Пра Бабруйск і бабруйцаў

  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
Пра Бабруйск і бабруйцаў
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Людзі
  • Месцы
  • Падзеі
    • Афіша
  • Тэма
    • Спецпраекты
    • Гісторыя
    • Медыяпісьменнасць
    • Культура
    • Экалогія
    • Урбаністыка
    • Гендэр
  • Ананас
© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў.
Людзі

«Мяне называюць амбасадарам Стамбулу». Як псіхолаг з Бабруйску здзейсніла сваю мару і пераехала ў Турцыю

by mikkitaki 14.07.2023

З псіхолагам Таццянай Карасёвай мы ўжо рабілі цыкл размоваў на псіхалагічныя тэмы – пра дэпрэсію, перажыванне эміграцыі і іншыя. А гэтым разам мы папрасілі бабруйчанку распавесці пра свой досвед пераезду ў іншую краіну. Таццяна ўжо два гады жыве ў Стамбуле. Штодня яна радуецца любімаму гораду, не пужаюць нават магчымыя землятрусы. Як выглядае жыццё ў Турцыі, чым адрозніваюцца турэцкія мужчыны ад беларускіх, ці проста легалізавацца, чаму дзеці там любяць хадзіць у школу – чытайце ў інтэрв’ю.

Таццяна Карасёва. Фота: Таццяна Карасёва/Instagram

«Рашэнне пераехаць прыйшло 7 гадоў таму»

– Таццяна, распавядзі, калі ласка, чаму Турцыя? Калі і як прыйшло гэтае рашэнне?

– Я жыву ў Стамбуле ўжо 2 гады, але рашэнне пераехаць прыйшло 7 гадоў таму. Усё пачалося з перапіскі з туркам у Фэйсбуку. Праз яго я зацікавілася Турцыяй, стала падпісвацца на тых, хто там жыве і штосьці можа распавесці. А потым мяне як псіхолага запрасілі правесці семінар па пытанні адаптацыі ў эміграцыі. Я магла выбраць Анталію ці Стамбул. Вырашыла ляцець у Стамбул. Я прабыла тады там 4 дні і адчувала сябе як дома, хоць зусім не ведала турэцкую мову. Мяне цёпла прынялі.

Падкупіў тады такі выпадак – я гуляла па турыстычнай частцы горада і згубілася. І незнаёмы чалавек кінуў сваю працу, каб паклапаціцца пра мяне і дапамагчы мне зарыентавацца. І ён не заляцаўся, нічога такога. Я зразумела, што мне не хапала такой адкрытасці, цеплаты ў дачыненні да людзей у Беларусі. Праз год я зноў пабывала ў Турцыі і стала марыць пра пераезд. З тым туркам, з якога ўсё пачалося, мы перапісваліся. Ён клікаў мяне замуж, але я не хацела. Але праз яго я закахалася ў Стамбул.

Я стала рыхтавацца да пераезду, пачала вывучаць мову. Прайшло 5 гадоў, і два гады таму,  у жніўні  2021 года я пераехала ў Стамбул.

«У мясцовых традыцыях я бачу больш шчырасці»

Стамбул. Фота: асабісты архіў Таццяны Карасёвай

 

– Чым яшчэ, акрамя цёплага і адкрытага стаўлення людзей, падкупіла Турцыя?

– Мне падабаецца турэцкая культура. Я вельмі люблю гісторыю, міфалогію старажытнай Грэцыі. На тэрыторыі сучаснай Турцыі шмат пабудоваў старажытнай Грэцыі. Я заўсёды марыла наведаць гэтыя мясціны.

Яшчэ спрацавалі асабістыя трыгеры. Дома мне заўсёды вельмі не хапала сямейнасці, нейкіх рытуалаў, традыцыйнасці. У мяне ў сям’і гэтага не было. Тут таксама ёсць розныя сем’і, але агулам тут больш цэняць сямейныя сувязі, пераемнасць традыцыяў, пакаленняў. Для мяне гэта вельмі каштоўна. Я б хацела, каб так было і ў Беларусі. Тут вельмі любяць сваю культуру і традыцыю. Проста на вуліцах можна ўбачыць, як мужчыны танчаць народныя танцы. Пры гэтым яны цалкам цвярозыя. Вось гэта моцна падкупіла – што тут не п’юць так, як у Беларусі. Мужчыны і жанчыны збіраюцца групамі, шмат эмацыйна размаўляюць, п’юць гарбату і каву, а не алкаголь.

«Мы падсвядома ствараем сабе стрэсавыя сітуацыі і не заўважаем гэтага». Гутарым з псіхолагам

У мясцовых традыцыях я бачу больш шчырасці. Напрыклад, узяць нашыя хрысціянскія святы, створаныя на паганскай базе. Тое ж нараджэнне Хрыста. Была прынятая дата 25 снежня ці 7 студзеня, хоць насамрэч ніхто не ведае дакладны дзень. А ў ісламе пост Рамадан, пасля якога ідзе свята Ураза-байрам у гонар нараджэння прарока штогод перасоўваецца на 10 дзён. Я запыталася – чаму так? Мне адказалі – мы не ведаем, калі нарадзіўся прарок, але калі цягам 10 гадоў ты будзеш святкаваць гэты дзень у ягоны гонар, ты дакладна трапіш на дату ягонага нараджэння. І мне такі сумленны падыход вельмі спадабаўся.

«Турэцкія мужчыны эмацыйныя, не баяцца паказаць свой страх ці слёзы»

Таццяна Карасёва. Фота: Таццяна Карасёва/Instagram

 

– Ты сказала, што табе прапаноўвалі замуж, але ты не захацела. А часта як раз дзяўчыны з Беларусі, з Расеі едуць у Турцыю, каб выйсці замуж. Ты ўвогуле не плануеш? І яшчэ распавядзі, чым адрозніваюцца турэцкія мужчыны ад беларускіх?

– Я двойчы была замужам у Беларусі. У Турцыі ў мяне былі адносіны з мужчынамі, і так, я зразумела, што хачу быць замужам за турэцкім мужчынам, але такога, з кім адназначна хацелася б стварыць сям’ю, я пакуль не сустрэла.

Турэцкія мужчыны розныя. Мне ў іх падабаецца адкрытасць і эмацыйнасць, як і ўвогуле ў турках. Беларускім мужчынам, такое адчуванне, бывае шкада сказаць камплімент, што жанчына ім падабаецца. Яны халодныя. А я хачу іншых стасункаў. Турэцкія мужчыны адкрыта паказваюць, што ты ім цікавая. Іх прывучылі да гэтага турэцкія жанчыны, якім важна бачыць знакі ўвагі. У турэцкіх мужчын мацней праяўляецца лібіда. Тут нармальна для мужчыны змагацца за жанчыну, якая яму падабаецца.

Стамбул. Фота: асабісты архіў Таццяны Карасёвай

 

Мне падабаецца эмацыйнасць турэцкіх мужчын. Яны не баяцца сказаць, што нечага баяцца, сказаць гэта, паказаць слёзы. Сярод беларусаў я мала такіх сустракала.

Але я не шукаю мужчыну, я жыву ў сваё задавальненне і проста сустракаю тых, з якімі цікава камунікаваць. Заўважаю, што я сама тут стала больш эмацыйнай, лепш развіла свой эмацыйны інтэлект.

Ці распаўсюджанае ў Турцыі шматжонства?

– Наколькі вялікае значэнне для туркаў мае рэлігія?

– Залежыць ад канкрэтных людзей. Ёсць шмат вельмі рэлігійных сем’яў, найбольш гэта характэрна для ўсходу Турцыі. У Стамбуле іншая атмасфера. Ёсць туркі з рэлігійных сем’яў, якія жэняцца з жанчынамі не з Турцыі. Тут, канешне, дзяўчына можа трапіць у розныя сітуацыі, і таму важна абмяркоўваць загадзя, як будзе далей выглядаць жыццё – ці будуць цябе прымушаць перайсці ў іслам ці насіць хустку. Тут шмат залежыць ад самой дзяўчыны. З таго, што я бачу – у падобныя сем’і трапляюць тыя, якія прыязджаюць у Турцыю з мэтай выйсці замуж. Яны гатовыя шмат на што заплюшчыць вочы і ў выніку потым церпяць – ці іх прымушаюць перайсці ў іслам, ці яны становяцца другой, трэцяй жонкай. Жанчыны, якія загадзя ведаюць, чаго хочуць, як правіла, у такое не трапляюць.

Псіхолаг Таццяна Карасёва: «У чалавека, які дазваляе сабе сумаваць, злавацца, менш рызыкі захварэць на дэпрэсію»

– Ці распаўсюджанае шматжонства ў Турцыі?

– Шматжонства забароненае. Тут ёсць шлюбны абрад, які праводзіць імам – нікях. І паводле турэцкага заканадаўства, імам не можа праводзіць нікях без дзяржаўнага пасведчання аб рэгістрацыі шлюбу. Тым не менш, часам гэта абыходзяць, парушаюць, праводзяць нікях па некалькі разоў. Асабліва лёгка ў такую сітуацыю трапіць дзяўчыне не з Турцыі, якая не ведае мясцовага заканадаўства. Часцей з такім можна сутыкнуцца на ўсходзе.

