Пра Бабруйск і бабруйцаў

  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў.
Афіша

Performing Media Festival — фестываль аўдыёвізуальных прац у Саўт-Бэндзе, ЗША

by Masha1496 21.11.2023

На Performing Media Festival запрашаюць творцаў з аўдыёвізуальнымі працамі, перфарматыўным media-art, вітаюцца міждысцыплінарныя праекты.

Фестываль Performing Media Festival пройдзе ў Мастацкім музеі Саўт-Бэнда і ў кампусе Універсітэта Індыяны. 

На Performing Media Festival  можна падаць працы ў наступных катэгорыях:

  • паказы генератыўных ці фіксаваных аўдыёвізуальных твораў
  • праект для аднаканальных відэакасет
  • жывыя аўдыёвізуальныя выступленні 
  • жывое аўдыёвізуальнае выкананне з сольнай прыладай (скрыпка, віяланчэль ці фартэпіяна)
  • выступленне жывога мультымедыйнага ансамблю. 

 

  • Для каго: музыкі, перформеры(кі), мастакі(чкі), творцы відэа і гуку.
  • Калі: 20 студзеня – 24 сакавіка. . 

Дэдлайн 15 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.

21.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Bradford Producing Hub: International Artist Exchange — анлайн-праграма міжнароднага абмену творцаў

by Masha1496 21.11.2023

На Bradford Producing Hub: International Artist Exchange запрашаюць тых, хто хоча навучыцца даносіць свае працы да сусветнай аўдыторыі і наладжваць новыя прафесійныя сувязі з творцамі з усяго свету.

Анлайн-праграма  Bradford Producing Hub: International Artist Exchange ладзіць прагляды міжнародных анлайн-спектакляў і лічбавых прац з групавымі абмеркаваннямі і сустрэчы з мастакамі і кампаніямі, што займаюцца шырокай міжнароднай працай.

  • Для каго: творцы розных дысцыплін.
  • Калі: 7 семінараў у інтэрвале снежань 2023 – сакавік 2024. 

Арганізатары  Bradford Producing Hub: International Artist Exchange прапануюць стыпендыю на ўдзел у праграме. 

Дэдлайн 30 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.

21.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Akropoditi DanceFest — фестываль танца і выканаўчых мастацтваў на востраве Сірас у Грэцыі

by Masha1496 21.11.2023

Тэма фестывалю Akropoditi DanceFest – «пашырэнне ідэнтычнасці».  Арганізатары прапануюць пражыванне, праезд, ганарары ды іншае.

Да ўдзелу ў фестывалі Akropoditi DanceFest запрашаюць з працамі, у якіх спалучаныя элементы культурных традыцый і сучаснасці. Цікавіць менавіта ўплыў месца, у якім нарадзіліся творцы. Мінімальная працягласць выступаў – 25 хвілін. 

  • Для каго: танцоры(кі), харэографы(кі) і перформеры(кі).
  • Калі: 11 – 21 ліпеня 2024 года.

Арганізатары фестывалю Akropoditi DanceFest прапануюць:

  • пражыванне
  • праезд да 250 EUR 
  • ганарары ад 100 да 550 EUR
  • частковае харчаванне
  • тэхнічную падтрымку. 

Дэдлайн 5 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.

21.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Schaufler Residency@TU Dresden: ‘Data-Worlds‘ — рэзідэнцыя па сацыятэхнічнаму і культурнаму сінтэзу новых рэаліяў у Дрэздэне, Германія

by Masha1496 21.11.2023

Schaufler Lab@TU Dresden – сумесны праект Фонду Шаўфлера і Дрэздэнскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Мэта рэзідэнцыі – даследаванне ўзаемасувязі паміж людзьмі, машынамі, тэхналогіямі і светам з пункту гледжання мастацтва, гуманітарных і сацыяльных навук. 

