Пра Бабруйск і бабруйцаў

  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў.
Афіша

The V&A Parasol Foundation Prize — прэмія-конкурс фота для фатографак у Лондане, Англія

by Masha1496 14.11.2023

Тэма гэтага года – «гісторыі». Арганізатары прапануюць ганарар, пакрыццё выдатакаў на праезд і пражыванне, удзел у выставе і інш.

Фотамастачак запрашаюць задумацца над тым, як фатаграфія можа быць выкарыстана для даследавання і аналізу гісторыі, фактаў і абставін, пераасэнсаваць рэчаіснасць і ўявіць будучыню. Запрашаюць і з эксперыментальнымі праектамі. 

  • Для каго: фатографкі і фотамастачкі. 

Арганізатары прапануюць:

  • удзел у выставе,
  • ганарар 2000 GBP (2 300 EUR),
  • пакрыццё выдаткаў на праезд і пражыванне,
  • сеткавае мерапрыемства з адборачнай камісіяй Прэміі і экспертамі галіны,
  • прасоўванне ў сацыяльных сетках. 

Дэдлайн 4 студзеня. Даведацца больш і падаць заяўку.

14.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

The pain of others: artists responding to the legacy of war — выстава ў ЗША

by Masha1496 14.11.2023

Выстава натхнёная культавым эсэ Сьюзан Зонтаг «Адносна болю іншых». Запрашаюць з жывапісам, скульптурай, ілюстрацыямі, фатаграфіяй, лічбавым мастацтвам, перформансам, відэаартам і г.д. 

Мэта – даследаваць глыбокія і доўгачасовыя наступствы канфліктаў, войнаў і траўмаў у глабальным маштабе. Выкарыстоўваючы разнастайныя мастацкія сродкі і пункты гледжання, арганізатары імкнуцца справакаваць разважанні, заахвоціць спачуванне і стварыць дыялог па некаторых з найбольш актуальных праблемаў нашага часу.  

  • Для каго: мастакі_чкі і іншыя творцы.

Дэдлайн 30 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

14.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Bühnen Bern Ballet — конкурс харэаграфіі на Tanzplattform Bern у Швейцарыі

by Masha1496 14.11.2023

Запрашаюць на міжнародны танцавальны фестываль і конкурс харэографаў.

Арганізатары прапануюць ганарар за выступленне, выдаткі на пражыванне і праезд.

Дапускаюцца ўсе стылістычныя падыходы да харэаграфіі. Крытэры адбору патрабуюць дакладнага творчага бачання, што ўключае прафесіяналізм, харэаграфічнае майстэрства, высокі ўзровень танцавальнага выканання і наватарства. Прэм’ера прадстаўленага твора павінна была адбыцца не раней за 2020 год. Працягласць працы ад 15 да 30 хвілін, колькасць выканаўцаў – ад 2 да 6.

  • Для каго: танцоры_кі і харэографы_кі. 
  • Калі: 20 – 22 чэрвеня 2024.

Арганізатары прапануюць: ганарар за выступленне, выдаткі на пражыванне і праезд.

Прызавы фонд: 

  • узнагарода журы,
  • прыз сімпатый гледачоў.

Дэдлайн 15 студзеня 2024. Даведацца больш і падаць заяўку.

14.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Universitat Politècnica de València: ai2 — творчая рэзідэнцыя ai2 у Іспаніі

by Masha1496 14.11.2023

Аддзел па мастацтве, навуцы, тэхналогіях і грамадству Політэхнічнага ўніверсітэта Валенсіі запрашае ўсіх, хто цікавіцца міждысцыплінарнымі даследаваннямі і вобласцю мастацтва.

Цікавяць праекты, звязаныя з мэтамі і напрамкамі даследаванняў Лабараторыі сінтэтычнай біялогіі і кантролю біясістэм.

  • Для каго: даследчыкі_цы і творцы. 
  • Калі: 2023 – 2024. 

Арганізатары прапануюць:

  • грант 3000 EUR,
  • вытворчыя выдаткі да 8500 EUR,
  • выдаткі на праезд і пражыванне 2500 EUR.