Я цяпер жыву ў раёне, дзе шмат закрытых жанчын, і я бачу, што яны таксама могуць быць у розных сітуацыях. Ёсць вельмі падпарадкаваныя мужчыне, які вырашае, куды ім можна пайсці, куды нельга. Адначасова ёсць закрытыя жанчыны, якія вядуць даволі актыўнае жыццё, і ў іх нармальныя адносіны ў сям’і. Яны на ўласных машынах без нейкага кантролю перасоўваюцца па краіне.

Агулам, павагі да жанчын тут больш. Тут вельмі паважаюць маці. Мужчыны тут кепска адсепараваныя ад маці. З аднаго боку, гэта – мінус. З іншага – потым яны гэтак жа добра пачынаюць ставіцца да сваёй жонкі.

«Працу ў Турцыі знайсці прасцей, чым у Беларусі»

Стамбул. Фота: асабісты архіў Таццяны Карасёвай

 

– Ці проста цяпер легалізавацца ў Турцыі, знайсці працу?

– Калі казаць пра працу, шмат залежыць ад кампетэнцыяў чалавека. ВНЖ цяпер атрымаць нашмат складаней, чым 2 гады таму, але адмоваў ужо становіцца менш, чым на піке эміграцыі ў пачатку вайны ва Украіне і падчас мабілізацыі ў Расеі. Пасля наплыву эмігрантаў, былі закрытыя некаторыя раёны з таннай нерухомасцю. Цяпер, калі людзі знаходзяць жытло ў незакрытых раёнах, у большасці выпадкаў ім даюць ВНЖ. Увогуле, пасля прэзідэнцкіх выбараў стала прасцей з ВНЖ. Эмігранты – гэта прыток фінансаў у Турцыю, таму зусім абмежаваць іх не могуць.

Калі ты фрылансер, працуеш онлайн, і твой прыбытак да $4 тысяч, можна ніяк не рэгістравацца і не плаціць падаткі. Калі дзейнасць онлайн немагчымая, можна адкрываць ІП, фірмы. Але тут ёсць такая рэч – Турцыя абараняе свой унутраны рынак – на аднаго працаўладкаванага замежніка павінны быць уладкаваныя 7 туркаў. Калі ў мяне працуюць 7 туркаў, толькі ў такім выпадку я магу ўзяць замежніка. За ўвезеныя тэлефоны і машыны вялікія падаткі. Так туркі абараняюць свой унутраны рынак, і я лічу, што гэта правільна.

Але пры ўсім гэтым у Турцыі прасцей знайсці працу, чым у Беларусі. Тут шмат кавярняў, шмат хто працуе на прыборцы дамоў, выгульвае сабак.

«У Турцыі ўсё яшчэ распаўсюджаны стэрэатып, што да псіхолага звяртаюцца псіхічна хворыя»

– А ты сама цяпер жывеш на ВНЖ ці ўжо думаеш пра грамадзянства?

– Я цяпер на ВНЖ, так. Тут можна на год і на два афармляць. У мяне да жніўня ВНЖ, хачу далей падавацца на 2 гады. Пасля 5 гадоў пражывання па працоўным дазволе можна атрымліваць грамадзянства – хачу цяпер паспрабаваць гэты шлях ці па пакупцы кватэры. Турцыя – адна з нешматлікіх краін, дзе для атрымання грамадзянства дастаткова набыць нерухомасць на пэўную суму.

Я цяпер магу працаваць як псіхолаг толькі онлайн. Каб праводзіць офлайн-кансультацыі за грошы, мне трэба пацвердзіць свой дыплом. Я цяпер займаюся гэтым пытаннем, бо хачу адкрыць свой уласны кабінет. Але таксама думаю пра фірму ў незалежнасці ад пацвярджэння дыплому, бо ёсць варыянты правядзення розных платных нетэрапеўтычных імпрэзаў.

– А як ты бачыш – у туркаў увогуле развітая культура зваротаў да псіхолага? Сітуацыя лепшая ці горшая, чым у Беларусі?

– У Турцыі працуюць пераважна клінічныя псіхолагі. Да іх прыходзяць людзі, яны выпісваюць ім лекі – і ўсё, да пабачэння. Але так яны прыбіраюць толькі фізічныя сімптомы. Мала турэцкіх псіхолагаў, якія працуюць менавіта як псіхааналітыкі. Пераважна так працуюць эмігранты.

Стамбул. Фота: асабісты архіў Таццяны Карасёвай

 

У Беларусі цяпер больш звяртаюцца да псіхолагаў, разумеюць розніцу паміж псіхолагам і псіхіятрам. У Турцыі больш яшчэ распаўсюджаны стэрэатып, што калі я звяртаюся да псіхолагаў, то я ўжо ўсё – хворы. Тут цяпер пераходны момант, які ў Беларусі быў гадоў 5 таму, калі людзі пачынаюць разумець, што хадзіць да псіхолага – гэта нармальна.

У туркаў не прынята выносіць смецце з хаты, з сям’і. І гэта яшчэ больш моцна распаўсюджана, чым у Беларусі. Таксама і менталітэт, моцныя сямейныя сувязі накладаюць свой адбітак. Але паступова ўсё змяняецца.

«Турэцкая мова шчыльна звязаная з менталітэтам»

Таццяна Карасёва. Фота: Таццяна Карасёва/Instagram

 

– Ты ўжо размаўляеш па-турэцку?

– Турэцкай мовай я зацікавілася як толькі з’явіліся думкі пра пераезд. Аднак сур’ёзна вучыць яе я пачала за 2-2,5 гады да пераезду. Праблема ў тым, што я заўсёды займалася не з носьбітамі мовы. Цяпер жа я з верасня хаджу на дзяржаўныя моўны курсы і працую з носьбітамі, і нарэшце бачу сур’ёзны прагрэс. Шкадую, што не пайшла раней.

Турэцкая мова вельмі лагічная, у ёй мала выключэнняў. Для мяне яна лягчэйшая, чым англійская. Акрамя таго, турэцкая мова шчыльна звязаная з менталітэтам. Я стала разумець, чаму туркі – такія ўласнікі. Напрыклад, калі мы кажам – мая прыгожая сумка, на прыналежнасць указвае толькі займеннік «мая». У турэцкай мове афікс са значэннем «мая» будзе дадавацца да кожнага слова.

Вывучаць турэцкую мову мне дапамагае псіхалогія. У турэцкай мове вельмі распаўсюджанае слова bakariz – магчыма, паглядзім. Яго ўжываюць пастаянна. І часцей яно азначае – так, але можна азначаць і не. Адкрыта яны не кажуць не. Шмат каго з эмігрантаў гэта раздражняе, але для мяне як псіхолага гэта вельмі зберагальна, бо жорсткае «не» можа траўмаваць. У Беларусі вельмі шмат адмоваў і забаронаў, што траўмуе людзей. Тут інакш.

Увогуле, турэцкая мова – вельмі ветлівая. У Беларусі мы больш груба размаўляем. Напрыклад, у рэстарацыі тут кажуць – ці магу я папрасіць рахунак? У краме – ці магу я купіць вось гэта? А мы ў Беларусі кажам прама – дайце мне вось гэта. Калі я тут так скажу, мяне не зразумеюць, бо гэта прагучыць груба.

Стамбул. Фота: асабісты архіў Таццяны Карасёвай

 

Тут і ў мове, і ў менталітэце закладзена – важна, каб ты сышоў/сышла ад мяне з добрымі эмоцыямі. Не важна, прадаў я табе штосьці ці не. Важна, каб ты застаўся ў добрым настроі. Памятаю гісторыю – дзяўчына купляла хлеб, і такі, як яна хацела, скончыўся ў гэтай краме. І гаспадар тады сказаў – пачакай, я зараз прыйду. І ён схадзіў у суседнюю краму за такім хлебам, як яна хацела. Гэта пра вось што – я хачу, каб ты запомніў/запомніла мяне ў добрым настроі, каб у цябе былі добрыя эмоцыі. І на гэта накіраваная любая камунікацыя. Гэта нават гучыць прыгожа ў мове. Хоць некаторыя расейскамоўныя счытваюць гэта як няшчырасць. Але я не згодна. Яны чамусьці думаюць, што калі табе ўсміхаюцца, то адразу павінны даць ключы ад кватэры, дзе грошы ляжаць. Для мяне ж нармальна, што чалавек да цябе ставіцца прыязна, але не павінен адразу клікаць да сябе.

«Пра беларусаў туркі кажуць – спакойныя, цярплівыя, не такія нервовыя, як рускія»

– Які ўзровень жыцця ў туркаў?

