыі ў Тбілісі», – распавядае журналістка.

«Я сама тлумачыла спецпедагогу і асістэнту, як матываваць дзіця да вучобы»

Уладзя. Фота: асабісты архіў Таццяны Гусевай

 

Таццяна зноў пайшла да праваабаронцаў, у мультыдысцплінарную камісію, дала інтэрв’ю грузінскім медыям.

«Справа ў тым, што пра сітуацыю з адукацыяй дзяцей з аўтызмам і ўвогуле з асаблівасцямі ў Грузіі трэба не проста казаць, а ўжо крычаць, – кажа журналістка. – Грузінская праваабаронца распавядала мне, што да нядаўняга часу такіх дзяцей – з інваліднасцю, з асаблівасцямі – у Грузіі проста хавалі ад грамадства. Гэтыя дзеці не хадзілі ў школу, нават калі яна была побач з домам. Хатняй адукацыі таксама не было. Маніторынг праваабаронцаў выявіў жахлівыя рэчы – людзі, якім па 20-30 гадоў, не ўмелі чытаць і пісаць. А хавалі ад грамадства таму, што баяліся, што іншыя дзеці з гэтай сям’і не створаць сем’і – з імі будуць баяцца будаваць адносіны, каб не нарадзілася дзіця з інваліднасцю».

Цяпер такія дзеці ходзяць у школы, але як з імі працаваць, дагэтуль ніхто не ведае, нават спецпедагогі і асістэнты, зазначае Таццяна.

«На гэтым тыдні мне тэлефануе са школы спецпедагог і кажа: вашае дзіця плача. Напэўна, у яго штосьці баліць. Мы не ведаем, што рабіць, кажа, – распавядае маці Уладзя. – Ці асістэнтка тэлефануе і кажа – ён стаў на стул у класе – што мне рабіць? А што я адкажу? Кажу – ну няхай стаіць. Пасля прыходжу і бачу – ягонае месца ля сцяны, побач сядзіць асістэнтка, потым другі хлопчык. То бок, Уладзя заціснуты. Гэта холдынг – стрымліванне. Забаронены прыём для ўсіх дзяцей. Калі я ўбачыла гэта, загадала перасадзіць яго так, каб ён мог уставаць».

Таццяна распавядала спецпедагогу і асістэнтцы, як матываваць дзіця да навучання:

«Напрыклад, Уладзю вельмі падабаецца рэсурсны клас. Дык можна было б паабяцаць, напрыклад, калі ты спакойна пасядзіш на ўроку, мы пойдзем у гэты клас. Ці я прыносіла слодычы. Ва Уладзі шырокі спектр зацікаўленасцяў, таму яго можна зацікавіць. Таксама трэба ўвесь час сачыць за выкананнем, хваліць, дапамагаць, штосьці прыдумляць. Усё гэта я сама ім тлумачыла».

Дырэктарка школы: «Праблема ў тым, што прэтэнзіі адносна працэсу адукацыі прад’яўляе не мясцовае насельніцтва»

Таццяна дамаглася, каб на ўрок прыйшла прадстаўніца мультыдысцыплінарнай камісіі.

«Пасля гэтага візіту яна мне сказала – так, вашаму дзіцяці патрэбны персанальны асістэнт, – кажа журналістка. – Яна паабяцала паразмаўляць з кіраўніцтва і запэўніла, што яны будуць дамагацца прызначэння асабістага асістэнта».

Паралельна Таццяна застаецца на сувязі з праваабаронцамі. Яны яе моцна падтрымліваюць, казалі, што можна падрыхтаваць яшчэ адзін ліст у Міністэрства, а потым, калі зноў не будзе выніку, нават пайсці ў суд.

«У чым адрозненні ад Беларусі – праваабаронцы тут могуць спакойна працаваць. І яны мне адразу сказалі: усё будзе, але не так хутка, як хочацца. Яны таксама сустракаліся з дырэктаркай. Я думаю, што тут праваабаронцаў чуюць. Напрыклад, яны ініцыявалі сустрэчу з міністрам адукацыі Аджарыі па нашай тэме, і абяцалі мяне запрасіць на гэтую сустрэчу, – кажа Таццяна. – Яны імкнуцца дапамагаць, у іхным офісе ніколі не бывае пуста, увесь час прыходзяць нейкія людзі».

Уладзя. Фота: асабісты архіў Таццяны Гусевай

 

Змагаецца беларуская журналістка пераважна адна, іншыя бацькі дзяцей з асаблівасцямі хоць і падтрымліваюць яе, аднак адкрыта адстойваць свае правы не надта гатовыя.