Дэдлайн 30 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.

14.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
ГісторыяКультураМесцыУрбаністыка

Мазаіку на старым корпусе «марзонаўкі» усё ж знішчаць

by alesia.oj 11.11.2023

 

Сямён Абрамаў стварыў пано ў 1968 годзе, адзін – ад эскіза да мантажу. Як адзначае мастак, яго праца і дагэтуль, праз 55 гадоў, знаходзіцца ў выдатным стане.

Сюжэт мазаікі на «марзонаўцы» – без савецкай ідэалогіі, ён прысвечаны выключна медыцыне.

Нагадаем, роўна год таму ў Бабруйску без шкадавання ўжо знішчылі адну мазаіку – на будынку былой футравай фабрыкі. Напэўна, у «Чырвонай жанчыне» таксама не заўважылі хоць нейкай каштоўнасці.

Адзін з будынкаў былой футравай фабрыкі на Бахарава знеслі, а разам з ім – мазаіку. Фотафакт

Ад таго часу прайшло ўсяго пара месяцаў, як зʼявілася яшчэ адна непрыемная навіна – стары хірургічны корпус лякарні імя Марзона ідзе пад знос, а разам з ім – пано Абрамава.

Пад пагрозай знішчэння першая бабруйская мазаіка. Пагутарылі з яе аўтарам – мастаком Сямёнам Абрамавым

Не, мы не супраць таго, каб у бабруйчанаў зʼявіліся добрыя ўмовы для лекавання, але тэхнічна гэтую мазаіку можна акуратна дэмантаваць (пра што казаў і сам Абрамаў) і захаваць для будучых пакаленняў.

Па ідэі на тое, ці мусяць захоўвацца творы манументальнага мастацтва, могуць уплываць самі гараджане. Пра гэта кажа Кодэкс РБ аб культуры. Пра яго мы падрабязна пісалі ў гэтым матэрыяле:

Ці могуць паўплываць на лёс твораў манументальнага мастацтва гараджане? Расказваем, якія ёсць спосабы

Напрыклад, у Кодэксе адзначаецца, што з часу першапачатковага стварэння нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці павінна прайсці не менш за сорак гадоў. А мазаіка Сямёна Абрамава нават старэйшая за патрэбны тэрмін.

Мы ведаем, што некаторыя бабруйцы пісалі звароты ў гарвыканкам, з просьбай захаваць мазаіку. «З гарвыканкаму прыйшоў адказ, што перадалі нашу просьбу ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва. Аб выніках паведамяць», – расказала нам адна з чытачак.

А вось што піша «Вячэрні Бабруйск»: «Пажаданні гараджан пераадрасавалі заказчыку рэканструкцыі (упраўленню капітальнага будаўніцтва Бабруйска). Як паведаміў прадстаўнік прадпрыемства, мазаічнае палатно не ўваходзіць у пералік гісторыка-культурных каштоўнасцяў, таму будзе дэмантавана разам з будынкам. Сам знос павінен пачацца ўжо ў адыходзячым годзе – як і было заяўлена ў планах».

Чаму мы лічым, што мазаікі – гэта мастацтва?

Дарэчы, так лічым не толькі мы. Меркаванні знаных даследніц можаш пачытаць на сайце віртуальнага Музея мазаік.

https://mosaic.1387.io/

А тут – пра тое, як бабруйскі аматар мастацтва збірае фота мазаік не толькі ў нашым горадзе, але па ўсёй краіне.

«Мы бачым траціну цікавых мазаік, галоўныя скарбы – унутры!» Гутарка з аматарам манументальнага мастацтва

Хочаш штодня мець пры сабе бабруйскія мазаікі? Пампуй наш стыкерпак і цані тое прыгожае, што мае (ці пакуль мае) наш горад!