– Розны. Тут ёсць сірыйцы, яны жывуць у намётах, просяць грошы на вуліцах. Я пакуль жыву ў даволі танным раёне і не магу адтуль з’ехаць, бо тут школа ў дзяцей побач. Мая суседка не працуе, працуе толькі муж, у іх двое дзяцей, крэдыт на кватэру. Я бачу, што яны на ўсім эканомяць. Такім людзям цяжкавата, але гэтак жа і ў Беларусі.

Але туркі вельмі крэатыўныя. У іх добра падтрымліваецца малы бізнес. Шмат розных крамаў ёсць і з прадуктамі, і з самымі рознымі рэчамі. Гэта ўсё заахвочваецца. І людзі самі крэатыўныя, у іх яшчэ ў школах гэта развіваецца, і яны адкрываюць свае бізнесы. І такіх людзей тут больш, чым наёмных працаўнікоў. Людзі вельмі хутка мяняюць кірункі, не співаюцца, не сыходзяць у дэпрэсіі. Стамбул дзеліцца па раёнах больш багатых і больш бедных. І багатых раёнаў больш.

– Ці шмат туркі ведаюць пра Беларусь? Ці распаўсюджаныя нейкія стэрэатыпы пра нашую краіну?

– Залежыць ад адукацыі. Найбольш адукаваныя нават нашую сталіцу ведаюць. Але цяпер ужо ўвогуле ведаюць больш, бо шмат беларусаў прыехалі апошнім часам. Але ёсць такія моманты – у іхнай падаткавай сістэме, напрыклад, напісана – Beyaz Rusya – белая Русь, не Беларусь. Мяне гэта раздражняла, памятаю, на пачатку. І я часта чула, калі казала Беларусь – а, гэта Расея. Я казала – не, гэта не Расея, гэта асобная краіна са сваёй мовай. І гэта на іх дзейнічае, калі ты кажаш, што ў твайго народа – асобная мова.

Шмат туркаў звязаныя з Беларуссю праз шлюбы з дзяўчынамі-беларускамі.

«Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі

А стэрэатыпы ёсць датычна расейскамоўных жанчын. Нават жанчыны, якія тут жывуць ужо шмат гадоў, часам адчуваюць, што да іх заляцаюцца. Але тут сапраўды шмат расейскамоўных дзяўчат працуюць у сэкс-паслугах.

Пра беларусаў кажуць, што яны вельмі лаяльныя, талерантныя, цярплівыя, спакойныя, нават у параўнанні з рускімі – пра іх кажуць, што яны больш нервовыя.

«Беларусь для мяне – як мама, якую я люблю, але жыць з ёй я не абавязаная»

– Дзе ты ўжо пабывала ў Турцыі і куды хочаш паехаць?

– Я няшмат дзе была. У Анталіі, у Стамбуле. У мяне пакуль дзеці прывязаныя да школы, таму я не шмат дзе магу паехаць. Але ў мяне ёсць спіс са шмат якімі кропкамі, дзе хачу пабываць. Я ў Стамбуле яшчэ не ўсё аб’ехала, бо тут у адзін бок на азіяцкі бок ехаць 2 гадзіны і назад 2 гадзіны.

Я хачу паглядзець гістарычныя старажытныя мясціны – сады Семіраміды, напрыклад. Горад Эрзурум, дзе зімой ляжыць снег, там прыгожыя старажытныя мячэці. У Памукале хачу, дзе салявыя крыніцы. Але больш я люблю гістарычныя мясціны.

– Ці сумуеш ты па Беларусі?

– Я не ўцякала з Беларусі. Я ехала ў любімы горад. Хоць Беларусь я таксама люблю. Гэта як мама. Яна ў цябе ёсць, ты яе любіш, але ты не абавязана з ёй жыць увесь час. Жыць я хачу там, дзе мне падабаецца. Я часам размаўляю па-беларуску, у мяне ёсць сяброўкі, з якімі мы перапісваемся па-беларуску. Але я жыву ў тым месцы, якое я люблю, таму я не сумую. Мне было даволі лёгка прайсці адаптацыю ў новай краіне, бо я ехала туды, куды марыла. Калі я выйду замуж, я б хацела паказаць мужу мясціны, дзе я расла, маміну магілу, але проста цяпер ехаць у мяне жадання няма, тым больш, у сувязі з палітычнай сітуацыяй.

«Замест школьных званкоў у турэцкіх школах – музыка»

Стамбул. Фота: асабісты архіў Таццяны Карасёвай

 

– Як твае дзеці перажылі пераезд?

– У мяне трое дзяцей. Старэйшая дачка засталася ў Менску, вучыцца ва ўніверсітэце. Дакладных планаў на пераезд да мяне ў яе пакуль няма. Сын у 8 класе, другая дачка – у 2.

Перавезці дзяцей было няпроста, бо былы муж не даваў дазвол. Я з’ехала спачатку адна. Праз 2,5 месяцы ён сам мне напісаў – прыязджай і забірай дзяцей. Але я не магла прыехаць, таму яму прыйшлося ўсё арганізаваць і аплаціць. У выніку дзеці прыляцелі да мяне напрыканцы снежня.

З турэцкай мовай працэс пайшоў хутчэй у дачкі. Сын толькі праз год пачаў адаптавацца. Дзеці ходзяць у турэцкамоўныя школы. У іх ужо сталі з’яўляцца сябры. Але сын хоча ў 9 клас вярнуцца ў Беларусь, бо там тата. Яму 14 гадоў, я не бачу сэнсу яго ўтрымліваць, няхай атрымлівае досвед.

– Што ўвогуле можаш сказаць пра турэцкую школу і сістэму адукацыі? Ці падабаецца табе і дзецям?

– Школа ў Турцыі бясплатная. Патрэбны ВНЖ. Калі дзіця ідзе не ў першы клас, патрэбны дакумент з папярэдняй школы, выпіска па прадметах і гадзінах.

У Турцыі 3 этапы школы: пачатковая – да 4 класа, з 5 па 8 – сярэдняя, з 9 па 12 – ліцэй. У 8 класе здаюцца экзамены.

Падручнікі бясплатныя, вельмі цікавыя.

Мне агулам падабаецца турэцкая сістэма адукацыі. Для іх важна, што адчувае дзіця. У нашай школе ў Беларусі важна, каб ты зрабіў заданні, а як ты сябе адчуваеш – няма розніцы. Па Турцыі трывожныя рэчы распавядаюць пра ўсход, але там, дзе мы жывем, сістэма вельмі лаяльная да дзяцей, пабудаваная на эмоцыях. Нават падручнікі ўлічваюць нейкія псіхалагічныя моманты. Вельмі цікавыя заданні. Дачка можа прыйсці дамоў і з парогу крычаць – мама, нам далі такое цікавае заданне, хачу хутчэй зрабіць. Шмат гульнявых формаў на занятках.

Замест званкоў у школах музыка. Голас кажа – любімыя настаўнікі і дзеці, зычым добрага ўроку і з музыкай яны ідуць на ўрок. Няма такога страшнага званка, як быў у нас, ад якога ўсе ўздрыгвалі. Тут улічваюць дзіцячую псіхалогію, і мне гэта падабаецца.

«Я пераехала па вялікім каханні – да Стамбула і Турцыі»

Таццяна Карасёва. Фота: Таццяна Карасёва/Instagram

 

– Ці не страшна жыць у Стамбуле пасля таго разбуральнага землятрусу ў лютым?

– Не. На пачатку было трывожна. Праводзілі шмат вучэнняў, і ў школах, і на курсах турэцкай мовы. Ва ўсіх кватэрах, у тым ліку ў мяне, стаіць трывожная валізка з усім неабходным. Гэта стала нормай жыцця.

Але, як паказала практыка землятрусу, калі трэба – ты выжывеш. Калі трэба памерці – буду ісці ў Беларусі, і на галаву ўпадзе цагліна. Квантавая псіхалогія даказала, што мы можам планаваць сваю будучыню. І я пакуль не планую паміраць, пры тым – паспяхова. Таму я спакойная ў гэтым сэнсе. Я думаю, што лепш я буду штодня жыць у любімым горадзе, дзе мне падабаецца, дзе я штодня атрымліваю задавальненне ад жыцця, але з рызыкай землятрусу, чым буду жыць у нелюбімым месцы, дзе такіх рызыкаў няма, усё спакойна, але мне там кепска.

– Ты з такоў любоўю кажаш пра Турцыю, пра Стамбул. Слухаеш цябе – і адчуваеш, як унутры ўжо таксама нараджаецца закаханасць у гэты горад, краіну.

– Так (смяецца). Мяне называюць амбасадарам Стамбула. Калі мяне пытаюцца, чаму я пераехала, я кажу, што пераехала па вялікім каханні да Стамбула і Турцыі.

Я люблю Турцыю. Нягледзячы на аўтарытарную сістэму кіравання, тут вольна дыхаецца, у рэгіёнах ва ўладаў даволі шмат свабоды. У Турцыі прасцей укладваць грошы, больш бяспечна. Туркі праяўляюць шмат эмоцыяў, ніхто ім гэтага не забараняе, і я ад гэтага атрымліваю вялікае задавальненне. Тут часам гучная нацыянальная музыка, людзі танчаць, і я сама іду, чую і лаўлю сябе на тым, што я сама ўжо танчу. Я люблю гэтую эмацыйную разняволенасць.