На рэзідэнцыю ад Schaufler Lab@TU Dresden запрашаюць творцаў, каб зрабіць праекты па тэме ўзаемасувязі паміж людзьмі, машынамі, тэхналогіямі і светам разам з вучонымі універсітэцкіх дысцыплін STEM (матэматыка, прыродазнаўчыя навукі і інжынерыя).

  • Для каго: творцы, мастакі(чкі), даследчыкі(цы). 
  • Калі: 6 месяцаў у інтэрвале 2024 – 2027. 

Арганізатары рэзідэнцыі ад Schaufler Lab@TU Dresden прапануюць:

  • стыпендыю 3 000 EUR / месяц
  • выдаткі на вытворчасць да 10 000 EUR
  • студыю ў Тэхнічным універсітэце Дрэздэна
  • доступ да майстэрняў для мастацкіх даследаванняў
  • дапамогу ў пошуку жылля
  • персанальную выставу ў Галерэі Упраўлення акадэмічнай спадчыны TUD і каталог выставы.

Дэдлайн 1 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку.

21.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
МесцыТэмаУрбаністыка

Ідзе збор подпісаў за захаванне мазаікі на Марзонаўцы. Паспей падпісацца да 22 лістапада

by mikkitaki 17.11.2023

На сайце e-petitions.by з’явілася петыцыя «Спыніць знішчэнне мазаікі ў Бабруйску». Гаворка ідзе пра пано на фасадзе старога хірургічнага корпусу лякарні ім.У. Марзона. Гэты будынак ідзе пад знос, разам з ім будзе знесеная мазаіка, пра што мы ўжо раней пісалі. Знос запланаваны на гэты год, да канца якога засталося паўтара месяцы.

Аўтар(ка) петыцыі прыводзіць словы прадстаўніка Упраўлення камунальнага будаўніцтва Бабруйска пра тое, што мазаічнае пано не ўваходзіць у пералік гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, таму будзе дэмантаванае разам з будынкам. Аўтар(ка) петыцыі адказвае на гэта, што на творы дэкаратыўна-манументальнага і манументальнага мастацтва, да якіх па вызначэнні адносяцца мазаікі, распаўсюджваецца зусім не заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а сваё ўласнае – Палажэнне аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 (далей – Палажэнне) (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 14 студзеня 2022 г. № 26), згодна з якім выкарыстанне твора мастацтва па новым прызначэнні як будаўнічага смецця і перанос яго на смеццевы палігон адпавядае «рэканструкцыі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» – сукупнасці работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні твораў мастацтва і (або) звязаных са змяненнем месца іх размяшчэння.

У тэксце задаецца пытанне, ці давала Міністэрства культуры станоўчае заключэнне рэканструяваць мазаіку ў Бабруйску.

«Просім прыняць меры па недапушчэнні парушэння заканадаўства і паспрыяць захаванню мазаікі праз рэканструкцыю, якая прадугледжвае перанос твора мастацтва на іншае месца, або ў музейныя фонды. Беларускае заканадаўства не прадугледжвае знішчэнне твораў мастацтва, бо гэта пра прамым вызначэнні з’яўляецца варварствам. Варварству не месца ў Бабруйску!» – рэзюмуе аўтар петыцыі.

Мастак Сямён Абрамаў стварыў мазаіку для Марзонаўкі ў 1968 годзе, працаваў над ёй у адзіночку. Твор і сёння ў выдатным стане. Сюжэт мазаікі – без савецкай ідэалогіі, прысвечаны выключна медыцыне.

«Зносяць усё і не задумваюцца, – казаў раней мастак пра магчымае знішчэнне мазаікі разам з корпусам лякарні. – Гэта знак нашага часу».

Збор подпісаў за захаванне мазаікі будзе весціся да 22 лістапада. Паспей падпісацца!