“Бабруйск – цэнтр сусвету”: стыкерпак з элементаў мясцовай мазаікі для Telegram

11.11.2023 0 comments
1 FacebookTwitterTelegram
МесцыТэмаУрбаністыка

«Тут мог бы быць музей прадпрымальніцтва ў Бабруйску». Працягваем сачыць за лёсам дому на Сацыялістычнай, 78

by mikkitaki 09.11.2023

На пачатку кастрычніка мы распавядалі пра рамонт у кватэры на першым паверсе бабруйскай камяніцы са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці па вуліцы Сацыялістычнай, 78. Жыхароў дому ўстрывожылі змяненні фасаду, у іх узнікла пытанне аб законнасці прац, у прыватнасці, прарубкі дзвярэй на месцы акна. Уласнік памяшкання, прадпрымальнік Сяргей, запэўніваў, што ўсё добра і па законе, і што да Новага года там будзе кавярня. Адзін з жыхароў камяніцы напісаў зварот у выканкам. Што яму адказалі і як выглядае сітуацыя з будынкам сёння, чытайце ў нашым матэрыяле.

Дом па вуліцы Сацыялістычнай, 78. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Фота: 1387.io

Выканкам: на працы дало дазвол Міністэрства культуры

Мікалай Бялоў, уласнік адной з кватэраў у доме на вуліцы Сацыялістычнай, 78, звярнуўся ў выканкам, бо ў яго ўзніклі сумневы, што можна вось так проста прарубіць дзверы і змяніць фасад гісторыка-культурнай каштоўнасці. Нягледзячы на тое, што прадпрымальнік, які рыхтуе гэтае памяшканне пад кавярню, запэўніваў, што ўсё ўзгоднена з Міністэрствам культуры, Мікалай вырашыў усё ж задаць пытанні гарадскім уладам.

Выканкам адказаў, што «рэканструкцыя ізаляванага памяшкання, размешчанага па адрасе: г.Бабруйск, вул.Сацыялістычная, д.78-12, вядзецца ўласнікамі на падставе атрыманай ва ўсталяваным парадку дазвольнай дакументацыі».

Першы намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкаму Дзмітрый Максіменка, які падпісаў адказ Мікалаю Бялову, спасылаецца на арт.115 Кодэксу аб культуры, у якім гаворыцца, што навукова-даследчыя і праектныя працы на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькі пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных прац.

«Уласнікамі ізаляванага памяшкання атрыманы ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных прац», – гаворыцца ў адказе.

Адказ Бабруйскага гарвыканкаму Мікалаю Бялову, уласніку кватэры ў доме па вул.Сацыялістычнай, 78.

Адказ Бабруйскага гарвыканкаму Мікалаю Бялову, уласніку кватэры ў доме па вул.Сацыялістычнай, 78.

 

Гарадскія ўлады сцвярджаюць, што падчас правядзення навукова-даследчых прац «на месцы ўладкавання імавернага дзвярнога праёму, былі ўладкаваныя шуфры, якія паказалі адсутнасць перавязкі ў цаглянай кладцы цокальнай часткі, што пацвярджае гістарычную наяўнасць у гэтым месцы дзвярнога праёму, які бесперапынна даходзіць да цокальна-дэкаратыўнага паяску. Аконныя праёмы былі раней часткова закладзеныя, што прывяло да павелічэння адзнакі падаконнай часткі».

«У цяперашні час працы вядуцца ў адпаведнасці з распрацаванай і ўзгодненай дазвольнай і праектнай дакументацыяй», – рэзюмуе намеснік старшыні выканкаму.

Будзе чарга з прадпрымальнікаў па дазволы на дзверы і вокны ў гістарычных камяніцах?

Дом па вуліцы Сацыялістычнай, 78. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Фота: 1387.io

 

Мікалай Бялоў кажа, што гэты адказ выканкаму не зняў усе пытанні датычна будучыні камяніцы.

«Насамрэч у мяне цяпер больш пытанняў, чым адказаў. Напрыклад, датычна адкрыцця фасаду да цэглы. У публікацыі на адным з бабруйскіх інтэрнэт-рэсурсаў прадпрымальнік казаў, што адкрые фасад на тым участку, які знаходзіцца ў ягонай уласнасці, – кажа Мікалай. – Аднак калі паглядзець на будынак, на ім цяпер ужо ёсць 6 розных фарбаў, і калі прадпрымальнік адкрые цэглу, будзе 7 пляма. Няўжо гэта тое, што хоча бачыць выканкам, Міністэрства культуры? Няўжо гэта іх задавальняе?».