 

14.07.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
У Бабруйскага раёна можа з’явіцца ўласная геральдыка з бабром. Пакуль там выкарыстоўваюць гарадскі герб і сцяг
ГісторыяКультураПадзеі

У Бабруйскага раёна можа з’явіцца ўласная геральдыка з бабром. Пакуль там выкарыстоўваюць гарадскі герб і сцяг

by alesia.oj 12.07.2023

Герб часоў ВКЛ, ці быў ён?

Пачнем з таго, што размовы пра старажытны, гістарычны ды не імперскі герб вядуцца столькі ж, колькі і пра магдэбургскае права. Адны сцвярджаюць, што і першае і другое ў Бабруйску было, іншыя – што гараджане так і не пакаштавалі слодыч самакіравання, і адзіны існуючы герб – менавіта «кацярынінскі» – з мачтамі.

А вось так выглядае варыянт з гербоўніка Анатоля Цітова,  паводле яго даных – гэта гарадскі герб Бабруйска з 17 стагоддзя:

Выява геоба з кнігі Анатоля Цітова “Гербовник белорусских городов (16 – начало 20в.)”, 2015 г.

 

А той самы “герб з мачтамі” першапачаткова выглядаў так, з двухгаловымі арламі і менскім гербам, што сведчыла пра прыналежнасць і да Менскай губерні, і да Расійскай імперыі:

 

 

У такім выглядзе, па ўказу Кацярыны ІІ, герб Бабруйска быў зацверджаны 22 студзеня 1796 года. Па апісанні гербазнаўцы Паўла фон Вінклера:

«В верхней части щита герба Минский. В нижней – в сем округе находится довольно для мачт годных деревьев и промысел оными составляет немалую часть пользц тамошних жителей, которые сплавливают их по реке Березине, для отправления к Рижскому порту – в сходство сему, изображается на средине серебряного поля, мачта и к ней приставленные два для мачт, изготовленные дерева крестообразно».

 

Дарэчы, сцяг Бабруйскага павету выглядаў так, бо свайго не меў, а карыстаўся сцягам Менскай губерні:

 

 

А той самы двухгаловы арол, які быў на бабруйскім гербе, і які сёння трывала асацыюецца з Расіяй ды яе неўміручымі імперскімі мроямі, быў пазычаны ў іншай імперыі – Візантыйскай. Самая ж старажытная знойдзеная выява «птушачкі» і зусім належыць да Хецкага царства:

 

Фота: Вікіпедыя

 

Наагул, ва ўсе часы двухгаловы арол быў надзвычай папулярным у геральдыцы ці ў рэлігійных суполках ва ўсім свеце, і сёння таксама выкарыстоўваецца на гербах розных краін.

 

Спробы стварыць новы герб

Па звестках праекта «Геральдикум» (які між іншым прызнаецца, што не фільтруе геральдычную інфармацыю), у 1860 годзе зʼявіўся праект новага герба для Бабруйска, які так і не быў зацверджаны. Выглядаў ён так: «В серебряном поле 2 накрест положенных черных бревна. В вольной части герб Минской губернии. Щит увенчан стенчатой короной, за щитом положены накрест два золотых молотка, соединеннын Александровской лентой». А ініцыяваў новы герб нібыта Бернгард Кёнэ, які ў час сваёй дзейнасці царскім геральдыстам імкнуўся упарадкаваць сімволіку, у тым ліку і на анэксаваных тэрыторыях.

 

 

А вось праект насычанага сімваламі герба, створаны архітэктарам Юрыем Міхайлавым, быў больш паспяховым. У 1988 годзе яго зацвердзіў мясцовы савет дэпутатаў. На чырвона-зялёным шчыце (колер бэсэсэраўскага сцяга) – жоўты бабёр, хвост якога сканчаецца шынай (адсылка да Шыннага камбіната). Сіняя стужка – рака Бярэзіна, зубцы ўверсе – Бабруйская крэпасць.

 

 

Але ў студзені 2005 года Бабруйску вярнулі герб з мачтамі – на срэбным полі французскага шчыта выява вертыкальнай карабельнай мачты з двума складзенымі накрыж бярвеннямі. Аналагічная выява – на гарадскім сцягу:

 

 

Ну і куды ж без крынжацінкі

Жартаўлівы герб з бабрамі «пад мухаморамі» можна знайсці ў «Абсурдопедии», дзе ёсць таксама гімн, гісторыя ды іншыя звесткі пра альтэрнатыўны «Бабруйск». Вось як выглядае герб:

 

 

І хоць бабры на гербе выглядаюць сапраўды «ўпората» – гэта ўсяго толькі кавер на сапраўдны герб горада Іскіцім (РФ), і трымаюць яны ў лапках не мухамор, а будаўнічую кельму:

 

 

Бабёр – не менш папулярная за двухгаловага арла істота ў геральдыцы, але найбольш выкарыстоўваецца ў рэгіёнах Расіі. Напрыклад, так выглядае сімволіка сельскага паселішча Усць-Цыльма:

 

На гербе камуны Беверн (Германія), муніцыпалітэта Буўрон (Францыя) таксама бабры. Але брутальны бабёр з сякерай з герба фінскага горада Эно па-за канкурэнцыяй:

 

 

А вось які эскіз прапануецца для герба і сцяга Бабруйскага раёна:

Заўвагі па ім прымаюцца на адрас priemnaia@bobrrik.gov.by. Інфармацыю аб выніках правядзення абмеркавання абяцаюць размесціць на афіцыйным сайце Бабруйскага райвыканкама да 8 жніўня.

12.07.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Адкрыты набор у кампутарную акадэмію “ШАГ” на восень

by Bagouka 10.07.2023

Акадэмія прапануе наступныя напрамкі навучання для вашых дзяцей:

  • ВУНДЭРКІНД (8 гадоў)
  • Малая камп’ютарная Акадэмія “ШАГ” (9-11 гадоў)
  • Малая камп’ютарная Акадэмія “ШАГ” (12-14 гадоў)
  • IT-каледж “праграмаванне” (14-18 гадоў)
  • IT-каледж “кампутарная графіка і дызайн” (14-18 гадоў)

Ужо адкрыты восеньскі набор! Паспейце запісаць сваё дзіця!

Старт заняткаў 16 верасня

Колькасць месцаў абмежавана! Тэлефануйце ужо зараз!

Мы знаходзімся:
г.Бабруйск, вул.Горкага, 12 ГЦ «Вэстар-2», 3 паверх

адкрыты кабінет: праспект Будаўнікоў, 58
+375 (44) 568-83-72
+375 (29) 568-83-92

10.07.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Людзі

«Ты прыносіш карысць, радасць іншым людзям». Як бабруйчанка валанцёрыла стылісткай, і чаму валанцёрства пасуе для ўсіх

by alesia.oj 06.07.2023

Што ты ўяўляеш, калі чуеш слова «валанцёрства»? Ратаванне марскіх жывёл і змаганне з стыхіяй, бяссонныя ночы і вялізныя сумы ахвяраванняў? Так, валанцёрства можа быць і такім. Але часам супольнасцям, што займаюцца сацыяльнымі пытаннямі, патрабуюцца нейкія больш простыя рэчы – напрыклад, каб для іх правялі невялікае навучанне па СЕО, намалявалі лога, напісалі тэкст. І рабіць гэта ўсё можна анлайн.

Наша суразмоўца Алена, напрыклад, ужо пару год валанцёрыць як стылістка, і робіць больш шчаслівымі як малых, так і людзей залатога ўзросту. Пра тое, як яна гэта робіць – чытай у нашай гутарцы.

 

«Валанцёрыць адназначна трэба! Так можна апынуцца бліжэй да мары»

 

Фота з сацсетак гераіні

 

Пачалося ўсё так. Два гады таму Алена Сакалова працавала ў ювелірнай краме і выпадкова даведалася, што ў Бабруйску праводзіцца бізнес-інтэнсіў для пачаткоўцаў – і вырашыла схадзіць. У яе была мара запусціць уласны брэнд жаночага адзення.

– Казала на навучанні пра капсулу адзення, якая б эфектыўна працавала на любую жанчыну. Не сказаць, што з дзяцінства марыла пра брэнд, але шалёна любіла незвычайную вопратку, з цікавымі дэталямі, дызайнам. Памятаю, як малой, збіраючыся на ранішнік на навагоднюю ялінку, закаціла маці істэрыку, што новыя белыя туфлі не падыходзяць да вобразу, бо зліваюцца з белымі калготкамі – і пайшла ў чырвоных, – смяецца Алена. – У школе таксама мела свой пэўны стыль – катэгарычна не ў форме! Хацелася заўсёды апранаць штосьці не такое, як ва ўсіх. Вось таму на бізнес-інтэнсіве я на крок наблізілася да мары, але да яе здзяйснення была яшчэ вельмі доўгая адлегласць.