Пад пагрозай знішчэння першая бабруйская мазаіка. Пагутарылі з яе аўтарам – мастаком Сямёнам Абрамавым

17.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Без рубрикиКультураТэма

Кліч ваўчынага сэрца праз ціхі акіян – гурт NOCHY выпусціў новы альбом

by Bagouka 17.11.2023

Салістка гурта Юля Петраш апісвае альбом так:

— Альбом “ЦІХІ АКІЯН” буйны, але ціхі. Намаляваны шматкаляровымі фарбамі. Чалавеку патрэбны і добрыя і кепскія эмоцыі. Ад вечнага кахання да балючага растання з ім, а яшчэ і да вечнага яго пошуку. Пра знявагу і павагу. Пра смерць і жыццё. Пра моц і крохкасць. Пра ўтопію без ілюзіі. Пра мяне. Пра нас. Пра вас.

Наколькі важны гэты альбом для гурта? 

— Кожны альбом які мы робім, важны. Нам ня трэба натхненне, каб пісаць песні – гэта тое, што мы робім усё сваё жыццё — музыку любім 🙂

Гурт NOCHY на фестывале Тутака. Фота: Darja Roskač

 

Таксама дзяўчына зазначыла:

“У альбоме ёсць песня, якая прадказала наш лёс”. 

Ці зможаш ты вызначыць, што гэта за трэк? Пераходзь па спасылцы і атрымлівай асалоду.

Дарэчы, Юля з Бабруйска, інтэрв’ю з ёй ты можаш пачытаць тут

Юля Петраш: “Калі раптам нам “прыляціць” за беларускую мову, то так жа і “адляціць”!

17.11.2023 0 comments
2 FacebookTwitterTelegram
Людзі

“Мне б хацелася, каб існавала адукацыйная сістэма без прывязкі да пэўнай краіны”. Разважаем, у чым плюсы школьнага анлайн-навучання

by alesia.oj 16.11.2023

Ілюстрацыйнае фота: Julia M Cameron / pexels.com

 

Зараз Руслан, сын Веранікі, вучыцца ў шостым класе, хутка яму будзе 13 год. Наша суразмоўніца кажа, што ў пачатковай школе хлопчык быў на хатнім навучанні.

– Мы вучылі сына самастойна, разам з яго бацькам. Наўпрост падзялілі тыя прадметы, якія былі – хто што больш разумее, ведае і любіць. І так сумесна навучалі дзіця. Мы разышліся, таму сын частку часу жыў са мной, частку – у свайго таты. Так мы падзялілі і навучанне і выхаванне на дваіх.

У пяты клас Руслан пайшоў у афлайн-школу. Бо мне было страшна, што не зможам вучыць яго нейкім спецыфічным навукам, кшталту хіміі і фізікі, якія самі не дастаткова добра ведаем. Але, як паказала практыка, гэта не так складана ў школьнай праграме, што існуе. Пра гэта яшчэ раскажу пазней.

І вось, лёс склаўся так, што ў мінулым годзе мы з сынам з’ехалі ў Грузію. Паўстала пытанне – як абраць  яму школу?

 

Вераніка кажа, што на першы позірк у Грузіі школьнае пытанне падаецца простым, бо ёсць рускамоўны сектар, куды можна пайсці дзецям, і для іх гэта не будзе надта вялікім стрэсам. Але з іншага боку – гэтых школ не так шмат.

– Цяпер у Грузіі для малых ствараецца даволі шмат класаў і пачатковых школак. А для старэйшых – не, таму ў цябе ёсць варыянт пайсці ў дзяржаўную рускамоўную школу, без аніякага выбару. То-бок, ты наўпрост ідзеш туды, дзе ёсць месцы. Школа можа не пасаваць табе тэрытарыяльна, ці сам будынак можа не падабацца, але выбару ніякага няма – ты проста ідзеш у рускамоўны сектар школы, дзе ёсць месцы, – тлумачыць Вераніка.

 

На якія фактары звяртала ўвагу бабаруйчанка, калі першапачаткова абірала афлайн-школу? Па-першае, яна знаёмілася з адукацыйнай праграмай, наколькі яна можа быць гнуткай, і ці будуць у дзіцяці веды.