«Адна маці мне сказала, што пашкадавала, што падпісала той ліст у Міністэрства адукацыі, маўляў, трэба было ісці грузінскім шляхам і дамаўляцца. Але як можна дамаўляцца, калі адміністрацыя цябе проста не чуе? Я выкарыстала законны шлях, і ясна, што дырэктарку ў выніку тузалі, ёй давялося даваць каментары журналістам, і ўсё роўна пайшоў нейкі варушняк, – кажа Таццяна. – Наконт інтэрв’ю, што мяне зачапіла – батумскаму парталу дырэктарка сказала, што праблема ў тым, што прэтэнзіі адносна працэсу адукацыі прад’яўляе не мясцовае насельніцтва. Мяне гэта вельмі моцна зачапіла. Бо якая розніца? З такімі ж праблемамі сутыкаюцца бацькі грузінскіх дзяцей. Яны маўчаць, я думаю, бо некаторыя не ведаюць сваіх правоў, а некаторыя стаміліся змагацца з сістэмай. Ім сказалі, што нічога не атрымаецца, і людзі скарыліся і апусцілі рукі».

«Рабі немагчымае, рабі, як не бывае, рабі, як ніхто не робіць, і тады пераможаш»

Адна з супрацоўніц мультыдысцыплінарнай камісіі пераконвала Таццяну, што яна не здолее дамагчыся персанальнага суправаджэння для сына, бо ў Грузіі так не робіцца.

«Я ёй у адказ прывяла словы Уладзіміра Караткевіча: рабі немагчымае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто – і тады пераможаш, – кажа маці Уладзі. – Гэта стала маім слоганам па жыцці, бо ніхто больш не будзе абараняць мае правы. І калі Грузія хоча ў Еўразвяз, а яна хоча, то пачынаць трэба з адукацыі, я лічу».

Таццяна кажа, што часта чуе парады з’язджаць у Польшчу ці іншую краіну Еўразвязу, маўляў, там ёсць і дапамога на дзіця, і больш спецыялістаў і ўвогуле магчымасцяў для добрай адукацыі. Аднак наша суразмоўца на гэта адказвае, што няма ідэальнай краіны, і што другая эміграцыя можа стаць занадта цяжкім стрэсам для Уладзі.

«Я цяпер не гатовая пачынаць з нуля новую эміграцыю. Майму дзіцяці было няпроста і да Грузіі адаптавацца. І калі мы ўсё гэта перажылі, адаптаваліся нарэшце, я не гатовая наноў прайсці гэты шлях. Ідэальнай краіны для жыцця няма. Паўсюль трэба змагацца. І я думаю, што цяпер, калі я змяню гэтую сітуацыю для свайго сына, я змяню яе для вялікай колькасці іншых дзяцей тут», – кажа журналістка.

«Любая сістэма змяняецца пад ціскам»

У выніку варушняка, які падняла Таццяна, у школе з’явіўся псіхолаг, а супрацоўніца мультыдысцыплінарнай камісіі звязалася з міністрам адукацыі ў Тбілісі. Той сказаў ёй, што для дырэктаркі школы будзе прадстаўленая адмысловая форма, якую яна мусіць запоўніць, каб атрымаць дадатковае фінансаванне на асабістых цьютараў для дзяцей з асаблівымі патрэбамі. На гэтым справа пакуль спынілася, аднак Таццяна не збіраецца апускаць рукі, пакуль не дасягне сваёй мэты – персанальнага асістэнта для свайго сына.

«Любая сістэма змяняецца пад ціскам. Калі выйшаў матэрыял пра нашую гісторыю ў мясцовых СМІ, у каментарах напісалі штосьці кшталту «хай едзе ў Беларусь і там змагаецца». Дык мы там змагаліся. Там была вельмі складаная сітуацыя з навучаннем дзяцей з аўтызмам, і тое, што мы маем цяпер – гэта вынік працы бацькоў – яны ўсё рухалі і змянялі, станавіліся праваабаронцамі, спецыялістамі», – кажа журналістка.

Таццяна перакананая, што Грузіі трэба ісці тым жа шляхам. Бацькі мусяць аб’ядноўвацца, каб адстаяць правы дзяцей на адукацыю. Дзяцей з асаблівымі патрэбамі з кожным годам больш і больш. Хоць, зрэшты, на думку беларускай журналісткі, кожнае дзіця асаблівае, бо і ў так званых норматыповых узнікаюць розныя праблемы. І толькі бацькоўская салідарнасць і намаганні прымусяць дзяржаву выконваць правы дзяцей і ствараць для іх камфортныя ўмовы, у прыватнасці – для атрымання адукацыі.

08.12.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
МесцыПадзеі

У Бабруйску размесцяць указальнікі на бамбасховішчы

by mikkitaki 08.12.2023

У Бабруйску размесцяць указальнікі на бамбасховішчы. Пра гэта паведаміла «Бабруйскае жыццё». Нам цікава – чаму толькі цяпер?