Псаванне фасаду ці вяртанне гістарычнага выгляду? Бабруйцаў непакоіць рамонт у камяніцы са статусам каштоўнасці

Мужчыну таксама хвалюе пытанне бяспекі і ці вытрымае немалады ўжо дом перапланіроўку фасаду.

«Суседзі таксама занепакоеныя. У іх узнікаюць пытанні, ці не выстраіцца цяпер чарга ў Бабруйскі краязнаўчы музей з мясцовых прадпрымальнікаў, каб таксама зрабіць вокны і дзверы, – кажа Мікалай. – Прадпрымальнік казаў, што налета будзе рамонт дому, і будзе адкрыты фасад да цэглы. Але пакуль няма пацверджання гэтым словам, і дом не ўваходзіць у праграму капітальнага рамонту на бліжэйшыя гады. Што яшчэ нас усіх хвалюе – цяпер халады, і там усё стаіць адкрытае, зеўраюць гэтыя вокны, і калі яно так прастаіць усю зіму, я не ўпэўнены, што гэта паспрыяе захаванасці будынку».

Мікалай напісаў яшчэ адзін зварот у выканкам, у якім выклаў усе гэтыя свае перасцярогі, а таксама запытаўся, ці можна азнаёміцца з праектам, аднак адказу пакуль не атрымаў.

Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах + тэст пра Бабруйск

Прадпрымальнік Сяргей, які не назваў нам свайго прозвішча, раней распавядаў, што памяшканне рыхтуецца для здачы ў арэнду пад кавярню. Адкрыецца новы аб’ект грамадскага харчавання напярэдадні Новага года. Гэта будзе сеткавая кавярня, яе кропкі ўжо ёсць у Бабруйску, уласніца сеткі – мянчанка, але больш дэталяў – імя гаспадыні, назву кавярні – Сяргей называць адмовіўся. Прадпрымальнік запэўніваў, што кавярня цудоўна ўпішацца ў турыстычны цэнтр Бабруйска.

«Тут ходзіць шмат турыстаў, і горад хоча, каб было прыгожа, таму ёсць намер аднавіць чырвоную цэглу на фасадах, – казаў Сяргей. – Мы ў нашай кавярні і побач таксама хочам штосьці прыгожае зрабіць, нейкую кампазіцыю, магчыма, гэта будуць габрэйскія матывы, каб людзі падыходзілі, фатаграфаваліся».

«Мы проста вывучаем попыт»

Дом па вуліцы Сацыялістычнай, 78. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Фота: 1387.io

 

Тым часам ходнік вакол кватэры, у якой вядзецца рамонт, быў абнесены высокім плотам, на якім прыклеены вялізны аркуш з надпісам «Арэнда» і нумар тэлефону. У нас узнікла пытанне – калі замест пашпарту аб’екту вісіць абвестка аб арэндзе, ці значыць гэта, што абяцанай кавярні не будзе і цяпер уласнік шукае новага арандатара? Мы задалі гэтае пытанне прадпрымальніку.

«Гэтая абвестка не азначае, што кавярні не будзе. Мы проста вывучаем попыт», – сказаў уласнік памяшкання.

Сяргей дадаў, што наўрад ці кавярня паспее адкрыцца да Новага года, як гэта планавалася раней.

«Былі затрымкі з праектам і я не ўпэўнены, што мы паспеем, хоць нам хацелася б. Але мы будзем працаваць, а там будзе бачна. Калі будзе інфармацыя, вы абавязкова даведаецеся», – паабяцаў прадпрымальнік.

Гэты дом на вуліцы Сацыялістычнай, 78, атрымаў статус гісторыка культурнай каштоўнасці з катэгорыяй «3» (гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння) 28 лістапада 2022 года як будынак, які ўваходзіць у комплексную гісторыка-культурную каштоўнасць «Гістарычны цэнтр г.Бабруйска: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны слой».

Паводле меркавання бабруйскага краязнаўцы Алега Краснага, гэты дом сапраўды вельмі цікавы і мог бы стаць турыстычнай пярлінай гораду.