– Але было яшчэ шмат “але”, – заўважае Вераніка. – Гэта фізічная дасягальнасць школы, бо мне хацелася, каб сын сам мог туды хадзіць, і каб гэта не займала ў яго шмат часу. Таксама я заўсёды гляджу на будынак школы, каб у ім было камфортна дзіцяці, бо ў яго ёсць асаблівасці ў здароўі. Для яго асабліва важна, каб у школе не было вільготна, халодна. Гэта, безумоўна, важна для ўсіх, але калі ў цябе няма выбару, ты пагаджаешся на тое, што ёсць. А для мяне такія сітуацыі надта дыскамфортныя.

Вядома, можна пайсці вучыцца платна, але такія школы вельмі дарагія. І тут для мяне паўстала пытанне: калі ёсць магчымасць абіраць платнае навучанне, то чаму мы не можам навучацца недзе ў іншай краіне, напрыклад, у брытанскай анлайн-школе?

 

Вераніка пачала шукаць варыянты і цікавіцца, ці могуць беларусы абіраць платнае анлайн-навучанне ў іншых краінах, акрамя рускамоўных. І яна сутыкнулася з праблемай, што нават калі шукаеш інфармацыю пра еўрапейскія ці амерыканскія анлайн-школы, там вельмі шмат расейскіх пасярэднікаў.

– Атрымоўваецца, што ты ўсё адно праходзіш праз расейскую сістэму паступлення. А мне хацелася б, каб існавалі беларускія пасярэднікі, з якімі можна паступаць у замежныя школы. У выніку мы так і не знайшлі добры варыянт. Таму для мяне зараз вельмі актуальныя ўсе гэтыя пытанні – хто бы мог дапамагаць у падобных сітуацыях, якая арганізацыя – беларуская ці еўрапейская, – разважае суразмоўніца.

 

Зараз сын Веранікі навучаецца анлайн – у беларуска-украінскай школе.

– Ёсць шмат пытанняў да гэтай школы, але з іншага боку – гэта той варыянт, які зараз для нас больш ці менш зручны. Там ёсць веды і даволі камфортная сітуацыя для сына. Яму не трэба некуды далёка ездзіць на заняткі, бо вучыцца анлайн, няма дадатковага стрэсу. Адзначу, што Руслан падлетак, у якога зараз вельмі складаны час, ён не мае магчымасці бачыцца з бацькам – бо ён палітзняволены ў Беларусі. І сын мае праз гэта вялікія перажыванні, якія моцна на яго ўплываюць. Таму мне хацелася зрабіць як мага больш, каб лішні раз не траўмаваць яго.

А што тычыцца адукацыйнай сістэмы – яны адрозніваюцца ў розных краінах. Цяжка казаць, што тут яна лепей. Мне падаецца, не зусім слушна параўноўваць.

Тут, хутчэй, асноўнае пытанне ў тым, чаго мы хочам для нашых дзяцей? Напрыклад, каб беларуская мова была асноўнай у навучанні ды пераходзіла ў акадэмічны асяродак? Ці мы хочам каб дзіця навучалася па-ангельску, і далей у яго было больш магчымасцяў? То-бок залежыць ад таго, чаго мы хочам.

І калі мы прыязджаем у іншую краіну, ці можам атрымаць тую адукацыю, якую хочам? Ці – можам пазбегнуць усіх гэтых межаў, калі ёсць анлайн?

 

Ілюстрацыйнае фота: Karolina Grabowska / pexels.com

 

Вераніка разважае, чаму, калі ёсць магчымасць працаваць аддалена, не можа ўзнікнуць і новая сістэма анлайн-адукацыі? Каб дзеці, у незалежнасці ад таго, у якой краіне знаходзяцца, маглі вучыцца ў добрых школах. Атрымліваць адукацыю і дыпломы іншых краін.