Пасля навучання я паўдзельнічала і ў ментарскай праграме (прым: ментар – фактычна той жа валанцёр, што бясплатна дзеліцца з менці досведам ці ідэямі). Ментарка Ганна параіла мне пачаць з стылістыкі, маўляў, гэта будуць мае першыя крокі. Я спачатку не зусім прыняла гэтую ідэю, бо ў галаве круціўся толькі брэнд адзення… Але ў выніку я абараняла ідэю «імідж-студыі», у якой бы жанчыны навучаліся як стылю, так і этыкету, майстэрству прыгожа прамаўляць, візажу, то-бок усім эстэтычным момантам і навыкам, якія б рабілі нас лепш, прыгажэй і больш адукаванымі. Гэта дарэчы, мара намба ту, – з усмешкай кажа Алена.

Першы валанцёрскі вопыт – выступ на воркшопе ў якасці стылісткі. На ім наша суразмоўца расказала пра капсульны гардэроб, пра ўсвядомленыя пакупкі (не набываць лішняе і непатрэбнае), і дапамагла ўдзельніцам сабраць вобразы.

– Гэта быў першы выступ і першыя мінімальныя веды, якімі я падзялілася. Я прынесла сваю вопратку, яна вельмі хутка знайшла новых гаспадароў. Мне тады вельмі спадабалася, што мой густ ацанілі! З’явіліся першыя ноткі ўпэўненасці ў новым кірунку, – адзначае Алена.

– Адразу пасля воркшопа арганізатары мяне пазначылі ў сторызах у Instagram. Там мяне пабачыла дзяўчына, што займаецца маркетынгам адной з бабруйскіх крамаў адзення, і яна пачала распытваць пра мяне, сказала, што ёсць да мяне прапанова. І вось мы стэлефанаваліся, Кацярына прапанавала мне паваланцёрыць падабраць вобразы мадэлям для фотасесіі, якая мела на мэце рэкламу і прасоўванне.

Мы сабралі мадэляў сярод знаёмых, пад чулым кіраўніцтвам маёй ментаркі сабралі каманду візажыстаў і стылістаў па прычосках, фатографа і мяне – у якасці стылісткі. Гэта быў мой першы, незабыўны вопыт падбору адзення для фота. У гэты ж час Ганна прапанавала мне весці рубрыку з bobr.by «Стыль нашага горада», я з радасцю ўзялася за гэтую справу, пісала невялікія артыкулы па выбраных самастойна тэмах, разбірала па фота гардэроб бабруйчанак і бабруйцаў.

І ў выніку мне захацелася прайсці навучанне гэтай прафесіі. Доўга маніторыла ўсе магчымыя курсы, спынілася на піцерскай школе прыгажосці, прайшла платнае навучанне анлайн па 3 напрамках: стыль для пачаткоўцаў, персанальны стыліст, Fashion-стыліст. З гэтага часу ў мяне зʼявілася больш дакладнае разуменне, хто такі стыліст.

 

Фота з сацсетак удзельніц паказа. Фота: valeryafoto

 

У лютым Алене паступіла яшчэ адна прапанова ад Кацярыны, арганізаваць сумесны модны паказ. Ад нашай суразмоўцы патрабаваліся веды і ўменні, знайсці мадэляў, сабраць вобразы з адзення, абутку і аксесуараў, якія прадаюцца ў яе краме. А Кацярына займалася арганізацыяй мерапрыемства – вядучы, візажысты, стылісты па прычосках, фатограф і відэограф, музычныя паўзы, тэхнічныя моманты, рэклама, Instagram.

– Гэта быў першы, вельмі круты, працаёмкі вопыт. Было шмат страху, няведання як і што, але ў нас атрымалася! Я запыталася ў інстаграм, хто жадае паўдзельнічаць – галоўным патрабаваннем было – не прафесійная мадэль, а любая жанчына, любой камплекцыі. Адабралі 10 мадэляў, быў адзін хлопец, мая сямігадовая дачка і Кацін шасцігадовы сын. Паказалі жаночую вопратку, трохі мужчынскай і дзіцячай, агулам я сабрала 53 вобразы!

Перад паказам я штодня бегла з працы ў краму, каб надаць час кожнай мадэлі, і так цягам трох тыдняў, без выходных. Мяне нават калегі па працы падтрымлівалі, перажывалі за паказ, – усміхаецца Алена. – Потым мы самі вырашылі паўтарыць і палепшыць паказ, арганізавалі другі, а жадаючых паўдзельнічаць у якасці мадэляў было яшчэ больш. Цяжка было абіраць, нікога не хацелася пакрыўдзіць, але ў выніку ўзялі 12 чалавек, з імі працавалі прыкладна 2 тыдні, падчас якіх я сабрала 60 вобразаў. А пасля быў і трэці паказ – ён быў яшчэ лепш і прайшоў лягчэй. Цяпер я ўжо нічога не баюся, магу арганізаваць любы паказ, – смяецца Алена.

Стылістка ўпэўнена, што дзейнічаць нам перашкаджаюць страхі, а станоўчы вынік можна атрымаць толькі пасля назапашвання вопыту.

– З майго боку ўся праца рабілася без аплаты, цалкам па-валанцёрску, на чыстым энтузіязме – для вопыту, упэўненасці. Мяне матывавала разуменне – я атрымліваю вопыт! Да ўсяго я знайшла шмат новых знаёмых і сяброў, за што шалёна ўдзячная Каці і яе краме. Я набыла каласальны досвед працы з мадэлямі, падборам адзення, у камунікацыі. Да гэтага часу дзякую ўсім і Ўсявышняму.

Дзякуючы паказам мяне пачалі заўважаць і запрашаць, падрыхтавалі сумесна з часопісам «Юны ратавальнік» артыкул аб трэндах для школьнікаў, мяне запрашалі ў мясцовую гімназію паўдзельнічаць на экалагічным школьным фестывалі, распавядала школьнікам пра тое, як знайсці свой стыль і падбіраць вопратку, сабрала ім па некалькі вобразаў, падрыхтавала карысны матэрыял па тэме.

Потым паступіла прапанова быць педагогам па стылі ў мадэльнай школе «EVVE», дзе навучала юных мадэляў у трох групах з узростам 5-7 гадоў, 8-10 гадоў і падлеткаў. Адметнасць гэтай працы ў тым, што кожнай групе трэба было даносіць інфармацыю па-рознаму. З малымі мы шмат малявалі і апраналі лялек, вучыліся даглядаць за адзеннем, з сярэднімі працавалі з моднымі часопісамі і калажамі, з падлеткамі дэманстравалі стылі і вобразы. Гэта ўжо была мая першая праца, звязаная з стылем, якая аплачвалася. Паралельна вяла заняткі ў мадэльнай школе «Вяршыня», па дысцыпліне «дызайн». Мы рабілі калекцыю «Чарнічны пірог» для арт-шоу, па матывах казкі «Чарлі ды шакаладная фабрыка», прадумвалі касцюмы для выступлення ў Мінску.

Таксама практыкавала некалькі падбораў і разбораў гардэроба, зноў на добраахвотнай аснове, для вопыту. Бо я разумею: каб стаць прафесіяналам і пачаць казаць аб кошце паслуг, трэба спачатку набрацца нямала вопыту. Зараз я маю некалькі цікавых прапановаў – весці навучанне па стылі для жаночага клуба, падбіраць вобразы для фотасесій мясцовай крамы адзення.

Дарэчы, вынікам усяго гэтага стала тое, што я змяніла сферу працы. Паступіла прапанова пайсці працаваць у краму, у якой рабіла паказы, з вясны я там. Мне падабаецца працаваць з адзеннем, вельмі важна было пазнаёміцца з ім бліжэй, ад паставак да продажаў. За гэты час я зрабіла грандыёзную перастаноўку ў краме, выгадную ратацыю і выгоды для пакупнікоў, прымаю тавар і размяшчаю яго ў краме, адказваю за візуал.

За гэты час я стала больш смелай і амаль падышла да сваёй мары, на днях прыняла рашэнне аб запуску адзення сваёй вытворчасці. Цяпер вывучаю рынак, юрыдычныя і бухгалтарскія пытанні, рыхтую інфармацыю для інвестара, якога знайшла ў прасторах інтэрнэту.

У мяне ёсць упэўненасць, што думкі матэрыяльныя! Не ведаю, што з гэтага атрымаецца, але вельмі хачу паспрабаваць.

 

Фота з сацсетак гераіні і ўдзельніц паказаў

 

Калі ёсць любая інфармацыя, якая мне дапаможа, буду вельмі ўдзячная! Шукаю людзей, якія могуць дапамагчы весці Instagram, бухгалтэрыю, фатографа, здабываю любую карысную інфармацыю для запуску.

А што тычыцца валанцёрства, мая парада – так! Адназначна трэба валанцёрыць, і так апынуцца бліжэй да мары. Па першае – гэта каласальны вопыт, новыя знаёмствы і сувязі. Адначасова ты прапрацоўваеш свае страхі, камунікуеш з вялікай колькасцю людзей і атрымліваеш ад іх вопыт. Ты прыносіш карысць, радасць іншым людзям.