Дом па вуліцы Сацыялістычнай, 78. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Фота: 1387.io

 

Што датычыць архітэктурнага выгляду дому, спадар Алег дапускае, што там насамрэч маглі быць дзверы і камісія, пра якую ідзе гаворка ў адказе з выканкаму, мела рацыю ў сваім заключэнні.

«Насамрэч вельмі падобна, што там былі дзверы, таму што там контур з цэглы ідзе да самай зямлі і ён зусім не такі, як на вокнах, і ён ідзе ўнутры сцяны па ўсёй вышыні, што кажа за тое, што так было ад самага пачатку, а потым, калі дом перапрафілявалі ў жылы, зрабілі там вакно, – кажа краязнаўца. – Бо дом гэты быў нежылым. На першым паверсе былі крамы, паслугі. На другім паверсе было знакамітае пазыкова-ашчаднае таварыства Кацнэльсонаў».

Музей Сацыялкі

Кацнэльсоны адыгралі важную ролю ў гісторыі Бабруйска, зазначае Алег Красны, а менавіта – у гісторыі прадпрымальніцтва гораду.

«У Кацнэльсонаў былі вольныя грошы ад гандлю лесам, і яны іх інвеставалі ў розныя праекты – уваходзілі грашыма ў праекты іншых людзей. Гэта былі не крэдыты, яны давалі грошы ў долю, каб потым падзяліць прыбытак – напалову ці два к аднаму. І людзі на гэта пагаджаліся, бо не трэба было аддаваць крэдыт, а Кацнэльсоны станавіліся партнёрамі, – распавядае краязнаўца. – Гэта было зручна, бо заўсёды ёсць рызыка, што прыбытку не будзе. А так – ёсць прыбытак – ты дзелішся, няма – не дзелішся. Кацнэльсоны мелі добрую рэпутацыю як партнёры і мелі долі ў шмат якіх бабруйскіх бізнесах таго часу».

Дом па вуліцы Сацыялістычнай, 78 у пачатку ХХ стагоддзя. Крыніца: wiki.bobr.by

 

На думку спадара Алега, гісторыю дома варта было б адлюстраваць у ягонай сучаснасці.

«Там можна было б зладзіць, напрыклад, клуб прадпрымальнікаў. Ці музей прадпрымальніцтва ў Бабруйску і ў ім распавесці пра ўсіх нашых прадпрымальнікаў – Кацнэльсонаў, Лазінскіх і іншых – у нашым краязнаўчым музеі хапае матэрыялу. І гэта было б вельмі цікава, – мяркуе краязнаўца. – Можна было б зрабіць кавярню, дзе на сцэнах была б прадстаўленая гісторыя гэтага дому».

Алег Красны зазначае, што не толькі гэты дом, але агулам вуліца Сацыялістычная мае багатую гісторыю і таму – вельмі высокі турыстычны патэнцыял.

«Дзякуючы музею, мы цяпер шмат ведаем пра дамы, якія стаяць ад тыпаграфіі да кавярні «Цікава». Можна было б увогуле зрабіць асобны музей Сацыялкі – вуліцы Сацыялістычнай, – кажа краязнаўца. – У Беларусі ёсць падобны прыклад – у Полацку існуе Музей адной вуліцы «Шпацыр па Ніжне-Пакроўскай». Тое самае можна зрабіць на Сацыялцы. У выходны дзень, напрыклад, па гэтай вуліцы маглі б гуляць артысты тэатру ў адпаведных касцюмах, фатаграфавацца з турыстамі. Тут патрэбная фантазія і магчымасць зарабляць для тых, хто будзе ўсё гэта рэалізоўваць, а таксама ўпэўненасць, што гэта можна будзе зрабіць, і ніхто не стане перашкаджаць».

«Магчыма, варта было б зладзіць абмеркаванне з бабруйцамі»

Спадар Алег зусім не супраць, калі сапраўды пасля рамонту ў памяшканні на першым паверсе з’явіцца кавярня.