Сховішча ў двары па вуліцы Мінскай, 56. Фота: 1387.io

 

«У рамках выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі задачай грамадзянскай абароны пры вучэннях, якія будуць праводзіцца на тэрыторыі Бабруйску, а таксама ў частцы азнаямлення насельніцтва гораду з размяшчэннем імаверных месцаў укрыцця грамадзянаў, у выпадку паступлення сігналу «Увага ўсім!» на тэрыторыі гораду будуць праводзіцца працы па нанясенні ўказальнікаў размяшчэння месцаў імаверных сховішчаў. Просьба да грамадзянаў прыняць дадзеную інфармацыю да ўвагі», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Ці ёсць дзе ў Бабруйску схавацца ад вайны? Як мы шукалі бамбасховішчы

Указальнікаў на бамбасховішчы ў нашым горадзе ўжо даўно амаль нідзе няма. Мы ў гэтым пераканаліся яшчэ ў сакавіку 2022 года, калі рыхтавалі адмысловы рэпартаж. Таксама мы даведаліся, што спісаў бабруйскіх сховішчаў з дакладнымі адрасамі ў адкрытым доступе няма. Новыя ўкрыцці ў Бабруйску за апошні час не будаваліся – усе, што маем, засталіся з савецкіх часоў.

Указальнік на сховішча ў двары па вуліцы Мінскай, 56. Фота: 1387.io

Сховішча ў адным з бабруйскіх двароў. Фота: 1387.io

 

Апытанне, якое мы тады правялі, паказала, што большасць гараджанаў не ведае, дзе хавацца ў выпадку вайны ці надзвычайнай сітуацыі.

Цікава, што гарадскія ўлады ўзнялі тэму бамбасховішчаў цяпер, напрыканцы 2023 года, калі сітуацыя ў горадзе адносна спакойная. Прынамсі, над дамамі не лётаюць расейскія самалёты, як гэта было на пачатку ўварвання Расеі ва Украіны напрыканцы лютага – у сакавіку 2022 года. Менавіта тады наяўнасць і стан бамбасховішчаў найбольш цікавілі гараджанаў, аднак ні ЖЭСы, ні МНС такую інфармацыю не давалі – спасылаліся на тое, што яна закрытая, і што ўсё будзе паведамлена ў выпадку неабходнасці. Цяпер жа раптоўна вырашылі нанесці ўказальнікі.

Як вы думаеце, чаму гарадскія ўлады вырашылі паклапаціцца пра бамбасховішчы? І ці ведаеце вы, дзе яны знаходзяцца і як у іх трапіць? Ці бачылі вы ўжо дзе-небудзь новыя ўказальнікі?

Пад Бабруйскам захоўвалі вадародныя бомбы і рыхтаваліся да атамнай вайны. Дзе гэтыя месцы? (шмат фота)

08.12.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
Афіша

EastEast: Interiors — конкурс кіно і відэаарту для кінематаграфістаў-пачаткоўцаў

by Masha1496 05.12.2023

Тэма конкурсу EastEast: Interiors – інтэр’еры з грамадскай, асабістай, філасофскай, матэрыяльнай і іншых перспектываў.

Платформа EastEast, якая выпускае онлайн і офлайн часопіс пра мастацтва па-за «заходнееўрапейскім светам», запрашае з фільмамі і вдэаартам. Праца павінна быць не даўжэйшай за гадзіну, жанр можна прапаноўваць любы. 

  • Для каго: рэжысёры(кі), аператары(кі), творцы кіно і відэа, якія пачынаюць свой прафесійны шлях. 

Арганізатары EastEast: Interiors прапануюць:

  • прыз пераможцам у памеры 500 USD
  • публічны паказ фільму на сайце EastEast. 

Дэдлайн 10 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.

05.12.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
Новыя публікацыі
Старыя публікацыі

Афіша

  • Что, где и когда: новогодние праздники в Бобруйске

    27.12.2023
  • 27 апреля — открытие весенне-летнего сезона в городском парке культуры и отдыха

    23.04.2024
  • «Включи себя»: онлайн-коворкинг для профессионального развития и роста людей старше 30 лет

    27.03.2023
  • 30 жніўня – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле

    27.08.2024
  • 30 лістапада — містычная драма ў двух дзеях «Пан Твардоўскі»

    20.11.2024
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram
  • Tiktok
Footer Logo

© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў. Калі вы хочаце ўзяць матэрыял з нашага сайту, захавайце, калі ласка, загаловак і тэкст бяз зменаў і дайце наўпроставую працоўную гіперспасылку.


НАВЕРХ
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Contact us