На паказах я як мінімум зрабіла 20-30 жанчын больш шчаслівымі, прапанаваўшы ім адчуць сябе ў ролі мадэлі, пачуццёвай, лёгкай, натуральнай. Бо ведаю, што многія з нас марылі пра гэта – пахадзіць па подыуме. Мы здзейснілі мары гэтых жанчын.

Наагул, я магу доўга пералічваць карысць ад валанцёрства, бо гэта сінергія! Без гэтага вопыту я б не адважылася ісці далей! Хоць так хацелася сказаць у пачатку шляху: «Я не магу, я не ведаю, я не ўмею…» Цяпер стараюся жыць па прынцыпе: аддаеш – атрымліваеш, – кажа Алена Сакалова.

 

Ілюстрацыйнае фота: cottonbro studio

 

А вось якія валанцёры патрэбныя бабруйскім ініцыятывам

І пакуль ты гэта чытаеш, не здзіўляйся – так, твая праца ці хобі таксама могуць некаму дапамагчы – нават іншым валанцёрам!

Мы паразмаўлялі з рознымі людзьмі, якія рэалізуюць некамерцыйныя ідэі ў сферы, адукацыі, экалогіі, медыя, сацыяльных праблем, дапамогі жывёлам, каб даведацца, у чым яны маюць патрэбу.

Іх мы падзялілі на некалькі блокаў, а ў дужачках пазначылі лічбу – гэта колькасць запытаў.

 

У сферы арганізацыі працы суполкі патрэбная дапамога па:

  • пошук каманды (2)
  • навучанні каманды (3)
  • дэлегаванне задач (5)
  • наладжванне стасункаў унутры каманды (1)
  • анлайн-узаемадзеянне з камандай (1)

 

Дапамога ў сферы маркетынгу і камунікацыі:

  • стварэнне/афармленне старонак у сацсетках (3)
  • распрацоўка кантэнт-плана для сацсетак (5)
  • стварэнне кантэнту (3)
  • стварэнне сайта/блога (2)
  • распрацоўка кантэнт-плана для чайта/блога (1)
  • прасоўванне ў сацсетках, рэклама (5)
  • узаемадзеянне з медыя, прэс-рэлізы, рассылкі (5)
  • стварэнне чатаў для стасункаў з удзельнікамі(цамі) (3)
  • навучанне па лічбавай бяспецы (2)

 

Дапамога ў сферы адукацыі:

  • распрацоўка навучальных праграм для ўдзельнікаў(ц) супольнасці (1)
  • арганізацыя і правядзенне навучання афлайн/анлайн (3)
  • знаёмства з інструментамі для анлайн-навучання – Zoom, Google Meets,presentation, mirrow, Calendy ды інш + лічбавая бяспека (2)

 

Дапамога ў сферы дызайну:

  • распрацоўка лагатыпа (3)
  • распрацоўка фірмовага стылю (4)
  • распрацоўка дызайна інтэрʼера для офіса/прасторы (1)
  • распрацоўка інфармацыйных буклетаў (2)
  • распрацоўка візітовак (1)

 

Дапамога ў сферы планавання:

  • планаванне (4)
  • пошук фінансаў/фандрайзінг (5)

 

Дапамога ў сферы даследаванняў:

  • пошук інфармацыі (2)
  • стварэнне апытанняў для вывучэння патрэбаў (4)
  • правядзенне апытанняў (4)
  • аналіз збора дадзеных (3)

 

Дапамога па ментарстве і кансультацыях:

  • Як утрымаць каманду і пазбегнуць эмацыйнага выгарання, спланаваць час.
  • Як знайсці крыніцы фінансавання.
  • Як прыцягнуць больш гараджан да пытанняў: экалогіі / пытання бяздомных жывёл, стэрылізацыі, як даглядаць за жывёламі.
  • Патрэбны ментар для правядзення спартовага мерапрыемства для людзей з інваліднасцю.
  • Патрэбныя людзі, якія дапамогуць шукаць персанажаў для гарадскіх відэаролікаў.
  • Дапамога ў планаванні дзейнасці.
  • Як утрымаць увагу і зацікавіць удзельнікаў івэнтаў.

 

 

«Зачем мне помогать другим?» Объясняют бобруйские волонтеры(ки)

Насамрэч, гэта далёка не ўсё, чым можна дапамагчы бабруйцам. Напрыклад, «Справядлівая дапамога» ужо доўгі час шукае фатографа, а таксама чалавека, які дапаможа з вядзеннем сацсетак. І, хутчэй за ўсё, любая дабрачынная суполка ў горадзе мае патрэбу ў нейкай дапамозе – штосьці прывезці, прыдумаць, знайсці…

Часам мы самі не разумеем, што можам быць камусьці патрэбнымі, і гісторыя нашай гераіні Алены – яскравае таму пацверджанне.

06.07.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Кароткі анлайн-курс, каб справіцца з выгараннем

by Bagouka 28.06.2023

Першы міні-курс “Workout: першая дапамога ў эмацыйны шторм” ужо даступны да прагляду.

Ён будзе карысны ўсім, хто страчвае цікавасць да працы і жыцця, адчувае хранічную стомленасць, адчувае трывогу з-за падзей у сваім жыцці і свеце. Анлайн-курс дапаможа дыягнаставаць свой стан, навучыцца разумець і спраўляцца са сваімі пачуццямі, прыняць першыя меры самадапамогі.

Курс складаецца з чатырох модуляў:

  • Эмацыйная пісьменнасць: як навучыцца вызначаць свае эмоцыі.
  • Прафесійнае выгаранне: як распазнаць і пераадолець.
  • Кіраванне трывогай: як справіцца з турботай.
  • Стрэс і страх: як дапамагчы сабе

Лекцыі і заданні можна прагледзець за адзін дзень або выходныя. Дадаткова ў модулях вы знойдзеце практычныя практыкаванні і тэхнікі, якія дапамогуць лепш спраўляцца з рознымі эмоцыямі і станамі.

📍 Пасля рэгістрацыі, доступ да курсу “Workout: першая дапамога ў эмацыйны шторм” будзе адкрыты на 30 дзён.

28.06.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

Адукацыйны курс для моладзі Youth SuperPower 3.0.

by Bagouka 28.06.2023

Трэці набор адукацыйнага курса для маладых людзей Youth SuperPower 3.0.

Ва ўсіх нас ёсць суперсіла ўнутры, якая дапамагае кожны дзень рабіць важныя справы, дапамагаць і падтрымліваць іншых.

У гэтым анлайн-курсе ты зможаш знайсці аднадумцаў і прапампоўвацца ў:

  • фінансавай пісьменнасці;
  • крэатыўным мысленні;
  • аратарскім майстэрстве;
  • праходжанні суразмоўя на англійскай;
  • самапрасоўванні;
  • навыках самаклопату;
  • наладжванні кантактаў;
  • лічбавай пісьменнасці;
    і многім іншым.

Запоўніць анкету трэба да 2 ліпеня.
Сам курс пройдзе з 4 да 27 ліпеня.

 

28.06.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

29 чэрвеня – Музычны спектакль «Альпы. Сорак першы»

by Bagouka 27.06.2023

Гастролі Тэатра юнага гледача ў Бабруйску!
Музычны спектакль «Альпы. Сорак першы» паводле аповесці Васіля Быкава “Альпійская балада”

Сапраўднае глыбокае пачуццё не выбірае гадзіну і месца. Немагчыма прадбачыць, калі і як яно з’явіцца. Іван і Джулія, якія ўцяклі з аўстрыйскага канцлагера ў самым пачатку вайны, былі разам усяго тры дні. Тры самыя страшныя для іх і ў той жа час самыя цудоўныя і шчаслівыя дні ў іх жыцці…

Рэжысёр-пастаноўшчык: Таццяна Самбук (Масква)

Мастак-пастаноўшчык: Дар’я Волкава

Музычнае афармленне: В. В. Бортнік

Балетмайстар: Кірыл Балтрукоў

Калі: 29 чэрвеня а 18й гадзіне

Квіткі ў касе тэатра ці на сайце

27.06.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Без рубрикиМесцыТэмаУрбаністыкаЭкалогія

У Бабруйску зрабілі «патрыятычны пляж», у чырвона-зялёных колерах і з трактарамі. Але гараджане яго засмецілі

by alesia.oj 21.06.2023

 

Але спачатку разбярэмся, што зрабілі на самым старым бабруйскім пляжы камунальнікі. Як пісала газета «Вячэрні Бабруйск», тут пафарбавалі распранальні, ценявыя падстрэшкі (тыя самыя парасончыкі ў форме кветак), адпампавалі і пачысцілі прыбіральні, выставілі кантэйнеры для цвёрдых адходаў, пакасілі траву, узялі пробы вады, правялі апрацоўку ад кляшчоў.