«Вось калі б там з’явілася крама ці яшчэ што, гэта б перашкаджала, а кавярня добра ўпісалася б, – зазначае наш суразмоўца. – А прадпрымальнік мог бы пазбегнуць шмат якіх пытанняў, калі б ужо цяпер на плоце павесіў інфармацыю з выявамі таго, што там будзе. І людзі б хадзілі і бачылі б, што тут адбываецца штосьці добрае. А так я бачу, што людзі глядзяць і задаюць пытанні. Дарэчы, зусім добра было б, калі б дзверы зрабіць збоку, паміж гэтым і суседнім домам, а не пасярод фасаду».

У двары дома па вуліцы Сацыялістычнай, 78. Фота: 1387.io

 

Спадар Алег лічыць, што агулам у камяніцах на Сацыялцы варта было б размясціць кавярні, сувенірныя крамы, майстэрні рамеснікаў, як гэта звычайна робіцца на турыстычных вуліцах. Захаваць фасады, вярнуць іхны гістарычны выгляд было б таксама добра, але, на думку краязнаўцы, гэта не будзе хуткай справай. Пасля надання гістарычнаму цэнтру Бабруйска статусу каштоўнасці прайшоў ужо амаль год, аднак дагэтуль не бачна значных змяненняў, акрамя таго, што на будынкі павесілі ахоўныя шыльды.

«Цэнтр Бабруйску застаецца ў тым стане, якім і быў. Амаль ніякіх рамонтаў не вядзецца. Я не думаю, што змяненні будуць хуткімі, – мяркуе краязнаўца. – З кропкі погляду гараджаніна можа быць пазіцыя «хачу, каб сёння было прыгожа». Але ў той жа час я разумею, што гэтае сёння будзе зроблена за кошт прадпрымальнікаў, і ў выніку ўсё гэта ляжа на плечы пакупнікоў, калі прадпрымальнікаў цяпер прымусяць адмываць ці наадварот тынкаваць і фарбаваць сцены, змяняць шыльды «пад даўніну».

У двары дома па вуліцы Сацыялістычнай, 78. Фота: 1387.io

 

Алег Красны – сам прадпрымальнік, таму цудоўна разумее, што большасці не спадабаецца сітуацыя, калі спачатку ім улады ўзгаднілі ўсе пытанні, у тым ліку, выгляд фасаду, шыльды, а потым раптам скажуць – а цяпер ты зноў за свае грошы павінен усё змяніць – сцяну адмыць да цэглы, пакрыць лакам, каб цэгла не развалілася, шыльду трэба выкінуць і зрабіць іншую, і вокны белыя прыбраць і зрабіць карычневыя ці ўвогуле драўляныя, у 2-3 разы даражэйшыя за пластыкавыя.

«Канешне, ніхто шчаслівы ад такіх рашэнняў не будзе ды і пра дэмакратычнасць тут гаворкі няма. І я так разумею, што горад выбраў варыянт змяняць штосьці па меры змянення ўласнікаў і новых узгадненняў фасадаў. Але зноў жа – я нідзе не бачыў канцэпцыі, і я не ведаю, чаго хоча горад. Зрабіць з Сацыялкі дарэвалюцыйную Мураўёўку? Я не ведаю, ці ёсць такі намер. Горад пакуль не сказаў, якая канцэпцыя развіцця цэнтру і ці ёсць яна. Магчыма, было б добра зладзіць абмеркаванне з бабруйцамі, гісторыкамі, краязнаўцамі, музеем», – кажа краязнаўца.

09.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Epping Forest Commission — конкурс праектаў па даследаванні лесу ў Лондане, Вялікабрытанія

by Masha1496 07.11.2023

Эпінг-Форэст – гэта старажытны лясны масіў ва ўсходнім Лондане. Цікавяць праекты, якія дапамагаюць прыцягненню аўдыторыі да наведвання лесу. 

Запрашаюць творчых дзеячаў падаваць заяўкі на стварэнне праектаў, якія даследуюць асабістыя сувязі і гісторыі, звязаныя з Эпінг-Форэст і натхнёныя мясцовасцю. Пажадана, каб прэзентацыю фінальнай часткі працы можна было б правесці і ў фармаце анлайн. 