– У мяне шмат пытанняў і думак на гэты конт. І асноўнае – чаму мы павінны абіраць толькі нейкія рускамоўныя школы ў анлайне, а не ангельскамоўныя. Чаму наагул не можа з’явіцца пэўная міжнародная адукацыйная сістэма, куды маглі б прыходзіць дзеці, якія хочуць так вучыцца?

Зразумела, гэта будзе пасаваць не для ўсіх. Бо вельмі важна для кожнага дзіцяці вырашаць індывідуальна, як яно будзе навучацца – анлайн ці афлайн. Сямейная гэта будзе ці класічная сістэма адукацыі.

Таму для мяне больш важна не параўноўваць сістэмы адукацыі, а мець магчымасць выйсці па-за сістэму нейкай краіны і самастойна выбудоўваць свой адукацыйны план.

Бо надалей для нас з сынам паўстае яшчэ больш пытанняў: дзе вучыцца далей, які будзе дыплом, куды ён з ім зможа пайсці? Ці гэта зноў будуць абмежаванні праз тое, што не вучыліся ў пэўнай краіне ў агульнаадукацыйнай сістэме. Але гэта ўсё для мяне пытанні на будучыню…

Пакуль мы зрабілі выбар на карысць спакою, псіхалагічнага і эмацыйнага камфорту. Цяпер больш сілаў можа сыходзіць на дадатковую адукацыю ды самаадукацыю, – адзначае Вераніка.

 

Наша суразмоўніца разважае на тэму ранейшых страхаў перад анлайн-адукацыяй.

– Раней я казала, што баялася спецыфічных прадметаў – хіміі, фізікі. Але на практыцы ўсё апынулася прасцей, і калі ў сына нешта ў анлайне не атрымліваецца, мы проста сядаем побач, шукаем патрэбныя заняткі на ютуб, праглядаем, разам абмяркоўваем. Сёння сапраўды хапае тэхналогіяў, якія дазваляюць гэтую школьную праграму вывучаць самастойна. Зараз больш пытанняў да матывацыі, будовы індывідуальнага падыходу. І наагул каб дзеці разумелі, навошта яны вучацца, што яны хочуць вывучаць, дзе ім будзе цікавей развівацца, і гэтак далей.

Абапіраючыся на перажыты вопыт яшчэ раз адзначу, што мне вельмі хацелася б стварыць нейкую іншую адукацыйную сістэму. Якая не будзе прывязвацца да краіны, а больш – да розных варыянтаў адукацыі. Каб яна магла быць на любой патрэбнай мове, а вучні самі абіралі пэўныя прадметы. Накшталт універсітэтаў, якія больш пашырылі магчымасці, і сёння ў анлайне ты можаш атрымоўваць вышэйшую адукацыю ў розных краінах.

Чаму так не робяць школы? Калі ты можаш абіраць сабе любую з іх, без прывязкі да краіны.

Я шмат думаю пра такую сістэму адукацыі, без межаў. Гэта цікава і гэтым маглі б нават беларусы заняцца. Бачу, як шмат робіцца ў накірунку фармальнай, нефармальнай, дадатковай адукацыі – і для  падлеткаў і для дарослых, то-бок, патэнцыял ёсць.

Адзінае, што я з сумам заўсёды адзначаю, як дзеці нашы хутка растуць і не ўсе паспеюць павучыцца ў новай сістэме адукацыі. І я разумею, што сын хутчэй скончыць школу, чым нешта ў гэтай сферы зменіцца, – рэзюмуе наша суразмоўніца.

Чытай яшчэ па тэме: 

«Навучанне дзетак білінгваў – гэта цэлая сістэма, цэлая навука». Як наладзіць адукацыйны працэс у эміграцыі, расказвае беларуска з Японіі

16.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Kvitbrakka — творчая рэзідэнцыя на паўвостраве Варангер у Нарвегіі

by Masha1496 14.11.2023

Запрашаюць творцаў і даследчыкаў_ц у ціхую бухту для творчай працы. Арганізатары прапануюць стыпендыю, пражыванне, доступ да архіва музея затокі ды памяшканні для семінараў.