 

 

Самыя кардынальныя змены можна назіраць каля пляцоўкі для пляжнага валейбола. Тут усталявалі металічны плот, трыбуну ў чырвона-зялёных колерах, распранальні, спонсарам якіх, падобна, выступіў бабаруйскі трактарны завод. Таксама тут зʼявіўся новы ходнік, перафарбавалі прыступкі, што вядуць у санаторый. І цяпер выглядае гэтае месца, як з падручніка па ідэалогіі. Так, чыста, так – акуратна, але ад эстэтыкі, утульнасці – вельмі далёка. На жаль, нават старыя, мілыя фантанчыкі замянілі на новыя, якія, безумоўна, выконваюць свае функцыі, але без разынкі.

 

 

На шчасце, камунальнікі не чапаюць дрэвы, што ўтварылі прыемную алейку і ў якіх, як сцвярджаюць арнітолагі, жывуць совы.

 

На фота: тыя самыя адпампаваныя прыбіральні – раней пах было чуваць метраў за пяць. 

 

 

На спартовую пляцоўку ў стылі 80-х не хапіла чырвонай і зялёнай фарбы, а старая лупіцца і выглядае непрывабна. А магчыма, нават небяспечна, бо можа параніць скуру ў час заняткаў.

 

 

Так вось, бляск на пляжы навялі, але штось пайшло не так. Як піша вышэйузгаданы «Вячэрні Бабруйск», наведнікі пляжа пачалі скардзіцца, што ён брудны. «Бераг у жахлівым стане, як быццам тут ніколі не прыбіраюць, антысанітарыя поўная! Такіх аскепкаў, як на фота, я сабрала і вынесла некалькі. Па такім пяску можна парэзаць ногі на раз!» – цытуе выданне паведамленне чытачкі.

 

На фота з інстаграма “ВБ” шкло, якое знайшла чытачка ў пяску на пляжы.

 

У каментарах пішуць, што сама рака не пачышчаная, людзі, што купаліся, рэзалі ногі аб банкі, а дзеці выцягнулі на бераг шыну. Але сам пляж, падобна, паспелі засмеціць самі наведнікі, «бо ў траўні там было чыста», – сцвярджаюць іншыя бабруйцы.

Пакуль каментатары высвятляюць, хто вінаваты, мы заўважылі ў інтэрнэце ініцыятыву мясцовых экаваланцёраў eco.bobr, якая заклікае разам прыбраць пляж 23 чэрвеня:

«На тэрыторыі пляжа каля санаторыя імя Леніна сабралася шмат смецця. Для нас цалкам нармальна зрабіць добраахвотны рэйд па пляжы і ачысціць яго сумеснымі намаганнямі з неабыякавымі гараджанамі. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел, а 18-й гадзіне збіраемся на трыбунах каля санаторыя Леніна».

Валанцёры раяць захапіць пальчаткі, пакеты для смецця, тканевыя мяхі і разнастайныя прыстасаванні, што дапамогуць здабываць цяжкадаступны смецце, па магчымасці – шуфлік, мяцёлку, шчоткі.

21.06.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Афіша

ICOMOS збірае архіў захавання культурнай спадчыны – далучайся

by Bagouka 20.06.2023

Пра лёс спадчыны турбавалася не адно пакаленне. Яшчэ жывыя сведкі падзей 1960-х гадоў (а можа і раней!), змяшчаюць старыя фотаздымкі і разрозненыя тэксты. І ўсё ж у нас дагэтуль адсутнічае цэласнае выяўленне пра тое, як у Беларусі нараджалася ахова і рэстаўрацыя помнікаў!

Міжнародна-прызнаная грамадская ініцыятыва ICOMOS збірае а
рхіў захавання культурнай спадчыны.

Што збіраюць?
– фотаздымкі (рэстаўрацыйных работ, архе мясцовасці – раскапак, далейшых экспедыцый і інш.)
– дакументы (справаздачы, дакладныя запісы, улёткі і да т.п.)
– асабістыя ўспаміны
– газетныя выразкі і часопісныя артыкулы
– эскізы не распрацаваных праектаў
– неапублікаваныя даследаванні (у тым ліку студэнцкія!)

Архіў стане крыніцай інфармацыі для:
– даследчыкаў
– архітэктараў і рэстаўратараў
– турыстычных гідаў
– удзельнікаў і іншых удзельнікаў.

Збіраючы такі архіў, мы хочам паказаць працуючы на ​​карысць беларускіх сродкаў. Іх спадчыну важна вывучаць сёння, яна – крыніца натхнення для ўсіх, хто неўзабаве будзе “рухаць горы” захавання нацыянальнай спадчыны. Бо ўсё калісьці пачалася!

Тварам архіва стане сайт, дзе будзе апублікаваная частка матэрыялаў. Там жа незабаве з’яўляцца прыклады працы з абранымі матэрыяламі.

Калі вы знаёмыя з удзельнікамі важных падзей, звязаных з захаваннем нашай спадчыны або калі вы падтрымліваеце гістарычныя матэрыялы, калі вы хочаце ўнесці які-небудзь іншы ўклад у гэтую працу, запоўніце гэтую форму

20.06.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Тэма

«Сегодня онлайн-курсы – часто способ быстрого заработка. Их авторы не всегда сами разбираются в теме». Как и где учиться взрослым?

by mikkitaki 19.06.2023

Концепцией life long learning сегодня уже никого не удивишь. Технологии меняются так быстро, что свои компетенции нужно постоянно обновлять, учиться новым навыкам. Одновременно постоянное обучение становится модой и способом заработка. Чуть ли не из каждого утюга мы слышим про необходимость развития. В каждой соцсети – огромное количество рекламы всевозможных образовательных курсов, марафонов, интенсивов. Как не потеряться во всём этом и найти то, что тебе действительно нужно? Чему сегодня необходимо учиться взрослым? Какие форматы обучения наиболее эффективны? Обсуждаем с экспертами в сфере неформального образования.

Зачем нам сегодня учиться всю жизнь?

Эксперты, с которыми мы обсуждаем дополнительное образование для взрослых – Наталья Халанская и Валентина Сидоркина.

Наталья Халанская – создательница и руководительница креативного пространства «Тайм-клуб 1387», который проработал в Бобруйске с 2014 по 2021 годы. Среди многочисленных активностей в тайм-клубе предлагались в том числе образовательные услуги для взрослых и детей, идейная вдохновительница и руководительница программы «Включи себя».

Наталья Халанская. Фото из личного архива

«Включи себя»: онлайн-коворкинг для профессионального развития и роста людей старше 30 лет

Валентина Сидоркина с 2011 года работает в сфере дополнительного образования для взрослых. Начинала в представительстве Немецкой ассоциации народных университетов – организации, которая занималась поддержкой обучения взрослых в Беларуси. Закончила магистратуру в Германии по направлению «Образование взрослых». 9 лет назад открыла в Молодечно образовательный центр, который предлагает курсы для взрослых самых разных направлений – дизайн, фотография, иностранные языки, творчество, психология, бизнес и т.п. В спектр услуг центра входят также курсы для детей.

Валентина Сидоркина. Фото из личного архива

Кроме того, Валентина ведёт свой личный экспертный проект – страничку в Инстаграме, на которой делится информацией, рекомендациями для тех, кто занимается обучением взрослых в самых разных форматах.

– Почему сегодня актуальна концепция обучения в течение всей жизни – life long learning?

Н.Х.: Мир меняется очень быстро. Если мои родители могли спокойно после окончания университета или техникума устроиться куда-то на работу, например, на завод или в школу и проработать всю свою жизнь в одной организации по одной профессии, то сейчас за нашу жизнь нам приходится достаточно часто менять либо место работы, либо даже профессию, потому что появляются новые технологии, автоматизация. Поэтому эта концепция – обучение на протяжении всей жизни – сейчас как никогда актуальна.

В.С.: Дополнительное образование во взрослом возрасте сейчас востребовано и актуально, потому что прошли те времена, когда люди заканчивали университет, приходили на работу и до пенсии работали на одном месте. Сейчас менять работу – это нормально. Это происходит в жизни, наверное, каждого человека. Именно поэтому есть необходимость в постоянном обучении, саморазвитии, прохождении курсов.

Что нужнее – профессиональные навыки или разностороннее развитие себя?

– Чему нужно учить взрослых?

Н.Х.: Я бы всё обучение взрослых делила на два направления – soft skills и hard skills. Hard skills – это обучение какой-то конкретной профессии. Но есть и soft skills – мягкие навыки. Они необходимы, когда нам надо коммуницировать, выстраивать партнёрские, стратегические отношения, анализировать, обрабатывать много информации. Это, например, лидерские навыки. И они могут быть не развиты в нас, потому что ранее у нас в них не было необходимости.

Но, наверное, самый правильный ответ на вопрос, чему учить взрослых людей – тому, чего им не хватает, чтобы достичь своих целей – сменить профессию, найти новую работу, запустить какое-то своё дело, организовать себе самозанятость для комфортной жизни.