  • Для каго: творцы і культдзеячы_кі. 
  • Калі: 2023 – 2024 гады.

Арганізатары прапануюць 10 000 GBP (11 500 EUR).

Дэдлайн – 27 лістапада 2023 года. Даведацца больш і падаць заяўку.

07.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

BETONTONTON 2023/2024 — фестываль гукавага мастацтва ў Кёльне, Германія

by Masha1496 07.11.2023

Шукаюць захапляльны саўнд-арт і ідэі для мікраканцэртаў, якія даследуюць тэмы бяспечнай прасторы, прытулку, цяпла і сяброўства. Арганізатары прапануюць ганарары за выступы.

Запрашаюць паўдзельнічаць і з ужо існуючымі творамі, якія можна адаптаваць пад мерапрыемства. Эксперыменты вітаюцца. Творы будуць выкананыя на Эбертплац у Кёльне праз двухканальную гукавую сістэму. 

  • Для каго: музыкі, кампазітары_кі, саўнд-дызайнеры_кі.  

Арганізатары прапануюць ганарары за выступы. 

Дэдлайн 19 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

07.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

ART4SEA — мастацкая рэзідэнцыя па даследаванні акіяну ў Італіі, Грэцыі, Мальце.

by Masha1496 07.11.2023

Запрашаюць творцаў, каб натхніць чалавецтва на змяненне адносінаў з акіянам з дапамогай твораў мастацтва. Лічбавыя і аблічбаваныя творы будуць прэзентаваныя на віртуальнай выставе. 

На пачатку 2024 года мастакі пройдуць навучанне па захаванню акіяну, устойлівых метадах мастацтва і лічбавых тэхналогіях. Увесну творцы будуць ствараць лічбавыя і фізічныя працы.  У 2025 годзе пройдуць выставы, на якіх фізічныя творы мастацтва будуць інтэграваныя ў марскія, прыродныя і архітэктурныя ландшафты – падводны музей пад адкрытым небам, які ператворыць тры астравы ў маяк аховы акіяну.

  • Для каго: творцы лічбавага мастацтва, творцы графіці і вулічнага мастацтва, скульптары_кі. 
  • Калі: травень – кастрычнік 2024 года.

Дэдлайн 10 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

07.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

SOWING SEEDS — рэзідэнцыя інтэрактыўнага і лэнд-арт мастацтва ў Індыі

by Masha1496 07.11.2023

Мэта праекту – стварыць дыялог па-за межамі нацыянальнай ідэнтычнасці. Арганізатары прапануюць пражыванне, харчаванне, працоўнае месца і стыпендыю.

Удзельнікі будуць супрацоўнічаць з мясцовай супольнасцю, каб стварыць працу аб навакольным асяроддзі і сацыяльным развіцці ў вясковым Раджастане. 

  • Для каго: творцы лэнд-арта, перформеры_кі, мастакі_чкі, скульптары_кі, урбаністы_кі і г.д.   
  • Калі: 1 – 12 лютага 2024 года. 

Арганізатары прапануюць:

  • пражыванне,
  • харчаванне,
  • працоўнае месца,
  • пакрыццё выдаткаў на мясцовы транспарт,
  • невялікую стыпендыю.

Дэдлайн 25 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

07.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Новыя публікацыі
Старыя публікацыі

Афіша

  • Что, где и когда: новогодние праздники в Бобруйске

    27.12.2023
  • 27 апреля — открытие весенне-летнего сезона в городском парке культуры и отдыха

    23.04.2024
  • «Включи себя»: онлайн-коворкинг для профессионального развития и роста людей старше 30 лет

    27.03.2023
  • 30 жніўня – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле

    27.08.2024
  • 30 лістапада — містычная драма ў двух дзеях «Пан Твардоўскі»

    20.11.2024
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram
  • Tiktok
Footer Logo

© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў. Калі вы хочаце ўзяць матэрыял з нашага сайту, захавайце, калі ласка, загаловак і тэкст бяз зменаў і дайце наўпроставую працоўную гіперспасылку.


НАВЕРХ
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Contact us