Рэзідэнцыі Kvitbrakka –  важны культурны арыенцір для Паўночнай Нарвегіі. 

Тэмы гэтага года: эксплуатацыя Арктыкі, пострыбалоўная прамысловасць, культурная разнастайнасць на Поўначы, змены ў акіянскім асяроддзіі г.д.

  • Для каго: творцы розных дысцыплін і даследчыкі_цы. 
  • Калі: 1 – 2 месяцы ў 2024. 

Арганізатары прапануюць:

  • стыпендыю 420 EUR,
  • пражыванне,д
  • доступ да архіва музея затокі,
  • памяшканні для семінараў. 

Дэдлайн 5 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку. 

 

14.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

24 и 25 ноября — премьера моноспектакля “Сны моей жизни”

by Masha1496 14.11.2023

Могилевский областной театр драмы и комедии им. В.И.Дунина-Марцинкевича приглашает на премьеру. “Сны моей жизни” — моноспектакль по книге “Чехов в моей жизни. Воспоминания” Лидии Авиловой

Лидия Авилова (1864 – 1943) — писательница и мемуаристка. Наиболее известна её последняя работа — повесть “А.П. Чехов в моей жизни. Воспоминания”, в которой описаны встречи и переписка Авиловой с Чеховым. Сама Лидия называла эти отношения романом “о котором никогда никто не знал, хотя он длился целых десять лет”. Воспоминания породили множество споров: кто-то признавал их достоверными, кто-то – относился скептически, сама же Авилова еще в предисловии к воспоминаниям назвала их “сны моей жизни… которые приятно вспоминать и записывать”. 

Режиссер-постановщик – Екатерина Батюня, инсценировка Жанеты Зарембо. В главной роли – Жанета Зарембо.

  • Когда: 24 и 25 ноября, 18:00
  • Где: г .Бобруйск, ул. Социалистическая, 105, театр драмы и комедии им. В.И.Дунина-Марцинкевича, малый зал
  • Стоимость: 12 рублей.

Купить билеты можно в кассе театра или на сайте.

14.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

5 декабря — симфоническая рок-церемония «БАРОККО»

by Masha1496 14.11.2023

Рок-оркестр NIKAMUZA приезжает в Бобруйск с новой программой «БАРОККО», собранной из легендарной классики рока

В отличие от предыдущего шоу «Рокофония», которое было соткано из огня, дыма и тяжелого рока, эта программа будет легкой, светлой и романтичной. 

На рок-церемонии вас ждут такие хиты, как:

Bon Jovi – Livin’ On a Prayer

Bonnie Tyler – Total Eclipse of the Heart

Queen – Somebody To Love

Scorpions – Still Loving You

Tina Turner – The Best 

Roxette – It Must Have Been Love

Korn – Freak On a leash

Evanescence – Bring Me To Life и многие другие.

  • Когда: 5 декабря, 19:00.
  • Где: г. Бобруйск, ул. Ульяновская, 35/31, Дворец искусств
  • Стоимость: от 33 до 59 рублей.

Узнать подробнее и купить билет.

14.11.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Новыя публікацыі
Старыя публікацыі

Афіша

  • Что, где и когда: новогодние праздники в Бобруйске

    27.12.2023
  • 27 апреля — открытие весенне-летнего сезона в городском парке культуры и отдыха

    23.04.2024
  • «Включи себя»: онлайн-коворкинг для профессионального развития и роста людей старше 30 лет

    27.03.2023
  • 30 жніўня – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле

    27.08.2024
  • 30 лістапада — містычная драма ў двух дзеях «Пан Твардоўскі»

    20.11.2024
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram
  • Tiktok
Footer Logo

© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў. Калі вы хочаце ўзяць матэрыял з нашага сайту, захавайце, калі ласка, загаловак і тэкст бяз зменаў і дайце наўпроставую працоўную гіперспасылку.


НАВЕРХ
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Contact us