В.С.: На мой взгляд, важны направления, связанные с универсальными для разных сфер навыками, которые ты можешь добирать в течение всей жизни и встраивать в свои компетенции как детали пазла. За счёт этого ты становишься более цельной личностью, более привлекательным специалистом на рынке труда, да и сам себя начинаешь ощущать комфортнее, когда владеешь разными навыками.

Например, у нас есть курс по мобильной фотографии. По сути, сегодня это универсальный навык, который может быть полезен просто для жизни, чтобы качественно снимать свою семью. Но также он может быть нужен для продвижения себя как специалиста, например, чтобы делать хорошие фотографии для своей странички в Инстаграме. И конечно, умение делать качественные фото может пригодиться в работе. И таких навыков много, например, умение хорошо писать тексты, работать с графикой.

Но полезными могут быть и творческие направления, не связанные напрямую с профессиональной занятостью. Это могут быть занятия акварелью, например, когда ты идёшь и рисуешь для души и у тебя образуются новые нейронные связи. Ты формируешь новый взгляд на жизнь, на мир, отвлекаешься от рабочих будней. Это развивает тебя и делает интересным собеседником, что сейчас очень ценится.

Качественное обучение или инфоцыганство?

– С какими вызовами сегодня сталкиваются как производители образовательных услуг, так и их потребители? Как с этими вызовами справляться?

Н.Х.: С одной стороны доступ к огромному количеству информации – это очень круто. У нас есть возможность изучать то, что нам хочется. С другой стороны, очень сложно понять, что из этого качественное, что пригодится. Здесь важно уметь находиться свои предпочтения, свой путь. По моим наблюдениям здесь хорошо работают рекомендации – они могут помочь сориентироваться в огромно количестве предложений.

Кроме того, нам самим, тем, кто производит сегодня неформальные образовательные услуги и сервисы, также надо постоянно учиться и развиваться, потому что меняются инструменты, с которыми мы можем работать, и запросы наших целевых аудиторий. Нельзя придумать какой-то продукт и не менять его. Ты тоже постоянно учишься технологиям. Например, сейчас есть искусственный интеллект, который может быть нам полезен, а может вызывать вопросы и вовсе не помогать нам. Надо следить за теми изменениями, которые происходят в мире в сфере образования, и стараться внедрять это. Есть много экспертных сообществ, за которыми я слежу. То есть, я сама постоянно учусь для того, чтобы создавать эффективные образовательные продукты.

В.С.: Вызов в большой популярности дополнительного образования. Сейчас чуть ли не каждый эксперт в Инстаграме считает, что у него обязательно должен быть свой курс. Эта мода похожа на инфоцыганство – человек начинает учить, даже если сам до конца не разобрался в теме, недавно в этой сфере. Мне это бросается в глаза и смущает меня. Стирается грань между качественными проработанными курсами, которые выстроены правильно с точки зрения методологии, учёта всех принципов образования взрослых. Такими инфопродуктами некоторые эксперты стремятся к быстрому заработку. И это частично дискредитирует рынок, потому что пройдя несколько таких не очень качественных курсов, сделанных ради заработка, люди могут в целом засомневаться в качестве онлайн-образования.

Если цель – заработать, то большие бюджеты уходят на маркетинг, а внимание на внутреннее содержание часто минимальное. Это тот случай, когда за красивой обёрткой нет вкусного содержимого.

С другой стороны, есть те, кто делают действительно качественные курсы, эксперты в своей сфере, но они не умеют эффективно продавать. Или курс хорош по содержанию, но не проработана работа с учениками, страдает обратная связь. Такие проблемы возникают потому, что одному человеку действительно сложно сделать качественный курс и правильно продать и сопровождать его. Ну или на это должно уходить всё время человека. Чаще всего для создания качественного образовательного продукта нужна команда, в которой каждый будет отвечать за свой участок – рекламу, методологию и т.п.

Потребителям образовательных услуг я бы посоветовала подольше искать, выбирать, читать отзывы, ориентироваться на свои потребности. Из своего опыта знаю, что курс не самой раскрученной школы может быть интереснее и содержательнее, а работа с учениками – лучше, чем организации с именем.

Ловушка потребности в постоянном обучении

– Возможность учиться онлайн сегодня – это крутая возможность или в таком формате есть в том числе и недостатки?

Н.Х.: Онлайн-формат даёт больше возможностей. Нам не нужны для него какие-то физические пространства, мебель для них, необходимость их содержать. Достаточно компьютера и доступа в интернет. С другой стороны, очень много того, что было в оффлайне – работа в группе, когда люди дополняют идеи друг друга, групповая динамика, обмен опытом, нетворкинг, горизонтальные связи, которые развиваются между участниками, теряются в онлайне, потому что нет личной коммуникации. Поэтому мы ищем варианты вернуть этот нетворкинг и поддержку друг друга сообществом. Я думаю, что выход может быть в развитии сообщества выпускников образовательных программ.

В.С.: Онлайн-образование – это круто, потому что ты можешь учиться в своём темпе, в удобном месте. Помню, в пандемию короновируса это для многих было в новинку, но сейчас стало нашей реальностью, частью жизни, от которой сложно отказаться.

Что касается минусов, я бы отметила необходимость навыка самоорганизации, особенно когда ты проходишь курс без одногруппников и дедлайнов. Здесь нужна очень хорошая самодисциплина, чтобы быстро и успешно пройти этот курс. Я уверена, что у каждого из нас есть курсы, которые мы так и не прошли до конца. Здесь также важно подбирать обучение так, чтобы ты не остался один на один со своей работой, чтобы у тебя была качественная обратная связь от преподавателя, сроки выполнения заданий, рамки, которые задаются извне. Потому что и по своему опыту, и по опыту знакомых я вижу, что единицы могут настолько хорошо себя организовать.

Может быть эффективно иметь бадди – партнёра по обучению, с которым можно обсудить обучение или мотивировать друг друга. Можно попробовать самому себя мотивировать, пообещать себе награду за прохождение курса.

Что важно – нужно отдавать себе отчёт, с чем ты справишься, а с чем – нет, что тебе правда нужно, а без чего можно обойтись. Многие попадают в ловушку потребности в постоянном обучении. Люди думают – я ведь расту через это. Но фактически часто мы просто накапливаем знания и не применяем их в жизни. Например, мне кажется, что я пройду ещё какое-то обучение и тогда уже начну предлагать свои услуги. А потом оказывается, что не хватает ещё каких-то знаний и попадается ещё один на первый взгляд полезный курс. Так можно бесконечно учиться и откладывать применение полученных знаний в жизни. Это такое моё предостережение – трезво подходите к выбору обучения, принимайтесь только за то, что вам действительно необходимо в данный момент жизни, иначе можно попасть в бесконечную гонку переходов с курса на курс.

«Не могу себе представить момента, когда все уйдут в онлайн»

– Какие форматы дополнительного образования наиболее эффективны сегодня и будут востребованы завтра?

В.С.: Я уверена, что офлайн будет развиваться. Такого момента, что все уйдут в онлайн, я себе не представляю. Сегодня даже крупные корпорации, которые изначально работали только онлайн, открывают офлайн-центры.

С учётом темпа жизни, её насыщенности, того, что люди много учатся, в приоритете скорее будут короткие форматы – месяца 2-3, не полгода, не год.

Я бы рекомендовала смешанный формат – офлайн-встречи и онлайн-занятия. Например, дома смотрится видеолекция, а на встрече теория закрепляется на практике. То же самое можно делать, если курс полностью в онлайне – между созвонами давать теоретический материал, а на онлайн-встрече прорабатывать практику.

Эффективна креативность в форматах. Например, есть такой формат – беседа у камина. По сути, это не лекция, а интервью с экспертом, на котором присутствуют зрители. Очень красиво обставляется антураж – кресла, домашние растения, непринуждённость.

Можно использовать кинопросмотры с обсуждениями, интенсивы, бизнес-игры. Можно смешивать форматы. Даже в классический вебинар можно добавить что-то оригинальное. Всевозможные фишки, изюминки привлекают, потому что курсов много, а какие-то креативные нюансы помогут вам выделиться, сделать курс узнаваемым. Вообще, это то, что я особенно ценю в образовании – яркость, изюминку.

19.06.2023 0 comments
0 FacebookTwitterTelegram
Новыя публікацыі
Старыя публікацыі

Афіша

  • Что, где и когда: новогодние праздники в Бобруйске

    27.12.2023
  • 27 апреля — открытие весенне-летнего сезона в городском парке культуры и отдыха

    23.04.2024
  • «Включи себя»: онлайн-коворкинг для профессионального развития и роста людей старше 30 лет

    27.03.2023
  • 30 жніўня – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле

    27.08.2024
  • 30 лістапада — містычная драма ў двух дзеях «Пан Твардоўскі»

    20.11.2024
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram
  • Tiktok
Footer Logo

© 2023 - Пра Бабруйск і бабруйцаў. Калі вы хочаце ўзяць матэрыял з нашага сайту, захавайце, калі ласка, загаловак і тэкст бяз зменаў і дайце наўпроставую працоўную гіперспасылку.


НАВЕРХ
Пра Бабруйск і бабруйцаў
  • Contact us